Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ДЭЗЕРЦІР (фр. deserteur) — 1) той, хто ўцёк з ваеннай службы або ўхіліўся ад прызыву ў армію; 2) перан. асоба, якая ўхілілася ад выканання службовых або грамадскіх абавязкаў.
ДЭЗЕРЦІРАВАЦЬ (ням. desertieren, ад фр. deserter) — ухіляцца ад воінскага абавязку, уцякаць з ваеннай службы.
ДЭЗІДЭРАТЫ (лац. desideratum = жаданне) — прадметы, неабходныя для папаўнення калекцыі, бібліятэкі, гербарыя і інш.
ДЭЗІНВАЗІЯ (ад дэз+ інвазія) — комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню ў навакольным асяроддзі зародкавых і лічымкавых форм узбуджальнікаў інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін.
ДЭЗШСЕКЦЫЯ (ад дэз+ лац. insectum = насякомае) — комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню шкодных насякомых — пераносчыкаў хвароб (камароў, мух, вошай, кляшчоў і інш.) і сельскагаспадарчых шкоднікаў.
ДЭЗІНТЭГРАТАР (ад дэз+ інтэгратар) — машына для драблення і перамешвання сыпкіх рэчываў (зямлі, солі, руды і інпі ).
ДЭЗІНТЭГРАЦЫЯ (ад дэз+ інтэграцыя) — распадзенне, расчляненне цэлага на састаўныя часткі.
ДЭЗІНФАРМАВАЦЬ (ад дэз+ інфармаваць) — распаўсюджваць дэзінфамацыю.
ДЭЗІНФАРМАЦЫЯ (ад дэз+ інфармацыя) — распаўсюджванне заведама лжывых звестак з мэтай увесці каго-н. у зман.
ДЭЗІНФЕКЦЫЯ (ад дэз+ інфекцыя) — знішчэнне заразных мікробаў спецыяльнымі сродкамі, абеззаражванне.
ДЭЗІНФЛЯЦЫЯ (ад дэз+ інфляцыя) — зніжэнне тэмпаў росту шфляцыі або яе поўнае спыненне.
ДЭЗОКСІРЫБАНУКЛЕІНАВЫ (ад дэзоксірыбоза + нуклеінавы)', д-ая кіслата — рэчыва з групы нуклеінавых кіслот, якое змяшчае дэзоксірыбозу і з’яўляецца састаўной часткай рэчыва клетачнага ядра, захоўваючы і перадаючы спадчынна генетычную інфармацыю аб будове, развіцці і індывідуальных прыкметах кожнага арганізма.
ДЭЗОКСІРЫБОЗА (н.-лац. desoxynboza) — адзін з монацукрыдаў, які ўваходзіць у склад дэзоксірыбануклеінавых кіслот.
ДЭЗУРБАНІЗАЦЫЯ (ад дэз+ урбанізацыя) — праірс рассялення гарадскога насельніпдва ў сельскую мясцовасць.
ДЭЗУРБАШЗМ (ад дэз+ урбанізм) — кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам свабоднае рассяленне сярод вясковай прыроды.
ДЭІАШЗАЦЫЯ (ад дэ+ іанізацыя) — знікненне іонаў у газе пас-
ля спынення знешняга ўздзеяння, якое прыводзіць да іанізацыі.
ДЭІДЭАЛАГІЗАЦЬІЯ (ад дэ+ ідэалогія') — вьізваленне ад ідэалогіі, змяншэнне яе ролі ў жыцці грамадства.
ДЭІЗМ (н.-лац. deismus, ад лац. deus = бог) — рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое лічыць бога тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў жыццё прыроды і грамадства (параўн. пантэізм, тэізм). ДЭІСТ (ад Ээізм) — паслядоўнік дэізму.
ДЭІСУС (гр. deesis = маленне) — кампазіцыя ў старажытнарускім мастацтве, якая ўключае выяву Хрыста пасярэдзіне і павернутых да яго ў малітоўных позах Багародзіцы і Іаана Прадцечы.
ДЭЙ (тур. dayi) — 1) ганаровае званне ў янычарскіх войсках; 2) тытул правіцеля Алжыра ў 1671—1830 гг.
ДЭЙДВУД (англ. deadwood) — насавая або кармавая падводная частка судна ў месцы спалучэння кіля з фарштэўнем або ахтэрштзўнем.
ДЭЙКСІС (гр. deiksis = указанне) — спасылка на асоб, прадметы або падзеі, якія маюць тыя ці іншыя адносіны да гаворчай асобы або моманту размовы.
ДЭЙТАЛАКС (ад гр. deuteros = другі + allaksis = абмен) — карэлятыўнае змяненне органа ў працэсе эвалюцыі ў выніку прыстасавання яго да іншых органаў.
ДЭЙТАМЕРЫТ (ад гр. deuteros = другі + meros — частка) — задняя частка цела грэгарын.
ДЭЙТАПЛАЗМА (ад гр. deuteros = другі + plasma = вылепленае, аформленае) — пажыўпыя рэчывы (ліпіды, бялкі і інш.), якія змяшчаюцца ў яйцаклетцы жывёл і чалавека ў выглядзе зерняў або пласцінак, што часам зліваюцца ў суцэльную жаўтковую масу.
ДЭЙТАЦЭРЭБРУМ (ад гр deuteros = другі + лац. cerebrum = мозг) — сярэдні ўчастак галаўнога мозгу ў членістаногіх.
дэйтрдн (ад гр. deuteros = другі) — ядро атама дэйтэрыю, якое складаецца з аднаго пратона і аднаго неіітрона.
ДЭЙТЭРАМІЦЭТЫ (н.-лац. deuteromycetes, ад гр. deuteros = другі + mykes, -etos = грыб) — клас вышэйшых грыбоў, дпя якога характэрна размпажэнне вегетатыўным спосабам і канідыямі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць параппіы. недасканалыя грыбы.
ДЭЙТЭРАТАКІЯ (ад гр. deuteros = другі + tokos = роды) — прыватНЫ выпадак партэнагенезу, пры якім нашчадаі агрымліваюцца абодвух полаў.
ДЭЙТЭРЫЙ (н.-лац. deuterium, ад гр. deuteros = другі) — цяжкі ізапюп вадароду, які мае атамную масуг, выкарыстоўваецца як запавольнік нейтронаў у ядзерных рэактарах і як ядзернае паліва.
ДЭЙЦЫЯ (н.-лац. deutzia) — кустовая расліна сям. гідрангіевых з падоўжапым лісцем і белымі або ружовымі кветкамі ў гронках або мяцёлках, пашыраная ва Усх. і Паўд. -Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
дэк (англ. deck) — навясная палуба на пасажырскіх суднах.
r 1
ДЭКА (ням. Decke = накрыўка, века) — 1) частка корпуса струнных інструментаў, якая служыць для ўзмацнення гуку; 2) падбарабанная або надбарабанная частка малатарні; 3) пакрыццё носа і кармы лодкі, якое засцерагае яе ад залівання вадой.
Д^КА 2 (польск. deka, ад dekagram = дэкаграм) — тое, што і дэкаграм.
ДЭКА(гр. deka = дзесяць) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «дзесяць».
ДЭКАВІЛЬКА (ад англ. Decauvil1е = прозвішча англ. інжынера) — 1) пераносная вузкакалейная жалезная дарога на промыслах; 2) ваганетка, якая выкарыстоўваецца на пераноснай вузкакалейнай жалезнай дарозе ў горным і лясным промыслах.
ДЭКАГОН (ад дэка+ -гон) — дзесяцівугольнік.
ДЭКАГРАМ (ад дэка+ грам) — метрычная мера вагі, роўная 10 грамам.
ДЭКАДА (гр. dekas, -ados = дзесятак) — 1) перыяд часу ў дзесяць сутак (напр. трэцяя д. снежня); 2) дзесяцідзённы прамежак часу, прысвечаны якой-н. важнай грамадскай падзеі, мастацтву (напр. д. беларускага мастацтва).
ДЭКАДАНС (фр. decadence) — 1) заняпад, культурны рэгрэс: 2) тое, што і дэкадэнцтва.
ДЭКАДЗІРАВАЦЬ (ад дэ+ кадзіраваць) — расшыфроўваць код
якой-н. зашыфраванай інфармацыі.
ДЭКАДЭНТ (фр. decadent = які падае) — прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.
ДЭКАДЭНЦТВА (фр. decadence = заняпад) — агульная назва крызісных, упадаіцкіх з’яў у культуры канца 19—пач. 20 ст., што праяўляліся ў выражэнні безнадзейнасці, непрымання жыцця, індывідуалізму.
ДЭКАЛАНІЗАЦЫЯ (ад дэ+ каланізацыя) — працэс ліквідацыі каланіялізму.
ДЭКАЛАРАЦЫЯ (лац. decoloratio) — абясколерванне.
ДЭКАЛШ [ад дэка+ (нафта)лін] — арганічнае злучэнне, бясколерная пахучая вадкасць, якая з’яўляецца прадуктам разбаўлення нафталіну; выкарыстоўваецца як растваральнік многіх рэчываў.
ДЭКАЛІТР (ад дэка+ літр) — метрычная мера вадкасці, роўная 10 літрам.
ДЭКАЛОГ (ад дэка+ -лог) — дзесяць старазапаветных рэлігійна-маральных запаведзей у Бібліі.
ДЭКАЛЬКАВАЦЬ (ням dekalkieren) — пераводзіць малюнак пры дапамозе дэкалькаманіі.
ДЭКАЛЬКАМАНІЯ (фр. decalcomanie) — 1) спосаб паліграфічнага пераносу каляровых малюнкаў на паперу, шкло, фарфор і іншыя матэрыялы; 2) малюнак, зроблены такім спосабам (параўн. дыяфанія).
ДЭКАЛЬТЭ (фр. decollete) — глыбокі выраз у верхняй частцы жаночага адзення.
ДЭКАЛЬЦЫНАЦЫЯ (ад дэ+ лац. calx, calcis = вапна) — знікненне солей кальцыю з касцявой тканкі пры некаторых захворваннях.
ДЭКАМЕТР (ад дэка+метр) — метрычная мера даўжыні, роўная 10 метрам.
ДЭКАМПАЗЁР (фр. decomposer = раствараць, драбіць) — апарат для вылучэння крьппталічнага гідраксіду алюмінію з раствору алюмінатаў.
ДЭКАМПЕНсАцЫЯ (ад дэ+ кампенсацыя') — парушэнне дзейнасці якога-н. органа або ўсяго арганізма ў сувязі з аслабленнем прыстасавальпых механізмаў,
ДЭКАМПРЭСАР (ад дэ+ кампрэсар) — прыстасаванне для змяншэння ціску (кампрэсіі) у цыліндры пры запуску рухавіка ўнутранага згарання або пры яго выключэнні.
ДЭКАМПРЭСІЯ (ад дэ+ кампрэсія') — 1) паступовае змяншэнне ціску, які дзейнічае на вадалазаў пры пад’ёме іх з глыбіні; 2) хваравіты стан, які ўзнікае ад рэзкага паніжэння ціску навакольнага паветра.
ДЭКАН (ням. Dekan, ад лац. decanus = дзесятнік) — 1) кіраўнік факультэпіа ў вышэйшай навучальнай установе; 2) старшы ксёндз, які назірае над некалькіхМІ прыходамі; 3) тое, што і дуаен.
ДЭКАНАТ (ням. Dekanat, ад с.-лац. decanatus) — кіраўніцтва факультэта на чале з дэканам, a таксама памяшканне, дзе яно знаходзіцца.
ДЭКАНТАЦЫЯ (фр. decantation, ад decanter = зліваць, сцэджваць) — зліванне вадкасці з асадку пасля адстойвання або цэнірыфугавання
ДЭКАПІРАВАЦЬ (фр decaper = ачышчаць металы) — выдаляць плёнку вокіслаў з паверхні металічных вырабаў граўленнем слабым растворам кіслаты ці цыяніду перад гальванастэгіяй.
ДЭКАШТАЦЬІЯ (ад дэ+ лац caput, -pitis = галава) — 1) адчляненне галавы ў жывёл у час фізіялагічных і біяхімічных доследаў; 2) выдаленне пункта росту сцябла ў раслін.
ДЭКАПОДЫ (ад дэка+ -поды) — 1) дзесяціногія ракападобныя (крэветка, краб, амар, лангуст\ 2) атрад марскіх драпежных галаваногіх малюскаў (цэфалаподаў) з мешкападобным целам і размешчанымі на галаве дзесянцю шчупальцамі (сепія, кальмар), параўн. актаподы.
ДЭКАРАВАЦЬ, ДЭКАРЫРАВАЦЬ (фр. decorer, ад лац. decorare) — прыгожа афармляць што-н., напр. будынак. памяшканне
ДЭК’АРАТАР (фр. decorateur, ад лац. decorare = упрыгожваць) — 1) мастак, які піша дэкарацыі, 2) спецыяліст па афармленні будынкаў, паркаў і інш. (напр. садоўнік-д.).
ДЭКАРАТЬГЎНЫ (фр. decoratif, ад лац. decorare = упрыгожваць) — I) эфектны, маляўнічы, прызначаны для ўпрыгожвапня (напр д-ыя расліны, д-ае афармленне); 2) перан. ненатуралыіы. пггучны; паказны
ДЭКАРАЦЫЯ ('фр. decoration, ад с.-лац. decoratio) — 1) масіацкае афармленне сцэны для паказу месца і абставін тэатральнага дзеяння; 2) перан. што-н. паказное, штучнае, што служыць для прыкрыцця недахопаў, непрывабнай сутнасці чаго-н.
ДЭКАРБАКСІЛАВАЦЬ (ад дэ+ карбаксіл) — адшчапляць двухвокісел вугляроду ад карбаксільнай групы (гл. Kap6aKcin) карбонавых кіслот.
ДЭКАРБАКСІЛАЗЫ (ад дэ+ карбаксіл) — ферменты, якія каталізуюць адшчапленне двухвокіслу вутляроду ад карбаксільнай групы (гл. карбаксіп) амінакіслот або кетакіслот.
ДЭКАРБАКСІЛАЦЫЯ (ад дэ+ карбаксіл) — хімічная рэакцыя, якая заключаецца ў адшчапленні двухвокіслу вугляроду ад карбаксільнай групы (гл. карбаксіл) карбонавых кіслот.
ДЭКАРБАНТЗАЦЫЯ (ад дэ+ карбанізацыя) — вызваленне якога-н. матэрыялу ад вугляроду, напр. д. чьпуну гіры вырабе з яго жалеза і сталі.