Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ДЭКАРТЫКАТАР (ад с.-лац. decorticare = абдзіраць кару) — маіігыі іа для дэкарпіыкацыі 1.
ДЭКАРТЬІКАЦЫЯ (с.-лац. decorticatio = абдзіранне кары) — 1) механічны спосаб аддзялсння лубяной часткі лёну, канапепь і іншых прадзільных раслін ад драўніны; 2) выдаленне кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу, якое прымяняецца ў эксперымептальнай фізіялогіі.
Д
ДЭКАРТЭЛІЗАЦЫЯ (ад дэ+ карпгэлізацыя) — ліквідацыя картэля', пазбаўленне чаго-н. прымет, характару картэля.
ДЭКАРЫРАВАЦЬ гл. дэкараваць.
ДЭКАТОНА (ад дэка+ тона) — метрычная мера вагі, роўная 10 тонам.
ДЭКАТРОН (ад дэка+ -трон) — іошгы прыбор для пераключэння электрьгчных ланцугоў; выкарыстоўваецца ў вылічальнай тэхніцы. ДЭКАЦІРАВАЦЬ (фр. decatir = знішчаць бляск) — апрацоўваць шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой для палягппэння яе якасці.
ДЭКАЭДР (ад дэка+ -эдр') — дзесяціграіінік.
ДЭКВАЛІФПСАВАЦЬ (ад дэ+ кваліфікаваць) — пазбаўляць кваліфікацыі.
ДЭКВАЛІФПСАЦЫЯ (ад дэ+ кваліфікацыя) — страта кваліфікацыі, гграфесіянальных ведаў, навыкаў (параўн. дыскваліфікацыя').
ДЭКЕЛЬ (ням. Deckel = пакрышка) — эластьгчная пакрышка на друкарскі.м цыліндры 1 або тыглі 2, якая прыціскае паперу да ўсіх элементаў друкарскай формы.
ДЭКЛАМАВАЦЬ (лац. declamare) — 1) выразна чытаць мастацкія творы на памяць; 2) перан. гаварыць узнёсла, з пафасам.
ДЭКЛАМАТАР (лац. declamator) — чалавек, які валодае майстэрствам дэкламацыі.
ДЭКЛАМАЦЫЯ (лац. declamatio = выпрацоўка красамоўства) — 1) выразнае чытанне мастацкіх тво-
раў на памяць; 2) перан. штучна ўзнёслая манера гаварыць.
ДЭКЛАРАВАЦЬ (лац. declarare = заяўляць, аб’яўляць) — афіцыйна абвяшчаць, выступаць з дэкларацыяй (напр. д. свабоду і роўнасць). ДЭКЛАРАТЫЎНЫ (лац declarativus) — які мае форму дэкларацыі; урачысты (напр. д-ыя абяцанні).
ДЭКЛАРАЦЫЯ (лац. declaratio = заява, аб’ява) — 1) урачыстая праграмная ўрадавая заява, абвяшчэнле ўрадам або арганізаіцдяй якіх-н. палітычных прынцыпаў, a таксама дакумент, у якім яны выкладзены; 2) заява падаткаплацельшчыка і некаторых катэгорый дзяржаўных служачых пра характар і памер даходаў, маёмаснае становішча; 3) дакумент, які прыкладаецца да грашовых і каштоўных пакетаў, што пасылаюцца поштай за межы краіны; 4) заява мытні ад асобы, якая перасякае граніцу, пра наяўнасць і колькасць у яе рэчаў, каштоўнасцей, валюты. ДЭКЛАСАВАНЫ (фр. declasse) — які страціў сувязь са сваім класам, не ўдзельнічае ў грамадскай вытворчасці, апусціўся ў маральных адносінах.
ДЭКЛАСАВАЦЦА (фр. declasse) — станавіцца дэкласаваным.
ДЭКЛАСАВАЦЬ (фр. declasse) — зрабіць дэкласаваным.
ДЭКЛШАТАР (ад лац. declinare = адводзіць убок) — прыбор для вызначэння магнітнага адхілення.
ДЭКЛШАЦЫЯ (лац. declinatio) — фіз. адхіленне магнітаай стрэлкі ад геаграфічнага мерыдыяна; магнітнае схіленне.
ДЭКЛІНОМЕТР [ад дэкліна(цыя) + -juemp] — прыбор для вымярэння змен магнітаага схілення.
ДЭКОДЭР (англ. decode = расшыфроўваць, ад лац. de = ад, з + codex = кніга) — 1) інфармацыйнае ўстройства для расшыфроўкі лічбавых кадзіраваных дадзеных; 2) пераключальнае ўстройства ў каляровых тэлевізарах для пераўтварэпня відэасігналаў з адной тэлесістэмы ў другую.
ДЭКОКТ (лац. decoctus = прыгатаваны) — адвар з лекавых раслін. ДЭКОР (фр. decor, ад лац. decorare = упрыгожваць) — сукупнасць дэкаратыўных элементаў у архітэктуры.
ДЭКОРТ (ням. Dekort) — скідка з цаны тавару за датэрміновую яго аплату або больш нізкую якасць у параўнанні з умовамі здзелкі.
ДЭКОРУМ (лац. decorum = прыстойнасць) — знешпяя прыстойнасць, адпаведныя займаемай пасадзе абставіпы.
ДЭКРЭМЕНТ (лац. decrementum = змяншэнне) — 1) фіз. колькасная характарыстыка аслаблення згасаючых вагапняў; 2) фізіяп. паступовае затухаігне хвалі нервовага ўзбуджэшія пры яе пашырэнні па нерву, уласцівае для беспазваночііых жывёл.
ДЭКРЭТ (фр. decret, ад лац. decretum) — пастанова ўрада, якая мае сілу закона; указ, закон (наіір. д. аб зямлі, д. аб ахове помнікаў).
ДЭКРЭТАВАЦЬ (фр. decreter, ад лац. decretum = дэкрэт) — устанаўліваць што-н. дэкрэтам.
ДЭКРЭТАЛ (с.-лац. decretale, ад лац. decretalis = які датычыць дэкрэта) — пагіскі статут.
ДЭКРЭТАЛІІ (ад лац. decretalis = які датычыць дэкрэта) — 1) пастановы рымскіх паіі у выглядзе паслапняў па пытаіпгях царкоўнага кананічнага права; 2) сярэдневяковыя зборнікі законаў і інпі. прававых актаў.
ДЭКРЭШЧЭНДА (іт. decrescendo = змяншаючы) — тое, што і дылйнуэнда.
ДЭКСТРАКАРДЫЯ (ад лац. dexter, -tri = правы + -кардыя) — прыроджаная анамалія становішча сэрца, пры якой большая частка сэрца размешчана ў грудной клетцы з правага боку.
ДЭКСТРАН (англ. dextran, ад лац. dexter = правы) — арганічнае злучэнпе класа поліцукрыдаў, утворанае рэшткамі глюкозы; выкарыстоўваецца як замяняльнік плазмы крыві, а таксама ў харчовай, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.
ДЭКСТРОЗА (ад лац. dexter = правы) — тое, што і глюкоза.
ДЭКСТРЫНЫ (фр. dextrine, ад лац. dexter = правы) — арганічныя злучэнні класа поліцукрыдаў, прадукты гідролізу крухмалу; выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай, паліграфічнай і абутковай прамысловасці ў якасці клейкага рэчыва.
ДЭКУВЕР (фр. decouvert = непакрыты) — розніца паміж ацэнкай маёмасці і страхавой сумай, што пакідаецца на рызыку страхавальніка.
ДЭКУРЫЁНЫ (лац. decuriones) — вышэйшае саслоўнае італійскіх і
правінцыяльных гарадоў Рымскай імперыі.
ДЭЛАБІЯЛІЗАЦЫЯ (ад дэ+ -лабіялізацыя) — адсутнасць акруглення губ пры вымаўленш губных галосных.
ДЭЛАМІНАЦЫЯ (ад лац. delaminare = дзяліць на слаі) — адзін з шляхоў утварэння гаспірулы, пры якім клеткі зародка дзеляцца ў напрамку, паралельным яго паверхні.
ДЭЛАФАНДЫЁЗ (н.-лац. delafondiosis)— глісная хвароба коней, якая выклікаецца лічынкамі дэлафандыі.
ДЭЛАФАНДЫЯ (н.-лац. delafondia) — гельмінпі класа нематадаў, паразіт коней, мулаў, зебраў.
ДЭЛЕГАВАЦЬ (лац. delegare) — накіроўваць каго-н. у якасці прадстаўніка на з’езд, канферэшсыю і г.д.
ДЭЛЕГАТ (лац. delegatus) — прадстаўнік якога-н. калектыву, арганізацыі, дзяржавы, выбраны для ўдзелу ў рабоце з’езда, канферэнцыі, перагаворах і іній.
ДЭЛЕГАЦЫЯ (лац. delegatio) — група асоб, выбраных або ўпаўнаважаных якім-н. калектывам, арганізацыяй, дзяржавай у якасці прадстаўнікоў на з’езд, канферэнцыю, перагаворы і інш.
ДЭЛЕЦЫЯ (лац. deletio = знішчэнне) — страта аднаго з унутраііых участкаў храмасамы.
ДЭЛІБАШ (тур. delibas, ад deli = дзікі, смелы + bas = галава) — 1) ахоўнік пашы ў султанскай Турцыі; 2) перан. адважны воін, ліхі коннік.
ДЭЛПСТ (лац. delictum) — юр. правапарушэнне, правіннасць.
ДЭЛІМІТАЦЫЯ (лац. delimitatio) — вызначэнне дзяржаўнай граніцы з дакладным апісаннем яе праходжання і фіксацыяй на карце ў адпаведнасці з дагаворам, заключаным з суседняй дзяржавай.
ДЭЛІНКВЕНТ (лац. delinquens, -ntis = які робіць правіннасць) — праванарушальнік (у англа-амерыканскім праве).
ДЭЛІРЫЙ (лац. delirium = вар’яцтва) — расстройства прытомнасці з галюцынацыямі пры некаторых інфекцыйных хваробах, атручэннях, запаленнях галаўнога мозга і інш.; трызненне.
ДЭЛЬ (ням. Delle = паглыбленне) — пласкадонная лінейна выцягнутая лагчына без пастаяннага вадацёку; утвараецца ў выніку дзеяніія талых і дажджавых вод.
ДЭЛЬКРЭДЭРЭ (ням. Delkredere, ад іт. del credere = на веру) — паручальніцтва камісіянера перад камітэнтам за выкананне здзелкі, заключанай з трэцяй асобай.
ДЭЛЬТА (гр. delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта, якая мае форму трохвугольніка) — вусце ракі з наноснай раўнінай, разрэзанай шматлікімі рукавамі і пратокамі (назва паходзіць ад дэльты Ніла, падобнай на грэчаскую літару).
ДЭЛЬТАПЛАН (ад гр. delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта, якая мае форму трохвугольніка + -план) — безматорны лятальны апарат з мяккім купалам на трохвугольным каркасе для спартыўнага планіравання.
ДЭЛЬТАПЛАНЕРЫЗМ [ад дэльта(ппан) + планерызм] — тэорыя і практыка кіравання дэлыпапланамі.
ДЭЛЬТА-ФЎНКЦЫЯ (ад гр delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта + функцыя) — сімвал, што прымяняецца ў матэматычнай фізіцы пры рашэнні задач, у якія ўваходзяць сканцэнтраваныя велічыні (нагрузка, зарад і інш.).
ДЭЛЬФШ (н.-лац. delphinus, ад гр. delphis, -inos) — 1) марская млекакормячая жывёла сям. дэльфінавых падатрада зубатых кітоў; 2) спосаб спартыўнага плавання, разнавіднасць батэрфляю.
ДЭЛЬФІНАРЫЙ (ад дэльфін) — акіянарый для развядзення дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказвання наведвальнікам. ДЭЛЬФІНШ (н.-лац. delphinium, ад гр. delphinion) — травяністая расліна сям. казяльцовых з сінімі, блакітнымі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ва ўмераных зонах; асобныя віды вырошчваюцца як дакаратыўныя.
ДЭЛЬФІНОЛАГ (ад дэльфін + -лаг) — спецыяліст па вывучэнпю дэльфінаў.
ДЭЛЮВІЙ (лац. deluvium) — адклады на схілах гор прадуктаў выветрывапня горных парод (гліны, пяску і інш.).
ДЭМАБІЛІЗАВАЦЬ (фр. demobiliser) — правесці дэмабілізацыю 1.
ДЭМАБІЛІЗАЦЫЯ (фр. demobilisation) — 1) звальнепне з вайсковай службы ў запас; 2) перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае;
3) перан. аслабленне актыўнасці, гатоўнасць да выканання якіх-н. задач.
ДЭМАГОГ (гр. demagogos) — палітык, якія дая дасягнення сваіх мэт карыстаецца дэмагогіяй 1.
ДЭМАГОГІЯ (гр. demagogia) — 1) падман народных мас прывабнымі, але лжывымі абяцаннямі для дасягнення сваіх мэг, 2) пустыя мнагаслоўныя разважанні (папр. разводзіць дэмагогію).
ДЭМАГРАФІЯ (ад гр. demos = народ + -графія) — навука, якая даследуе склад, колькасць, заканамернасці ўзнаўлення насельніцтва ў іх грамадска-гістарычнай абумоўленасці; звязана са статыстыкай 2.
ДЭМАДУЛЯТАР (ад дэ+ мадулятар) — апарат для правядзення дэмадуляцыі.
ДЭМАДУЛЙЦЫЯ (ад дэ+ мадуляцыя') — выдзяленне нізкачастотных ваганняў з высокачастотных мадуляваных ваганняў.
ДЭМАКРАТ (ад гр. demosнарод + -крат) — 1) прыхільнік дэмакрагпыі’, 2) член дэмакратычнай партыі; 3) той, хто вядзе просты спосаб жыцця.
ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЯ (ад дэмакрапгыя) — укараненне прынцыпаў дэмакратыі, перабудова дзяржавы, грамадства на дэмакратычных асновах.
ДЭМАКРАТЫЗМ (ад дэмакратыя) — 1) прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі; 2) народнасць, прастата.
ДЭМАКРАТЬІЧНЫ (гр demokratikos) — 1) заснаваны на дэмакратыі, 2) просты, народны.