Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ДЭФЕКТАСКАШЯ (ад дэфект + -скапія') — сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў.
ДЭФЕКТАСКОП (ад дэфект + -скоп) — прыбор для выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў.
ДЭФЕКТбЛАГ (ад дэфект + -лаг) — спецыяліст у галіне дэфекталогіі.
ДЭФЕКТЬІЎНЫ (лац defectivus) — з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі; ненармальны (напр. д-ае дзіця).
ДЭФЕНЗІВА1 (фр. defensive) — уст. абаронная тактыка ў вайне.
ДЭФЕНЗІВА2 (польск. defensywa, ад фр. defensive) — ахоўная паліцыя ў Польшчы (1918—1939), якая вяла барацьбу з рэвалюцыйным рухам.
ДЭФЕРЫЗАЦЫЯ (ад дэ+ лац. ferrum = жалеза) — ачышчэнне вады ад солей жалеза, каб зрабіць яе прыгоднай для піцця і выТворчых мэт.
ДЭФЕРЭНТ (лац. deferens, -ntis = які нясе) — дапаможная акружнасць, якая прымянялася ў геацэнтрычнай сістэме свету Пталамея для тлумачэння руху планет.
ДЭФЕТЫЗМ (фр. defaitisme) — нявер’е ў поспех якой-н. справы.
ДЭФІБРАТАР (ад дэфібрацыя) — тое, што і дэфібрэр.
ДЭФІБРАЦЫЯ (ад фр. defibrer = вылучаць валакно) — працэс раздрабнення драўніны ў валакністую масу ў цэлюлозна-папяровай вытворчасці.
ДЭФІБРЫЛЙТАР (ад дэ+ лац. fibrilla = валаконца) — апарат, прызначаны для спынеіпія фібрыляцыі сардэчнай мышцы ўздзеяннем на яе кароткачасовым электрычным токам.
ДЭФІБРЫЛЯЦЫЯ (ад дэ+ лац. fibrilla = валаконца) — пабуджэнне сэрца да нармальнай дзейнасці пры дапамозе дэфібрылятара.
ДЭФІБРЬІРАВАЦЬ (фр. defibrer = вылучаць валакно) — ператвараць драўніну ў валакністую масу. ДЭФІБР^Р (фр. defibreur) — машына для дэфібрацыі.
ДЭФІЛЁ (фр. defile) — цясніна або вузкі, цесны праход (горнае д.).
ДЭФІЛІРАВАЦЬ (фр. defiler = праходзіць чарадой) — 1) урачыста праходзіць (на парадах, дэманстрацыях); 2) хадзіць туды-сюды, прагульвацца.
ДЭФППТЫЎ (лац. definitivus — вызначальны) — форма бухгалтарскага ўліку, заснаванага на карпіатэцы.
ДЭФІШТЬІЎНЫ (лац. definitivus = вызначальны) — канчатковы; д-ыя органы — пастаян-
ныя органы дарослай жывёліны ў адрозненне ад часовых лічынкавых і зародкавых органаў; д. гаспадар — жывёла, у якой паразіт дасягае палавой спеласці і размнажаецца.
ДЭФІНІЦЫЯ (лац. definitio) — кароткае азначэнне асноўнага зместу якога-н. паняцця, якое ўлічвае ўсе істотныя прыметы прадмета, з’явы.
ДЭФІС (рус. дефнс < ням. Divis, ад лац. divisio = раздзел) — кароткая злучальная рыска паміж двума словамі або знак пераносу слова ці яго скарачэння (напр. бела-ружовы, сон-ца, б-ка).
ДЭФІЦЫТ (лац. deficit = нестае) — 1) недахоп чаго-н., нястача (напр. д. тавараў); 2) недахоп, страта як вынік перавыпіэння расходаў над даходамі (бюджэтны д.); 3) пгго-н., чаго няма ў дастатковай колькасці (напр. чарга за дэфіцытам).
ДЭФЛАГРАЦЬІЯ (лац. deflagratio) — павольнае згаранне выбуховага рэчыва ў зараднай камеры або пры няправільным вядзенні падрыўных работ.
дэфларАнты (ад дэ+ флора) — хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць для знішчэння кветак раслін з мэтаю папярэджання іх плоданашэння.
ДЭФЛАРАЦЫЯ (п.-лац. defloratio = зрыванне кветак) — пазбаўленне нявіннасці, парушэнне цэласнасці дзявоцкай плявы.
ДЭФЛЕГМАТАР (ад дэ+ флегма) — апарат для дэфлегмацыі.
ДЭФЛЕГМАЦЫЯ (ад дэ+ флегма) — частковая кандэнсацыя сумесей пары і газаў з утварэннем
д флегмы, што дае магчымасць узбагачаць іх нізкакіпячымі кампанентамі.
ДЭФЛЕКТАР (лац. deflectare = адхіляць, адводзіць) — 1) прыстасаванне для змянешы напрамку патоку газу, вадкасці, гукавых хваляў і г. д. 2) выцяжное ўстройства на вентыляцыйнай шахце або коміне, якое працуе пад уздзеяннем ветру.
ДЭФЛЯТАР (лац. deflator) — індэкс цэн, які выкарыстоўваецца пры пераразліку цэнавых паказчыкаў у цэнах пэўнага года, каб улічыць уплыў інфляцыі.
ДЭФЛЯЦЫЯ (лац. deflatio = здзіманііе) — 1) змяншэнне колькасці папяровых грошай, выпушчаных у перыяд інфляцыі, каб павысіць іх пакупную здольнасць; 2) выдзімапне і шліфаванне горных парод мінеральнымі часцінкамі з дапамогай ветру.
ДЭФОМЕТР [ад дэфа(рмацыя) + -метр] — прыбор для выяўлення пластаэластычных уласцівасцей каўчуку і гумовых сумесей.
ДЭФРАСТАЦЫЯ (ад дэ+ англ. frost = мароз) — размарожванне харчовьіх прадуктаў (мяса, рыбы і інш.).
дэфрЬстэр (англ. defroster) — 1) камера ў халадзільніку, якая мае ацяпленне і ўзмоцненую цыркуляцыю паветра (для захавання яец, фруктаў і інш.); 2) прыстасавашіе для абдзімання цёплым паветрам везравага шкла аўтамабіля, каб не абмярзала.
ДЭХКАНШ (ад цюрк. dihqan = вясковы) — селянін у Сярэд. Азіі.
ДЭХЛАРАВАЦЬ (ад дэ+ хлор) — 1) праводзіць дэхларацыю 1; 2) праводзіць дэхларацыю 2.
ДЭХЛАРАЦЫЯ (ад дэ+ хлор) — 1) выдаленне хлору з арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць у сабе хлор; 2) ачышчэнне вадаправоднай вады ад хлору, дзе ён застаецца пасля хларавання.
ДЭЦЬІ(лац. decem = дзесяць) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае дзесятую долю меры, што названа ў другой частцы.
ДЭЦЫБЕЛ (ад дэцы+ бел) — лагарыфмічная адзінка адносін энергіі, сілы ў радыётэхніцы, электратэхніцы, акустыцы, роўная 1/10 бела.
ДЭЦЫГРАМ (ад дэцы+ грам) — адзінка вагі, роўная 1/10 грама.
ДЭЦЫЛІТР (ад дэцы+ літр~) — мера ёмістасці, роўная 1/10 літра.
ДЭЦЫМА (лац. decima = дзесятая) — 1) інтэрвал паміж першай і дзесятай ступенямі дыятанічнай гамы' 1; 2) дзесятая ступень дыятанічнай гамы; 3) страфа з дзесяці радкоў.
ДЭЦЬІМАЛЬНЫ (лац. decimals) — дзесятковы; д а я с і с т э м a — метрычная сістэма; д-ая вага — дзесятковая вага.
ДЭЦЬІМАЦЬІЯ (п.-лац. decimatio) — пакаранне смерцю кожнага дзесятага, калі не знойдзены вінаваты (старажыгны спосаб расправы, які пазней адрадзілі гітлераўцы).
ДЭЦЫМЁТР (ад дэцы+ метр) — адзінка даўжыні, роўная 1/10 метра.
ДЭЦЫМОЛЬ (ад лац. decuna = дзесятая) — рытмічная фігура з дзесяці гукаў (нот) роўнай працягласці.
ДЭЦЭМВІРАТ (лац. decemviratus) — група старажытнарымскіх дэцэмвіраў у час выканання спецыяяьнага дзяржаўнага даручэння; пасада дэцэмвіра.
ДЭЦЭМВІРЫ (лац. decemviri) — калегія з дзесяці чалавек, якую ў Стараж. Рыме выбіралі для выканання спецыяльных дзяржаўных даручэнняў.
ДЭЦЭНТРАЛІЗАВАЦЬ (ад дэ+ цэнтралізаваць) — праводзіць дэцэнтралізацыю.
ДЭЦЭНТРАЛІЗАЦЬІЯ (ад дэ+ цэнтралізацыя) — 1) сістама кіравання, пры якой частка функцый цэнтральнай улады пераходзіць да мясцовых органаў; 2) адмена цэнтралізацыі.
ДЭЦЭНТРАЦЫЯ (ад дэ+ цэнтр) — неадпаведнасць восей аптычных элементаў катадыяптрычнай сістэмы.
ДЭЦЭРЭБРАЦЫЯ (ад дэ+ лац cerebrum = мозг) — метад даследавання рэфлекторнай дзейнасці прадаўгаватага і спіннога мозгу пры ізаляцыі іх ад уплыву кары вялікіх паўшар’яу пераразаннем стваловай часткі галаўнога мозга.
ДЭШЫФРАВАЦЬ (фр dechiffrer) — разбіраць напісанае шыф-
Е
рам, тайнопісам або невядомым алфавітам.
ДЭШЫФРАТАР (ад фр. dechiffrer = разбіраць) — устройства ддя аўтаматычнага дэшыфравання паведамлення, якое перадаецца ўмоўнымі сігналамі (кодам, шыфрам); кодапераўтваральнік.
ДЭЭМУЛЬСАТАР (ад дэ+ эмульсія) — устаноўка для аддзялення нафты ад вады.
ДЭЭМУЛЬСАЦЫЯ (ад дэ+ эмульсія) — разбурэнне эмульсіі.
ДЭЭСКАЛАЦЫЯ (ад дэ+ эскалацыя) — звужэнне маштабаў, змяншэнне, паслабленне чаго-н.; спыненне эскалацыі.
ДЭЭТШЗАЦЫЯ (ад дэ+ этнас) — страта нацыянальна-спецыфічнага ў культуры, мове і побыце этнасу; згортванне або выцясненне нацыянальных формаў грамадскага жыцця.
ДЭЭТЫМАЛАГГЗАЦЫЯ (ад дэ+ этымалогія) — страта словам першапачатковых этымалагічных сувязей, страта ў свядомасці носьбітаў мовы сэнсавай сувязі дадзенага слова з утваральнай асновай. ДЭ-ЮРЭ (лац. de jure) — юрыдычна, на падставе закона, фармальна (проціл. дэ-факта).
Д’ЯБАЛ (польск. diabel < ст.-чэш. diabel < лац. diabolus, ад гр. diabolos) — злы дух, чорт, сатана ў рэлігійных уяўленнях.
Е
ЕВАНГЕЛІСТ (гр. euangelistes) — 1) аўгар адной з чатырох кананіч-
ных частак евангелчя', 2) член евангелічнай абшчыны або секты.
ЕВАНГЕЛЛЕ (гр. euangelion = літар. добрая вестка) — 1) раннехрысціянскія творы аб «зямным жыцці» Ісуса Хрыста, якія падзяляюцца на кананічныя (Марка, Матфея, Лукі, Іаана), уключаныя царквою ў склад Новага запавета, і апакрыфічныя; 2) перан. твор, у якім змяшчаюцца асноўныя прынцыпы чаго-н.
ЕГЕР (ням. Jager) — 1) прафесіянальны паляўнічы, які кіруе паляваннем; 2) служачы запаведніка, які даглядае і вывучае жывёл і птушак, што там разводзяцца; 3) салдат асобых стралковых (егерскіх) палкоў у некаторых еўрапейскіх арміях у 18—19 ст.
ЕГЕРМАЙСТАР (ням. Jagermeister) — начальнік над прыдворнымі егерамі.
ЕГШТАЛбгіЯ (ад гр. Aigyptos + -логія) — комплексная навука, якая вывучае мову, гісторьпо, культуру Стараж. Егіпта.
ЕДНАСЦЬ (польск. jednosc) — 1) адзінства, згуртаванасць; 2) агульнасць, супольнасць.
ЕЗУІТ (с.-лац. iesuita, ад лац. Jesus = Ісус) — 1) член манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», заснаванага ў 1534 г. для барацьбы з Рэфармацыяй і абароны папства; 2) перан. хітры, крывадушны чалавек, здольны на ўсякую подласць.
ЕКЦЕННЯ (гр. ekteneia = шчырасць) — частка праваслаўнага набажэнстеа.
-ЕМІЯ ГЛ. -ЭМІЯ.
ЕПАРХІЯ (гр. eparchia) — царкоўна-адміністрацыйпая тэрыта-
рыяльная адзінка ў праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэрквах.
ЕШСКАП (гр. episkopos) — вышэйшае духоўнае званне ў праваслаўнай царкве (параўн. біскугі).
ЕШСКАПАЛЬНЫ (лац. episcopal! s, ад гр. episkopos = епіскап) — які належыць епіскапу.
ЕШСКАПАТ (лац. episcopatus, ад гр. episkopos = епіскап) — 1) улада епіскапа\ 2) епіскапы дадзенай царкоўнай акругі, дадзенага краю.
ЕПІТРАХІЛЬ (гр. epitracheliоп) — частка абрадавага адзення праваслаўнага свяшчэнніка, якая носіцца на шыі і мае выгляд доўгага палотнішча з крыжамі.
ЕШТЫМ’Я (гр. epitimia) — пакаранне ў выглядзе посту, доўгіх малітваў, якое накладаецца царквой на таго, хто парушае рэлігійныя нормы.
ЕРАСЬ (гр. hairesis) — 1) рэлігійная плынь, варожая догматам пануючай рэлігіі; 2) перан. адступленне ад агульналрынятых правіл, палажэнняў, 3) перан. бязглуздзіца, лухта (несці е.).
ЕРАТЫК (гр. hairetikos) — 1) адступнік ад догматаў пануючай рэлігіі, паслядоўнік ерасі\ 2) перан. той, хто адступае ад агульнапрынятых правіл, палажэнняў.
ЕСАУЛ (тат. jasoul) — 1) казацкі чын пасля гетмана ў 16—17 ст.; 2) афіцэрскі чын у казацкіх войсках царскай арміі, які адпавядаў чыну капітана ў пяхоце і ротмістра ў кавалерыі.