Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЕЎГЕШКА (англ. eugenics, ад гр. eugenes = добрага паходжання) — кірунак у генетыцы, які распра-
цоўвае праблемы паляпшэнля біялагічных уласцівасцей чалавека.
ЕЎНУХ (гр. eunuchos = ахоўнік ложа) — кастрыраваны наглядчык за жанчынамі ў гарэме.
ЕЎНУХАІДЬІЗМ (ад еўнух + гр. eidos = выгляд) — захворванне, абумоўленае прыроджанай або набытай недастатковасцю палавых залоз або недастатковасцю выдзялення гіпофізам ганадагропнага гармона.
ЕЎПАТРЫДЫ (rp.eupatrides) — родавая знаць у Стараж. Афінах.
ЕЎРАДОЛАРЫ (англ. Eurodollar) — часовыя свабодныя рэсурсы ў доларах ЗША, пакладзеныя арганізаііыямі і прыватнымі асобамі ў еўрапейскія банкі, якія выкарыстоўваюць іх ддя прадастаўлення крэдытаў.
ЕЎРАКАРД (англ. Eurocard) — міжнародная крэдытная картка з правам карыстання ёй у любой краіне, якая з’яўляецца ўдзельніідай еўрапейскай банкаўскай сістэмы.
ЕЎРАКОСМАС (ад лац. Europa + космас) — аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў 11 краін Еўропы, створанае ў 1961 г. для развіцця касмічнай тэхнікі і касманаўтыкі.
ЕЎРАПЕОІД (ад лац. Europa + -оід) — прадстаўнік расы, ддя якой характэрна светлая скура, мяккія валасы, вузкі выступаючы нос, тонкія губы.
ЕЎРОПАЦЭНТРЫЗМ (ад лац Europa + цэнтрызм) — прынцып і пазіцыя, паводле якіх падзеі ў свеце разглядаюцца і ацэньваюцца з еўрапейскага пункту гледжання.
ЕЎРОПШ (н.-лац. europium, ад лац. Europa = Еўропа) — хімічны элемент з сям. ланпіаноідаў, рэдказямельны метал серабрыста-белага колеру; выкарыстоўваецца як пагльшальнік нейтронаў у ядзернай тэхніцы, актыватар люмінафораў у каляровым тэлебачанні.
ЕЎРЫдпіС (н.-лац. euryopis) — павук сям. цянётнікаў, які трапляецца ў фауне Беларусі.
ЕЎСТАХІЕЎ (ад іт. Eustachio = прозвішча іт. ўрача-анатама 16 ст.); е-ая труба — канал, які злучае сярэдняе вуха з насаглоткай.
ЕЎХАРЫСТЫЯ (гр. euchanstia) — прычашчзнне, адно з сямі хрысціянскіх ташстваў.
ЕШЫБОТ (яўр. jeszibot chochme = сядзіба мудрасці) —уст. яўрэйская духоўная семінарыя.
ЁГ (санскр. yoga = засяроджанне, сузіранне) — паслядоўнік ёгі.
ЁГА (санскр. yoga = засяроджанне, сузіранне) — вучэнне аб мета-
дах і прыёмах кіравання псіхікай і псіхафізіялогіяй чалавека як аснова старажытааіндыйскіх рэлігійнафіласофскіх сістэм; сцвярджае,
пгго тляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.
ЁГАТЭРАШЯ (ад ёга + тэрапія) — лячэнне хвароб і папярэджванне іх метадамі ёгі.
ЁД (н.-лац. iodium, ад 171. iodes = іржавы) — 1) хімічны элемент з групы галагенаў, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталёў, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцяў; выкарыстоўваецца ў медыцыне, фатаграфіі, тэхніцы; 2) спіртавы раствор гпага рэчыва, прызначаны для медыцынскіх мэт.
ЁДАМЕТРЫЯ (ад ёд + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, што грунтуецца на рэакцыях акіслення, асноўным рэагенпгам якіх з’яўляецца ёд.
ЁДАФОРМ (фр. lodofonne) — лячэбны прэпарат, аргаііічнае злучэнне ёду ў выглядзе крышталічнага жоўтага параппсу; выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.
ЁДЛЬ (ням. Jodel) — жаіір народных песень у альпійскіх горцаў.
ЁДЫДЫ (ад ёд) — злучэнні ёду з іншымі элементамі; выкарыстоў-
ж
ЖАБО (фр jabot) — 1) карункавая зборчатая абшыўка вакол каўпяра і на грудзях мужчынскай кашулі, модная ў IX ст.; 2) высокі каўнер мужчынскай кашулі, які
ваюцца ў медыцыне, фатаграфіі і інш
ЁМЕНРЫ (аіп'л. yeomanry) — 1) лейб-інардыя англійскага караля; 2) даўпейшая англійская добраахвотаая тэрытарыяльная коншца, што складалася з дваран і землеўласнікаў.
ЁМЕНЫ (англ. yeomen) — заможнае і сярэдняе сялянства ў Англіі 14—18 ст., залежнае ад буйлых землеўласнікаў, пазней — арандатары, дробныя землеўласнікі.
ЁТ (гр. iota = ёта) — лінгв. нескладовы шчылінны сярэднеязычпы санант, які прымыкае да папярэдняга гука і ў транскрыгшыі абазначаецца знакам «J».
ЁТА (гр. iota) — літара грэчаскага алфавіга (I), якая абазначае гук «і»; н і н а ё т у — апі, ніколькі.
ЁТАЦЫЯ (ад ёт) — лінгв. з'яўленне зычнага гука ёт у пачатку слова перад галосным або ў сярэдзіне слова паміж галоснымі гукамі.
ЁЎНЯ (літ. jauja) — будыніна з печкай ддя прасушвання снапоў перад малацьбой (звычайна пад тым жа дахам, што і ток).
закрываў ніжнія часткі шчок; быў пашыраны ў 19 ст.; 3) аздоба з карункаў або лёгкай тканіны ў зборках на ірудзях каўняра 'жапочай блузкі, сукенкі.
ЖАБРАВАЦЬ (ст.-польск. zebrowac, ад ст.-в. ням. seffr) — збіраць міласціну.
ЖАБРАК (польск. zebrak, ад ст.в.ііям. seffr) — той, хто жабруе, жыве з міласціны.
ЖАВЁЛЬ (фр. javel, ад eau de Javelle = вада Жавеля, мясціны пад ГІарыжам) — хлорысты раствор, едкая зеленавата-жоўтая вадкасць, якая выкарыстоўваецца для адбельвання тканін.
ЖАГНАЦЬ (польск. zegnac, ад ням. segnen) — 1) хрысціць крыжам каго-н., што-н.; 2) благаслаўляць.
ЖАДЭІТ (фр. jadeite) — мінерал, які належыць да групы манаклінных піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію зялёнага, белага ці карычневага колеру; каштоўны вьірабііы камень.
ЖАК (польск. zak < с.-в.-ням. sac, ад лац. saccus) — рыбалоўная прылада — нерат з двума крыламі.
ЖАКАРД [фр. J. Jacquard = прозвішча фр. вынаходцы (1752— 1834)] — тканіна з вельмі складаным буйнаўзорыстым малюнкам, вытканая на спецыяльнай (жакардавай) машыне.
ЖАКЕЙ (англ. jockey) — 1) прафесіянальны яздок на конных скачках; 2) спецыяліст па трэншгу коней-скакуноў; 3) артыст цырка, які выконвае на неасядлапым кані акрабатычныя трукі.
ЖАКЁРЫЯ (фр. Jacquerie, ад Jacques Bonhoinme = Жак-ГІрасцяк, зняважлівая мянушка, якою дваране называлі сялян) — аптыфеадальнае сялянскае паўстанне ў Францыі ў 1358 г.
ЖАКЕТ (фр. jaquette) — верхняя жаночая вопратка, карацейшая за паліто.
ЖАКО (фр. jacquot) — шэры афрыканскі папугай з ярка-чырвоным хвастом.
ЖАКОБ (фр. Jacob = прозвіпгча сям’і французскіх майстроў мастацкай мэблі 18—пач. 19 ст.) — стыль мэблі чырвонага дрэва з накладнымі бронзавымі або латуннымі аздобамі.
ЖАЛАНЕРЫ (фр. jalonneur = літар. расстаноўшчык вех) — салдаты ў царскай арміі, якія на вучэнні або на парадзе расстаўляліся па лініі пасграення і руху войск; лінейныя (гл. лінейны 4).
ЖАЛОН (фр. jalon = вяха) — вяха, пры дапамозе якой вызначаюць напрамак у час землямерных работ.
ЖАЛЮЗІ (фр. jalousie) — 1) акоіпіыя шторы з вузкіх драўляных пласцінак на шнурах, якія выкарыстоўваюцца дая рэгулявання светлавой і паветранай плыні; 2) металічныя вентыляцыйіыя рашоткі, якія ўстанаўліваюцца на пражэктарах, самалётах і інш.
ЖАНГЛЁР (фр. jongleur) — 1) вайдроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Францыі (параўн. гіспірыён 2, шпільманУ, 2) цыркавы артыст, які спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў; 3) перан. той, хто спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш.
ЖАНГЛІРАВАЦЬ (фр jongler) — 1) падкідваці> і спрытна лавіць на ляту адначасова некалькі прадметаў; 2) перан. спрытна, ад-
волыіа абыходзіцца з фактамі, словамі і інш.
ЖАНДАР (фр. gendarme = паліцэйскі салдат) — паліцэйскі, які знаходзіўся на службе ў жандармерыі.
ЖАНДАРМЕРЫЯ (фр. gendarmerie) — спецыяльнае паліцэйскае войска ў многіх еўрапейскіх краінах 19— пач. 20 ст.; выконвала фупкцыі вышукной і палітычнай паліцыі.
ЖАНКІЛЬ (фр. jonquille) — від нарцыса з дробнымі пахучымі кветкамі, які вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
ЖАНР (фр. genre) — 1) гістарычна выпрацаванае ўнутранае падраздзяленне ва ўсіх відах мастацтва з уласцівымі яму мастацкімі асаблівасцямі, напр. у літаратуры — раман, паэма, камедыя і інш., у му зыцы — сімфонія, кантата, песня і ппп , у выяўленчым мастацгве — партрэт, пейзаж, нацюрморт і інш. 2) жывапіс на бытавыя сюжэты.
ЖАНРЫСТ (ад жанр) — мастак, які займаецца жывапісам на бытавыя тэмы, спецыяліст па жанру 2.
ЖАНТЫЛЬНЫ (фр gentil) — уст. манерны, какетлівы; спешчаны.
ЖАРГАНІЗМ (ад жаргон) — слова або выраз любога жаргону, якія выкарыстоўваюцца за яго межамі (толькі ў гутарковай мове і мастацкай літаратуры).
ЖАРГбН (фр. jargon) — мова якой-н. сацыяльнай групы людзей, насычаная словамі і выразамі, уласцівымі толькі для дадзенай групы і незразумелымі для ўсіх ас-
татніх (напр. акцёрскі ж., марскі ж.).
ЖАРДЫНЬЁРКА (фр. jardiniere, ад jardin = сад) — прыгожа аформленая карзінка або скрынка для вырошчвання пакаёвых кветак.
ЖАРТ (польск. zart, ад с.-в.-ням. scherz) — 1) востры дасціпны выраз; не на жарт — вельмі сур’ёзна; 2) невялікая камічная п’еса, звычайна бытавога характаРУ-
ЖАРТАВАЦЬ (польск. zartowac, ад zart = жарт) — 1) гаварыць штон. несур’ёзна, смехам, для пацехі; 2) насміхацца, кпіць; 3) недаацэньваць чаго-н. (напр. ж. з агнём, ж. з хваробай).
ЖАЎНЕР (польск. zolnierz, ад с.-в.-пям. soldnaere) — салдат польскай арміі, а ў 14—17 ст. і арміі Вялікага княства Літоўскага.
ЖВАКА-ГАЛС (гал. zwak-hals) — прымацаваны да корпуса судна кавалак ланцуга з круком, да якога прымацоўваецца якарны ланцуг.
ЖОК (рум. joc, ад лац. iocus = жарт) — малдаўскі народпы танец. ЖУІР (фр. jouir) — уст. чалавек, які шукае ў жыцці толькі асалоды, уцехі.
ЖУПАН (польск. zupan < іт. giuppone, ад ар. dzubba) — старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна са стаячым каўпяром і вузкімі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта.
ЖУРНАл (фр. journal) — кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэпняў, для ўліку паспяховасці вучняў (напр. ж. дзяжурства, класны ж.).
ЖУРНАЛІСТ (рус. журналмст, ад фр. journal = журнал) — прафесіянальпы літаратурпы работнік газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. ЖУРНАЛІСТЫКА (ад журналіст) — 1) від творчай дзейнасці грамадскага кірунку па зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні актуальных паведамлепняў і звестак праз сродкі масавай іпфармацыі — друк, радыё, тэлебачанне, кіно і інш.; 2) навука пра ролю і месца сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства, пра формы і метады журналісцкай дзейнасці.
ЖУРФІКС (фр. jour fixe = пэўны дзень) —уст. дзень тыдня, вызначаны для прыёму гасцей.
ЖУРЫ (фр. jury) — 1) група спецыялістаў-экспертаў на конкурсе, спаборніцтве, выстаўцы, якая вызначае ступень майстэрства ўдзельнікаў і прысуджае прэміі і ўзнагароды; 2) калегія прысяжных (непрафесіянальных суддзяў), якія ўдзелыіічаюць у разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў у Фрапцыі, Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах.