Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЗЕФІР (фр. zephyr, ад гр. zephyros = заходні вецер) — 1) паэт. цёплы лёгкі ветрык; 2) баваўняная тканіна дая бялізны; 3) сорт лёгкай фруктовай пасцілы круглай формы; 4) род матьількоў.
ЗІБЕНБУНД (ням. Siebenbund) — палітычны саюз сямі швейцарскіх кантонаў у 1830—1840-я гг., заснаваны з мэтай узмацнення цэнтралізацыі дзяржавы і дэмакратызацыі яе палітычнага ладу (параўн. зондэрбунд).
ЗІГАГАМІЯ (ад гр. zygon = пара, двое + -гамія) — тып палавога працэсу ў ніжэйшых ірыбоў (зігаміцэтаў) і зялёных водарасцей (кан ’югатпау).
ЗІГАМІЦЭТЫ (н -лац. zygomycetes, ад гр. zygon = пара, двое + mykes, -etos = грыб) — клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне ў выніку зігагаміі', пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапрапірофы, ёсць паразітьг, зігаміцэтавыя грыбы.
ЗІГАМбРФНЫ (ад гр. zygon = пара, двое + -морфны') — які мае дзве формы; з-ая кветка — кветка, праз якую можна правесці толькі адну плоскасць сіметрыі, што дзеліць кветку на дзве роўныя часткі, напр. кветка анюціных вочак (параўн. актынаморфны).
ЗІГАСПОРА (ад гр. zygon = пара, двое +спора) — спора, якая ўтвараецца ў выніку зліцця дзвюх аднолькавых па знешняму выгляду палавых клетак у некаторых водарасцяў і грыбоў.
311ЁЛА (н.-лац. zygiella) — павук сям. кругапрадаў, які трапляецца на кары і пад карой дрэў.
ЗПЗАГ (фр. zigzag, ад ням. Zickzack) — 1) ломаная лінія; тое, што мае форму ломанай лініі (напр. з. маланкі, барана-з.); 2) перан. рэзкае адхіленне ад асноўнага напрамку ў палітыцы, дзейнасці, быце (напр. з. лёсу).
ЗГГМАШЫНА (ням. Siekenmaschine) — ролікавая машына для згібання ліставога металу, утварэння на ім выступаў і паглыбленняў.
ЗІГНЕМА (н.-лац. zygnema) — ніткаватая зялёная водарасць сям. зігнемавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.
ЗІГОТА (гр. zygotos = злучаны) — клетка, якая ўтвараецца ў выніку зліцця дзвюх палавых клетак (гамет) у працэсе апладнення жывёл і раслін.
ЗІЗІФУС (н.-лац. zizyphus) — дрэвавая або кустовая расліна сям. крушынавых з яйцападобным лісцем і вострымі парнымі шыпамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; некаторыя віды культывуюцца дзеля буйных салодкіх ядомых пладоў.
ЗІЛЬБЕРГЛЁТ (ням. Silberglatte) — глёт, які атрымліваюць пры выплаўленні серабра з веркблею.
ЗІЛЬБЕРГРОШ (ням. Silbergroschen) — даўііяя пруская сярэбраная манета.
ЗШАГЕНЫ (ад гр. zyme = закваска + -ген) — тое, што і праферменты.
ЗІМАЗА (ад гр. zyme = закваска) — сукуітасць ферментаў спіргавога браджэння, якія выдзяляюцца дражджамі і садзейнічаюць ператварэнню цукру ў спірт.
ЗГМАЛОГІЯ (ад гр. zyme = закваска + -логія) — раздзел хіміі, які вывучае працэсы браджэння арганічных рэчываў.
ЗІНГШПІЛЬ (ням. Singspiel, ад singen = спяваць + Spiel = гульня) — нямецкая камічная опера, у якой спевы і танцы чаргуюцца з размоўнымі дыялогамі.
ЗІНДЖАНТРАП (ад ар Zmdz = назва Усх. Афрыкі + -антрап) — выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая адносіцца да аўстралапітэкаў рэшткі яе знойдзены ва Усх. Афрыцы.
ЗІПУН (цюрк. zybun) — старадаўняя верхняя сялянская вопратка ў выглядзе кафтана з даматканага сукна.
злот, злбты (польск. zloty) — грашовая адзінка ў Польшчы, роўная 100 грошам.
ЗОА-, ЗАА(гр. zoon = жывёла) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «заалагічны» або паказвае на адносіны да жывёльнага свету.
ЗОААНТРАПАНбзЫ (ад зоа+ антрапанозы) — тое, што і антрапазаанозы.
ЗОАВЕТЭРЫНАРНЫ (ад зоа+ лац. veterinarius = жывёльны) — які датычыць гадоўлі, лячэння і выкарыстання жывёл.
ЗОАГАШДЫІ (ад зоа+ ганідыі) — клеткі некаторых водарасцяў і грыбоў, здольныя рухацца ў вадзе пры дапамозе жгуцікаў. зоагеагрАфія (ад зоа+ геаграфія) — навука, якая вывучае размеркаванне, размяшчэнне жывёл на зямным піары.
ЗОАГЕОГРАФ (ад зоа+ географ) — спецыяліст у галіне зоагеаграфіі.
ЗОАГІГІЕНА (ад зоа+ гігіена) — навука аб ахове здароўя жывёл.
ЗОАМАРФІЗМ (ад зоа+ -марфізм) — уяўленне багоў у вобразе жывёл у даўніх рэлігіях; папярэднічала, а часам і спадарожнічала антрапамарфізму.
ЗОАМЕЛІЯРАЦЫЯ (ад зоа+ меліярацыя) — паляпшэнне прыродных і антрапагенных аб’ектаў шляхам выкарыстання абарыгенных або пгградукаваш>іх відаў жывёл.
ЗОАПАЛЕАНТАЛОГІЯ (ад зоа+ палеанталогія) — тое, што і палеазаалогія.
ЗОАПАРАЗІТЫ (ад зоа+ паразіты) — жывёлы, якія шматкратна харчуюцца за кошт іншых жывёл, не забіваючы іх, напр. многія прасцейпіыя, гельмінты, насякомыя.
ЗОАПАТАЛОГІЯ (ад зоа+ паталогія) — навука аб паталагічных працэсах у арганізме жывёл.
ЗОАПЛАНКТОН (ад зоа+ ппанкпюн) — плакктон, які складаецца з жывёлыіых арганізмаў.
ЗОАПСІХАЛОПЯ (ад зоа+ псіхалогія') — галіна псіхалогіі, якая вывучае псіхіку жывёл.
ЗОАПСІХОЛАГ (ад зоа+ псіхолаг) — спецыяліст у галіне зоапсіхалогіі.
ЗОАСПАРАНГІІ (ад зоа+ спарангій) — органы пепалавога размнажэіпзя ў некаторых водарасцсй і ніжэйшых грыбоў; клеткі, у якіх утвараюцца зааспоры.
ЗОАТАМІЯ (ад зоа+ -тамія) — навука аб будове арганізма жывёл, яго органах і сістэмах.
ЗОАФЕНАЛОГІЯ (ад зоа+ феналогія) — навука аб сезонпых з'явах у жывёльным свеце, раздзел феналогн.
ЗОАХЛАРЭЛА (ад зоа+ хларэла) — тое, што і эндасімбіёз.
ЗОАЦЭНОЗ (ад зоа+ -цэноз) — сукупнасць жывёл, якія ўваходзяць у склад біяцэнозу.
-ЗОЙ (гр. zoe = жыццё) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «жыццё».
f і
ЗОЛІ (ням Sol, ад лац. solutio = растварэнне) — вельмі дробныя часцінкі якога-н рэчыва ў вадкім, цвёрдым або газападобным асяроддзі; адрозніваюць гідразолі, арганазолі і аэразалі.
ЗОЛІ2 (ням. Soil = паніжэнне) — невялікія круглаватыя ўпадзінывалны глыбінёй да 5 м і дыяметрам да 60 м, якія ўтвараюцца ў выніку прасадкі грунту на месцы пахаванага водна-ледніковымі адкладамі «мёртвага» лёду.
ЗОНА (лац. zona, ад гр. zone = пояс) — прастора, раён, тэрыторыя паміж якімі-н. граніцамі, характарызуеода агульнымі адзнакамі (напр. арктычная з., лясная з., бяз’ядзерная з.).
ЗОШ (англ. song = песня) — від балады, часта парадыйнага, гратэскпага характару з бадзяжніцкай тэматыкай, блізкай да джазавага рытму, якая змяшчае вострую сатыру і крытыку грамадства; выконваецца ў выглядзе інтэрмедыі або аўтарскага каментарыя
ЗОНД (фр. sonde) — 1) медыцынскі шструмент ў выглядзе трубачкі, якая ўводзіцца ўнутр аргапізма з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай; 2) металічны бур для даследавапня падглебы; 3) невялікі паветраны піар з самапісным прыстасаваннем для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.
ЗОНДЭРБУНД (ням. Sonderbund = асобы саюз) — палітычны саюз сямі кансерватыўна-каталіцкіх швейцарскіх кантонаў у 1845— 1848 гт., які супрацьстаяў імкненню пратэстанцкіх кантонаў да цэнтралізацыі і правядзення ліберальных рэформ (параўн. зібербунд').
ЗОРА (н.-лац. zora) — павук сям. кпубіянідаў, які пашыраны ў лясах. ЗОРААСТРЬІЗМ (ад гр. Zoroaster, ад nepc. Zaratusira = імя прарока) — рэлігія, якая была пашырана ў старажытнасці і ў перыяд сярэдневякоўя ў краінах Блізкага і Сярэд. Усходу і прапаведавала ідэю барацьбы дабра і зла.
ЗУАЎ (фр. zouave, ад ар. zuaua = назва аднаго з плямён у Алжыры) — 1) салдат французскіх каланіяльных войск, якія фарміраваліся з жыхароў Алжыра; 2) салдат наёмных стралковых часцей у арміі султанскай Турцыі.
ЗЎМЕР (ням. Summer) — электрамапіітны прыбор для падачы
гукавых сігналаў, выкарыстоўваецца ў радыётэхншы, тэлефаніі.
ЗУМПФ (ням. Sumpf) — 1) назапашвальная ёмістасць для вады ці гідрасумесі, якія потым перапампоўваюцца землясосам, вуглясосам ці інш.; 2) чаетка шахтавага сівала, заглыбленая ніжэй самага глыбокага эксплуатацыйнага гарызонту; 3) адстойнік для прамывачнага раствору пры разведвальным бурэнні; 4) заглыбленне ў ніжііяй частцы стаяка лінейнай формы.
ЗУРНА (тур. zuma, ад перс. suma) — усходні народны духавы музычны інструмепт тыпу габоя.
ЗЫЧЬГЦЬ (польск. iyczyc) — 1) жадаць, выказваць каму-н. якія-н. пажаданні; 2) абяцаць, прадказваць што-н.
З^ДАЛЬ (ст.-польск. zedel, ад с.-в.-ням. sedel) — услон, пераносная лаўка на ножках.
ЗЮЙД (гал. zuiden) — 1) поўдзень, паўднёвы напрамак; 2) паўднёвы вецер.
ЗЮЙД-ВЕСТ (гал. zuid-west) — 1) паўднёвы захад, паўднёва-заходні напрамак; 2) паўднёва-заходні вецер.
ЗЮЙДВЕСТКА (гал. zuidwester) — 1) капялюш з непрамакальнай тканшы з шырокімі палямі; 2) шырокі непрамакальны плашч з капюшонам.
ЗЮЙД-ОСТ (гал. zuid-oost) — 1) паўднёвы ўсход, паўднёва-ўсходні напрамак; 2) паўдпёва-ўсходні вецер.
I
ІААНІТЫ (ад лац. Joannes = імя святога) — тое, што і госпітальеры.
ІАНАЗОНД (ад іон + зонд) — радыётэхнічнае ўстройства для вызначэння выпіыняў, дзе адбіваюцца ад іанасферы радыёхвалі на пэўных частотах або ў дыяпазонах частот.
ІАНАСФЕРА (ад іон + сфера) — верхні слой атмасферы (ад 80 да 500 км), які ўтрымлівае ў сабе іоны і свабодныя электропы.
ІАНАФОН (ад іон + -фон) — генератар ультрагукавых ваганняў.
ІАНІЗАВАЦЬ (ад іон) — выклікаць іанпацыю, насычаць іонамі (напр. і. газ).
LAHI3ATAP (ад іанізаваць) — 1) тое, што выклікае іанізацыю (рэнтгенаўскія прамяні, гама-прамяні і інш); 2) прыбор для іанізацыі (напр. павеіра ў памяшканні).
ІАНІЗАЦЫЯ (ад іанізаваць) — утварэнне іонаў (напр. і. паветра).
ІАНІТЫ (ад іон) — рэчывы, здольныя выклікаць абмен іонамі, уплываць на абмен іонаў; іонаабмешпкі.
ІАНІЧНЫ (гр. ionikos); і. о рд э р — архітэктурны ордэр, які склаўся ў іанічных абласцях Стараж Грэцыі; вызначаецца наяўнасцю базы, валюпіы на капітэлі і антаблементам без метопаў і пірыгліфаў (параўп. дарычны, карынфскі).
ІАНОЛ (ад іон + -ол) — арганічнае злучэнне, парашок жоўтага колеру, які выкарыстоўваецца як антыакісляльнік пры вырабе харчовых прадуктаў, каўчуку і інш.
ІБЕРЫС (н.-лац. iberis) — травяністая расліна сям. капуставых з ланцэтным цёмна-зялёным лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ІБІС (лац. ibis, ад гр. ibis, з егіп.) — птушка атрада буслападобных з доўгімі нагамі і доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў балоцістых месцах трапічнага і ўмеранага паясоў.
ІБН (ар. ibn = сын) — кампанент ва ўласным імені перад імем бацькі, які абазначае «сын», «нашчадак», у народаў, што карыстаюцца арабскай мовай.
ІВАСІ (рус. нвасн, ад яп. iwasi) — невялікая прамысловая рыба сям. селядцовых, ціхаакіянская сардзіна.