Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ІГАПО (парт. igapo) — ландшафт нізкіх пойм уздоўж вялікіх рэк у басейне Амазонкі.
ІГЛУ (англ. igloo, ад эскім. igdlu) — купалападобная хаціна з лёду ў канадскіх эскімосаў.
ІГНАРАВАЦЬ (польск. ignorowac, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць) — свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіцца да каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).
ІГНАРАНЦЫЯ (лац. ignorantia = няведанне) — недасведчанасць.
ІГНІМБРЫТ (ад лац. ignis = агонь + imber = лівень) — вулканічная горная парода са сплаўленых абломкаў лавы і попелу з лінзападобнымі ўключэннямі вулканічнага цёмнага шкла.
ІГШПУНКТЎРА (ад лац. ignis = агопь + punctura = укол) — 1) спосаб лячэння бародавак, мазоляў і некаторых пухлін прыпяканнем распаленым металам; 2) метад кітайскай народнай медыцыны; прыпяканне скуры ў пэўных пунктах тлеючымі палачкамі з сухога палыну.
ІГНГГРОН (ад лац. ignis = агош, + -пірон) — аднаанодны ртутпы вентыль 3, у якім перыядычпае прапусканне току адбываецца пры дапамозе спецыяльнага электрода;, выкарыстоўваецца як выпрамнік пераменнага току.
ІГРЭК (фр. у grec = грэчаскае «і») — 1) назва перадапоппіяй літары (у) лацінскага алфавіта; 2) мат. невядомая велічыня, якая абазначаецца пры вылічэнпях гэтай літарай (побач з літарамі х, z).
ІГУАНА (ісп. iguana, з індз.) — буйная яшчарка, якая жыве пераважна на дрэвах у трапічнай частцы Паўд. Амерыкі.
ІГУАНАДОНТ (ад ігуана + -адонт) — буйны раслінаедпы дыназаўр надатрада арнітаподаў, які жыў у мелавы перыяд (гл. Mesasou).
ІГУМЕН (ip. hegouinenos = вядучы, кіраўнік) — настаяцель праваслаўнага мужчынскага мапастыра.
ПУ МЕННЯ (гр. hegoumeni) — настаяцельніца праваслаўнага жаночага манастыра.
ІДА (эсп. ido = нашчадак) — найбольш вядомая разнавіднасць перапрацаванага эсперанта.
ІДАЛ (ip. eidolon = малюнак, падабенства) — 1) фігура, статуя, якой пакланяліся язычнікі як богу; 2) перан. прадмет абажання або нізкапаклонства.
ІДАЛЬГА, ГІДАЛЬГА (ісп. hidalgo) — дробнамаянтковы рыцар у сярэдневяковай Іспаніі.
іды (лац. idus) — пятнаццаты дзень сакавіка, мая, ліпеня, кастрычніка і трьшаццаты дзень астатніх месяцаў у старажытнарымскім календары.
ІДЫЁМА (гр. idioma = своеасаблівы выраз) — устойлівы моўпы выраз, значэнне якога не супадае са значэннямі асобных слоў, што яго складаюць (напр. сабаку з’есці — набыць вопыт).
ІДЫЁТ (лац. idiota, ад гр. idiotes = невук) — 1) чалавек, хворы на ідыятыю; 2) перан. дурань, тупіца.
ІДЫЛІЯ (гр. eidyllion = карцінка) — 1) жанравая разнавіднасць буколікі, паэтычны твор, у якім ідэалізавана абмалёўваецца сельскі быт на ўлонні прыроды; 2) перан. мірнае, шчаслівае, гарманічнае жыццё, існаванне пераважна на ўлонні прыроды (напр. і. вясковага жыцця).
ідыш (ням. jtidisch = яўрэйскі) — мова часткі яўрэяў, якія пражываюць у Еўропе, Амерыцы, Гіаўд. Афрьпіы, заснаваная на пямецкіх дыялектах.
ІДЫЯ(rp idios = свой, уласны) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «свой, уласны», «асобны», «своеасаблівы».
ІДЫЯАДАПТАЦЫЯ (ад ідыя+ адаптацыя) — прыстасаваіше аргаііізмаў да пэўнага вузкага кола ўмоў існавання, якія выпрацаваліся ў працэсе эвалюцыі (параўн. араліарфоз).
ІДЫЯБЛАСТЫ (ад ідыя+ -бластьі) — расліііныя клеткі, якія адрозніваюцца па форме, структуры або змесціву ад астатніх клетак той жа таанкі (напр. камяністыя клеткі плода грушы).
ІДЫЯГРАМА (ад ідыя+ -грама) — схематычнае адлюстраванне гаіілоіднага (гл. гаяло/d) набору храмасом арганізма, якія размяшчаюць у рад адпаведна з іх памерамі.
ІДЫЯЛЕКТ (ад ідыя. + (дыяфіект) — індывідуальная мова, моўныя навыкі індьівідуума ў пэўны перыяд.
ІДЫЯМАРФІЗМ (ад ідыя+ -марфізм) — здольнасіц, мінералаў, якія крышталізуюцца ў магме, набываць уласцівыя ім крышталеграфічныя абрысы.
ІДЫЯМАТЫКА (гр. idiomatikos = асаблівы) — 1) вучэннс аб ідыёмах, 2) сукупнасць ідыём якой-н. мовы.
ІДЫЯМАТЫЧНЫ (гр. idiomatikos) — які адносіцца да ідыямапіыкі.
ІДЫЯПЛАЗМА (ад ідыя+ -плазліа) — сукупнасць структурных камііаіісіітаў клеткі, звязаных са
зберажэннем і перадачай генетычнай інфармацыі.
ІДЫЯСІНКРАЗІЯ (гр. idiosynkrasia) — павышаная, хваравітая адчувальнасць чалавечаіа арганізма да пэўных рэчываў адрозніваецца ад анафілаксіі развіццём пасля першага ўвядзення, без папярэдняй сенсібілізацыі 1.
ІДЫЯТЫЗМ (гр. idiotismos) — 1) тое, што і ідыятыя', 2) перан. неразумнасць, бязглуздасць.
ІДЫЯТЫП (ад гр. idios = свой, уласны + тып) — сукупнасць спадчынных фактараў асобіны, якая складаецца з генома, плазмона, а ў зялёных раслін яшчэ і з пластома.
ІДЫЯТЫЯ (гр. idioteia) — псіхічная хвароба, цяжкая форма разумовай адсталасці (алігафрэнііў, параўн. дэбільнасць, імбецыльнасць.
ІДЫЯФОНЫ (ад ідыя+ -фон) — музычныя ўдарныя інструменты, у якіх гук узнікае праз ваганне ўсяго інструмента (напр. звон, гонг).
ІДЭАГРАМА (ад гр. idea = паііяцце + -грама) — умоўны знак, які абазначае (у адрозненне ад літары) не гук якой-н. мовы, а цэлае паняцце, напр. кітайскі або егіпецкі іерогліф, матэматычная лічба і знак.
ІДЭАГРАФІЯ (ад гр. idea = паняцце + -графія) — пісьмо пры дапамозе ідэаграм, калі знак абазначае цэлае паііяцце, напр. кітайскае іерагліфічнае пісьмо, матэматычныя лічбы і знакі.
ІДЭАЛ (фр. ideal, ад гр. idea = паняцце) — 1) вышэйшая мэта дзейнасці грамадства, асобы, мяжа ім-
кненняў, жаданняў, 2) дасканалы, найлепшы ўзор (напр. і. чалавека).
ІДЭАЛІЗАВАЦЬ (фр. idealiser, ад гр. idea = паняцце) — паказваць каго-н., пгго-н. лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяляць ідэальнымі якасцямі.
ІДЭАЛІЗАЦЫЯ (фр. idealisation, ад п.-лац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце) — паказ каго-н., чаго-н. лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяленне ідэальнымі якасцямі.
ІДЭАЛІЗМ (фр. idealisme, ад п.лац. idealis = ідаальны, ад гр. idea = паняцце) — 1) філасофскі кірунак, процілеглы матэрыялізму, які асновай усяго існуючага лічыць свядомасць, ідэю, а не матэрьпо (напр. суб’ектыўны і.); 2) схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці; 3) здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой-н. справе, перавага высокіх маральных ідэалаў над матэрыяльнымі.
ІДЭАЛІСТ (фр. idealiste, ад п.-лац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце) — 1) паслядоўнік ідэалізму 1; 2) чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.
ІДЭАЛОГІЯ (ад гр. idea = паняцце + -логія) — сістэма поглядаў, уяўленняў, ідэй якога-н. грамадства, класа, палітычнай партыі.
ІДЭАЛЬНЫ (п.-лац. idealis, ад гр. idea = паняцце) — 1) які існуе толькі ў свядомасці, у ідэях і ўяўленнях; 2) які адпавядае паняццю аб ідэале, узвышаны (напр. і-ая любоў); 3) вельмі добры, узорны (напр. і-ыя ўмовы).
ІДЭАМАТОРНЫ ( ад гр. idea = ідэя, вобраз + лац. motor = які прыводзіць у pyx); і. а к т — з’яўленне нервовьгх імпульсаў, якія забяспечваюць пэўны рух пры ўяўленні аб гэтым руху.
ІДЭНТАГРАФІЯ (ад лац. identicus = аднолькавы + -графія) — нефатаграфічны, зроблены тупіпіу або алоўкам негатыў.
ІДЭНТЫФІКАВАЦЬ (с.-лац identificare = атаясамліваць) — рабіць ідэнтыфікацыю.
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ (ад ідэнтыфікаваць) — устанаўленне поўнага супадзення, адпаведнасці аднаго прадмета, з’явы, паняцця другому; атаясамліванне.
ІДЭНТЫЧНЫ (с.-лац. identicus) — такі. самы, аднолькавы, раўназначны, цалкам адпаведны чаму-н. (напр. і. тэкст).
ІДЭОЛАГ (ад гр. idea = паняцце + -лаг) — прыхільнік, абаронца ідэалогіі якога-н. грамадскага класа, групы, кірунку.
ІДЭФІКС (фр. idee fixe) — апантанасць чалавека неадчэпнай, маніякальнай ідэяй.
ІДЭЯ (гр. idea = паняцце) — 1) сукупнасць паняццяў, уяўленняў аб рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, якая выражае яго адносіны да навакольнага свету; 2) асноўны, істотны прынцып светапогляду; 3) асноўная думка, задума, якая вызначае змест чаго-н. (напр. і. рамана); 4) намер, план (напр. і. эканамічнага развіцця).
ІЕГАВІСТ (ад ст.-яўр. Jahwe = імя бога ў юдаізме) — член хрысціянскай секты, заснаванай у 1872 г. ў ЗША; прызнаюць адзіным бо-
гам Іегову, адвяргаюць асноўныя хрысціянскія догматы.
ІЁНА (яп. іепа) — грашовая адзінкаЯпоніі, роўная 100 сенам.
ІЕРАДЫЯКАН (гр. hierodiakonos) — манах у сане дыякана.
ІЕРАМАНАХ (гр. hieromonachos) — манах у сане свяшчэнніка.
ІЕРАРХ (гр hierarches) — царкоўна-афіцыйная назва епіскапа.
ІЕРАРХІЧНЫ (гр hierarchikos) — які мае адносіны да іерархіі, згодны з іерархіяй (напр. і-ая лесвіца).
ІЕРАРХІЯ (гр. hierarchia) — паслядоўнае размяшчэнне пасад, звалняў, з’яў ад ніжэйшых да вышэйіпьгх у парадку іх падпарадкаванасці (службовая і-ія).
ІЕРАТЫЗМ (ад гр. hieratikos = абрадавы, свяшчэнны) — урачыстая застыласць і абстрактнасць адлюстравання постацей, характэрная галоўным чынам для мастацтва старажытнага свету і сярэдневякоўя.
ІЕРАТЫЧНЫ (гр. hieratikos) — свяшчэнны, жрэцкі; і а е п і с ь м о — скорапіс, які стварылі егіпцяііе на аснове іерогліфаў для напісання рэлігійных тэкстаў.
ІЕРбгЛІФЫ (гр. hieroglyphoi = свяшчэнныя знакі) — 1) фігурныя знакі ў ідэаграфічным пісьме (гл. ідэаграфія\ якія абазначаюць цэлыя паняцці, словы або склады (напр. старажытііаегіпецкія іерогліфы, кітайскія іерогліфы); 2) перан. неразборлівы почырк.
ІЕРЭЙ (rp. hiereus = літар жрэц) — адна з назваў свяшчэнніка ў праваслаўнай царкве.
ІЕРЭМІЯДА (ад н.-лац. Jeremias = імя біблейскага прарока) — слёзная, горкая скарга, нараканне.
ІЗА(гр. isos = роўны, аднолькавы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «роўны», «аднолькавы». ізаактАн (ад іза+ актан) — насычаны вуглевадарод, бясколерная вадкасць з гіахам бензіну, якая выкарыстоўваецца для вырабу авіяцыйнага бензйіу.
ІЗААМПЛІТУДЫ (ад іза+ амплітуда) — ізалініі аднолькавай аміілітуды таго або іншага метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, вільготнасці паветра і інш .) за пэўны перыяд.
ІЗААНЕМбнЫ (ад іза+ гр. апеmos = вецер) — ізалініі сярэднегадавой хуткасці ветру.
ІЗААНКІЯ (ад іза+ гр. onkos = велічыня, цяжар) — адносная пастаяннасць анкатычнага ціску плазмы крыві.
ІЗААНТЫ (ад іза+ гр. anthos = кветка) — ізалініі тэрмінаў зацвітання якіх-н. раслін.
ІЗААСМІЯ (ад іза+ гр. osmos = штуршок) — адносная пастаяіінасць асмапіычнага ціску ў вадкіх асяроддзях і тканках арганізма.
ІЗААТМЫ (ад іза+ гр. atmos = выпарванне) — ізалініі выпарвання за пэўны перыяд.
ІЗАБАЗЫ (ад іза+ база) — ізалініі тэктанічных падніманняў або апусканняў за пэўны перыяд.