Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ІМПУЛЬСАТАР (ад лац. impulsus = удар, штуршок) — генератар імпульсаў пастаяннага току, пры дапамозе якога стымулююцца скарачэнні сардэчнай мышцы.
ІМІІУЛЬСІУНЫ (п.-лац. impulsivus = пабуджальны) — 1) які мае адносіны да імпульсу, выкліканы ўнутраным пабуджэннем (напр. і-ыя дзеянні дзяцей); 2) схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (напр. і. чалавек).
ІМПУЛЬСТЭРАШЯ (ад ілтульс + тэрапія) — прымяненне з лячэбнай мэтай розных фізічных
дзеянняў (электрычнага току, ультрагуку, святла і інш.), пры якіх энергія падводзіцца да арганізма ў выглядзе рытмічных порцый.
ІМПЭТ (польск. impet, ад лац. impetus — парыў, разбег, Hanop) — 1) разгон, парывістасць, імклівасць (і. руху); 2) перан. запал, напорыстасць (налр. юнацкі і.).
ІМУНА(лац. immunis = сваб'одны ад чаго-н., некрануты) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «імунітэт».
ШУНАБІЯЛОГІЯ (ад імуна+ біялогія') — раздзел біялогіі, які вывучае адпорныя рэакцыі арганізмаў супраць вірусаў, ядаў.
ІМУНАГЕНЕЗ (ад імуна+ -генез) — узнікненне імунітэту ў жывёльным або раслінным арганізме.
ІМУНАГЕНЕТЫКА (ад імуна+ генетыка) — раздзел генетыкі, які вывучае фактары перадачы ў спадчыну імунітэту 1.
ІМУНАГЛАБУЛІНЫ (ад імуна+ гпабуліны) — складаныя бялкі з групы глікапратэідаў, якія змяшчаюцца ў сываратцы крыві пазваночных жывёл і чалавека і ўдзельнічаюць у стварэнні імунітэту.
ІНУНАДЫЯГНОСТЬІКА (ад імуна+ дыягностыка) — метад вызначэння інфекцыйных захворванняў пры дапамозе імунных сываратак.
ІМУНАДЭПРМ АНТЫ (ад імуна+ дэпрэсанты) — рэчывы, якія паніжаюць імунітэт арганізма.
ІМУНАДЭПРЭСІЯ (ад імуна+ дэпрэсія) — зніжэнне стойкасці арганізма, звязанае з аслабленнем дзеяння яго прыродных апорных механіз.маў.
ІМУНАЛОГІЯ (ад імуна+ -логія) — навука аб неўспрымальнасці арганізма да заразных хвароб і атрутаых рэчываў.
ІМУНАМАРФАЛОПЯ (ад імуна+ марфалогія) — раздзел імуналогіі, які вывучае анатомію, гісталогію і паталогію імуннай сістэмы арганізма.
ІМУНАПАТАЛОГІЯ (ад імуна* папіалогія) — раздзел імуналогіі, які вывучае працэсы, што ўзнікаюць у выніку шкоднага ўздзеянпя на клеткі і тканкі арганізма імуііалагічных рэакцый
ІМУНАПРАФІЛАКТЫКА (ад імуна+ прафілакпіыка') — папярэджанне іяфекцыйных хвароб жывёл і чалавека стварэннем у арганізме штучнага (набытага) імунітэту 1.
ІМУНАТЭРАГПЯ (ад імуна+ тэрапія) — лячэнне інфекцыйных хвароб імуннымі прэпаратамі — вакцынамі, сывараткамі (гл. сератэрапія), гама-глабулінамі.
ІМУНАХІМІЯ (ад імуна+ хімія) — раздзел імуналогіі, які вывучае хімічныя асновы імунітэту 1.
ІМУНАЦЫТЫ (ад імуна+ -цыты) — клеткі, якія ажыццяўляюць імунны адказ; у пазваночных утвараюць адзіную функцыяпальную (імунную) сістэму.
ІМУНІЗАВАЦЬ (ад імунізацыя) — праводзіць імунізацыю.
ІМУНІЗАЦЫЯ (ад лац. immunis = свабодны ад чаго-н.) — стварэнне штучнага імунітэту ў чалавека і жывёл супраць заразных хвароб.
ІМУШТЭТ (лац. immunitas, -atis = вызваленне ад чаго-н.) — 1) непадатлівасць арганізма якім-н. заразным хваробам (напр. прыроджаны і.); 2) выключнас права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўііым асобам (напр. дыпламатычпы і.).
ІМУНОЛАГ (ад імуна+ -лаг) — спецыяліст у галіне імуналогіі.
ІМУННЫ (лац. immunis = свабодны ад чаго-н., некрануты) — 1) абаронны, ахоўны (напр. і-ая сываратка); 2) неўспрымальны да яду, да заражэння чым-н. (і-ая ўласцівасць арганізма).
ІМУРАЦЫЯ (ад ім+ лац. mums = сцяна) — прыжыццёвае замуроўванне арганізмаў, якое вядзе да іх гібелі (адрозніваюць літамурацыю, біямурацыю і анахарэтызм).
ІМША (польск. msza < ст.-чэш. mse, ад ст.-в.-ням. missa < с.-лац. missa) — каталіцкая абедня.
Ш-, ІМ(лац. in-, іт= не, у, да, на) — прэфікс, які абазначае пярэчанне, адсутнасць чаго-н. або пранікненне ў што-н.
ІНАВАЦЫЯ (лац. innovatio) — 1) новаўвядзенне, абнаўленне; укладванне сродкаў у распрацоўку новай тэхнжі, тэхналогіі, навуковыя даследаванні; 2) лінгв. новая з’ява ў мове (напр. лексічная і ).
ІНАДАПТАЦЫЯ (ад ін+ адаптацыя) — наяўнасць у асобных груп жывёл такіх прыстасаваіпіяў, якія ў ходзе эвалюцыі выяўляюцца
недасканалымі і вядуць да выміраніія гэтых груп.
ІНАЗІТ (ад гр. is, inos = мышца) — арганічнае злучэнне, адзін з вітамінаў групы В, шасіцатамны цыклічны спірпг, які змяпічаецца ў тканках чалавека і болынасці жывёл і раслін.
Ш-АКТАВА (лац. in octavo) — фармат кнігі, пры якім старонка складае восьмую частку стандаргнага папяровага аркуша.
ШАКТЫВАЦЫЯ (ад ін+ лац. activus = дзейны) — зніжэнне актыўнасці мікраарганізмаў пад уплывам ферментаў, антыбіётыкаў і інш.
ІНАКУЛЯЦЫЯ (лац. inoculatio = прышчэпліванне) — увядзенпе жывых мікраарганізмаў у арганізм расліны або жывёлы, а таксама чалавека.
ІНАЎГУРАЦЫЯ (лац. inauguratio) — урачыстая працэдура ўступлешія на пасаду кіраўніка дзяржавы, каранацыі манарха.
ІНАЦЭРАМЫ (н.-лац. inoccramus, ад гр. is, inos = мышца + keramos = шкарлупіна) — выкапнёвыя марскія малюскі класа двухстворкавых; якія мелі буйную ракавіну з канцэнтрычнымі складкамі; былі пашырапы ў мезазоі.
ІНБРЫДЗІНГ (англ. inbreeding, ад in = у, унутры + breeding = развядзеіпіе) — скрыжоўванне жывёл або раслін, якія знаходзяцца ў блізкародпасных адносінах у межах адной папуляцыі арганізмаў (параўн. аўтбрыдзінг, кросбрыдзінг).
ІНБРЭДНЫ (ад інбрыдзінг) — атрымапы ў выніку блізкароднаснага скрыжоўвання.
ІНВАГШАЦЫЯ (ад ін+ лац. vagina = похва) — 1) адзін са спосабаў гаспіруляцыі, калі частка сценкі зародка заварочваецца ў яго поласць і ўтварае ўнутры лісток — першасную энтадэрму, 2) мед. заходжапне адной кішкі ў другую; адна з форм непраходнасці кішэчніка.
ІНВАЗІЯ (лац. invasio = напад) — заражэнне чалавека, жывёл і раслін паразітамі жывсльнага паходжання (глістамі, насякомымі і ІНШ.)-
ІНВАЙРАНМЕНТ (англ. environment = акружэнне, наваколле) — від сучаснага мастаіггва, які спалучае твор і адначасова мастацкае дзеянне, скіраваныя на арганізацьпо прасторы, што дае магчымасць гледачу адчуваць сябе арганічна ўключаным у дзею праз аўдыа-візуалыгыя, кінетычныя і іншыя сродкі ўздзеяння і сувязі; узнік у ЗША і Еўропе ў 1960-я гады як вынік развіцця поп-арту і постканструктывізму.
ІНВАЙРАНМЕНТАЛІЗМ (англ. environmentalisme, ад environment = акружэнне, наваколле) — кірунак геаграфічпага дэтэрмінізму, які адводзіць геаграфічнаму асяроддзю вырашальную ролю ў развіідці грамадства і грамадскай вытворчасці.
ІНВАЛІД (лац. invalidus = бяссілыгы, слабы) — чалавек, які страіцў працаздольнасць у выніку ранення, хваробы, калецтва.
ГНВАЛІДНАСЦЬ (ад інвалід) — працяглая або пастаянная страта
працаздольнасці ці значнае абмежаванне яе.
ШВАЛЮТА (лац. invaluta = абгорнутая) — тое, што і эвальвента.
ІНВАЛЮЦЫЯ (лац. involutio — згортванне) — 1) рэдукцыя або страта ў эвалюцыі асобных органаў (напр. рэдукцыя адростка сляпой кіцікі ў драпежных жывёл); 2) адваротнае развшцё органаў, тканак, клетак (напр. і. маткі ў пасляродавы перыяд); 3) атрафія органаў пры паталогіі і старэнні; 4) дагенератыўныя змены ў прасцейшых і бактэрый, выкліканыя неспрыяльнымі ўмовамі жыцця; 5) мат. такое адлюстраванне некаторай сукупнасці ў сабе, што пры паўторным яго прымяненні кожны элемент вяртаецца на сваё месца.
ІНВАР (англ. invar, ад лац. invariabilis = нязменны) — сплаў жалеза і нікелю; ужываецца для вырабу дэталяў дакладпых вымяралыіых прыбораў.
ІНВАРЫЯНТ (н.-лац. invarians, -nils = які не змяняецца) — 1) велічыня, якая застаецца нязменнай пры тых ці іншых пераўтварэннях, напр. плошча фігуры, вугал паміж дзвюма прамымі; 2) лінгв. структурная адзілка мовы (фанема, марфема, лексема і г.д.) у адцягненні ад яе канкрэтных рэалізацый.
ШВАРЫЯНТНАСЦЬ (ад інварыянт) — нязменнасць, пастаянства пры пераўтварэннях, пры пераходзе да новых умоў (напр. і. фізічных законаў).
ІНВЕКТЫВА [лац. invectiva (огаtio) = лаянкавая (прамова)] — рэзкае выступленне, выпад супраць каго-н., чаго-н.
ІНВЕНТАР (п.-лац. inventarium = вопіс) — 1) сукупнасць рэчаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі; 2) дакладны спіс гэтай маёмасці; вопіс, рэестр; 3) апісанне феадальных уладанняў у Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, Венгрыі ў 16 — першай пал. 19 ст.
ШВЕНТАРЫЗАЦЫЯ (ад п.-лац. inventarium = вопіс) — перыядычная праверка наяўнасці і стану маёмасці прадпрыемства, установы, арганізацыі шляхам падліку, вопісу яе.
ІНВЕНЦЫЯ (лац. inventio = выдумка) — кароткая музычная п’еса паліфанічнага характару, напісаная ў свабоднай імітацыйнай (гл. імітацыя 3) форме.
ГНВЕРСАР (ад лац. inversio = перастаноўка) — механізм, які ператварае кругавы рух у прамалінейны.
ШВЁРСІЯ (лац. inversio = перастаноўка) — 1) лінгв. змяненне звычайнага парадку слоў і словазлучэнняў у сказе для надання фразе пэўнай стылістычнай афарбоўкі; 2) мат. парушэнне нармальнага парадку двух элементаў у пастаноўцы; 3) павышэнне тэмпературы паветра ў атмасферы з вышынёй замест звьгчайнага яе паніжэння; 4) змена напрамку (палярнасці) магнітнага поля Зямлі на адваротпы пры адным і тым жа напрамку геамагнітнай восі; 5) геал. завяршальная стадыя ў цыкле развіцця геаеінк/ііналі, якая адбываецца ў змене апускання зямной кары падняццямі.
ШВЕРТАВАЦЬ (лац. invertere = пераўтвараць) — пераўтвараць
пастаяшы электрычпы ток у пераменны.
ІНВЕРТАЗА (ад лац. mvertere змяііяць) — тое, што і цукраза.
ЕНВЕРТАР (ад лац. mvertere = пераўтвараць) — прыстасаванне для пераўтварэння пастаяннага электрычнага току ў пераменны, ІНВЕСТАР (англ. investor, ад лац. investire = адзяваць) — укладчык, які ажыццяўляе інвестыцыю.
ІНВЕСТЫТУРА (с.-лац. investituга) — 1) акт перадачы зямельнага ўладання феадалу ў сярэдпевяковай Зах. Еўропе; 2) зацвярджэнне біскупа у духоўным сане.
ІНВЕСТЬІЦЫЯ (ням. Investition, ад лац. investire = адзяваць) — укладванне капітала ў якое-н. прадпрыемства, асабліва за мяжой, каб атрымаць прыбытак.
ІНВЕСЦІРАВАЦЬ (ням. investieren, ад лац. investire = адзяваць) — укладваць капітал у якое-н. прадпрыемства, асабліва за мяжой, каб атрымаць прыбытак.
ІНГАЛЯТАР (ад лац. inhalare = удыхаць) — 1) апарат для лячэння інгаляцыяіТ, 2) апарат для падачы кіслароду шахцёру, які пацярпеў пры аварыі ў шахце.
ГНГАЛЯТОРЫЙ (ад лац. inhalare = удыхаць) — памяшканле, прызначанае для інгаляцыі.