• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ІМАЖЫНІСТ (ад імажынізм) — паслядоўнік імажынізму.
    IMAM (тур. imam, ад ар. imam = які знаходзіцца наперадзе) — 1) правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу; 2) духоўны і свецкі кіраўнік мусульманскай абшчыны; 3) кіраўнік богаслужэння ў мячэці.
    ГМАМАТ (ад імам) — форма мусульманскай тэакратыі, дзяржаўнае кіраванне на чале з імамам.
    ІМАНЕНТНЫ (лац. immanes, -ntis) — унутрана ўласцівы якомун. прадмету, з’яве, працэсу, абумоўлепы іх сутнасцю (проціл. трансцэндэнтны).
    ІМАРАЛІЗМ (ад фр. immoral, ад лац. іт= не + moralis = маральны) — тое, што і амаралізм.
    ІМАРАЛЬНЫ (фр. immoral, ад лац. іт= не + moralis = маральны) — тое, пгго і амаральны.
    ІМАРТ^ЛІ (фр. immortel = бессмяротны) — травяністыя расліны сям. складанакветных, якія пры засушвашіі добра захоўваюць натуральную афарбоўку і колер квеіак; сухацветы, бессмяротнікі.
    ІМАТРЫКУЛЯВАЦЬ (с -лац. immatriculare) — уст. выкопваць імапірыкуляцыю.
    ІМАТРЫКУЛЯЦЫЯ (фр. imma­triculation, ад с.-лац. immatriculare = уносіць у спіс) —уст. унясенне ў спіс (матрыкул).
    ІМАТЭРЫЯЛІЗМ (ад ім+ лютэрыялізм) — ідэалістычны погляд, які адмаўляе існаванне матэрыі і прызнае толькі існаванне духа.
    ІМБЕЦЫЛЬНАСЦЬ (ад імбецыльны) — псіхічная недаразвітасць, сярэдняя ступень разумовай адсталасці (алігафрэніі) паміж ідыятыяй і дэбільнасцю
    ІМБЕЦЫЛЬНЫ (лац. imbecillus) — псіхічна недаразвіты, які характарызуецца імбецыльнасцю.
    ІМБІБГЦЫЯ (ад лац. imbibere = усмоктваць, убіраць у сябе) — насычэнне гканак арганізма рэчывамі, растворапымі ў вадкасці (напр. жоўцевымі пігментамі ў час жаўтухі).
    ІМБІР (польск. imbir < с.-в.-ням. ingeber, imber, ад лац. zingiber) — 1) травяністая расліна сям. імбірігых з двухрадпым лісцем, адзіночнымі кветкамі ў суквеццях і мясіс-
    тым коранем, багатым на эфірны алей; паіпырана ў тропіках; 2) прыправа з каранёў гэтай расліны. ІМБРЫЧАК (польск. imbryczek, ад imbryk < тур. ibrik, ад ар. ibrik = збан для вады) — уст. чайнік для заваркі чаю.
    ІМЕДЫЯГРАФІЯ (ад п.-лац. im­mediate = непасрэдна + -графія) — спосаб непасрэднай здымкі на адчувальную металічную пласцінку.
    ІМЕЛЬМАН [ням. М. Immelman = прозвішча ням. летчыка (1890— 1916)] — фігура вышэйшага пілатажу, пераварот самалёта цераз крыло ў верхнім пункце мёртвай пятлі.
    ІМЁРСІЯ (лац. immersio = паглыбленне, апусканне) — 1) астр. уваход аднаго нябеснага цела ў цень другога; 2) увядзате кроплі вадкасці паміж аб’ектывам мікраскопа і прадметам, які разглядаецца, для ўзмацнення яркасці і атрымання больш выразнага малюнка.
    ІМГГРАВАЦЬ гл. імігрыраваць.
    ІМІГРАНТ (лац. immigrans, -ntis = перасяленец) — 1) інпіаземец, які прыехаў у якую-н. краіііу на пастаяннае жыхарства (параўн. эмігрант)\ 2) жывёла (від, род), якая перасялілася на дадзеііую тэрыторыю з іншай, дзе яна ўзнікла і развівалася раней.
    ІМІГРАЦЫЯ (ад лац. immigrare = усяляцца) — уезд на пастаягшае жыхарства ў якую-н. краіну.
    ІМІГРЫРАВАЦЬ, ІМІГРАВАЦЬ (лац. immigrare = усяляцца) — прыязджаць у якую-н. краіну на пастаяннае жыхарства.
    ІМІДЖ (англ. image) — 1) паказ, адлюстраванне; узор; 2) мысленны
    вобраз, уяўлеіше; 3) фарміраванне ўстойлівага станоўчага ўражання аб тавары, паслузе прадпрыемства, якое вырабляе або рэалізуе тавар.
    ІМГГАВАЦЬ (польск. imitowac, ад лац. imitari) — 1) па-майстэрску пераймаць каго-н., што-н. (напр. і. салаўіны спеў); 2) падрабляць пгго-н. пад што-н. (напр. і. пад арэх); 3) паўтараць музычііы матыў у другім голасе на інтэрвал вышэй або ніжэй.
    ШГГАТАР (лац. imitator = пераймальнік) — 1) той, хто імітуе каго-н., што-н.; 2) артыст, які прафесіянальна займаецца імітацыяй.
    ТМГГАЦЫЯ (лац. imitatio) — 1) майстэрскае перайманне каго-н., чаго-н. (напр. і. воўчага голасу); 2) падробка чаго-н. пад што-н. (напр. і. пад чырвонае дрэва); 3) паўтарэнне музычнага матыву (мелодыі) у другім голасе на ііпэрвал вышэй або ніжэй.
    ІМПАЗАНТНЫ (фр. imposant) — велічны, паважны, які робііц> уражанне сваім выглядам (і-ая фігура).
    ІМПАКТЫТЫ (ад англ. impact = удар, сутыкненне) — асобны клас адносна рэдкіх шклаватых або абломкава-шклаватых горных парод, якія ўтварыліся ў іірыпаверхневай зоне зямной кары ў выніку ўдарнавыбуховых працэсаў, што адбываюцца пры падзегпіі на Зямлю буйных метэарытаў.
    ІМПАНАВАЦЬ (лац. imponere — укладваць) — адпавядаць чыім-н. патрабаванням, густам, настроям; падабацца.
    ІМПАРТ (англ. import, ад лац. importare = увозіць) — 1) увоз у краіну замежных тавараў дая рэа-
    лізацыі ix на ўнутраным рынку (проціл. экспарт 1); 2) агульная колькасць або агульны кошт Tasapay, якія дастаўляюцца ў якую-н. краіну з-за мяжы, а таксама сам дастаўлены тавар.
    ІМПАРТАВАЦЬ (лац. imortare = увозіць) — увозіць у краіну замежныя тавары для рэалізацыі іх на ўнутраным рынку (проціл. экспартаваць).
    ІМПАРЦЁР (ад лац. importare = увозіць) — краіна, установа або асоба, якія займаюцца імпартам 1 (проціл. экспарцёр).
    ІМПАТЭНТ (лац. impotens, -ntis = бяссільны) — чалавек, які пакутуе на імпатэнцыю 1.
    ІМПАТ^НЦЫЯ (лац. impotentia = слабасць, бяссілле) — 1) палавое бяссілле; 2) перан. няздольнасць да творчай дзейнасці.
    ІМГГЕДАНС (англ. impedance, ням. Impedanz, ад лац. impedire = перашкаджаць) — 1) поўнае супраціўленне электрычнага ланцуга пераменнаму току, абумоўленае амічным, індуктыўным і ёмістым супраціўленнямі ланцуга; 2) рэактыўнае супраціўленпе жывой ткапкі псраменнаму току.
    ІМПЕРАТАР (лац. imperator = уладар, палкаводзец) — самы высокі тытул манарха.
    ІМПЕРАТЫЎ (лац. imperativus = загадны) — 1) катэгарычнае патрабаванне, загад (напр. маральны і.); 2) лінгв. загадны лад дзеяслова.
    ІМПЕРАТЫЎНЫ (лац. imperati­vus) — загадны; і. мандат — абавязковы да выканапня наказ выбаршчыкаў свайму дэпутату.
    2)	юр. які не дапускае выбару (проціл. дыспазітыўны').
    ІМПЕРСАНАЛЬНЫ (п.-лац ітpersonalis) —лінгв. безаасабовы; і. с к а з — безаасабовы сказ.
    ІМПЕРФЕКТ (лац. imperfectus = незакончаны) — прошлы час дзеяслова ў некаторых мовах, які выражае працягласць і незакончанасць дзеяння; прошлы незакончаны час.
    ІМПЕРЫЯ (лац. imperium = улада, дзяржава) — 1) манархічная дзяржава на чале з імператарам; 2) буйная каланіяльная дзяржава; 3) перан. буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловаці, над якой-н. дзейнасцю.
    ІМПЕРЫЯЛ (фр. imperial, ад п.лац. imperialis = імператарскі) — 1) гатунак сыру ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах; 2) руская залатая манета, якая чаканілася з 1775 г. і была вартасцю 10 рублёў, а пасля 1897 г. да 1917 г. — 15 рублёў; 3) верхні паверх у двухпавярховых дыліжансах, омнібусах.
    ІМПЕРЫЯЛІЗМ (фр. imperialisme, ад лац. imperium = улада) — 1) гістарычны перыяд, які адзначаецца сусветпым дамінавапнем некалькіх вялікіх дзяржаў; 2) вышэйшая стадыя развіцця капіталізму, якая характарызуецца панавапнем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі дзяржавамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту; 3) дзяржаўная палітыка, накіраваная на заваяванне тэрыторый, калоній, устанаўленне палітычнага або эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі.
    ІМПЕРЫЯЛІСТ (фр. imperialiste) — асоба, якая праводзіць або падірымлівае палітыку імперыялізму.
    ІМПЕТЫГА (лац. impetigo, ад impetere = нападаць, паражаць) — інфекцыйнае гнойпае захворванне скуры, выкліканае стрэптакокамі і спіафілакокамі.
    ІМПІЧМЕНТ (англ. impeachment = асуджэнне, ганьбаванне, абвінавачваіше) — асобы парадак і ўстаноўленая працэдура прыцягнення да адказнасці вышэйшых службовых асоб дзяржавы (прэзідэнта, кіраўніка ўрада і інш.).
    ІМПЛАЗІЎНЫ (лац. implosivus) — лінгв. змычны зычны гук, пры вымаўленні якога за змычкай няма выбуху (напр. «абмыць»).
    ІМПЛАНТАЦЫЯ (ад ім+ plantatio = саджанне) — 1) тое, што і трансплантацыя; 2) укараненне зародка ў слізістую абалонку маткі.
    ІМПЛІКАЦЬІЯ (лац. implicatio) — лагічная аперацыя, якая ўтаарае складанае выказванне з двух выказванняў пры дапамозе лагічнай звязкі, што адпавядае злучніку «калі..., то».
    ІМПЛШЫТНЫ (лац. implicite) — скрыты, не выказаны яўна, які падразумяваецца (проціл. экспліцыпіны').
    ІМПЛОЗІЯ (ад лац. im + plaudere = біць, удараць) — лінгв. першая фаза артыкуляцыі змычнага зычнага — змыканне.
    ІМПЛЮВІЙ (лац. impluvium = вадасцёк) — чатырохвугольны неглыбокі басейн у цэнтры атрыя,
    куды праз кампчювій сцякала са страхі дажджавая вада.
    ГМПОСТ (фр. imposte, іт. imposta, ад лац. imponere = укладваць) — архіт. верхні камень слупа, сцяны, калоны, які з’яўляецца падпорай аркі або бэлькі.
    ІМПРАВІЗАВАЦЬ (іт. improwisare, ад лац. improvisus = непрадбачапы) — ствараць што-н. без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання (напр. і. верш).
    ІМПРАВІЗАТАР (фр. improvisateur) — той, хто імправізуе, мае здольнасць імправізаваць.
    ІМПРАВІЗАЦЫЯ (фр. improvisa­tion, ад лац. improvisus = непрадбачаны) — 1) стварэнне чаго-н. (напр. верша, музыкі) без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання; 2) літаратурны або музычны таор, створаны ў час выканання, без папярэдняй падрыхтоўкі.
    ІМПРЫНТЫНГ (апгл. imprin­ting) — спецыфічная форма навучання жывёл, фіксацыя ў іх памяці адрознівальных прыкмет аб’ектаў, некаторых прыроджаных актаў паводзш.
    ІМПРЭГНАВАЦЬ (с.-лац. impracgпаге = напаўняць) — насычаць розныя іканкі, драўніну эмульсіямі або растворамі.
    ІМПРЭГНАЦЫЯ (ад ш+ лац. praegnas, -atis = напоўнены) — метад насьгчэпня фіксаванай тканкі жывёл растворам солей серабра, золата, свілцу, осмік» для выяўлення іх структуры.
    ІМПРЭСАРЫО (іт. impresario) — асоба, якая арганізуе кашррты.
    спектаклі, гастролі, заключае для артыстаў кантракты.
    ІМПРЭСІЯ (лац. impressio) — 1) мімалётнае ўражанне, настрой, перажыванне; 2) кароткі літаратурны твор эмацыяналі>на-суб’ектыўнага характару.
    ІМПРЭСІЯНІЗМ (фр. impressionnisme, ад лац. impressio = уражанне) — кірунак у мастацгве і літараіуры апошняй трэці 19 — пач. 20 ст., які адлюстроўваў суб’ектыўныя перажыванні, настроі і ўражанні аўтара, узятыя без сувязі з рэчаіснасцю.
    ІМПРЭСІЯНІСТ (фр. impressionniste) — мастак, музыкант, пісьменнік — паслядоўнік ілтрэсіянізму.
    ІМПУЛЬС (лац. impulsus = удар, штуршок) — 1) унутранае пабуджэнне, штуршок да дзеяння (напр. і. да творчасці); 2) мера руху і сілы; электрычны і. — імгненны адзінкавы скачок току або напружагіня ў электрычным ланцугу; нервовы і. — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.