Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ДЭМАКРАТЫЯ (гр. demokratia) — 1) форма дзяржавы, заснаваная на прызнанні народа крыніцай улады; 2) прынцып арганізацыі дзейнасці калектыву, заснавапы на раўнапраўным удзеле ўсіх яго членаў.
ДЭМАН (гр. daimon = бажаство, дух) — злы дух, нячыстая сіла, д’ябал у хрысціянскай міфалогіі.
ДЭМАНАЛОПЯ (ад дэман + -логія) — вучэнне аб нячыстай сіле, злых духах, даманах у радзе рэлігій.
ДЭМАНЕТЫЗАЦЫЯ (фр. demonetisation) — пазбаўлепне манеты функцыі грошай, знявде яе з абароту ў афіцыйным парадку.
ДЭМАНІЗМ (ад дэман) — вера ў існаванне злых духаў, уласцівасць дэманічнага.
ДЭМАНСТРАВАЦЬ (лац demonstrare) — 1) прымаць удзел у дэманстрацыі 1; 2) паказваць што-н. публічна, наглядным спосабам (напр. д. дасягненні); 3) знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ пгго-н (напр. д. сваю зацікаўленасць).
ДЭМАНСТРАНТ (лац. demonstrans, -ntis) — удзельнік дэманстрацыі 1.
ДЭМАНСТРАТАР (лац. demonstrator) — той, хто паказвае, дэманспіруе што-н.
ДЭМАНСТРАТЬІЎНЫ (лац. demonstrativus = паказальны) — 1) які выражае нязгоду з чым-н., пратэст сураць чаго-н.; задзірлівы, знарок падкрэслепы (напр. д-ыя паводзіны, д. выхад са сходу); 2) які адцягвае ўвагу праціўніка ад
рэальнага становішча ва ўмовах ваенпых дзеянняў.
ДЭМАНСТРАЦЫЯ (лац. demonstratio = паказванне) — 1) масавае шэсце для выражэння грамадска-папітычных настрояў, патрабаванляў; 2) публічны, наглядны паказ чаго-н. (напр. д. кінафільма, д. дасягненняў); 3) паводзіны, учынкі, якія падкрэслена выражаюць пратэст, нязгоду з чым-н. (напр. д. непрыязнасці); 4) дзеянні пагрозлівага характару з боку якой-н. дзяржавы, каб уздзейнічаць на іншую дзяржаву (напр. сканцэнтраванне флоту каля граніц гэтай дзяржавы); 5) ваенная аперацыя з мэтай адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
ДЭМАНТАЖ (фр. demontage) — разборка машын, станкоў, абсталявання для рамонту або перамяпгчоння на новае месца (напр. д. электрастанцыі).
ДЭМАНТОІД (ад пям. Demant = алмаз + -оід) — мінерал класа сілікатаў, гранат" зялёнага колеру; празрыстая разнавіднасць з’яўляецца каштоўным каменем.
ДЭМАШЦРАВАЦЬ (фр. demonter) — рабіць дэмантаж.
ДЭМАРАЛІЗАВАЦЬ (фр demoraliser) — выклікаць дэмаралізацыю~.
ДЭМАРАЛІЗАЦЫЯ (фр. demoralisation) — 1) маральнае разлажэпне; 2) упадак духу, дысцыпліны (напр. д. войск праціўніка).
ДЭМАРКАЦЬІЙНЫ (ад дэмаркацыя) — прыгранічлы, размежавальны (напр. д-ая ліпія).
ДЭМАРКАЦЫЯ (фр. demarcation) — 1) устанаўленне і абазна-
чэнне на мясцовасці граніцы паміж сумежнымі дзяржавамі; 2) мед. адмежаваіте амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.
ДЭМАРКЕТЫНГ (ад дэ+ маркетынг) — від маркетынгу, накіраваны на памяншэнне попыгу на тавары або паслугі, які не можа быць задаволены з-за недастатковага ўзроўіпо вытворчых магчымасцей, абмежаванасці таварных рэсурсаў і сыравіны.
ДЭМАРШ (фр. demarche) — дыпламатычнае выступлеііне ў форме ноты, мемарандума, заявы, адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы з мэтай выразіць пратэст, перасцярогу, дамагчыся ўступак і йші.
ДЭМАС (гр. demos) — народ, непрывілеяваныя слаі насельніцтва ў класавым грамадстве.
ДЭМАСКАВАЦЬ, ДЭМАСКІРАВАЦЬ (фр. demasquer) — парушаць маскіроўку, раскрываючы што-н. перад праціўнікам (напр. д. ваешіы аб'ект).
ДЭМАСКОШЯ (ад гр. demos = народ + skopia = аглядаць) — 1) вывучэнне грамадскай думкі; метад выяўлення думак, пазіцый насельншдва і груп людзей ішіяхам вуснага або пісьмовага апытвання; 2) аналіз і дыягназ эканамічнай, адміністратыўнай і палітычнай сітуацыі ў дзяржаве.
ДЭМЕНЦЫЯ (лац. dementia = шаленства) — прыдуркаватасць, якая ўзнікае ў чалавека ў выніку паражэння галаўнога мозгу пры атэрасклерте. эпілепсіі і інш. (параўн. аіігафрэшя).
ДЭМЕРЭДЖ (англ. demurrage) — штраф за прастой судна ў час па-
ірузкі звыш абумоўленага дагаворам тэрміну.
ДЭМІКАТОН (фр. demicoton) — тоўстая баваўняная тканіна, якая ўжывалася ў 19 ст.
ДЭМІЛІТАРЫЗАВАЦЬ (фр demilitariser) — праводзіць дэмілітарызацыю, раззбраенне якой-н. дзяржавы.
ДЭШЛІТАРЫЗАЦЫЯ (фр demilitarisation) — поўнае або частковае раззбраенне якой-н. дзяржавы, забарона ёй мець рэгулярпую армію, ваенную прамысловасць.
ДЭМІМОНД (фр. demi-monde = паўсвет) — асяроддзе какотак, палюбоўніц багачоў, якія манерамі і спосабам жыцця стараюцца браць прыклад з арыспіакратыі.
ДЭМІСЕЗОННЫ (ад фр. demisaison = пераходная пара года) — прыгодны для нашэння вясной і восенню (напр. д. абутак).
ДЭМГУРГ (гр. demiurgos) — 1) свабодны рамеснік, майстар, мастак у Стараж Грэцыі; 2) кніжн. гварэц, стваральная сіла.
ДЭМІФІЗАЦЫЯ (ад дэ+міф) — развянчанне міфа.
ДЭМОГРАФ (ад гр. demos = народ + -граф) — спецыяліст у галіне дэмаграфіі.
ДЭМШНГ (англ. dumping = літар. скідванне) — продаж тавараў на замежным рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.
ДЭМПФЕР (ням. Dampfer) — прыстасаванне для гашэння механічпых ваганняў, якія ўзнікаюць у машынах і прыборах у час рабо гы.
ДЭМПФІРАВАЦЬ (ням. dampfen = глушыць) — гасшь ваганні ў механічпых, электрычных і іншых сістэмах шляхам рассейвання энергіі.
ДЭМУЛЬТЫПЛІКАТАР (ад дэ+ лац. multiplicator = які павялічвае) — механізм, які дае магчымасць павялічыць цягавае намагаіше аўтамабіля за кошт памяншэння хуткасці руху.
ДЭМУНІЦЬІПАЛІЗАЦЫЯ (ад дэ+ мунй{ыпалізацыя) — скасаванне муніцыпалізацыі, вяртаіше ўласшкам забралай у іх маёмасці.
ДЭМУТАЦЫЯ (лац. demutatio) — аднаўленле прыроднага раслшнага покрыву.
ДЭМЭКАЛОГІЯ [ад дэм(акрапіызм) + экалогія} — папуляцыйная экалогія.
ДЭНАМШАЦЫЯ (лац. denominatio = перайменаванпе) — змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў для ўпарадкавання грашовага абарачэннй і спрашчэння разлікаў.
ДЭНАНСАВАЦЬ (фр. denonсег) — заяўляць аб спыненні дзеяння, скасаванні міжнароднага дагавору.
ДЭНАНСАЦЫЯ (фр. denonciation) — заява якой-н. дзяржавы аб скасаванні міжнароднага дагавору. ДЭНАРЫЙ, ДЫНАРЫЙ (лац. denanus) — 1) старажытнарымская сярэбраная манета, роўная 10 асам , 2) сярэбраная манета германскіх дзяржаў у 5—8 ст., якая імітавала рымскі д.; 3) сярэбраная манета дзяржаў Зах. Еўропы ў 8— 12 ст.; на тэрыторыі Беларусі абарачалася ў 11 ст.; 4) сярэбраная,
потым білонная манета Вялікага кпяства Літоўскага ў 14—17 ст.
ДЭНАТАТ (лац. denotatus = вызначаны) — аб’ект; тое, што можна абазначыць пэўнай назвай.
ДЭНАТУРАВАЦЬ (ад н.-лац. denaturatus = скажоны) — рабіць дэнатурацыю.
ДЭНАТУРАЛТЗАВАЦЬ (ад дэ+ напіуралізаваць) — пазбаўляць грамадзянства (падданства).
ДЭНАТУРАЛІЗАЦЫЯ (ад дэ+ напіуралізацыя) — 1) страта грамадзянінам падданства той ці іншай дзяржавы; 2) аднаўленне таварна-грашовых адносін дзяржавы.
ДЭНАТУРАТ (н.-лац. denaturatus = скажоны) — спірт, прызначаны для тэхнічных мэт, змяшчае атрутныя або непрыемныя на смак рэчывы, якія робяць яго непрыгодным для піцця.
ДЭНАТУРАЦЫЯ (фр. denaturation) — змяненне ўласцівасцей бялку пад уздзеяпнем якіх-н. рэчываў з мэтай тэхнічнага выкарыстання; д. с п і р т у — дабаўленне ў спірт атрутных або непрыемных на смак рэчываў, каб зрабіць яго негірыгодным для піцця.
ДЭНАЦЫФПСАЦЫЯ [ад дэ+ нацызм + -фікацыя] — выкараненне нацызму ў Германіі пасля другой сусветнай вайны.
ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ (ад дэ+ нацыяналізацыя) — 1) зварот раней нацыяналізаванай маёмасці былым яе гаспадарам; 2) страта нацыянальных асаблівасцей (мовы, культуры і інш.).
ДЭНДЗІ (англ. dandy) — элегантна апрануты свецкі чалавек.
ДЭНДРА(ip. dendron = дрэва) — першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавадае слову «дрэва».
ДЭНДРАБЕЁНТЫ (ад дэндра+ біёнты) — арганізмы-насельнікі дрэвавага яруса расліннасці (птушкі, многія насякомыя, павукападобныя і іншыя групы беспазваночных).
ДЭНДРАГРАМА (ад дэндра+ -грама) — графічнае адлюстраванне ў двухмернай праекцыі ступені падабенства аб’ектаў.
ДЭНДРАДОХШ (н.-лац. dendrodochium) — недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які развіваецца на саломе і ржышчы зерневых і злакавых траў.
ДЭНДРАКЛІМАТАЛбгіЯ (ад дэндра+ кліматалогія') — вывучэнне заканамернасцей утварэння гадавых слаёў дрэвавых парод для ўстанаўлення клімапіу ў мінулыя геалагічныя эпохі.
ДЭНДРАЛОГІЯ (ад дэндра+ -логія) — раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.
ДЭНДРАМЕТРЫЯ (ад дэндра+ -метрыя) — частка лясной таксацыі, вызначэнне запасу драўніны ў лясах, аб’ёму лесаматэрыялаў, якія нарыхтоўваюцца; якасная ацэнка лесу.
-ДЭНДРАН гл. -дэндрон.
ДЭНДРАНТЭМА (н.-лац. dendranthema) — травяністая расліна сям. складанакветных з ружовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў KiTai, Японіі, Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ДЭНДРАПАРК (ад дэндра+ парк) — вялікі парк, у якім выро-
шчваюць дрэўныя і кустовыя расліны.
дэндрАрый (ад гр. dendron = дрэва) — батанічны сад, дзе ў адкрытым грунце вырошчваюцца розныя віды дрэў і кустоў.
ДЭНДРАФОМА (н.-лац. dendrophoma) — недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на травяністых раслінах.
ДЭНДРАХРАНАЛОГІЯ (ад дэндра+ храналогія) — вучэнне аб заканамернасцях утварэння гадавых слаёў дрэвавых парод, на аснове якога можна вызначыць узрост археалагічных знаходак. дэндрбідны (ад гр. dendron = дрэва + -оід) — дрэвападобны, які галініцца, як дрэва.
ДЭНДРОЛАГ (ад гр. dendron = дрэва + -лаг) — спецыяліст у ranine дэндралогіі.
-ДЭНДРОН, -ДЭНДРАН (гр. dendron = дрэва) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «дрэва», «дрэвападобньп>.
ДЭНДРЫТЫ (гр. dendrites = які адносіцца да дрэва) — 1) незакончаныя ў развіцці крышталі дрэвападобнай формы; 2) чуллівыя, звычайна разгалінаваныя адросткі нервовай клеткі.
ДЭНЗАМЕТР (ад лац. densus = густы, шчыльны + -метр) — апарат для вызначэння паветрапранікальнасці паперы.
ДЭШТРЫФЖАЦЫЯ (ад дэ+ ніпгрыфікацыя) — біяхімічны працэс распаду азоцістых злучэнняў (нітратаў) з выдзяленнем свабоднага азоту.
ДЭНСІМЕТР (ад лац. densus, densi = густы, шчыльны + -ліепір) — апарапі ддя вызначэння адноснай пгчыльнасці вадкасцей і цвёрдых целаў.
ДЭНСІМЙТРЫЯ (ад лац. densus, densi = густы, шчыльны + -метрыя) — сукупнасць метадаў вымярэння адноснай шчыльнасці вадкасцей і нвёрдых целаў.
ДЭНСІТАМЕТР (ад лац. densitas = гушчьшя, шчыльнасць + -метр~) — прыбор для вызначэнпя аітгычнай шчыльнасці праяўленых фотаматэрыялаў.
ДЭНСІТАМЕТРЫЯ (ад лац densitas = гушчыня, шчыльнасць + -мепірыя) — раздзел сенсітаметрыі. які займаецца вымярэннем паглынання і рассейвання святла праяўленымі фотаматэрыяламі.