Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГРАЦЫЁЗА (ісп. gracioso = дасціпны) — традыцыйны камічны слуга ў іспанскай драматургіі 17
ст., у так званай камедыі плашча і шпагі.
ГРАЦЫЁЗНЫ (іт grazioso, ад лац. gratia = мілавіднасць, прывабнасць) — 1) поўны грацыі 1, прыгожы ў позах, зграбны; 2) стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацгеа).
ГРАЦЫЯ (лац. gratia = мілавіднасць, прывабнасць) — 1) зграбнасць рухаў, прыгажосць позы; 2) шырокі эластычны жаночы пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі; 3) паэт. прыгажуня.
ГРОГ (англ. grog) — напітак, прыгатаваны з рому або каньяку з цукрам і гарачай вадой.
ГРОС (ням. Gross) — уст. мера лічэння, роўная 12 тузінаў (144 штукі).
ГРОСБУХ (ням. Grossbuch) — бухгалтарская кніга, якая дае зводку ўсіх рахункаў і прыходна-расходных аперацый.
ГРОСМАНСТАР (ням. Grossmeister) — 1) вышэйшае шахматнаспартыўнае званне; 2) галава каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна.
ГРОСФАТЭР (ням. Grossvater = дзядуля) — старадаўні нямецкі танец, які суправаджаецца спевамі; быў пашыраны ў 17—19 ст.
ГРОТ1 (фр. grotte) — 1) неглыбокая скляпеністая пячора з шырокім уваходам, натуральная або штучная; 2) паркавае збудаванне ў выглядзе пячоры.
ГРОТ2 (гал. groot = вялікі) — ніжні парус на грот-мачце.
ГРОТ-МАЧТА (гал. grote mast) — сярэдняя, самая высокая мачта на парусным судне.
ГРОШ (польск. grosz < чэш. gros, ад с.-лац. grossus) — 1) даўнейшая дробная манета ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім рознай вартасці ў розныя часы; 2) мн. грошы; 3) сучасная разменная манета ў ГІолыпчы, роўная 1/100 злотага.
ГРУБЕР (англ. grubber) — устарэлая назва кулыпыватара ддя глыбокага рыхлення глебы.
ГРУБКА (польск. grubka, ад с.-в,ням. gruobe) — невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву.
ГРУМ (англ. groom) — слуга, які суправаджае вярхом конніка, a таксама хлопчык-лакей.
ГРУМІНГ (ад англ. groom = чысціць каня) — камфоргныя паводзіны млекакормячых, якія выражаюцца ў доглядзе футра і адрасаваны ішпай асобіне.
ГРУНДШТРЫХІ (ням. Grundstrich = тлустая рыска) — вертыкальныя штрыхі літар, якія з’яўляюцца асновай большасці знакаў.
ГРУНДЭР (ням. Grunder) — асоба, якая з’яўляецца заснавальнікам акцыянернага таварыства ў спекуляцыйных мэтах.
ГРУНКОЛЬ (ням. Grunkohl, ад grim = зялёны + Kohl = капуста) — сарты ліставой капусты з зялёным лісцем.
ГРУНТ (польск. grunt, ад с.-вням. grunt) — 1) верхні пласт зямлі, глеба; 2) зямная паверхня наогул (напр. цвёрды г., пясчаны г.); 3) дно вадаёма (донны г.); 4) слой рэчыва, які наносіцца на палатно будучай карціны ддя надання паверхні гладкасці, патрэбнага колеру і інш.; 5) перан. тое галоўнае,
на чым засноўваецца што-н. (трацшь г. пад нагамі).
ГРУНТВАГА (ад грунпі + вага) — тое, што і ватэрпас
ГРУНТОВЫ (ran. grondtouw) — мар. парусінавыя стужкі або тросы, якія ахопліваюць падвешалую шлюпку і ахоўваюці> яе ад разгойдвання.
ГРУНТОЎНЫ (польск. gruntowПУ) — 1) трывалы, глыбокі (напр. г-ыя веды); 2) які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю, абгрунтаваны (напр. г. артыкул).
ГРУПА (ням. Gruppe) — 1) некалькі асоб, прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца разам, побач (напр. г. коннікаў, г. дамоў); 2) скульптура або фатаграфічны здымак некалькіх асоб; 3) сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў з агульнай прыметай, уласцівасцю (г. крыві); 4) сукупнасць асоб, звязаных агульнай мэтай, ідэяй, працай. ГРУПЕНФібРЭР (ням. Gruppenfiihrer) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню генерал-лейтэнант.
ГРУПЕТА (іт. gruppetto, памянш. ад gruppo = група) — муз. меладычнае ўпрыгожанне з 4—5 нот, якое ўтвараецца чаргаваннем асноўнага гуку з суседнімі верхнім і ніжнім дапаможнымі гукамі (гл. мелізмы).
ГРУЦА (польск, gruca, ад ням. Griitze) — ячменныя крупы, а таксама каша з гэтых круп.
ГРЫВУАЗНЫ (фр. grivois) — гуллівы; легкадумны, не зусім прыстойны.
ГРЫГАРЫЯНСКІ [лац. Gregorianus, ад Gregorius = імя папы Грыгорыя ХІП (1502—1585)] — звязаны з сістэмай летазлічэння, якую ўвёў папа Грыгорый XIII (гл. каляндар 2).
ГРЫДЛЖ (ад англ. grid = сетка + leak = ток) — вялікае супраціўленне ў спалучэнні з невялікім пастаянным кандэнсапгарам у коле сеткі электроннай лямпы.
ГРЫЗАЙЛЬ (фр. grisaille, ад gris = шэры) — дэкаратыўны жывапіс. выкананы адценнямі аднаго колеру, звычайна шэрага або карычневага.
ГРЫЗЕТКА (фр. grisette) — тып гарадской дзяўчыны (швачкі, майстрыхі) легкадумных паводзін у французскай літаратуры.
ГРЫЗЛІ (англ. grizzly) — буры мядзведзь, які водзіцца на Алясцы і ў заходніх раёнах Канады.
ГРЫЗОН (н.-лац. grison) — драпежны звярок сям. куніц з шэрай спіной і белымі палосамі па баках, пашыраны ў Паўд. Амерыцы; аб’ект палявання.
ГРЫЛАБЛАТЬІДЬІ (н.-лац. grylloblattida) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем (змяшчаюць прыметы тараканавых, прамакрылых і інш.); ірапляюцца ў Канадзе, на Далёкім Усходзе.
ГРЫЛЬ (фр. griller = с.мажыць) — шафа з газавым або элекгрычным генератарам для засмажвання кавалкаў мяса, птушыных тушак на рашотках або ражнах.
ГРЫЛЬЯЖ (фр. grillage = смажанне) — сорт цукерак з падсмажанымі арэхамі і міндалем.
ГРЫМ (фр. grime = забаўны стары) — 1) неабходны для выканання ролі выгляд, які надаецца твару акцёра з дапамогай спецыяльных фарбаў, наклеек і інш.; 2) сродкі, перш за ўсё касметычныя, якія выкарыстоўваюцца для падкрэслівання або змянення рыс твару.
ГРЫМАСА (фр. grimace) — наўмыснае або міжвольнае скрыўленне рысаў теару; міна (строіць грымасы).
ГРЫМЁР (фр. grimer = падмалёўваць твар) — работаік тоатра, які грыміруе артыстаў.
ГРЫМІ [н.-лац. (hyphessobrycon) griemi] = рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Бразіліі; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
ГРЫМІРАВАЦЬ (фр. grimer = падмалёўваць твар) — 1) накладваць грым, каб надаць акцёру патрэбны для яго ролі выгляд; 2) надаваць каму-н. з дапамогай грыму аблічча каго-н. (напр. г. пад рыбака).
ГРЫМІЯ (н.-лац. grunmia) — лістасцябловы мох сям, грыміевых, які расце на валунах.
ГРЫНБЕКЕРЫ (англ. greenbackers, ад greenbacks = ліпіар. зялёныя спінкі) — удзельнікі фермерскага руху ў ЗША ў першыя дзесяцігоддзі пасля грамадзянскай вайны 1861—1865 гг., якія выступалі супраць скасавапня папяровых грошай зялёнага колеру (грынбекаў).
ГРЫП (фр. grippe) — вострая вірусная хвароба эпідэмічнага характару, галоўнымі рысамі якой
з’яўляюцца запаленне дыхальных шляхоў і гарачка.
ГРЫФ' (лац. gryphus, ад гр. gryps) — буйная драпежная птушка сям. ястрабіных, якая гнездзіцца на скалах, адзіночных дрэвах і жывіцца мерцвячынай.
ГРЫФ2 (ням. Griff) — 1) доўгая, вузкая частка струнных музычных інструментаў, да якой у час ігры прыціскаюць струны; 2) дзяржанне шаблі, шашкі і іншай халоднай зброі; 3) стальны прут атлетычнай пгтангі, на які надзяваюцца шары, дыскі.
ГРЫФ3 (фр. griffe) — афіцыйны надпіс або штамп на дакумеігце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр. дакумент з грыфам «Сакрэтна», бланк з грыфам установы).
ГРЫФАЛА (н.-лац. grifola) — губавы базідыяльны грыб сям. скугыгеравых, які расце каля ствалоў дрэў, пнёў пераважна лісцевых парод, зрэдку непасрэдна на драўніне; ядомы.
ГРЫФАНАЖ (фр. griffonnage) — эскізы імправізацыйнага характару, найбольш пашыраныя пры маляванні пяром і ў афорце.
ГРЫФЕЛЬ (ням. Griffel) — палачка з асобай пароды сланцу для шсапня на аспіднай (грыфельнай) дошцы.
ГРЫФОН (фр. griffon) — 1) даўгашэрсны сабака з пароды выжлаў; 2) крылаты леў з арлінай галавой у антычнай міфалогіі.
ГРЭГАРЫНЫ (н.-лац. gregarinida, ад лац. gregarius = просты, звычайны) — атрад прасцейшых класа спаравікоў, паразітуюць у кі-
шэчніку і поласці цела кольчатых чарвей і насякомых.
ГР^ЖА (фр. grege, ад іт. greggio -неапрацаваны, сыры) — шоўк-сырэц з нітак, разматаных з коканаў. ГРЭЙ [англ. S.Gray = прозвішча англ. вучонага (1670—1736)] — адзінка паглыпутай дозы выпрамянення, роўная энергіі ў 1 джоўль выпрамянення, перададзенага масе абпрамененага рэчыва ў 1 кг.
ГРЭЙДЭР (англ. grader) — 1) спецыяльная машына для выраўнівання палатна грунтавых дарог, планіроўкі адхонаў, пракладкі каналаў і інш.; 2) грэйдэрная дарога ГРЭЙДЭР-ЭЛЕВАТАР (ад грэйдэр + элеватар) — грэйдэр з канвеерам для падачы зрэзанага грунту ў адвал або на транспартны сродак.
ГРЭЙЗЕН (ням. Greisen) — горная парода, якая складаецца з кварцу і светлых слюд.
ГРЭЙНДЖЭРЫ (англ. grangers, ад grange = ферма) — удзельнікі фермерскага руху ў ЗША ў першыя дзесяцігоддзі пасля грамадзянскай вайны 1861—1865 гг., якія выступалі за паляпшэнне становішча амерыканскіх фермераў шляхам заканадаўчых рэформ.
ГРЭЙПФРУТ (англ. grapefruit) — вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў субтропіках, а таксама гаркаватасалодкі пахучы плод гэтага дрэва круглай або авальнай формы.
ГРЭЙФЕР (ням. Greifer) — 1) чарпак пад'ёмнага крана, які складаецца з некалькіх створак, што механічна раскрываюцца і закрываюцца пры пагрузцы зямлі, вуга-
лю, металалому і ілш.; 2) прыстасаванне ў апаратах і машынах для захоплівання прадмета, які апрацоўваецца.
ГРЭНА (фр. graine = літар. семя, зерне) — яйцы матыля шаўкапрада, з якіх развіваюцца вусені, што даюць шаўкавічныя коканы.
ГРЭНАДЗЁР (фр. grenadier, ад grenade = граната) — 1) гранатамётчык у еўрапейскіх арміях 17— 18 ст.; 2) салдат адборпых пяхотных і кавалерыйскіх часцей у арміях еўрапейскіх дзяржаў 18—20 ст., у т. л. і ў пешай гвардыі Вялікага княства Літоўскага.
ГРЭНАЖ (фр. grainage) — атрыманне грэны на племянпых шаўкаводчых станцыях.
ГРЭФ’Е (фр. grefier) — службовая асоба пры парламенце або судзе ў Францыі і Белыіі, якая складае афіцыйпыя справаздачы, рэдагуе дакументы і г. д.
ГУАНА (ісп. guano, ад індз. huanu) — сухі памёт марскіх птушак, які выкарыстоўваецца як угнаенне.
ГУАНАКА (ісп. guanaco, ад індз. huanacu) — жывёла ся.м. вярблюдавых, якая водзіцца ў высакагорных раёнах Андаў; продак свойскай ламы.
ГУАНІДЫН (ад гуана + гр. eidos = выгляд) — бясколерпыя гіграскапічныя крышталі, якія выкарыстоўваюцца для атрымання лекавых і выбуховых рэчываў, іонаабменных смолаў.
ГУАНШ (ад гуана) — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінаВЫ.Г кіслот.
ГУАРАНІ (ісп. guarani) — грашовая адзінка Парагвая, роўная 100 сентыма.
ГУАШ (фр. gouache, ад іт. guazzo = вадзяная фарба) — фарба з тонка расцёртых пігментаў з прымессю клею і бялілаў, а таксама жываліс гэтымі фарбамі.