• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ГЛЮКАПРАТЭІДЫ [ад глюко(за) + пратэіды] — складаныя бялкі ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якія змяшчаюць вугляводы.
    ГЛЮКОЗА (ад гр. glykys = салодкі) — арганічнае злучэнне класа монацукрыдаў, салодкае рэчыва ў пладах раслін; вінаградны цукар.
    ГЛЮКОЗАФАСФАТЫ (ад глюкоза + фасфаты) — злучэнні глкжозы з адным або двума астаткамі артафосфарнай кіслаты.
    ГЛЮКОНАВЫ (ад гр glykys = салодкі); г-ая кіслата — цукровая кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні альдэгіднай (гл. альдэгіды) групы глюкозы.
    ГЛЮКУРбНАВЫ (ад гр glykys = салодкі + uron = мача); г а я к і с л а т a — аднаасноўная арганічная кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні глюкозы. глюдны (ад англ. glue = клей) — электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам.
    ГЛЮТАМІН [ ад лац. glut(en) = клей + аміны] — амінакіслата, якая ўваходзіць у склад раслінных і жывёльных бялкоў і выкопвае важную ролю ў азоцістым абмене. ГЛЮТАМІНАВЫ (ад глютамін)\ г-ая кіслата — тое, што і глютамін.
    ГЛЮТАМШАЗА [ад лац. glut(en) = клей + аміны] — фермент з групы дэзаміназау які каталізуе гідролЬ і сінтэз глютаміну, выконвае вялікую ролю ў азоцістым аб-
    мене жывёльных і раслінных арганізмаў.
    ГЛЮТАЦЫЁН [ад глюта(мін) + цы(стэін)] — пептыд, які складаецца з рэштак глютамінавай кіслаты, цыстэіну і гліцыну, змяшчаецца ва ўсіх жывых арганізмах і выконвае важную ролю ў акісляльных рэакцыях.
    глютэліны (ад лац. gluten = клей) — простыя бялкі насення злакаў і зялёных частак раслін.
    ГЛЮЦШ (лац. gluten, -tinis = клей) — клей жывёльнага паходжання, які выварваюць з храсткоў, сухажылля і інш.
    ГЛЮЦІНАНТЫ (лац. glutinantes — якія склейваюць) — спецыялізаваныя жыгучыя клеткі ў кішачнаполасцевых.
    ГЛЯДЬІЧЫЯ [н.-лац. gleditsia, ад I.Gleditsch — прозвішча ням. батаніка (1714—1796)] — лістападнае дрэва сям. бабовых з калючкамі і падоўжаным лісцем, пашыранае ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
    ГЛЯНЕЦ (ням. Glanz) — 1) бляск начышчанай, палакіраванай або адпаліраванай паверхні; 2) перан. беззаганны выгляд; знешняя культурнасць.
    ГЛЯНЦГОЛЬД (ням. Glanzgold, ад Glanz = бляск + Gold = золата) — вязкая бурая вадкасць, у якой ёсць золата; выкарыстоўваецца для роспісу на фарфоры.
    ГЛЯНЦЗІЛЬБЕР (ням. GlanzsiIber, ад Glanz = бляск + Silber = срэбра) — рэчыва, якое змяшчае плаціку або паладый', выкарыстоўваецца для жывапісу на фарфоры.
    ГЛЯСЭ (фр. glace = ледзяны) — 1) замарожаны; к а в а г. — чорная кава з марожаным; 2) тонкая шаўковая бліскучая тканіна.
    ГЛЯЦЫЁЛАГ (ад лац. glacies = лёд + -лаг) — спецыяліст у галіне гляцыялогіі.
    ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКАЦЫЯ (ад лац. glacies = лёд + дыслакацыя) — дэфармацыя горных парод, якія ўтвараюць ложа ледніка пад уздзеяннем яго вагі і руху.
    ГЛЯЦЫЯДЫЯШР (ад лац glac­ies = лёд + гр. diapeiro = пранізваю) — антыклінальная складка, якая ўзнікла пад ледніковым уздзеяннем у выніку ўкаранення адных парод у другія.
    ГЛЯЦЫЯІЗАСТАЗІЯ (ад лац glacies = лёд + ізастазія') — вертыкалыіыя рухі зямной кары пад ледніковай нагрузкай.
    ГЛЯЦЫЯКАРСТ (ад лац. glacies = лёд + карст) — з’явы, якія суправаджаюць раставанне нерухомага лёду і ўзнікненне пры гэтым розных форм рэльефу і парушэнняў у заляганні горных парод.
    ГЛЯЦЫЯЛ (лац. glacialis = ледзяны) — адрэзак часу на працягу антрапагену, які характарызуецца значным пахаладаннем клімату і насоўваннем ледніковага покрыва на раўніны ў сярэдніх шыротах; ледніковая эпоха.
    ГЛЯЦЫЯЛОГІЯ (ад лац. glacies = лёд + -логія) — навука, якая вывучае паходжанне, фізічныя ўласцівасці, развіццё, геаграфічнае пашырэнне леднікоў і магчымасці іх гаспадарчага выкарыстання.
    ГЛЯЦЫЯШЬНЫ (лац. glacialis = ледзяны) — які адносіцца да лёду, асабліва да леднікоў.
    ГЛЯЦЬІЯСФЕРА (ад лац. glacies = лёд + сфера) — сезонная абалонка з снегу і лёдавага покрыва ў палярных шыротах.
    ГЛЯЦЫЯТЭКТбніКА (ад лац glacies = лёд + тэктоніка) — раздзел геалогіі, які вывучае экзатэктанічііыя структуры і праірсы, абумоўленыя ледніковай дзейнасцю (гляцыядыслакацыю і гляцыяізастазію').
    ГМАХ (польск. gmach, ад с.-в.ням. gemach) — збудаванне вялікіх памераў.
    ГМІНА (польск. gmina, ад ням. Gemeine) — самая дробная адміністрацыйна-тэрьпарыяльная адзінка ў Польшчы (мела пашырэнне і ў Зах. Беларусі ў 1921—1939 it.), a таксама адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі.
    ГНАМОНІЯ (н.-лац. gnomonia) — сумчаты грыб сям. гнамоніевых, які развіваецца на лісці пладовых дрэў і кустоў.
    ГНАСЕАЛОГІЯ (ад гр. gnosis = веданне + -логія) — тэорыя пазнання, раздзел філасофіі, які вывучае формы і метады навуковага пазнання.
    ГНАСТЫЦЫЗМ (ад гр. gnostikos = пазнавальны) — плынь ранняга хрысціянства, у аснове якой ляжала вучэнне пра «гносіс» як асаблівае пазнапне, быццам бы здольнае раскрыць таямніцы жыцця.
    ГНАТАНАРЫЙ (н.-лац. gnathonarium) — павук сям. павукоў-пігмеяў; на Беларусі сустракаецца ў Віцебскай вобласці.
    ГНАТАСОМА (ад ip. gnathos = сківіца + сомі) — пярэдні ўчастак цела ў кляшчоў, які мае складаную будову.
    ГНАТАСТАМУЛІДЫ (н.-лац. gnathostomulida) — атрад плоскіх чарвей класа турбелярый', жывуць у вільготным пяску марскіх узбярэжжаў.
    ГНАФАЗІДЫ (н.-лац. gnaphosidae) — сямейства павукоў з укрытым пёрыстымі валаскамі целам і доўгімі моцнымі нагамі, якое ў сусветнай фауне налічвае больш за 1250 відаў; жывуць пад камянямі, у моху, лясным подсціле, пад карой.
    ГНАФАЛІУМ (н.-лац. gnaphalium) — травяністая расліна сям. складанакветпых з фіялетавымі, белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; сухацветнік.
    ГНАФОЗА (н.-лац. gnaphosa) — павук сям. гнафазідаў, які жыве пад камянямі.
    ГНЕЙС (ням. Gneis) — горная парода, якая складаецца з палявога шпату, кварцу, каляровых мінералаў і інш.
    ГНЕЙСАГРАНІТ (ад гнейс + граніт) — тое, што і гранітагнейс.
    ГНЕТАПСІДЫ (н.-лац. gnetopsida) — клас дрэвавых, кустовых раслін або ліян аддзела голанасенных з супраціўным цэльным лісцем.
    ГНЕТУМ (н.-лац. gnetum, ад малайск. gnemon) — ліяна класа гнетапсідаў з шырокім лісцем, пашыраная ў тропіках; дае ірубае валакно, ядомае насенне, алей.
    -ГНОЗІЯ (гр. gnosis = пазнанне, веды) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «ведьі», «веданне».
    ГНОМ (ням Gnom, ад н.-лац. gnomus) — 1) пачварны карлік у заходнееўрапейскай міфалогіі, які быццам бы ахоўвае падземныя скарбы; 2) перан. тое, што і карлік 1.
    ГНбМА (гр. gnome = думка) — кароткі выраз павучальнага характару ў форме верша або рытмізаванай прозы; вершаваны афарызм. ГНОМАН (гр. gnomon) — старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня на гарызантальнай пляцоўцы; зараз выкарыстоўваецца толькі як сонечны гадзіннік.
    ГНОСТЫК (лац. gnosticus, ад гр. gnostikos = пазнавальны) — паслядоўнік гнастыцызму.
    ГНОТАБІЁТЫ (ад гр. gnotos = бачны + біёта) — жывёлы, вырашчаныя ва ўмовах поўнай стэрыльнасці, свабодныя ад мікраарганізмаў, вірусаў і макрапаразітаў; выкарыстоўваюцца для эксперыментальнай работы.
    ГНОТАБІЯЛОГІЯ (ад гр. gnotos = бачны + біялогія) — галіна эксперымептальнай біялогіі, якая займаецца атрымашіем і вырошчваннем лабараторных жывёл, у арганізме якіх зусім адсутпічаюць мікрааргапізмы, гельмінты, членістаногія.
    ГНУ (фр. gnou, з афр. моў) — парнакапытная жывёла з групы антылоп, гіашыраная на раўнінах Усх. і Паўд. Афрыкі.
    ГОБЕЛЬ (ням Hobel = рубанак) — інструмент для абрэзкі ўручную кніжнага блока.
    ГОБІ (манг. hobi) — паласа пустьпіь і паўпустынь у Цэнтр. Азіі.
    ГОЛ (англ. goal) — 1) забіты або прапушчаны ў вароты мяч (шайба); 2) ачко, якое залічваецца камандзе за забітыя ў чужыя вароты мяч або шайбу.
    ГОЛАМЕТАБАЛТЯ (ад гр. holos = увесь + метабалія) — тып паслязародкавага развіцця насякомых (жукоў, сеткакрылых, двухкрылых), пры якім з яйца выходзіць лічынка, не падобная на дарослае насякомае.
    ГОЛАМЕТАМАРФОЗА (ад гр holos = увесь + метамарфоза) — тое, што і голаметабалія.
    ГОЛЬМІЙ (н.-лац. holmium, ад Holmia = Стакгольм, назва шведскага горада) — хімічны элемент сям. лантаноідаў, рэдкі метал.
    ГОЛЬФ (англ. golf) — гульня ў мяч, які клюшкамі стараюцца заганяць у ямкі-лункі праз рад перашкод.
    ГОМА-, ГАМА(гр. homos = роўны, адаолькавы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «падобньп>, «роўны».
    ГОМААЛЕЛІЗМ (ад гома+ алелізм) — існаванне гена ў дзвюх або больш формах (алелях), што ўяўляюць сабой відазмяненні аднаго і таго ж яго ўчастка (параўн. гетэраалеліз.м').
    ГОМАГАЛІННАСЦЬ (ад гомагалінны) — аднароднае размеркаванне салёнасці марской вады на глыбіні.
    ГОМАГАЛІННЫ (ад гома+ гр. halinos = салёны); г ы я a р ra­ni з м ы — водныя арганізмы, здольныя існаваць толькі ва ўмовах пэўнай салёнасці навакольнага асяроддзя (параўн. гетэрагалінны).
    ГОМАГАМЁТНАСЦЬ (ад гома+ гаметы) — генетычная раўнацэннасць гамет жаночага або мужчынскага полу па тыпу палавой храмасомы, якую мае кожная гамета дадзенага полу (параўн. гетэрагаметнасць').
    ГОМАГЕНАТ (ад гома+ ген) — аднародная суспензія здробненай да субклетачных элементаў біялагічнай тканкі.
    ГОМАГЕШЗАТАР (ад гр. homo­genes = аднародны) — апарат для атрымання аднародных сумесей, a таксама эмульсій 1.
    ГОМАГЕНІЗАЦЫЯ (ад гр ho­mogenes = аднародны) — наданне аднароднай будовы і саставу металам, сплавам, растворам, эмульсіям і інш. (параўн. гетэрагенізацыя).
    ГОМАДЫНАМІЯ (ад гома+ гр. dynamis = сіла) — падобнасць органаў або іх частак, размешчаных паслядоўна па падоўжанай восі цела жывёл.
    ГОМАЗІГОТА (ад гома+ зігота) — арганізм, які ўтварыўся ў выніку злучэння дзвюх гамет з аднолькавым генетычным складам (параўн. гетэразігота').
    ГОМАЗІтбтНАСЦЬ (ад гомазігота) — аднароднасць спадчыннай асновы арганізма, якая паходзіць ад бацькоў, падобных па той
    ці ініііай спадчыннай прымеце (параўн. гетэразіготнасць).
    ГОМАЙАЛОГІЯ (ад гр. homoios = падобны + -логія) — марфалагічная або фізіялагічная падобнасць органаў або прыкмет у жывёл аддалсных сістэматычных груп.
    ГОМАЙАСМАТЫЧНЫ (ад гр homoios = падобны + асматычны) — які мае пастаянны ціск; г ы я жы в ё л ы — водныя жывёлы, здолыіыя захоўваць прыблізна аднолькавы асматычііы ціск крыві і ткалкавай вадкасці, які не адііавядае асмаіычнаму ціску знешняга асяроддзя (параўн. пайкіласматычны).
    ГОМАЙАТЭРМНЫ (ад гр. ho­moios = падобны, аднолькавы + thenne = цяпло) — які мае пастаянную тэмпсратуру; гы я жы в ё л ы — жывёлы, якія маюць пастаянную, нязменную тэмпературу цела, што амаль не залежыць ад тэмпературы знеппіяга асяроддзя.