• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ГІСТАЛбгіЯ (ад гіста+ -логія) — навука пра будову, развіццё і функцыі тканак чалавека і жывёл; уключае гістафізіялогію і гістахімію.
    ГІСТАМІН (ад гіста+ аміны) — тканкавы гармон, які належыць да біягенных амінаў і мае моцнае біялагічнае дзеянне.
    ГІСТАПАТАЛОГІЯ (ад гіста+ паталогія) — раздзел паталагічнай анатоміі, які вывучае мікраскапічныя працэсы, што адбываюцца ў тканках пры розных захворваннях.
    ГІСТАПРАТЭКТАРЫ (ад гіспіа+ пратэктар) — лекавыя прэпараты, якія зніжаюць пашкоджанне
    слізістай страўніка фізічнымі і хімічнымі фактарамі.
    ГІСТАРЫЁГРАФ (ад гісторыя + -граф) — 1) спецыяліст у галіне гіспіарыяграфіі', 2) уст. тое, што і гісторык.
    ГІСТАРЫЗМ (ад гр. historikos = гістарычны) — 1) дыялектычны прынцып вывучэння і ацэнкі прадметаў і з’яў у працэсе іх узнікнення і развіцця ў канкрэтна гістарьгчных умовах; 2) слова, што выйшла з паўсядзённага ўжытку ў сувязі са знікненнем рэаліі або паняцця, якое яно абазначала.
    ГІСТАРЫЧНЫ (гр historikos) — 1) які належыць да гісторыі, важны з пункту погляду ролі, якую выконваў ці выкопвае ў развіцці жыцця грамадства або прыроды (напр. г. праірс, г-ая падзея); 2) які рэальна існаваў, не выдуманы (нагір г. факт); 3) звязаны з пэўным этапам у развіцці грамадства, не вечны, пераходны (напр. г-ая катэгорыя); 4) які адносіцца да часу, ад якога захаваліся рэчавыя помнікі (напр. г-ая пара жыцця народа); 5) які апіраецца на гісторыю як на метад пазнання, даследавання, вывучае з’явы ў іх паслядоўным развіцці; 6) які апісвае людзей або падзеі мінулага (напр. г. раман).
    ГІСТАРЫЯГРАФІЯ (ад гісторыя х -графія) — 1) гісторыя гістарычнай навукі ў цэлым, а таксама сукупнасць даследаванняў, прысвечаных вывучэнню пэўнага гістарычнага перыяду ці распрацоўцы пэўнай гістарычнай тэмы; 2) навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю гістарычнай навукі.
    ГІСТАФІЗІЯЛОГІЯ (ад гіста+ фізіялогія') — раздзел гісталогіі, які вывучае механізмы функцый тканак і іх комплексаў у жывёльным арганізме.
    ГІСТАХІМІЯ (ад гіста+ хімія) — раздзел гісталогіц які вывучае хімічныя ўласцівасці тканак жывёл і раслін.
    ГІСТОЛАГ (ад гіста+ -лаг) — спецыяліст у галіне гісталогіі. гістбліз (ад гіста+ -ліз) — разбурэнне тканак арганізма ферментамі тканкавага або бактэрыяльнага паходжання.
    пстбны (ад гр. histos = тканка) — група простых бялкоў (пратэінаў), якія змяшчаюцца ў ядрах большасці клетак жывёл і раслін.
    ГІСТОРЫК (лац. historicus, ад гр. historikos) — 1) спецыяліст па гісторыі. 2) выкладчык гісторыі.
    ГІСТОРЫЯ (лац. historia, ад гр. historia) — 1) працэс развіцця прыроды і грамадства; 2) навука аб развіцці чалавечага грамадства (напр. г. Беларусі); 3) навука, якая вывучае паслядоўнае развіццё якой-н. галіны ведаў (напр. г. літаратуры, г. тэатра); 4) апавядаіше (напр. забаўная г ); 5) здарэнне, выпадак (напр. непрыемная г.).
    ГІСТРЫЁН (лац histrio, -onis = акцёр) — 1) вандроўны камедыянпі у Стараж. Рыме; 2) вандроўпы спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Еўропе (параўн. жанглёр 1, шпільман).
    ГІСТЫДЗШ (ад гр. histos = тканка + eidos = выгляд) — амінакіслата, якая ўваходзіць у склад большасці бялкоў; у арганізме сінтэзу-
    Г—	
    ецца з адэніну і глютацыёну, пры распадзе ўтварае гістамін.
    ГІСТЫЯЦЫТЫ (ад гр. histos = тканка + -цыты) — клеткі злучальнай тканкі ў пазваночных жывёл і чалавека, якія выконваюць абарончую функцыю ў арганізме, ператвараючыся пры запаленчай рэакцыі арганізма ў макрафагі.
    ГІСТЭРАГРАФІЙ (н.-лац. hysterographium) — сумчаты грыб сям. гістэрыевых, які развіваецца на галінках ясеня.
    ГІСТЭРАЛОПЯ (ад гр hystera = пасля + -логія) — тое, што і гістэран-пратэран.
    ГІСТЭРАН-ПРАТЭРАН (ад гр hysteron = згодна + proteron = раней, перад) — стылістычны прыём, калі парупіаецца лагічная паслядоўнасць з’яў, што апісваюцца.
    ГІСТЭРАСКАІПЯ (ад гр hystera = матка + -скапія) — мед. метад абследавання ўнутранай поласці маткі пры дапамозе гістэраскопа.
    ГІСТЭРАСКОП (ад гр. hystera = матка + -скоп) — медьшьгнская прылада для агляду ўнутранай поласці маткі.
    ГІСТЭРЭЗІС (гр. hysteresis = адставанне) — фіз. адставанне ў часе рэакцыі цела ад знешняга ўздзеяння, пгго выклікае яе; адрозніваюць г. магнітны, дыэлектрьічны, пругкі, тэрмамагнітны і інш.
    ГІТ (англ. heat) — 1) сп. прабег каня на кароткую дыстанцыю; м ё р т в ы г — прыход коней да фіішпу адпачасова — галава да галавы; 2) адзіночны забег ці заезд на пэўную дыстанцьпо (у лёгкай атлетыцы, мотаі веласпорце).
    ГІТАВЫ (гал. geitouw) — снасці рухомага такелажу судна, прызначаныя для згортвання парусоў падцягваннем іх да мачты або рэі.
    ГГГАРА (ісп. guitarra, ад гр. kitha­ra) — струнны шчыпковы музычны інструмент з доўгім грыфам.
    ПФАЛОМА (н,-лац. hypholoma) — шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на пнях, дрэвах, зрэдку на глебе ў лясах, парках; неядомы.
    ГІФАМШ^ТЫ (ад гр. hyphe = тканка + -міцэты) — група недасканалых грыбоў класа дэйтэраміцэпіаў, якая размнажаецца канідыямі і выклікае многія хваробы ў раслін і жывёл, прыносячы значныя страты сельскай і лясной гаспадарцы.
    ГІФЫ (гр. hyphe = тканіна, павуціна) — ніткападобныя ўтварэнні, якія ўтвараюць грыбніцу (міцэлій) і пладовыя целы грыбоў.
    ГІЦАЛЬ (польск. hycel, ад ням. дыял. hitzel) — нягоднік, мучыцель (даўней — жывадзёр, скуралуп).
    ГПЦЯ (шв. gyttja = глей, ціна) — азёрныя адклады з рэшткаў мікраарганізмаў, раслін і мінеральных рэчываў.
    ГІЧКА (англ. gig) — тое, што і гіг.
    ГІЯЛАПЛАЗМА (ад гр. healos = шкло + плазма) — частка цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак, якая акружае ядро і змяпічае прадукты ўнутрыклетачнага метабалізму.
    ГІЯЛАРАФІДЫУМ (н.-лад. hyaloraphidium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых,
    якая пашырана ў планктоне прэсных і саланаватых вадаёмаў.
    ГІЯЛАТЭКА (н.-лац. hyalotheca) — нігкаватая зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая засяляе стаячыя дыстрофныя вадаёмы.
    ГІЯЛЁКТА (н.-лац. gualecta) — накіпны лішайнік сям. гіялектавых; гіаіпыраны па ўсім зямным іпары; на Беларусі трапляецца адзш від на кары лісцевых дрэў, на старых пнях.
    ГІЯЛШАВЫ (гр. hyalinos) — шклопадобны, празрысты (напр. г. храсток).
    пялшбз (ад гр. hyalos = шкло) — змена тканак арганізма, якая характарызуецца з’яўленнем па-за клеткамі тканак аднародных паўпразрыстых шчыльных бялковых мас; назіраецца пры некаторых хваробах, напр. калагенозах.
    ГІЯЛІТ (ад гр. hyalos = шкло + -літ) — мінерал класа сілікатаў, празрыстая разнавіднасць апалу.
    ГІЯЛОБРЫЯН (н.-лац. hyalobryоп) — аднаклетачная або каланіялыіая залацістая водарасць сям. лепахраманадавых, якая пашырана пераважна ў чыстых водах.
    ГІЯЛУРАНІДАЗА [ад гр. hyalos = іпкло + uron = мача + (дыяст)азы] — фермент, які каталізуе гідроліз гіялуронавай кіслаты
    ГІЯЛУРОНАВЫ (ад гр. hyalos = шкло + uron = мача); г-ая кіслата — поліцукрыд, які ўваходзіць у склад пазаклетачнага асноўнага рэчыва злучальнай тканкі пазваночных жывёл; змяшчаецца ў клетачных абалонках, шклопадобным целе вока і інш.
    ГІЯМАНДЫБУЛЯРЭ (ад лац. hio = разяўляю рот + мандыбулы) — верхнія парныя косці пад’язычнай дугі ў рыб і іншых пазваночііых.
    ГІЯСТЫЛІЯ (ад лац. hio = разяўляю рот + гр. stylos = слупок) — тып сучлянення сківічпага апарата з восевым чэрапам у большасці рыб.
    ГІЯСЦЫЯМІН (ад гр. hyoskyamos = блёкат) — алкалоід, які змяшчаецца ў блёкаце і іншых раслінах сям. паслёнавых; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    ГІЯТУС (лац. hiatus = шчыліна) — лінгв. збег двух або некалькіх галосных гукаў у адным слове або на мяжы слоў.
    ГІЯЦЫНТ (лац. hyacinthus, ад гр. hyakinthos) — 1) травяністая расліна сям. лілейных з прадаўгаватым лісцем і пахучымі кветаамі; 2) мінерал, каштоўны камень жоўтага, чырвонага або ружовага колеру.
    ГЛАБАЛЬНЫ (фр. global, ад лац. globus = шар) — усеагульны, усеабдымны, сусветны (напр. г. падыход, г-ае рашэнне); г а я р a к е т a — ракета, здольная данесці баявы зарад у любы пункт зямнога шара.
    ГЛАБІГЕРЫНЫ (ад лац. globus = шар + gerere = насіць) — група прасцейшых жывёл атрада форамініфераў сустракаюцца ў планктоне пераважна цёплых мораў іх вапняковыя ракавіны ўтвараюць асноўную частку акіянскага глею.
    ГЛАБІН (ад лац. globus = шар) — бялковая часта гемаглабіну.
    ГЛАБОІДНЫ (ад лац. globus = шар + -оід); г а я перада-
    ч a — зубчата-вінтавая перадача, разнавіднасць чарвячнай перадачы, у якой чарвяк мае ўвагнутую форму.
    ГЛАБОІДЫ (ад лац. globus = шар + -оід) — уключэнні ў алейранавыя зерні многіх раслін; маюць выгляд шарападобных або гронкападобных цельцаў.
    ГЛАБУЛШЫ (ад лац. globulus = шарык) — найбольш пашыраная ў прыродзе група простых жывёльных і раслінных бялкоў (пратэінаў).
    ГЛАБУЛЯРНЫ (фр. globulaire, ад лац. globulus = шарык) — шарападобны.
    ГЛАДЫЁЛУС (лац. gladiolus = невялікі меч) — клубнецыбульная травяністая расліна сям. касачовых з мечападобным лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў у коласападобных суквеццях; пашырана ў Еўразіі, Афрыцы; дэкаратыўная; шпажнік.
    ГЛАДЫЯТАР (лац. gladiator) — спецыяльна абучаны раб ці ваеннапалонны, які ў старажытнарымскі перыяд выкарыстоўваўся для ўзброенай барацьбы на арэне цырка.
    ГЛАЗЕТ (ад фр. glace = глянцаваны) — парча з каляровай шаўковай асновай і вытканымі на ёй залатымі або сярэбранымі ўзорамі.
    ГЛАЗУРА (польск. glazura, ад ням. Glasur) — 1) шклопадобны сплаў для пакрыцця керамічных вырабаў; паліва; 2) застылы слой цукровага сіропу на мучных вырабах.
    глазуравАць (ням. glasiercn) — пакрываць глазурай.
    ГЛАКЕНШПІЛЬ (ням. Glocken­spiel, ад Glocke = званочак + Spiel = ігра) — ударны музычны інструмент, гукі якога імітуюць званочкі.
    ГЛАКСІШЯ (н.-лац. gloxinia, ад P.Gloxin = прозвішча ням. батаніка 18 ст.) — травяністая расліна сям. геснерыевых з апушаным лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерьшы; на Беларусі вырошчваецца як дакаратыўная.
    ГЛАМЕРУЛАНЕФРЫТ (ад лац. glomus, -meris = клубок + нефрыт) — тое, што і нефрыт.
    ГЛАМЕР^ЛА (н.-лац. glomerel1а) — сумчаты грыб сям. дыяпортавых, які развіваецца на пладах яблыні, грушы, струках фасолі.
    ГЛАНДА (фр. glande, ад лац. glans, -ndis = жолуд) — тое, што і міндаліна 2.
    ГЛАРЫФІКАЦЫЯ (лац. glorificatio = прадстаўленне) — узвялічванне, узнясенне, усхваленне, спяванне дыфірамбаў.
    ГЛАСАЛАЛІЯ (ад гр. glossa = мова + Іаііа = балбатня, пустаслоўе) — 1) уласцівае культу некаторых рэлігійных сект выкрыкванне ў стане экстазу бязглуздых слоў, якое ўспрымаецца сектантамі як «богавяшчанне»; 2) мед. разлад маўлення.