Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГЕНЕРАЛ-ЛЕЙТЭНАНТ (ад генерал + лейтэнанпі) — другое па старшынству генеральскае званне ў арміях некаторых дзяржаў, у т. л. і ў Рэспубліцы Беларусь.
ГЕНЕРАЛ-МАЁР (ад генерал + маёр) — першае па старшынству генеральскае званне ў арміях некаторых дзяржаў, у т. л. і ў Рэспубліцы Беларусь.
ГЕНЕРАЛ-ПРАКУРОР (ад генерал + пракурор) — вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за закоішасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.
ГЕНЕРАЛ-ФЕЛЬДМАРШАЛ (ад генерал + фельдмаршал) — вышэйшае воінскае званне ў арміі царскай Расіі і некаторых сучасных замежных арміях.
ГЕНЕРАЛЬНЫ (польск. generalпу, ад лац. generalis = агульны, галоўны) — 1) галоўны, асноўны, вядучы (напр. г. план, г. сакратар); 2) усеагульны, ірунтоўпы (напр.
г-ая ўборка); г-ая р э п е т ы ц ы я — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.
ГЕНЕРАТАР (лац. generator = вытворца) — апарат, машына для выпрацоўкі якога-н. энергетычнага прадукту (напр. гаручага газу з цвёрдага або вадкага паліва), атрымання пэўнага віду энергіі (напр. электрычнай з механічнай), стварэння электра-магнітпых, светлавых, гукавых сігналаў і імпульсаў (напр. г. пераменнага току, г. сігналаў, аптычны г.).
ГЕНЕРАТАРНЫ (ад генератар') — які мае адносіны да генератара (напр. г-ая лямла, г. газ).
ГЕНЕРАТЫЎНЫ (лац. generativus, ад generate = нараджаць, ствараць) — які служьшь для размнажэння; г-ыя клеткі — палавыя клеткі.
ГЕНЕРАЦЫЯ (лац. generatio = нараджэнне) —1) члены адааго роду або аднаго віду жывёл, раслін, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленпе; 2) узнаўленне, вытворчасць (напр. г. электрычнай энергіі).
ГЕНЕРЫРАВАЦЬ (лац. generate = нараджаць, ствараць) — выклікаць з’яўленне, утварэнне чаго-н. (напр. г. электрычныя ваганні).
ГЕНЕТА (н.-лац. genetta) — драпежная жывёла сям. віверавых з доўгім гібкім целам, пакрытым грубай поўсцю; пашырана ў саваннах і трапічпых лясах Афрыкі, у ГІаўд.-Зах. Еўропе і ў заходняй частцы Аравійскага паўвострава.
ГЕНІТЫК (ад генетыка) — спецыяліст у галіне генетыкі.
ГЕНЁТЫКА (гр. gcnetikos = звязапы з нараджэннем, паходжаннем) — навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў і метадах кіравання імі.
ГЕНЕТЫЧНЫ (гр. genetikos) — які ўказвае на паходжанне, развіццё; г. к о д — сістэма зашыфроўкі спадчыннай ілфармацыі ў малекулах нуклеінавых кіслот, г . м е т а д — спосаб даследавання з’яў, які грунтуецца на аналізе іх генезісу і развіцця.
ГЁНІЙ (лац. genius) — 1) звышнатуральная істота ў рымскай міфалогіі, якая быццам ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця; пазней — наогул добры або злы дух; д о б р ы г. — той, хто аказвае на каго-н дабратворны ўплыў; з л ы г — той, хто прыносіць каму-н. зло; 2) чалавек, якому ўласціва найвышэйпіая ступень творчай даравітасці, таленавітасці.
ГЕШТАЛП (с.-лац. genitalia, ад лац. genitalis = дзетародны) — палавыя органы жывёл і чалавека.
ГЕНІТАЛЬНЫ (лац. genitalis) — палавы, дзетародны.
ГЕНІТЫЎ [лац. (casus) genitivus] — лінгв. родны склон.
-ГЕШЯ (гр. genos = паходжанне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «паходжанне», «утварэнне».
ГЕНІЯЛЬНАСЦЬ (ад геніяльны) — найвьпшйшая ступень творчай адоранасці і развіцця здольнасцей чалавека.
ГЕНІЯЛЬНЫ (лац. genialis = прыемны, мілы) — 1) выключна адорапы, таленавіты (напр. г. кам-
пазітар); 2) уласцівы генію, творча дасканалы (напр г-ая думка, г. твор).
-ГЕННЫ (гр. genes = які нараджаецца, народжаны) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з паходжаннем».
ГЕНОМ (ням. Genom, ад гр. genos = род, паходжаіше) — сукупнасць генаў у адзінарным (гаплоідным) наборы храмасом дадзенай жывёльнай або расліннай клеткі (параўн. плазмон).
ГЕНРЫ [ад англ. J. Henry = прозвішча амер. фізіка (1797— 1878)] — адзінка індуктыўнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная ілдуктыўнасці такога электрычнага контуру, у якім скорасць змены току ў 1 ампер за 1 с выклікае эрс самаіндукцыі ў 1 вольт.
ГЕНТГЕЛЬВІН (ад бельг. Gent = назва горада ў Бельгіі + гельвін) — рэдкі мінерал групы гельвіну, бясколерны ці блекла-жоўты са шкляным бляскам.
ГЕНТЫЛЬНЫ (лац. gentilis) — родавы.
ГЁНТЭКС (англ. Gentex, ад Generalized Teletype Exchange Service) — міжнародная тэлеграфная сетка агульнага карыстання, абсталяваная аўтаматычпымі тэлеграфнымі станцыямі прамых злучэнняў.
ГЕНУІННЫ (лац. genuinus = прыроджаны, першасны) — які належыць да гірыроджаных захворвапняў і анамалій развіцця арганізма (напр. г-ая эпілепсія).
ГЕНЦЫЙНА (лац. gentiana) — травяністая расліна сям. гарычка-
вых з ярка-сінімі кветкамі, характэрная для альпійскіх і субалыіійскіх лугоў, на Беларусі вырошчваецца як дакаратыўная і лекавая.
ГЕОГРАФ (ад геаграфія) — спецыяліст у галіне геаграфіі.
ГЕОІД (ад геа+ -оід) — фігура, якую ўтварыла б паверхня Сусветнага акіяна, не парушаная прылівамі, цячэннямі, уяўна працягненая ўнутры мацерыкоў.
ГЕОЛАГ (ад геа+ -лаг) — спецыяліст у галіне геалогіі.
ГЕОМЕТР (гр. geometres) — спецыяліст у галіне геаметрыі.
ГЕбРГІКІ (гр. georgikos = сельскагаспадарчы) — эпічныя творы антьгчнай паэзіі, якія апявалі вясковае жыццё, побыт, прыроду, працу.
ГЕІІАРД (фр. guepard) — буйная драпежная жывёла сям. кашачых, якая водзіцца ў Азіі і Афрыцы.
ГЕПАРЫН (ад гр. hepar = печань) — рэчыва, якое перашкаджае згусанню крыві (змяшчаецца ў печані лёгкіх, нырках, мышцах).
ГЕПАТАГЕННЫ (ад гр. hepar, -atos = печань + -генны) — які адносіцца да печані.
ГЕПАТАПТбз (ад гр. hepar, -atos = печань + -птоз) — апусканне печані (пры вертыкальным становішчы хворага).
ГЕПАТАЦЫТЫ (ад гр. hepar, -atos = печань + -цыты) — жалезістыя клеткі печані, якія ўваходзяць у склад пячоначнай долысі.
ГЕПАТЫТ (ад ip. hepar, -atos = печань) — хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару; хвароба Ботаіна.
ГЕПТА(гр. hepta = сем) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «сем».
ГЕПТАГбн (ад гепта+ гр. gonia = вугал) — сямівугольнік.
ГЕПТАМЕТР (гр. heptametros = сямістопны) — літ. сямістопны верш.
ГЕГГГАН (ад гр. hepta = сем) — арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерная рухомая вадкасць са слабым пахам; прымяняецца як эталон для вызначэння дэтанацыйнай стойкасці маторнага паліва.
ГЕПТАРХІЯ (ад гепта+ гр. arche = улада, панаванне) — умоўны гэрмін, уведзены англійскімі гісторыкамі 16 ст. для абазначэння перыяду гісторыі Англіі з канца 6 да 9 ст., калі адсутнічала палітычнае адзінства краіны.
ГЕПТАТдшКА (ад гепта+ піоніка) — тое, пгго і дыятоніка.
ГЕПТАХЛбР (ад гепта+ хлор) — комплексны ядахімікат, які выкарыстоўваецца ддя перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчьгх культур.
ГЕПТАХОРД (ад гепта+ -хорд) — 1) сяміступеньчаты музьгчны гукарад; 2) сяміструнная ліра.
ГЕГГГАЭДР (ад гепта+ -эор) — цела, абмежаванае сямю многавугольнікамі.
ГЕПТОД [ад гепта+ (электр) -од] — электронная лямпа з сямю электродамі (анодам, катодам і пяццю сеткамі).
ГЕПТЫЛРЭЗАРЦЫН (ад гепта+ рэзарцын) — лекавы процігліставы сродак.
ГЕРАГІГІЁНА (ад гр geron = стары чалавек + гігіена) — раздзел геранталогіі, які вывучае ўнлыў фактараў асяроддзя (сацыяльных, бытавых, прыродных) і ладу жыцця па хуткасць і характар старэшія чалавека.
ГЕРАЗАЎРЫ (н.-лац. gerrhosauridae) — сямейства яшчарак з пакрызым буйной рагавой луской целам даўжынёй да 50 см; пашыраны ў пустынях і саваннах Афрыкі.
ГЕРАІЗАЦЫЯ (ад герой) — надзяленне каго-н. або чаго-н. гераічнымі рысамі (напр. г. працы ў мастацкай таорчасці).
ГЕРАІЗМ (фр. heroisme, ад гр. heros = герой) — праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты.
ГЕРАШ (фр. heroine) — наркотык моцнага дзеяння, болесуцішальны; прыгнечвае ірнтральную нервовую сістэму.
ГЕРАГЧНЫ (гр. heroikos) — 1) здольны на подзвіг (напр. г. народ); 2) звязаны з праяўленнем геройства (напр. г. учынак); 3) крайні, які патрабуе надзвычайпага напружання (напр. г-ыя намаганні); 4) які мае адносіны да герояў старажытаасці (напр. г. эпас).
ГЕРАЛЬДЫКА (фр. heraldique, ад с.-лац. heraldus = вяшчальнік) — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.
ГЕРАНГАКрАтЫЯ (ад гр. geron, -ntos = стары чалавек + -кра-
тыя) — уяўная ранпяя форма арганізацыі грамадства, пры якой улада нібыта належала старэйшым.
ГЕРАНТАЛОГІЯ (ад гр. geron, -ntos = стары + -логія) — раздзел біялогіі і медыцыны, які вывучае пранэс старэння жывых арганізмаў, у т.л. чалавека; уключае герыяпірыю, герагігіену і герантапсіхалогію.
ГЕРАНТАМАРФОЗ (ад гр. geron, -ntos = стары + -марфоз) — эвалюцыя піляхам змен, якія вынікаюць на позніх стадыях развіцця арганізма; з’ява, блізкая да анабаліі.
ГЕРАНТАПСІХАЛОГІЯ (ад гр geron, -ntos = стары + псіхалогія) — раздзел геранталогіі, які выкарыстоўвае агульнапсіхалагічныя сродкі і методыкі для вывучэння асаблівасцей псіхікі і паводзін асоб пажылога і старога ўзросту.
ГЕРАНТАФІЛІЯ (ад гр. geron, -ntos = стары + -філія~) — разнавіднасць палавой ненармальнасці, палавая цяга да асоб старэчага ўзросту.
ГЕРАНТбЛАГ (ад гр. geron, -ntos = стары + -лаг) — спецыяліст у ranine гераюпалогіі.
ГЕРАНЬ (н.-лац. geranium, ад гр. geranion = журавель) — травяністая расліна сям. гераніевых з пахучым лісцем і яркімі ліловымі або пурпуровымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; дэкаратыўная, лекавая і меданосная.
ГЕРАТОН (ад гр. geron = стары + tonos = напружанне) — лекавы вітамінны прэпарат, які змяшчае
10—12 вітамінаў і нармалізуе абменныя працэсы ў арганізме.
ГЕРБ (польск. herb, ад ням. Erbe = спадчына) — распазнавальны знак дзяржавы, горада, дваранскага роду, які змяшчаецца на флагах, манетах, пячатках, некаторых дакументах і г.д.
ГЕРБАРЫЙ (лац. gerbarium = травяны) — калекцыя засушаных і размешчаных у пэўнай сістэме раслін.
ГЕРБІЦЬІДЫ (ад лац. herba = трава + -цыды) — хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем.
ГЕРД (ням. Herd = пліта) — прыстасаванне ў выглядзе нахіленай плоскасці для прамывання глеістых і зярністых руд.
ГЕРКбн [ад гер(метычны) кан(такт)] — пераключальнік са спружыннымі кантактамі з ферамагнітнага матэрыялу, змешчанымі ў герметызаваны шкляны балон, якія с гыкаюцца пад уплывам магнітнага поля.