• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ГІГРАСКОП (ад гігра+ -скоп) — прыбор, які прыблізна паказвае змену вільготнасці паветра.
    ГІГРАСТАТ (ад гігра+ -стапі) — прыбор, у якім падтрымліваецца нязменная вільготнасць.
    ГІГРАТОІТЫ (ад гігра+ rp. topos = мссца) — месцы росту (экапюпы), якія адрозніваюцца ўмовамі ўвільгатнення субстрату.
    ГІГРАТЭРМОГРАФ (ад гігра+ тэрмограф) — самапісны метэаралагічны прыбор, у якім спалучаюцца гідрограф і тэрмограф.
    ГІГРАФАРОПС (н.-лац. hygrophoropsis) — шапкавы базідыяльны грыб сям. свінухавых, які pacue ў лясах на гнілой драўніне і каля пнёў; лісічка несапраўдная.
    ГІГРАФІЛЫ (ад гігра+ -філ) — жывёлы, прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах павышанай вільготнасці (дажджавыя чэрві, макрыцы і інш.)-
    ГІГРАФІТЫ (ад гігра+
    -фіты) — расліны, якія растуць у месцах павышанай вільготнасці, налр. гелафіты (параўн. ксерафіты, мезафіты).
    ГІГРАФОБЫ (ад гігра+ -фоб) — наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існаваіпія ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя.
    ГІГРАФОР (н.-лац. hygrophorus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. гіграфоравых, які расце на глебе ў лісцевых і хвойных лясах, ядомы.
    ГІГРОГРАФ (ад гігра+ -граф) — самапісны прыбор для бесперапыннай рэгістрацыі ваганняў адноснай вільготнасці паветра.
    ГІГРОМЕТР (ад гігра+ -мепір) — прыбор для вымярэння вільготнасці паветра.
    ГІГРОФІЛА (н.-лац. hygrophila) — водная травяністая або кустовая расліна сям. акангавых з тоўстым сцяблом і доўгім вузкім лісцем, пашыраная ў тропіках; на Беларусі вядома як акварыумная.
    ГІГРОЦЫБЕ (н.-лац. hygrocybe)— шапкавы базідыяльны грыб сям. гіграфоравых, які расце на глебе сярод травы па берагах рэк, на ўзлесках, лугах, выганах; ёсць ядомыя і ядавігыя віды.
    ГІД (фр. guide) — 1) экскурсаводправаднік пры групе турыстаў, які знаёміць іх з выдатнымі мясцінамі горада, краю; 2) даведнік для падарожнікаў і турыстаў з указаннем славутых мясцін; 3) дапаможная візуальная аптычная труба на тэлескопе.
    ГІДАЛЬГА гл. ідальга.
    ГІДАТАФІТЫ (ад гр. hydor, -dates = вада + -фіпіы) — водныя расліны, якія поўнасцю або большай сваёй часткай растуць у вадзе (наіір. раска, эладэя і інш.); параўн. гідрафіты.
    ГІДАТОДЫ (ад rp. hydor, -dates = вада + hodos = шлях, дарога) — залозы ў эпідэрмісе раслін, якія выдзяляюць вільгаць з унутранай часткі ліста на паверхню, г. зн. ажыццяўляюць гутацыю.
    ПДЖРА, ХІДЖРА (ар. hidzra) — мусульманскае летазлічэнне. якое бярэ пачатак з 622 г.
    ГІДНЕЛУМ (н.-лац. hydnellum) — базідыяльны грыб сям. яжоўнікавьіх, які расце на глебе ў хваёвых, лісцевых і мяшаных лясах; яжоўнік.
    ПДНОТРЫЯ (н.-лац. hydnotria) — сумчаты грыб сям. псеўдатруфелевых, які расце на глебе ў хвойных і лісцевых лясах.
    ГІДНУМ (н.-лац. hydnum) — шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хваёвых і мяшаных лясах; ядомы ў маладым узросце; пеўнік.
    ГІДРА (гр. hydra = вадзяная змяя) — 1) дзевяцігаловая змяя ў старажытнаі'рэчаскай міфалогіг, у яе на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя; 2) дробная кішачнаполасцевая жывёліна падкласа гідроідных са шчупальцамі вакол рота, пашыраная ў прэспых вадаёмах.
    ГІДРА(ад гр. hydor = вада) — псршая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вада», «водны», «вадзяны».
    ГІДРААВІЯЦЫЯ (ад гідра+ авіяцыя) — авіяцыя, аснашчаная гідрасамалётамі.
    ГІДРААГРЭГАТ (ад гідра+ агрэгат) — агрэгат, які складаецца з гідрапіурбіны і гідрагенератара.
    ГІДРААКУМУЛЯЦЫЯ (ад гідра+ акумуляцыя) — назапашванне гідраэнергіі шляхам стварэння запасаў вады ў вадасховішчах всрхняга б’ефа.
    ГІДРААКУСТЫКА (ад гідра+ акуспіыка) — раздзел акустыкі, які вывучае раснаўсюджаіпіе гуку ў
    вадзе; мае важнае значэнне для гідралакацыі.
    ГІДРААЎТАМАТ (ад гідра+ аўтамат') — аўтаматычная прылада, у якой вадзяны напор выкарыстоўваецца для сціскання або разрэджвання паветра, а таксама паветра — для паднімання вады.
    ГІДРААЎТАМАТЫКА (ад гідрааўтамат) — комплекс тэхнічных сродкаў для стварэння сістэм аўтаматычнага кіравання аб’ектамі і тэхналагічнымі працэсамі з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам.
    ГІДРААЭРАДРОМ (ад гідра+ аэрадром) — аэрадром для гідрасамалётаў на ўчастку воднай паверхні з прылеглай да яго берагавой паласой.
    ГІДРААЭРАМЕХАНІКА (ад гідра+ аэрамеханіка) — раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух вадкіх і газападобных асяроддзяў, а таксама іх узаемадзеянне паміж сабою і з цвёрдымі целамі.
    ГІДРАБАРАЦЫТ (ад гідра+ барацыт) — мінерал, водны барат кальцыю і магнію, бясколерны або белы са шкляным бляскам.
    ГІДРАБІЁЛАГ (ад гідра+ біёлаг) — спецыяліст у галіне гідрабіялогіі.
    ГІДРАБІЁНІКА (ад гідра+ біёніка) — раздзел біёнікі, які вывучае асаблівасці жывёл, што жывуць у вадзе, каб ствараць тэхнічныя прыстасаванні для работы ў водным асяроддзі.
    ГІДРАБІЁНТЫ (ад гідра+ біёнты) — арганізмы, якія жывуць у вадзе (параўн. аэрабіёнты).
    ГІДРАБІЯЛОГІЯ (ад гідра+ біялогія) — навука, якая вывучае жыццё водных арганізмаў у іх узаемадзеянні паміж сабой і навакольным асяроддзем.
    ГІДРАБІЯС (ад гідра+ гр. bios = жыццё) — сукупнасць арганізмаў, якія насяляіоць вадаёмы (параўн. аэрабіяс).
    ГІДРАБІЯСФЁРА (ад гідра+ біясфера) — частка біясферы ў межах гідрасферы, якую насяляюць водпыя арганізмы.
    ГІДРАБЛдк (ад гідра+ блок) — гідраагрэгат з прыстасаваннямі для падводу і адводу вады.
    ГІДРАБУР (ад гідра+ бур) — прыстасаванне для ўтварэння струменем вады, птго падаецца пад высокім ціскам, ямак пад пасадку саджанцаў вінаграду.
    ГІДРАБЎФЕР (ад гідра+ буфер) — гідраўлічнае прыстасаванне, якое прымае падпоры і іншыя канструкцыі, што адкідваюцца ад стартуючай ракеты-носьбіта.
    ГІДРАГЕАЛОГІЯ (ад гідра+ геалогія) — навука аб падземных водах, іх паходжанні, руху, фізічных уласцівасцях, хімічным саставе, заканамернасцях распаўсюджання. ГІДРАГЕАХІМІЯ (ад гідра+ геахімія) — раздзел гідрагеапогіі, які вывучае хімічны састаў гідрасферы і геахімічныя працэсы, што працякаюць у ёй.
    ГІДРАГЁН (н.-лац. hydrogenium, ад гр. hydor = вада + genos = паходжанне) — лацінская назва вадароду, калі ён удзельнічае ў хімічных працэсах.
    ГІДРАГЕНЕЗ (ад гідра+ -генез) — сукупнасць геахімічных і
    мінсралагічных пераўтварэнняў, выкліканых прасочвапнем вады па трэшчынах з паверхні ў зямную кару.
    ГІДРАГЕНЕРАТАР (ад гідра+ генератар) — генератар, які ператварае атрыманую ад гідратурбіны энергію руху вады ў электрычную энергію.
    ГІДРАГЕНІЗАЦЫЯ (ад гідраген) — далучэнне вадароду да хімічных элементаў або злучэнняў; гідрыраванне (напр. г. вугалю, г. алею); проціл. дэгідрагенізацыя.
    ГІДРАГЕНСУЛЬФАТЫ (ад гідраген + сульфаты) — тое, што і гідрасульфаты.
    ГІДРАГЕНСУЛЬФІТЫ (ад гідраген + сульфіты) — тое, ніто і гідрасульфіпі ы.
    ГІДРАГЕОЛАГ (ад гідра+ геолаг) — спецыяліст у галіне гідрагеалогіі.
    ГІДРАГРАФІЯ (ад гідра+ -графія) — раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту водных аб’ектаў зямной паверхні (рэк, азёр, мораў, балот і інш.).
    ГІДРАДАМКРАТ (ад гідра+ дамкрагп) — гідраўлічны механізм для паднімання цяжкіх прадметаў, напр. вертыкалізацыі ракетносьбітаў.
    ГІДРАДЫКЦЫЁН (н.-лац. hydrodiction) — каланіяльная зялёная водарасць сям. гідрадыкцыевых, якая трапляецца ў стаячых і павольна цякучых водах, багатых азоцістымі злучэннямі.
    ГІДРАДЫНАМПСА (ад гідра+ дынаміка) — раздзел гідраме-
    ханікі, які вывучае рух несціскальнай вадкасці і яе ўзаемадзеянне з цвёрдымі целамі.
    ГІДРАДЭНІТ (ад гр. hidros = пот + адэніт) — гнойнае запаленне потавых залоз, часцей падпахавых, якое выклікаецца стафілакокам.
    ГІДРАЗІН [ад гідр(аген) + osfowj] — хімічнае злучэнне вадароду з азотам, бясколерная вадкасць, якая дыміцца на паветры; выкарыстоўваецца для вырабу пластмас, як элемент рэактыўнага паліва і інш.
    ГІДРАЗОІ (н.-лац. hydrozoa) — клас водных кішачнаполасцевых жывёл тыпу кнідарый, асобіны якога маюць форму паліпа або медузы, уключае падкласы гідроідных і сіфанафораў.
    ГІДРАЗдлі (ад гідра+ золі) — золі, у якіх часцінкі рэчыва размеркаваны ў вадзе (параўн. арганазалі, аэразолі).
    ГІДРАІЗАБАТЫ (ад гідра+ haбапіы') — ізалініі глыбінь люстэрка падземных водаў ад зямной паверхні.
    ГІДРАІЗАГШСЫ (ад гідра+ ізагіпсы) — ізалініі адзнак люстэрка падземных водаў адносна ўмоўнай нулявой паверхні.
    ГІДРАІЗАЛЯЦЫЯ (ад гідра+ ізаляцыя') — забеспячэнне будаўнічых канструкцый ад пранікнення вады, а будаўнічых матэрыялаў ад уздзеяння хімічна агрэсіўных вадкасцей, сцёкавых водаў і інш.
    ГІДРАІЗАП’ЕЗЫ (ад гідра+ іза+ гр. piezo = націскаю) — ізалініі напору артэзіянскіх водаў.
    ГІДРАІЗАТЭРМЫ (ад гідра+ ізатэрмы) — ізалініі тэмпературы вады ў тоўшчы горных парод.
    ГІДРАІНТЭГРАТАР (ад гідра+ інтэгратар) — вылічальная машына, дзеянне якой заснавана на матэматычнай аналогіі даследуемых працэсаў і гідраўлічных з’яў. ГІДРАКАДОН (ад гідра+ гр. kodia = макаўка) — лекавы прэпарапі, які выкарыстоўваецца як сродак супраць кашлю пры захворваннях лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў.
    ГІДРАКАМБШЕЗОН (ад гідра+ камбінезон) — касцюм вадалаза, які засцерагае ад пераахаладжэння і траўмаў.
    ГІДРАКАМПРЭСАР (ад гіора+ кампрэсар) — гідраўлічны кампрэсар, які сціскае газы пры дапамозе вадкасці.
    ГІДРАКАНАЛ (ад гідра+ канал) — канал, дзе выпрабоўваюцца мадэлі караблёў, лодак, гідрасамалётаў і інш.
    ГІДРАКАРАЛЫ (н.-лац. hydrocorallia) — атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных’, утвараюць вапняковыя калоніі жоўтага, ружовага, чырвонага або фіялетавага колеру, якія трывала прырастаюць да скал або камянёў.
    ГІДРАКАРБАНАТЫ [ад гідра(ген) + карбанаты] — кіслыя солі вугальнай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў медьіцыне і хлебапячэнні.
    ГІДРАКАРТЫЗОН (ад гідра+ картызон) — адзін з гармонаў кары надлырачлых залоз, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі вугляво-
    	г
    днага абмену ў арганізме, праяўляе супраць'запаленчае і супрацьалергічнае (гл. алергія) дзеянне.
    ГІДРАКАРЫНЕ (н.-лац. hydrocoryne) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гідракарынавых, якая трапляецца ў стаячых водах на водных раслінах.
    ГІДРАКАСЦЮМ (ад гідра+ касцюм) — тое, што і гідракамбінезон.
    ГІДРАКІНЕТЫКА (ад гідра+ кінетыка) — раздзел гідрадынамікі, які вывучае рух вадкасці з улікам сіл, якія на яе ўздзейнічаюць. ГІДРАКбЛЕУС (н.-лац. hydro­coleus) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая трапляецца пераважна ў морах, радзей у прэсных водах.
    ГІДРАКРАТЬІЧНЫ (ад гідра+ гр. kratos = сіла) — які садзейнічае значнаму расшырэнню плошчы мора, напр. г-ыя рухі зямной кары.