Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГЕТЭРАМАРФОЗ (ад гетэра+ -марфоз) — утварэнне пры рэгенерацыі ў жывёл замест страчанага органа зусім іншага органа (напр.
г
у ракападобных замест вачэй вырастаюць ногі або вусікі).
ГЕТЭРАНІМНЫ (ад гетэра+ гр. onyma = імя) — рознаіменны.
ГЕТЭРАНОМІЯ (ад гетэра+ -номія) — вызначальнасць якой-н. з’явы чужымі ёй знешнімі законамі (проціл. аўтаномія 2).
ГЕТЭРАНТЭРА (н.-лац. heteranthere) — расліна сям. пантадорыевых з цёмна-зялёным лісцем і дробнымі жоўтымі кветаамі, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі і Афрыкі; на Беларусі зрэдку культывуецца ў акварыумах.
ГЕТЭРАПАЛЯРНЫ (ад гетэра+ палярны) — які мае адносіны да хімічнай сувязі, што суправаджаецца перацягваннем электроннай пары адным з атамаў і наступным сцягваннем утвораных іонаў.
ГЕТЭРАПЕДЫЯ (н.-лац. heteropedia) — ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетэраклоніевых, якая трапляецца ў глебе, старыцах. ГЕТЭРАПЛАІДЫЯ (ад гетэра+ гр. ploos = кратны + eidos = выгляд) — тое, што і анеўплаідыя.
ГЕТЭРАПЛАСТЬІКА (ад гетэра+ пластыка) — перасадка тканак або органаў ад прадстаўнікоў іншых біялагічных відаў, у прыватаасці — ад жывёл чалавеку (параўн. гамапластыка).
ГЕТЭРАрАбДУС (н.-лац. heterorhabdus) — рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў рэках Амазонка і Такантыне; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
ГЕТЭРАСЕКСУАЛІЗМ (ад гетэра+ сексуалізм) — 1) палавая цяга да асобы іншага полу (параўн. гомасексуалізму, 2) з’яўлен-
не прымет, уласцівых іншаму полу.
ГЕТЭРАСПАРЫЯ (ад гетэра+ гр. spora = семя) — утварэнне спораў рознага памеру ў некаторых вышэйшых раслін; разнаспоравасць.
ГЕТЭРАСТРУКТУРА (ад гетэра+ структура) — камбінацыя некалькіх кантактаў, якая выкарыстоўваецца ў паўправадніковых лазерах, святлавыпрамяняльных дыёдах і ііпіі.
ГЕТЭРАСТЫЛІЯ (ад гетэра+ гр. stylos = слуп) — неаднолькавая даўжыня слупкоў і тычынкавых нітак у кветак аднаго віду раслін, напр. у грэчкі, незабудкі (параўн. голюстылія).
ГЕТЭРАСФЕРА (ад гетэра+ ефера) — атмасферныя слаі, размешчаныя вышэй за 100 км, дзе састаў паветра змяняецца з вышынёй у выніку дысацыяцыі малекул пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў (параўн. гамасфера).
ГЕТЭРАТАЛІЗМ (ад гетэра+ гр. thallos = галінка, парастак) — раздзельнаполасць у ніжэйшых раслін, якая выяўляецца ў фізіялагічным і генетычпым падзеле nonay без знешніх адрозненняў (параўн. гоматалізм).
ГЕТЭРАТОШЯ (ад гетэра+ гр. topos = месца) — змена месца фарміравання органа ў жывёл у працэсе іх індывідуальнага развіцця (напр. зубоў на паднябенні).
ГЕТЭРАТРАНСПЛАНТАЦЫЯ (ад гетэра+ трансплантацыя') — перасадка тканак або органаў прадстаўніку іншага біялагічнага віду (параўн. алатрансплантацыя, ксенапірансплантацыя).
ГЕТЭРАТРАФІЯ (ад гетэра+ -трафія) — жыўленне арганізмаў гатовымі арганічнымі рэчывамі
ГЕТЭРАТРОФНЫ (ад гетэра+ -трофны) — які жывіцца гатовымі арганічпымі рэчывамі; г ы я арганізмы — тое, што і гетэратрофы (параўн. аўтатрофны).
ГЕТЭРАТРОФЫ (ад гетэра+ -трофы) — арганізмы, якія жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (параўн. аўтатрофы).
ГЕТЭРАТЭРМНЫ (ад гетэра+ -тэрмныУ, г ы я ж ы в ё л ы — група жывёл, у якіх перыяды пастаяннай тэмпературы цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен тэмпературы знешняга асяроддзя (напр. вожык, барсук, хамяк).
ГЕТЭРАФАЗІЯ (ад гетэра+ гр. phasis = маўленне) — разлад мовы, пры якім адны словы або гукі ўжываюцца замест іншых.
ГЕТЭРАФІЛІЯ (ад гетэра+ гр. phyllon = ліст) — наяўнасць у лістоў рознай формы на адной расліне.
ГЕТЭРАФОШЯ (ад гетэра+ -фонія) — від многагалосся, калі пры выкананні мелодыі адзін або некалькі галасоў адыходзяць ад асноўнага напеву (параўн. гамафонія, поліфанія).
ГЕГЭРАФРАЗІЯ (ад гетэра+ гр. phrasis = выраз) — тое, пгго і гетэрафазія.
ГЕТЭРАХРАМАСбМА (ад гетэра+ храмасома) — храмасома, якая марфалагічна адрозніваецца ад свайго гамолага (гл. гамалогія), напр. палавая храмасома.
ГЕТЭРАХРАМАЦГН (ад гетэра+ храмацін) — рэчыва храмасам, якое захоўвае кампактную структуру ў ядры, што знаходзіцца ў спакоі, і ў праірсе клетачнага дзялення.
ГЕТЭРАХРАШЯ (ад гетэра+ гр. chronos = час) — несвоечасовасць, адхіленне ў часе.
ГЕТЭРАЦЫКЛІЧНЫ (ад гетэра+ цыклічныУ, г-ыя з л у ч э н н і — арганічныя злучэнні з цыклічнай (кальцавой) будовай, у склад цыкла якіх уваходзяць, акрамя атамаў вугляроду, атамы ініпых элементаў (азоту, кіслароду, серы і ішп).
ГЕТЭРАЦЫСТЫ (ад гетэра+ гр. kystis = пузыр) — буйныя жоўтыя клеткі ў водарасцей, пазбаўленыя жывога змесціва.
ГЕТЭРОЗІС (гр, heterosis = ператварэнне) — павьппаная жыццяздольнасць і прадукцыйнасць першага пакалення гібрыдаў у параўнапні з бацькоўскімі формамі раслін або жывёл.
ГЕТЭРОТРЫКС (н.-лац. heterothrix) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гетэротрыксавых, якая трапляецца пераважна ў глебах, зрэдку ў азёрах.
ІЕІЭРЫІ (гр. hetaireia) — 1) палітычныя групы грамадзян у Стараж. Грэцыі; 2) тайныя таварыствы ў Грэцыі 18 — пач. 19 ст., мэтай якіх было вызваленне краіны ад турэцкага панавання.
ГЕШТАЛЬТПСІХАЛбгіЯ (ад ням. Gestalt = цэласная форма, вобраз, структура + псіхалогія) — кірунак у замежнай псіхалогіі, які лічыць першаснымі і вызначаль-
г
нымі элемептамі псіхікі суб’ектыўныя псіхічныя структуры (гештальты).
ГЕШЭФТ (ням. Geschaft) — спекуляцыйная, выгадная здзелка.
ГЕЯКАЛІКС (н.-лац. geocalix) — пячоначны мох сям. гарпантавых, які трапляецца ў цяністых месцах па берагах рэк і ручаёў, на гнілой драўніне.
ГЕЯГПКСІС (н.-лац. geopyxis) — сумчаты грыб сям. пецыцавых,' які развіваецца на рэштках драўніны ў глебе.
ГЁЗЫ (гал. geuzen, ад фр. gueux = жабракі) — члены Саюза дваран, якія ў гады Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. змагаліся супраць іспанскай тыраніі, пазней народныя паўстанцы, якія выступалі супраць іспанскіх каланізатараў.
ГЕРЛС (англ. girls = дзяўчаты) — група дзяўчат, якая выступае з танцавальнымі нумарамі на эстрадзе, галоўпым чынам у мюзік-холе, кабарэ.
ГЁТЫТ [ням. Goethit, ад J.Goethe = прозвішча ням. паэта і даследчыка прыроды (1749—1832)] — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорна-бурага, чырвонабурага, жоўтага колеру; жалезная РУДа.
ГЗЫМС (польск. gzyms, ад ням. Gesims) — тое, што і карніз 2.
ГІБЕЛІНЫ (іт. ghibellini) — палітычная групоўка ў Італіі ў 12— 15 ст., якая падтрымлівала прэтэнзіі германскіх імператараў на ўладу на Апенінскім паўвостраве; змагалася з папствам і гвельфамі, выражала інтарэсы нобіляў 2.
ГІБЁРА (н.-лац. gibbera) — сумчаты грыб сям. вентурыевых, які развіваецца на галінках брусніц.
ГІБЕРНА (ст.-польск. hibema, ад лац. hibema = зімовыя кватэры) — 1) зімовыя кватэры войска ў Стараж. Рыме; 2) павіннасць зімовага ўтрымання войска і забеспячэння яго харчам, якую неслі жыхары . дзяржаўных і царкоўных уладанняў у Рэчы Паспалітай.
ГІБЕРНАЦЫЯ (лац. hibematio = зімовая спячка) — замаруджанне жыццядзейнасці, напр. зімовая спячка жывёл.
ПБЕРЭЛІНЫ (ад лац. gibberella = назва грыба, які паразітуе на рысе) — гармоны з групы дьпэрпеноідных кіслот, якія стымулююць рост і паскараюць квітненне раслін.
ГІБІСК (н.-лац. hibiscus) —дрэвавая, кустовая або травяністая расліна сям. мальвавых з пальчаталопасцевым лісцем і буўнымі жоўтымі кветаамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ГІБдН (англ. gibbon) — самая малая чалавекападобная малпа з вельмі доўгімі пярэднімі канечнасцямі; жыве ў Паўд.-Усх. Азіі і на Малайскіх астравах.
ГІБРЬІД (лац. hibrida, ад гр. hybris, -idos = кровазмяшэнне) — жывёліна або расліна, выведзеная шляхам гібрыдызацыі (напр. г. BiniHi і чарэшні).
ГІБРЫДбМА (ад гібрыд + -omo) — клетачны гібрыд, які аірымліваецца зліццём нармальнай антыцелаўтваральнай клеткі (лімфацыта) і пухліннай клеткі.
ГІБРЫДЫЗАЦЫЯ (ад гібрыд) — скрыжаванне розных відаў раслін або жывёл, каб атрымаць лепшыя па якасці сарты, віды, пароды (напр. вегетатыўная г.); часта суправаджаецца гетэрозісам.
ГІБСІТ [ад англ. G.Gibbs = прозвішча амер. мінеролага (1776— 1833)] — мінерал класа гідравокіслаў белага колеру з рознымі адценнямі са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для атрымання алюмінію.
ГІГ (англ. gig) — піасціабо васьмівёславая карабельная шлюпка з нізкімі бартамі.
ГІГАНТ (гр. gigas, -antes) — 1) чалавек, жывёліна або расліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан (напр. слон-г., дуб-г.); 2) вялікае і важнае па значэнні прадпрыемства (завод-г.); 3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне дзейнасці (г. думкі).
ГІГАНТАГРАФІЯ (ад гігант + -графія) — спосаб прыгатавання рэпрадукцый з павялічанымі растравымі пунктамі; выкарыстоўваецца пры друкаванні плакатаў.
ГІГАНТАЗАЎР (ад гігант + -заўр) — велічэзны вьгкапнёвы паўзун з групы дыназаўраў.
ГІГАНТАМАНІЯ (ад гігант + манія) — неапраўданае імкненне да грандыёзнага, вялізнага (напр. г. у архітэктуры).
ПГЛНТАПІТЭК (ад гігангп + -пітэк) — вымерлая буйная чалавекападобная малпа, якая жыла ў сярэдзіне антрапагену.
ГІГАНТАСТРАКІ (ад гігант + гр. ostrakon = шкарлуіііна) — тое, што і эўрыптэрыды.
ГІГАПТЫЗМ (ад гігант) — празмерны рост чалавека, жывёліны або асобных частак іх цела ў выніку парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі.
ГІГІЕНА (гр. hygieinos = здаровы; лекавы) — 1) раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў умоў жыцця і працы на здароўе чалавека і распрацоўвае меры прафілактыкі захворванняў; 2) практычныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць захаванню здароўя (г. працы, г. жылля).
ГІГРА(гр. hygros = вільготаы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «вільгаць», «вільготны»,
ГІГРААМБЛІСТЭГІУМ (н.-лац. hygroamblystegium) —лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які трапляецца ў вадзе і каля вады на камянях, каранях дрэў і драўніне.
ГІГРАБІЁНТЫ (ад гігра+ біёнты) — арганізмы (пераважна вельмі дробныя), жыццё якіх звязана з капілярнай глебавай вадой.
ГІГРАГІПНУМ (н.-лац. hygrohypnum) — лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які трашіяецца на камянях у вадзе.
ГІГРАМАРФІЗМ (ад гігра+ -марфізм) — прыстасаванасць групы раслін дзякуючы своеасаблівай будове расці ва ўмовах павьппанай вільготнасці.
ГІГРАМЕТРЫЯ (ад гігра+ -л<епірыя) — сукупнасць метадаў вымярэння вілыопіасці павстра.
ГІГРАСКАШЧНЫ (ад гігра+ гр. skopeo = гляджу) — здольны лёгка паглынаць вільгаць (напр. г-ая вата).