• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ГЕРКУЛЁС (лац. Hercules = лацінская назва старажытнагрэчаскага міфічнага героя-асілка Геракла) — 1) перан. асілак, атлет; 2) аўсяныя крупы спецыяльнага прыгатавання; 3) жук сям. пласцініставусых чорнага колеру, пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.
    ГЕРЛСКАЎТ (ад англ. girl = дзяўчынка + scout = разведчык) — член скаўцкай арганізацыі дзяўчынак (гл. скаўтызм).
    ГЕРМА (гр. hermes) — чатырохгранны слуп, які завяршаецца скулытгурнай выявай галавы.
    ГЕРМАНАФІЛ (ад лац. Germanus = немец = -філ) — той, хто мае ця-
    гу, прыхільнасць да ўсяго нямецкага.
    ГЕРМАНАфбБ (ад лац. Germanus = немец + -фоб) — праціўнік, ненавіснік усяго нямецкага.
    ГЕРМАНІЗМ(адлац. Germanus = немец) — слова або выраз, запазычаны з германскіх моў, пераважна з нямецкай.
    ГЕРМАНІЙ (н.-лац. germanium, ад лац. Germania = Германія) — хімічны элемент, цвёрдае рэчыва шэра-белага колеру з металічным бляскам; выкарыстоўваецца як паўправаднік у радыёі электратэхніцы.
    ГЕРМАНІСТЫКА (ад лац. Ger­manus = немец) — 1) комплекс навук, якія вывучаюць мову, літаратуру, гісторыю, мапрыяльную і духоўную культуру германамоўных народаў; 2) частка мовазнаўства, якая даследуе германскія мовы.
    ГЕРМАФРАДЫТ (гр. Hermaphroditos = імя сына Гермеса і Афрадыты, зрошчанага па волі старажытнагрэчаскіх багоў з німфай Салмакідай) — арганізм, часцей жывёльны, які мае прыкметы абодвух полаў.
    ГЕРМАФРАДЫТЬІЗМ (ад гермафрадыт) — наяўнасць прыкмет мужчынскага і жаночага полу ў аднаго арганізма; двухполавасць.
    ГЕРМЕНЕУТЫКА (гр. hermeneutikos = які датычьгць тлумачэння) — тэорыя тлумачэння цяжкіх ддя разумення тэкстаў, перш за ўсё старажытаых рукапісаў і старадрукаў (параўн. экзегетыка 1).
    ГЕРМЕТЫЗАЦЫЯ (ад епп. Hermes = імя легендарнага егіп.
    мудраца, якому, між іншым, прыпісвалі ўменне закрываць пасуду) — забеспячэнне непранікальнасці вьггворчых памяшканняў і абсталявання для вадкасцей і газаў.
    ГЕРМЕТЫКІ (ад герметычны) — вадкія, вязкацякучыя ці пастападобныя кампазіцыі на аснове палімераў ці алігамераў, здольныя забяспечваць непранікальнасць (герметычнасць) стыкаў, швоў, злучэнняў розных канструкцый за кошт высокай адгезіі да матэрыялаў.
    ГЕРМЕТЫЧНЫ (с.-лац. hermeticus, ад егіп. Hermes = імя легендарнага егіп. мудраца) — які шчыльна закрыты і не прапускае вадкасці і паветра (напр. г-ая пасуда, г-ая печ).
    ГЕРМШАТЬІЎНЫ (лац. germinativus, ад germen = зародак) — зародкавы.
    ГЕРОІКА (гр. heroikos = гераічны) — гераічны змест, гераічны бок чаго-н.
    ГЕРОПСАМІЧНЫ [ад гераі(чны) + камічны] —літ. прадстаўлены ў форме гераічнай паэмы, хоць сам па сабе дробязны.
    ГЕРОЙ (гр. heros) — 1) храбры чалавек, які здзейсніў подзвіг; 2) галоўная дзеючая асоба літаратурнага твора; 3) чалавек, які ўвасабляе тыповыя рысы свайго часу, эпохі, асяроддзя; 4) той, хто нечым вьілучыўся, звярнуў на сябе ўвагу (г. дня).
    ГЕРОЛЬД (ням. Herold) — вяшчапыіік пры двары караля або феадальнага правіцеля, распарадчык на рыцарскіх турнірах у сярэдневяковай Зах. Еўропе.
    ГЕРОЛЬДМАЙСТАР (ад герольд + майстар) — службовая асоба ў Расіі ў 1722—1917 гг., якая ўзначальвала герольдьпо.
    ГЕРОЛЬДЫЯ (ад герольд) — ведамства ў Расіі ў 1722—1917 гг. па справах аб тытулах і дваранскіх прывілеях.
    ГЕРОНТ (гр. geron, -ntos = стары чалавек) — член рады старэйшын (герусіі) у Стараж. Грэцыі.
    ГЕРПЕС (гр. herpes = лішай) — група інфекцыйных вірусных захворванняў, якія характарызуюцца высыпкай дробных пухіркоў на скуры.
    ГЕРПЕСВІРУСЫ (ад герпес + вірусы) — буйныя вірусы, якія змяшчаюць дэзаксірыбануклеінавую кіслату; размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных, узбуджаюць інфекцыйныя захворванні жывёл і чалавека.
    ГЕРПЕТАЛдгіЯ (ад гр. herpeton = паўзун + -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае паўзуноў і земнаводных.
    ГЕРПЕТАфАуНА (ад гр. herpe­ton = паўзун + фауна) — сукупнасць відаў земнаводных і паўзуноў, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў пэўны гістарычны перыяд Зямлі.
    ГЕРУНДЫЙ (лац. gerundium) — лінгв. трыванпе аддзеяслоўнага назоўніка ў лацінскай і некаторых іншых мовах.
    ГЕРУНДЫЎ (лац. gerundivum) — лінгв. дзеепрыметнік будучага часу залежнага стану ў лацінскай мове.
    ГЕРУСІЯ (гр. genista, ад geron = стары чалавек) — рада старэйшын
    у старажьгпіагрэчаскіх гарадахдзяржавах.
    ГЕРЦ [ням. H.Hertz = прозвішча ням. фізіка(1857—1894)] —адзінка вымярэння частаты ваганняў.
    ГЕРЦАГ (ням. Herzog) — 1) выбарны правадыр племені ў старажытных германцаў; 2) буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік у сярэдневяковай Зах. Еўропе; 3) адзін з вышэйшых дваралскіх тытулаў у Зах. Еўропе.
    ГЕРЫЛЬЯ (ісп. guerilla, памянш. ад guerra = вайна) — назва партызанскай вайны ў Іспаніі і Лац. Амерыцы.
    ГЕРЫЛЬЯСЫ (ісп. guerillas, мн. ад guerilla = партызанская вайна) — удзельнікі герылы.
    ГЕРЫЦЫЙ (н.-лац. hericium) — базідыяльны грыб сям. яжовікавых, які расце на ламаччы і пнях лісцевых парод (асабліва бярозы).
    ГЕРЫЯТРЫЯ (ад гр. geron = стары чалавек + -ятрыя) — раздзел геранталогіі, які вывучае асаблівасці захворванняў людзей старэчага веку і распрацоўвае метады лячэння і папярэджання іх.
    ГЕРЭФОРДЫ (ад англ. Here­fordshire = назва графства ў Англіі) — парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, якая выведзена ў Англіі ў 18 ст.
    ГЕСПЕРОРНІС (ад гр. hespera = вечар, захад + omis = птушка) — вымерлая зубастая птушка, якая жыла ў мезазоі, вяла плаваючы спосаб жыцця, не лятала.
    ГЕСТАПА (ням. Gestapo, ад Geheune Staats Polizei = тайная дзяржаўная паліцыя) — тайная паліцыя ў гітлераўскай Германіі,
    якая жорстка распраўлялася са сваімі ахвярамі.
    ГЕТА (іт. ghetto) — гарадскія кварталы ў сярэдневяковай Еўропе і ў некаторых сучасных краінах, адведзеныя для прымусовага пасялення людзей пэўнай расы, нацыі, рэлігіі.
    ГЕТМАН (польск. hetman < чэш. hejtman, ад с.-в.-ням. houbetman) — 1) камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (16—18 ст.); 2) начальнік казацкага войска на Украіне (16—17 ст.).
    ГЕТРЫ (фр. guetres) — цёплае адзенне для ног, якое надзяваецца паверх абутку і закрывае нагу да калена або да шчыкалаткі.
    ГЕТЭР (англ. getter) — рэчыва, якое ўводзяць у электронную лямпу, каб выдаліць рэшткі газу, паглынальнік газу.
    ГЕТЭРА (гр. hetaira = літар. сяброўка, палюбоўніца) — 1) адукаваная незамужняя жанчына ў Стараж. Грэцыі, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця; 2) кніжн. жанчына лёгкіх паводзін.
    ГЕТЭРА(гр. heteros = іншы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «ІІШІЫ», «другі».
    ГЕТЭРААЛЕЛІЗМ (ад гетэра+ алель) — існаванне гена ў дзвюх і больш формах (параўн. гомаалелізм).
    гетэраАтамы (ад гетэра+ атамы) — усе атамы (акрамя атамаў вугляроду), якія ўваходзяць у склад арганічных злучэшіяў.
    ГЕТЭРААЎКСІН (ад гетэра+ аўксіны') — хімічнае рэчыва высо-
    кай фізіялагічнай актыўнасці, якое ўтвараецца ў раслінах і ўплывае на іх рост.
    ГЕТЭРАБАЗІДЫЯМІЦЭТЫ (н.-лац. heterobasidiomycetidae) — падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрны складаныя, шматклетачныя базідыі', пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.
    ГЕТЭРАБАТМІЯ (ад гетэра+ гр. bathmos = ступень) — неаднолькавы ўзровень спецыялізацыі розных органаў, набыты ў працэсе іх эвалюцыі.
    ГЕТЭРАГАЛІННЫ (ад гетэра+ гр. hals = соль); г ы я a р г a н і з м ы — водныя арганізмы, здольныя існаваць у асяроддзі рознай салёнасці (параўн. гомагалінны).
    ГЕТЭРАГАМЕТНАСЦЬ (ад гетэра+ гаметы) — генегычная нераўнацэнпасць гамет аднаго з полаў, якая заключаецца ў тым, што яны змяшчаюць неаднолькавыя палавыя храмасомы (параўн. гомагаметнаець).
    ГЕТЭРАГАМЁТЫ (ад гетэра+ гаметы') — тое, што і анізагаметы.
    ГЕТЭРАГАМІЯ (ад гетэра+ -гамія) — 1) тып палавога працэсу, пры якім гаметы, што зліваюцца, адрозніваюцца знешшм выглядам (параўн. аагаміяУ, 2) перадача нашчадкам па мужчынскай лініі іншых генаў ці іх камбінацый, чым па жаночай (параўн. гамагамія).
    ГЕТЭРАГЕНЕЗ (ад гетэра+ -генез) — 1) змена спосабаў размнажэння ў арганізмаў на працягу
    двух або больш пакаленняў; 2) раптоўнае з’яўленне асобін, якія моцна адрозніваюцца шэрагам прымет ад бацькоўскіх форм.
    ГЕТЭРАГЕНІЗАЦЫЯ (ад гр he­terogenes = разнародны) — стварэпне ў сплавах неаднароднай структуры з дзвюх або некалькіх фаз, што маюць розныя крышталічныя рашоткі (параўн. гомагенізацыя).
    ГЕТЭРАГЙННЫ (ад гетэра+ -генны) — які складаецца з неаднолькавых, разнародных частак, напр. г. слой вады (проціл. гамагенны).
    ГЕТЭРАГбніЯ (ад гетэра+ -гонія) — адна з формаў чаргавання пакаленняў у беспазваночных жывёл, пры якой раздзельнаполыя пакаленпі змяняюцца гермафрадытамі або на змену пакаленням з апладнёных яец прыходзяць пакаленні, што развіваюцца з неапладнёных яец.
    ГЕТЭРАДАНТЫЗМ (ад гетэра+ гр. odus, odontos = зуб) — дыферэнцыраванне формы зубоў ад канічных шыпоў рознай даўжыні, аднародных па форме, да зубоў рознага тыпу або класа.
    ГЕТЭРАДЗШ (ад гетэра+ гр. dynamis = сіла) — маламагутны высокачастотпы генератар электрычпых ваганняў, выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы-
    ГЕТЭРАДОНТНАСЦЬ (ад гетэра+ гр. odus, odontos = зуб) — розназубасць (параўн. гамадонтнасць). ГЕТЭРАЗПГбТА (ад гетэра+ зігота) — клетка або арганізм, якія маюць у спадчынным наборы розпыя формы таго ці ііппага гена (параўн. гомазіготау
    ГЕТЭРАЗІГОТНАСЦЬ (ад гетэразігота) — уласцівы якому-н. арганізму стан, пры якім яго гамалагічныя храмасомы маюць розныя формы (алелі) таго ці іішіага гена або адрозніваюцца ўзаемаразмяшчэннем генаў (параўн. гомазіготнасць).
    ГЕТЭРАКАРШЯ (ад гетэра+ гр. karpos = плод) — утварэнне ў аднаго і таго ж віду кветкавых раслін пладоў, якія распаўсюджваюцца рознымі спосабамі (напр. у календулы — жывёламі і ветрам).
    ГЕТЭРАКАРЫЁН (ад гетэра+ гр. karyon = арэх, ядро) — клетка, якая мае два або больш ядзер, што адрозніваюцца спадчыннымі (генетычнымі) уласцівасцямі (напр. у грыбоў).
    ГЕТЭРАКЛІЗІЯ (ад гетэра+ гр. klino = нахіляю, адмяняю) —лінгв. скланенне слова па змешанаму тыпу.
    ГЕТЭРАКОКУС (н.-лац. hetero­coccus) — ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетзраклоніевых, якая трапляецца пераважна ў глебе.
    ГЕТЭРАМАРФІЗМ (ад гетэра+
    -марфізм) — працэс утварэння з адной магмы пры неаднолькавых умовах горных парод з розным мінералагічным, але аднолькавым хімічным саставам.
    ГЕТЭРАМАРФІТ (ад гетэра+ гр. morphe = форма) — мінерал класа сульфідаў чорнага колеру з металічным бляскам.