• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    няма. Зрэшты, калі я вельмі пераймаюся гэтым, розум падказвае, што менавіта пачуццё страты робіць гэтыя малюнкі такімі прыгожымі. Можа быць, я і разглядаю іх, каб крыху пасумаваць.
    Мелінг, а ён нарадзіўся ў 1763 годзе, быў у поўным сэнсе слова еўрапейцам — немцам з італьянскімі і французскімі каранямі. У Карлсруэ, дзе яго бацька быў скульптарам пры двары курфюрста Карла-Фрыдрыха, ён вучыўся скульптуры, затым пераехаў у Страсбург, дзе пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі вывучаў жывапіс, дойлідства і матэматыку. У дзевятнаццаць гадоў пад уплывам першых павеваў рамантычнай цікавасці да Усходу ён адправіўся ў падарожжа, якое не магло не прывесці яго ў Стамбул. У той дзень, калі ён прыехаў у горад, ён, відаць, і не здагадваўся, што застанецца тут на ўсе васямнаццаць гадоў. Сваё стамбульскае жыццё Мелінг пачынаў сярод касмапалітычнага таварыства, якое пакрысе расло, знайшоўшы прытулак у першых садах Пэры, там, дзе цяпер стаіць сучасны Беяглу, і напачатку ён даваў прыватныя ўрокі ў колах еўрапейскіх амбасад. Здарылася так, што сястра султана Селіма III, Хаціджэсултан, падчас прагулкі па садзе летняй вілы былога дацкага паверанага ў справах барона дэ Хюбша ў ваколіцах Бююкдэрэ выказала жаданне завесці сабе такі самы сад, і ёй парэкамендавалі маладога Мелінга. Сястра султана, як і сам Селім III, з прыхільнасцю ставілася да еўрапейскіх навінак, а таму Мелінг спачатку разбіў для яе сад у еўрапейскім стылі, з лабірынтам ружавых кустоў, акацый і бэзу. Потым ён пабудаваў маленькі павільён побач з яе палацам у Дэфтэрдарбурну (паміж цяперашнімі раёнамі Ортакёй і Куручэшме).
    Раманіст Ахмет Хамдзі Танпынар (1901-1962) піша, што гэты павільён з калонамі ў неакласічным еўрапейскім стылі не захаваўся да нашых дзён і вядомы па малюнках Мелінга, ён адпавядаў абліччу Басфора і нават
    стаў узорам для іншых такіх будынкаў, стыль якіх Танпынар называе «сумессю густаў». Для летняга палаца Селіма III у Бешыкташы Мелінг спраектаваў прыбудовы ў тым самым неакласічным стылі, і нават распрацаваныя ім інтэр’еры поўнасцю адпавядалі духу Басфора. Разам з тым ён заставаўся пры Хаціджэ-султан на пасадзе, якую мы сёння назвалі б «дарадца ў мастацкіх пытаннях» або «дызайнер інтэр’ера». Яму даводзілася і купляць кветкавыя гаршкі, і сачыць за тым, як расшываюць жэмчугам сурвэткі, і рабіць нядзельныя экскурсіі па летняй віле для жонак паслоў, і ўсталёўваць супрацьмаскітныя полагі.
    Усе гэтыя падрабязнасці вядомыя нам з перапіскі паміж Мелінгам і Хаціджэ-султан, якая цяпер захоўваецца ў адной прыватнай калекцыі. У сваіх лістах яны зрабілі і адно маленькае інтэлектуальнае адкрыццё: за сто трыц-
    цаць гадоў да рэформы алфавіту, праведзенай Атацюркам у 1928-м, Мелінг і Хаціджэ-султан пачалі пісаць па-турэцку лацінскімі літарамі. Дзякуючы гэтым лістам мы ў нейкай ступені можам даведацца, як размаўлялі сёстры султана са сваімі падданымі ў тыя дні, калі ў Стамбуле яшчэ не было прынята пісаць успаміны і раманы.
    «Майстар Мелінг, калі даставяць полаг супраць камароў? Хачу, каб заўтра, будзь ласкавы... Хай зараз жа возьмуцца за справу, пакажы, на што ты здольны... Даволі дзіўны эскіз нажа... Малюнак Стамбула табе адправілі, ён не збляк... Крэсла такое не хачу, не падабаецца... Фатэлі хачу пазалочаныя... Шоўку хай будзе трохі, а залатога шыцця больш... Паглядзела эскіз срэбнай шкатулкі, аднак такую не рабі, пакінь стары эскіз, ня псуй яго... Грошы за жэмчуг і залатыя пласцінкі аддам у аўторак...» і г. д.
    
    ■*»»*^0» уй^ : ;;ka&
    
    Хаціджэ-султан падчас гэтай перапіскі не было яшчэ і трыццаці гадоў. Яна ведала не толькі лацінку, але яшчэ і крыху італьянскую мову. Яе муж, губернатар Эрзурума Сеід Ахмед-паша, у Стамбуле бываў рэдка. Падчас егіпецкай кампаніі Напалеона, калі палацавыя колы былі рэзка настроены супраць французаў, Мелінг ажаніўся з ураджэнкай Генуі і ў той самы дзень, як вынікае з напісаных ім Хаціджэ-султан жаласлівых лістоў, і без усялякага тлумачэння прычын, страціў ласку.
    «Мая Спадарыня, — піша Мелінг, — у суботу раб ваш паслаў слугу ўзяць разлік... а яму сказалі, што жалавання больш не будзе... Я столькі бачыў ад Гаспадыні маёй дабра і не паверыў, што гэта на Яе загад зроблена... Сказалі так, дакладна, з зайздрасці, бо бачаць, як Спадарыня мая любіць свайго раба... Хутка зіма, трэба ў Беяглу пераязджаць, а як я пераеду? Грошай няма. Гаспадар дома патрабуе выплаты, трэба вугаль купляць, рэчы для кухні, і дачка мая захварэла на воспу, лекар патрабуе пяцьдзясят курушаў — як тут мне быць? Колькі я маліў, колькі грошай на дарогу і лодачнікам даў, а прыхільнага адка-
    зу ўсё няма... Прыпадаю да ног Гаспадыні маёй, ні акчэ ў мяне не засталося... Малю, не пакіньце ў бядзе раба свайго...»
    Мелінг так і не дачакаўся ад Хаціджэ-султан адказу на свае просьбы і пачаў рыхтавацца да вяртання ў Еўропу, разам з тым ён узяўся за работу, каб нешта зарабіць. Яшчэ задоўга да гэтага, карыстаючыся блізкасцю да султана, ён пачаў маляваць вялікія карціны, якія ў дэталях паказваюць віды Стамбула. Цяпер ён вярнуўся да старой задумы стварыць на аснове гэтых карцін кнігу гравюр і з дапамогай французскага паверанага ў справах, вядомага арыенталіста П’ера Руфэна пачаў перапіску з парыжскімі выдаўцамі. Падрыхтоўка кнігі пачалася, як толькі Мелінг прыехаў у Парыж, у 1802 годзе, а выйшла яна толькі праз сямнаццаць гадоў, калі яму было ўжо пяцьдзясят шэсць. Над кнігай працавалі самыя знакамітыя парыжскія гравёры таго часу, і ўжо ў пачатку гэтай працы мастак здабыў прызнанне як выдатны майстар дакладнай перадачы самых дробных дэталяў.
    Калі я сёння разглядаю сорак восем вялікіх гравюр з гэтай кнігі, першае, што кранае мяне, — гэта вернасць дакладнасці дэталяў. Пільнай увагай да архітэктурных падрабязнасцей, чароўнай і майстэрскай гульнёй перспектывы Мелінг дамагаецца адчування сапраўднасці, якога так прагне кожны, хто глядзіць на краявіды страчанага свету, на прыгажосці Басфора і Стамбула. Нават на самай фантазійнай з гэтых сарака васьмі карцін, дзе паказаны ўнутраныя пакоі султанавага гарэма, Мелінг так дакладна перадае архітэктурныя прапорцыі, так па-майстэрску карыстаецца «гатычнай» перспектывай, а выявы жанчын так далёкія ад заходніх уяўленняў аб гарэмным жыцці і аб тым, як выглядаюць насельніцы гарэма, што нават стамбулец, які глядзіць на гэты малюнак, не можа пазбыцца адчування сапраўднасці і праўдзівасці ўбачанага. Акадэмічнасць і сур’ёзнасць сваіх карцін Мелінг
    ФІРм:
    ЙШІіМіГ
    
    ураўнаважвае схаванымі ў кутках дэталямі звычайнага чалавечага жыцця. Вось на першым паверсе гарэма збоку мы бачым дзвюх жанчын, якія пяшчотна абняліся і ледзь дакранаюцца вуснамі, аднак Мелінг не змяшчае гэтую пару ў цэнтр кампазіцыі, не перабольшвае і не драматызуе іх адносіны, як гэта зрабіў бы любы іншы заходні мастак, прагны да такога роду падрабязнасцей.
    У краявідах Стамбула пэндзля Мелінга цэнтра кампазіцыі нібы зусім няма. I, напэўна, гэта другая, пасля сур’ёзнага стаўленнядадэталяў, прычына, зякойягоныСтамбул мне так блізкі. На карце ў канцы кнігі Мелінг з дакладнасцю тапографа паказаў, від на які менавіта куток горада і з якога менавіта пункту выяўлены на кожнай з сарака васьмі вялікіх гравюр, але ў мяне ад аднаго іх выгляду ўзнікае адчуванне, быццам у гэтых малюнкаў, як у кітай-
    скіх скруткаў ці сінемаскапічных фільмаў, няма ні цэнтра кампазіцыі, ні канца. Hi на адной з гравюр у цэнтры няма постацей людзей у драматычных позах, і таму, калі я перагортваю старонкі кнігі і ўзіраюся ў чорна-белыя пейзажы, перада мной нібы ажывае казка майго дзяцінства: мне зноў здаецца, што ў Стамбула няма цэнтра, што ён бясконцы, як мне бачылася калісьці, у дзіцячыя гады падчас прагулак па Басфоры, калі я назіраў, як за адной бухтай выплывае іншая, а з кожным паваротам узбярэжнай дарогі дзіўным чынам змяняецца краявід.
    Басфорскія пейзажы Мелінга не толькі даюць мне чароўную магчымасць убачыць берагі Басфора такімі, якімі я бачыў іх у дзяцінстве, убачыць іх лагчыны, адхоны і пагоркі — у мае дзіцячыя гады яны былі пустымі, а за сорак гадоў, што мінулі з таго часу, яны пакрыліся
    '’s'
    
    брыдкімі шматпавярховымі дамамі, ды я і забыўся ўжо, што калісьці бачыў іх незабудаванымі. Я, старонка за старонкай, разглядаю прыгажосці Басфора і вяртаюся ў мінулае — тут праміналі райскія дні, і ўспаміны аб іх, пейзажы і месцы абуджаюць ува мне горкае, але радаснае пачуццё. 3 тым самым горка-радасным пачуццём я заўважаю некаторыя дэталі, бачныя воку таго, хто добра ведае Басфор, і тады яны ствараюць уражанне, што схопленае на малюнках райскае хараство робіцца часткай майго цяперашняга жыцця. Так, кажу я сам сабе, пры выхадзе з бухты Тараб’я спакойнае мора раптам пачынае хвалявацца пад павевамі чарнаморскага паўночна-ўсходняга ветру, і таропкія, трывожныя хвалі, адзін у адзін як малюе Мелінг, пакрываюцца маленькімі, сярдзітымі і нецярплівымі баранчыкамі пены. Так, ран-
    німі вечарамі лясы на вяршынях Бебека — адчуць гэтую асаблівасць можа толькі чалавек, які, як я, або як Мелінг, правёў дзесяцігоддзі ў гэтых месцах, — менавіта так хаваюцца ў народжанай імі цемры. Так, басфорскія сосны і кіпарысы менавіта так, грацыёзна і моцна, упісваюцца ў стамбульскі краявід.
    Кіпарысы — неабходны элемент традыцыйнага ісламскага саду, яны нязменна прысутнічаюць на выявах ісламскага раю, і на карцінах Мелінга, нібы на персідскіх мініяцюрах, цёмныя плямы вытанчаных і поўных годнасці кіпарысаў надаюць краявіду паэтычную гармонію. Нават у выявах мудрагеліста выкручаных басфорскіх соснаў Мелінг, у адрозненне ад некаторых іншых еўрапейцаў, якія таксама малявалі Басфор, не імкнецца пільна ўзірацца ў прастору паміж галінамі і ствараць эфект драматычна-
    га напружання ці абмежаванай прасторы. Гэта робіць яго падобным на мастакоў-мініяцюрыстаў: і на дрэвы, і на людзей, нават ахопленых наймацнейшымі перажываннямі, Мелінг глядзіць нібы здалёк. Ён не валодаў майстэрствам дакладна выпісваць рухі чалавека і, мабыць, таму зусім не надаваў значэння жэстам персанажаў сваіх карцін, лодкам і караблям на водах Басфора (асабліва калі яны рухаюцца проста на гледача), нягледзячы на ўсю яго дбайнасць, людзі ў яго часам не зусім прапарцыйныя будынкам, як гэта бывае на дзіцячых малюнках, але ўсё гэта разам надае яго карцінам такую паэтычнасць, што сам Мелінг аказваецца мастаком болын блізкім і зразумелым для стамбульца. Фігуры шматлікіх жанчын з палаца Хаціджэ-султан і з гарэма Мелінг з мілай прастадушнасцю выяўляе падобнымі адна на адну, нібы ўсе яны сёстры.