• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    Летам 1958 года, яшчэ да таго, як я навучыўся чытаць і пісаць, у Стамбуле адбылося Саладжацкае забойства, у якім змяшаліся разам ноч, лодка, воды Басфора. Яно адбілася ў маёй памяці не толькі чорна-белым вобразам
    басфорскіх водаў, але і засталося са мной на ўсё жыццё жахлівым прывідам. Аб гэтым здарэнні я ўпершыню пачуў з дамашніх размоў, пра яго пісалі ўсе газеты і гаварыў цэлы Стамбул, пакуль яно не стала чымсьці накшталт гарадской легенды. Яго галоўным героем быў малады, бедны п’яны рыбак. Жанчына папрасіла пакатаць яе з дзецьмі на лодцы, але той захацеў згвалціць яе і таму выкінуў за борт дваіх дзяцей і іх сяброўку. «Саладжацкі звер» напоўніў горад такім жахам, што нам яшчэ доўга забаранялася выходзіць з нашага летняга дома на востраве Хейбеліяда і ставіць сеткі разам з рыбакамі, нават у садзе пры доме мы не маглі гуляць адны. I праз шмат гадоў калі я чытаю ў стамбульскіх газетах паведамленні аб злачынствах (гэта мне вельмі падабаецца), то адразу ў маёй галаве ўсплывае чорна-белы фантом: выкінутыя рыбаком у марскія хвалі дзеці, якія пальцамі і пазногцямі імкнуцца схапіцца за край лодкі, адчайныя крыкі маці і рыбак, які лупіць іх вяслом па галовах.
    6.	Знаёмства з Басфорам
    Пасля Саладжацкага забойства мы з мамай і братам болып не каталіся на лодцы па Басфоры. Аднак яшчэ незадоўга да таго мы кожны дзень выбіраліся на лодачныя прагулкі, бо папярэдняй зімой і я, і брат перанеслі коклюш. Першым хвароба адолела майго брата, а праз дзесяць дзён перакінулася і на мяне. Але хвароба прынесла мне таксама і шчасце: мама стала больш пяшчотнай, казала ласкавыя словы, што так мне падабаліся, купляла любыя цацкі, варта было толькі папрасіць. He так моцна пакутаваў я ад самой хваробы, як ад таго, што не мог пайсці на сямейныя абеды і вячэры ў нас або паверхам вышэй, — заставалася толькі з цікаўнасцю прыслухоўвацца здалёк да застольных размоў, стуку відэльцаў, нажоў і талерак.
    Да нас прыходзіў дзіцячы доктар Альбер, у якім нас пужала ўсё — ад валізкі да вусоў. Пасля таго як спала гарачка, ён, каб мы з братам акрыялі хутчэй, параіў маме нейкі час штодня вывозіць нас на Басфор падыхаць паветрам. Так у маёй галаве зыходнае значэнне турэцкай назвы Басфора" пераблыталася з «падыхаць паветрам». Магчыма, таму я не вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што Тараб’ю, якая цяпер зрабілася вядомым месцам прагулак, з рэстаранамі і гатэлямі для турыстаў, а сто гадоў та-
    * Літаральна «горла».
    му была ціхай рыбацкай вёскай яшчэ візантыйскіх часоў і там прайшлі дзіцячыя гады знакамітага паэта Кавафіса, называлі Тэрапія. I, магчыма, таму, што «Басфор» і «лячэнне» зліліся ў маёй свядомасці, ад аднаго толькі віду Басфора мне робіцца лягчэй.
    У адрозненне ад духу паразы, краху, прыгнечанасці, смутку і беднасці ў горадзе, Басфор у маёй свядомасці непарыўна звязаны з воляй да жыцця, з радасцю быцця і шчасцем. Басфор — крыніца сілы для Стамбула і яго душа. Між тым, калі горад толькі будаваўся, Басфор не меў для яго вялікага значэння, у ім бачылі проста водны шлях, маляўнічы пейзаж, а ў апошнія дзвесце гадоў -— месца для летніх палацаў і асабнякоў.
    3 візантыйскіх часоў на Басфоры месціліся толькі рыбацкія вёскі, але пачынаючы з васямнаццатага стагоддзя тут сталі будаваць вілы для відных дзеячоў Асманскай імперыі, і тады вакол Гёксу, Кючуксу, Бебека, Кандылі,
    Румеліхісары і Канлыджы ўзнікла закрытая ад усяго свету стамбульская культура асманскага ўзору. Летнія вілы, што будавалі для сябе асманскія пашы і вяльможы, а ў апошнія сто гадоў імперыі — і проста багатыя людзі, пазней, у дваццатым стагоддзі, на хвалі ўсталявання Рэспублікі і ўздыму турэцкага патрыятызму, зрабіліся сімвалам турэцка-асманскай самабытнасці і ўзорам яе архітэктуры. У кнізе «Басфорскія ўспаміны» архітэктар Седад Хакь( Эльдэм сабраў старыя фатаграфіі гэтых віл, гравюры з імі, зробленыя сярод іншых і Мелінгам, іх чарцяжы, яны паслужылі прыкладам вузкіх высокіх вокнаў, шырокіх гзымсаў, тонкіх труб і эркераў для яго ўласных «сучасных» будынкаў; але і гэтыя будынкі, і створаныя паслядоўнікамі Эльдэма — усяго толькі цені разбуранай культуры, што засталася ў мінуласці.
    Аўтобусны маршрут Таксім — Эмірган у 1950-я гады праходзіў і праз Нішанташы. Ён спыняўся насупраць на-
    шага дома, дзе мы з мамай і сядалі ў яго, калі адпраўляліся на Басфор. Трамвай давозіў нас да Бебека, а адтуль мы доўга-доўга йшлі ўздоўж берага, аж пакуль не даходзілі да таго месца, дзе нас кожнага дня чакаў лодачнік. Мне вельмі падабалася плыць на лодцы па бухце Бебек міма маяка сярод іншых лодак, катараў, параходаў гарадскіх ліній і шаландаў з бартамі, аблепленымі мідыямі, падабалася адчуваць сілу басфорскай плыні і калыхацца на хвалях, узнятых караблямі, што праходзілі побач, і мне хацелася, каб гэтая прагулка не сканчалася ніколі.
    Падчас прагулак па Басфоры адчуваецца, што тут, у вялізным, старажытным ды асірацелым горадзе жыве свабода і сіла глыбокага, магутнага і наравістага мора. Вандроўнік, які плыве хуткімі, неспакойнымі водамі Басфора, адчувае, што сярод бруду, дыму і шуму мнагалюднага горада ён напаўняецца сілай мора, і яму здаецца, што і тут, сярод натоўпу, будынкаў і іншай гісторыі, можна заставацца самотным і свабодным.
    Гэтую водную прастору ў цэнтры горада нельга параўнаць ні з каналамі Амстэрдама і Венецыі, ні з рэкамі, што дзеляць на дзве часткі Парыж і Рым, — тут рухаюцца марскія плыні, дзьмуць вольныя вятры і хвалі ўздымаюцца над цёмнымі глыбінямі. Вы плывяце, падхопленыя плынню, лавіруеце, бачком-бачком, нібы краб, паміж параходамі гарадскіх ліній і цягнецеся за імі міма цётачак, якія п’юць гарбату і пазіраюць з балконаў на вас; міма шматпавярховых будынкаў і летніх віл; паўз прыстань і абвітую кветкамі кавярню; міма хлапчукоў, якія скачуць у мора са сцёкавай трубы і грэюцца, расцягнуўшыся на асфальце; міма рыбакоў з вудамі на беразе і катараў з пасажырамі, якія дрэмлюць на іх; міма вучняў якія выходзяць са школы і ідуць уздоўж берага з партфелямі; міма пасажыраў аўтобуса, які стаіць у заторы, а яны глядзяць з вокнаў на мора; міма катоў, што чакаюць рыбакоў на прыстані; міма чынар — цяпер вы можаце ўбачыць, якія яны
    
    высокія; міма асабнякоў, што патанаюць у садах — з depa­ra іх амаль не відаць, іх можна заўважыць толькі з мора; міма грудкоў і ўзгоркаў за імі, міма шматпавярховых будынкаў, што віднеюцца на гарызонце... I за ўсім гэтым пакрысе з’яўляецца перад вамі стракаты Стамбул, яго мячэці, далёкія кварталы, масты, мінарэты, вежы, сады, новыя будоўлі, якіх усё больш з кожным днём. Калі вы пойдзеце па Басфоры на параходзе, катары або, як я ў дзяцінстве, на лодцы, вам спадабаецца назіраць Стамбул і зблізу, дом за домам, квартал за кварталам, і любавацца здалёк яго зменлівым, падобным на міраж сілуэтам.
    Нават у дзяцінстве, калі мы ўсе разам на машыне адпраўляліся на прагулку, я адчуваў, што адна з галоўных вартасцей Басфора — сляды тых часоў, калі асманская цывілізацыя і культура апынуліся пад уплывам Захаду, але пры гэтым не страцілі яшчэ сваёй самабытнасці і сілы. У вялікіх аблупленых жалезных дзвярах адной з летніх віл, у тоўстым і высокім замшэлым, але моцным муры іншай, у не згарэлых яшчэ аканіцах і разным узоры трэцяй, у цяністым садзе, што ўздымаўся ад сцен асабняка да самай вяршыні ўзгорка і дзе раслі басфорскія хвоі, цэрцыс і стогадовыя чынары, — я пазнаваў у гэтым сляды загінулай цывілізацыі мінулага, я бачыў, што тут некалі жылі людзі трохі падобныя да нас, толькі жыццё ў іх было зусім іншае; я разумеў, што часы тыя даўно мінулі, і адчуваў, што мы ўсё ж іншыя — у параўнанні з імі мы больш бедныя, зняможаныя, зашуганыя і правінцыйныя.
    Старажытны цэнтр Стамбула, гістарычны паўвострау', з сярэдзіны дзевятнаццатага стагоддзя пачаў страчваць сваё гістарычнае аблічча па меры таго, як імперыя разбуралася, прайгравала адну за адной войны і руйнавалася, а асманскія чыноўнікі пад уплывам еўрапейскай культуры
    * Паўвостраў, абмежаваны Мармуровым морам, Басфорам і залівам Залаты Рог
    ўзводзілі ў штораз бяднейшым горадзе, які перажываў дэмаграфічны выбух, вялікія будынкі. А самі чыноўнікі, багатыя людзі і пашы, уцякаючы з горада на берагі Басфора, на свае летнія вілы, стваралі самабытную, закрытую для вонкавага свету культуру. Сухапутнай дарогі туды не існавала, і, нават нягледзячы на тое, што ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя туды пачалі хадзіць параходы і з’явіліся трывалыя прыстані, яны не сталі часткай Стамбула. Замежнікі без надзвычайных цырымоній трапіць туды не маглі, а самі насельнікі віл не пакінулі нататак ні аб тых мясцінах, ні аб сваёй ізаляванай культуры, таму нашы веды абапіраюцца збольшага на настальгічныя ўспаміны другога або трэцяга пакалення іх нашчадкаў.
    Самы яскравы з іх, пісьменнік Абдзюльхак Шынасі Хісар (1887-1963), апісвае «Басфорскую цывілізацыю» — гэты тэрмін ён прыдумаў сам — з сентыментальнасцю шанаванага ім Пруста і доўгімі фразамі ў яго стылі. Дзяцінства ён правёў на віле ў Румеліхісары, у юнацтве пэўны час жыў у Парыжы, дзе разам са сваім сябрам, паэтам Ях’ем Кемалем (1884-1958), вывучаўпаліталогію,там ён спазнаў і смак французскай літаратуры. У сваіх кнігах «Месяцовае сяйво Басфора» і «Басфорскія вілы» ён імкнуўся «на нейкі час уваскрасіць» тую зніклую самабытную культуру і свет «з усім магчымым стараннем і дбайнасцю, падобна да мастака старадаўніх часоў, які выпісвае свой арнамент».
    Часам я адкрываю і перачытваю тую частку «Месяцовага сяйва Басфора», якая называецца «Музыка цішыні». Падрыхтоўка пачынаецца яшчэ з раніцы, а ноччу на залітым месячным святлом Басфоры з’яўляюцца лодкі, людзі сядзяць у іх, слухаючы музыку, што даносіцца здалёк, любуюцца месяцовым сяйвом і гульнёй срэбных блікаў на вадзе. Аўтар апісвае ўвесь дзень і доўгую ноч, маўчанне, пачуцці і звычкі гэтых людзей і, кожны раз з асаблівай дбайнасцю, вытанчаныя цырымоніі, якія суправаджалі іх жыццё. Мне падабаецца, чытаючы, шкада-
    SWirir
    
    
    ваць аб тым, што я ніколі не патраплю ў гэты страчаны свет, падабаецца злавацца на аўтара за тое, што ён, сумуючы па мінулым, адварочваецца ад зла ў гэтым свеце, народжанага нянавісцю, чалавечай слабасцю, гвалтам і ўладай. У месяцовыя ночы, піша А. Ш. Хісар, калі музыка над лодкамі і сцішаным морам заціхала, «без найменшага ветрыку па воднай роўнядзі часам прабягалі лёгкія дрыжыкі, што з’явіліся тут нібы з марской глыбіні».