• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    таткі падарожнікаў, якія прыязджалі ў Стамбул у сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя і раней, сведчаць, што, у прыватнасці, колеры і бляск асабнякоў заможных людзей надавалі гораду велічную і пышную прыгажосць. Бывала, у дзяцінстве я ўяўляў, што было б, калі б усе гэтыя драўляныя будынкі пафарбавалі, а потым, калі гэтыя пацямнелыя сцены і іх непаўторная атмасфера зніклі з горада, вельмі сумаваў па іх. Улетку старыя драўляныя дамы набывалі глыбокі карычневы колер, навобмацак яны былі матава-шурпатыя, нібы крэйда, і рабіліся такімі сухімі, што, здавалася, могуць загарэцца ад аднойадзінай іскры, нібы лучына; а ўзімку ад доўгага холаду, снегу і дажджоў да іх вяртаўся той самы, своеасаблівы пах сырасці, плесні і дошак. 3 прагнасцю і трымценнем узіраўся я ў іх разбітыя вокны, што віднеліся за паўразбуранымі агароджамі садоў і мокрымі дрэвамі. Тое ж прыцяжэнне, змяшанае са страхам і цікаўнасцю, выклікалі ў мяне старыя манастыры дэрвішаў, большасць з якіх засталіся закінутыя, калі законы Рэспублікі забаранілі праводзіць там рэлігійныя абрады і ў іх мурах на доўгія гады пасяліліся вісусы, прывіды і шукальнікі скарбаў.
    Мне падабаецца разглядаць зробленыя вугалем выявы Стамбула такіх еўрапейскіх падарожнікаў, як, напрыклад, Ле Карбюзье, бо яны адразу вяртаюць мяне да майго чорна-белага адчування горада, падабаецца чытаць намаляваныя ад рукі чорна-белыя коміксы, дзеянне якіх адбываецца ў Стамбуле. (Эржэ, стваральнік прыгод Тэнтэна, так і не намаляваў яго прыгод у Стамбуле, хоць усё дзяцінства я спадзяваўся на гэта, але першы фільм пра Тэнтэна з’явіўся менавіта тут. Яго знялі ў 1962 годзе, праўда, вялікай папулярнасці ён не меў. 3 кадраў гэтага фільма, а таксама з кадраў іншых прыгод Тэнтэна была зроблена пірацкая версія чорна-белага авантурнага комікса «Тэнтэн у Стамбуле».) А яшчэ я люблю старыя, чорна-белыя газеты, змешчаныя ў іх паведамленні аб за-
    бойствах, самагубствах і рабаваннях абуджаюць ува мне дзіцячы страх, туту па мінулым і смутак.
    Чорна-белы дух Стамбула, пра які я намагаюся расказаць, усё яшчэ жыве на аддаленых вуліцах Тэпебашьг, Джыхангіра, Галаты, Фаціха, Зейрэка, Ускюдара і некаторых вёсачак на Басфоры. Пахмурныя, імглістыя ранкі, дажджлівыя, ветраныя вечары, зграйкі чаек, што садзяцца на купалы мячэцяў, пыл у паветры, пячныя трубы, што высоўваюцца з вокнаў, нібы гарматныя ствалы, і вывяргаюць брудны дым, іржавыя смеццевыя бакі, пустыя і занядбаныя зімовыя паркі і сады, людзі, якія вяртаюцца дамоў зімовымі вечарамі па снезе і слоце, — усё гэта азываецца ўва мне беспакойна-шчаслівым і сумна-трапяткім чорна-белым пачуццём.
    Старыя, сям-там разбітыя студні, з якіх ужо некалькі стагоддзяў не ліецца вада, разнамасныя крамы ў адда-
    леных раёнах, што лепяцца вакол старых вялікіх мячэцяў, на якія ніхто ўжо не звяртае ўвагі, чародкі школьніц у чорных фартушках і белых каўнерыках, якія раптам выпырхваюць на вуліцу з дзвярэй пачатковай школы, нагружаныя вугалем старыя стомленыя грузавікі, пачарнелыя ўсярэдзіне ад старасці, пустаты і пылу цесныя бакалейныя крамы, маленькія кавярні, поўныя сумных беспрацоўных, крывыя брудныя ходнікі, што вядуць то ўгору, то ўніз, кіпарысы, што выглядаюць не цёмна-зялёнымі, а чорнымі, старыя могілкі, што распаўзаюцца па ўзгорках, разбураныя гарадскія сцены, падобныя да брукаванкі, пастаўленай вертыкальна, фасады кінатэатраў, якія з бегам часу перастаюць адрознівацца адзін ад аднаго, крамы з салодкімі прысмакамі, вулічныя газетчыкі, паўночныя вуліцы, па якіх бадзяюцца п’янюгі, бляклыя ліхтары, параходы гарадскіх ліній, што лётаюць
    па Басфоры сюды-туды, дым з комінаў і заснежаная панарама горада — вось ён, мой чорна-белы дух Стамбула.
    Снег — неад’емная частка Стамбула майго дзяцінства. Падобна як некаторыя дзеці з нецярплівасцю чакаюць летняй вандроўкі, я ўдзяцінстве чакаў, калі выпадзе снег. I не дзеля таго, каб пагуляцца ў снезе, а таму, што горад пад снегам быў для мяне болын «прыгожы». Хачу, аднак, зазначыць, што гэтая прыгажосць, якая закрывала слоту, бруд, шчыліны і недагледжаныя месцы ў горадзе, прыносіла з сабой не столькі адчуванне нечаканай навізны, колькі трывогу і нават прадчуванне катастрофы.
    Снег за ўсю зіму выпадаў тры-пяць разоў і ляжаў тыдзень, можа, дзесяць дзён, але кожнага разу ён заспяваў стамбульцаў знянацку, нібы падаў упершыню; на дарогах узнікалі заторы, а ў хлебных крамах адразу выстрой-
    валіся чэргі, як у вайну або ў дні стыхійных бедстваў, але самае важнае — цэлы горад яднаўся ў адзіным парыве вакол тэмы снегу. Горад і яго жыхары, адарваныя ад усяго свету, заставаліся сам-насам са сваімі клопатамі, і таму ў снежныя зімовыя дні Стамбул рабіўся, як мне здавалася, і болып устурбаваным, і больш падобным на той горад, якім ён быў у казачныя дні сваёй мінуласці.
    Са свайго дзяцінства я памятаю адну дзівосную прыродную з’яву, якая таксама аб’яднала горад і згадкі аб якой потым пераказваліся шмат гадоў, — з’яўленне на Басфоры крыг. Іх прынесла цячэннем з поўначы, праз Дунай і Чорнае мора. У рэшце рэшт, Стамбул — міжземнаморскі горад, і такое здарэнне напужала сваёй незвычайнасцю і здзівіла ўсіх, а для многіх стала незабыўным, і гісторыю аб ім яны потым доўга-доўга апавядалі, радуючыся, як дзеці.
    
    Маё чорна-белае адчуванне звязана, з аднаго боку, з тым, што гэты прыгожы горад з вялікай гісторыяй збяднеў, састарыўся, пабляк, яго пачалі зневажаць і выштурхнулі на ўзбочыну жыцця. 3 іншага боку — з тым, што нават у самыя велічныя і пампезныя перыяды гісторыі асманская архітэктура заставалася простай і строгай. Стамбульскі дух замкнёнасці жывіцца постімперскім смуткам, а таксама адчуваннем таго, што геаграфічна зусім блізкія да Еўропы стамбульцы асуджаныя на вечную беднасць, як на нейкую невылечную хваробу.
    Каб лепш зразумець, чым ёсць гэтая невынішчальная чорна-белая атмасфера, што стала адзіным лёсам усіх стамбульцаў і толькі падкрэслівае смутнасць самога горада, трэба прыляцець на самалёце з якога-небудзь еўрапейскага горада і адразу акунуцца ў таўханіну гарадскіх вуліц або ў зімовы дзень стаць на Галацкім мосце, у самым сэрцы Стамбула, і ўбачыць натоўп у аднолькава бляклым, зямліста-шэрым, бурым адзенні. У адрозненне ад сваіх заможных і ганарыстых продкаў, якія вельмі часта апраналіся ў яркія адценні чырвонага, зіхатлівага аранжавага або зялёнага колераў, сучасныя стамбульцы, калі выходзяць на вуліцу, выглядаюць так, нібыта з нейкіх маральных прынцыпаў імкнуцца не прыцягваць увагу да свайго ўбрання. Такіх таемных прынцыпаў, вядома, няма, але ёсць цяжкае пачуццё смутку, і яно спараджае сціпласць. Пачуццё паразы і страты, якое апошнія сто пяцьдзясят гадоў па кроплі прасочваецца ў горад, пакідае свае адбіткі паўсюль — ад чорна-белых краявідаў горада да ўбрання яго жыхароў.
    Усе заходнія вандроўнікі, якія наведвалі Стамбул у дзевятнаццатым стагоддзі — ад Ламарціна да Нерваля і Марка Твэна, — з аднолькавым хваляваннем пісалі ў сваіх нататках аб зграях сабак, якія ўзбагачаюць пэўным напружаннем і маё чорна-белае адчуванне горада. Гэтыя аднолькавыя зграі дагэтуль свабодна, з пачуццём улас-
    най перавагі, бадзяюцца па горадзе, падобныя на нявызначанага колеру, бляклы, папялісты стракаты клубок. Яны нагадваюць, што, насуперак усім высілкам у вестэрнізацыі і мадэрнізацыі, ваенным пераваротам, дзяржаўнай і школьнай дысцыпліне, празаходняй ідэалогіі і красамоўству мясцовых уладаў, уся гэтая сіла і магутнасць адступаюць за нябачную мяжу стамбульскага пачуцця марнасці, абыякавасці і жалю, якое, нібы шалёная куля, можа спаткаць цябе паўсюль.
    Чорна-белае адчуванне горада ўзмацняецца яшчэ і тым, што яго пераможную мінуласць і шчаслівыя колеры мы, можа, і бачылі, але намаляваць не змаглі. Асманскага выяўленчага мастацтва, якое б з лёгкасцю ўспрымалася сёння, няма. Вы сёння не знойдзеце артыкула ці больш грунтоўнай працы, у якой раскрываўся б сэнс класічнага персідскага малюнка, на падставе якога ўзнік асманскі. Асманскія мастакі (самы добры прыклад — Насух Матракчы) заставаліся пад уплывам персідскай мініяцюры і бачылі Стамбул не аб’ёмным, як пейзаж, а плоскім, нібы карта (таксама і ў вершах прыдворных паэтаў Стамбул усхваляецца і апяваецца проста як слова). Гэта добра відаць у мініяцюрах з кніг «Сурнамэ»: мастакоў цікавілі нявольнікі і рамеснікі султана, па-майстэрску аздобленая зброя і багатыя ўбранні, для іх горад быў месцам парадных цырымоній, а не штодзённага жыцця, нібы на працягу ўсяго фільма фокус камеры глядзіць толькі ў пункт, дзе адбываюцца важныя падзеі.
    3 той самай прычыны ў газетах, часопісах і школьных падручніках выкарыстоўвалі чорна-белыя гравюры заходніх вандроўнікаў і мастакоў — іх размяшчалі для мільёнаў чытачоў, больш-менш звыклых да здымкаў і паштовак, калі трэба было паказаць віды з мінуласці Стамбула. Самы шчаслівы час у жыцці горада адлюстраваны празрыстай гуашшу, як я падрабязней раскажу ў аповедзе пра Мелінга, але яго жыхары не зведалі нават гэтых фарбаў
    свайго мінулага, яны, з чыста тэхнічных прычын, пачалі ўспрымаць горад чорна-белым і без асаблівага пратэсту змірыліся з гэтым як са сваім лёсам. I гэтая загана цалкам адпавядае смутку, у якім яны жывуць.
    Ночы майго дзяцінства былі асабліва прыгожыя — іх цемра, нібы снег, ахінала мітусню і стому збяднелага горада, вяртаючы яму ягоную паэтычнасць. Стамбульская ноч, а ў маім дзяцінстве высокіх будынкаў было няшмат, не апускалася на горад тоўстым покрывам, яна грацыёзна абвівала яго мудрагелістыя выгіны, галіны дрэў, кінатэатры, балконы, расчыненыя вокны, дамы, узгоркі і ўзвышшы. Я люблю гравюру Томаса Длама, зробленую для кнігі падарожных нататак у 1839 годзе, таму што на ёй цемра выяўляецца элементам чароўнай казкі. У сваёй любові да месяцовага сяйва я салідарны з усімі стамбульцамі, люблю поўню, якая ратуе ноч ад беспрасветнай цемры, але значна больш мне да душы святло тонкага ме-
    сяца, нібы створанае раскрыць чароўную і згубную моц цемры. I мне падабаецца, як на гравюры воблака напаўзае на поўню, нібы гасіць лямпу, задумаўшы злачынства.
    Ноч, яе чароўная, казачная атмасфера, яе таямнічасць і згубнасць узмацняюць чорна-белы дух Стамбула. Позірк вандроўнага госця, які бачыць у начной цемры таямнічае покрыва, што агортвае гэты загадкавы горад і спараджае новае зло, роднасны позірку стамбульца, які не разумее дварцовых інтрыг, змоў і пастак. Гісторыі аб забітых жанчынах з гарэма ці аб зладзеях, чыя целы выносілі праз дзверы ў палацавым муры проста да Залатога Рога, клалі ўлодку і потым кідалі ў мора, аднолькава любяць пераказваць і вандроўнікі, і самі стамбульцы.