• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    У дзяцінстве, асабліва ў тыя два гады перад школай, я адчуваў сябе вельмі шчаслівым. 3 усмешкай прызнаюся: толькі ў сям’і, не сярод сяброў-аднагодкаў, мяне лічылі кемлівым і паслухмяным хлопчыкам, казалі, што я «мілы» і «чароўны», пастаянна цалавалі і цягалі з рук на рукі. У свеце, дзе былі адно пацалункі, абдоймы, пяшчотныя словы, яблыкі, што даваў мне проста так гандляр садавіной («Не памыты не еш», — адразу казала мама), сушаны інжыр, у падарунак ад гаспадара кафейнай крамы («Хай спачатку добра пад’есць», — казала мама, але ўсё адно адорвала гандляра шляхетнай усмешкай), цукеркі ад выпадкова спатканай сваячкі («Скажы: дзякуй!» — нагадвала мама) і шмат чаго яшчэ такога, я адчуваў, што павінен хаваць той другі, дзіўны, страшны і ганебны свет, што мясціўся ў маёй галаве.
    Усе няшчасці майго дзяцінства былі звязаныя з тым, што я праз акно не мог разгледзець нават суседнія дамы, толькі неба, не мог паглядзець, як мяснік двума даўжэзнымі нажамі рэжа мяса на драўляным прылаўку, калі мы з мамай заходзілі ў яго краму, што была насупраць пастарунка (у краме стаяў смурод, на які я праз хвіліну забываўся, але адразу ўспамінаў яго, як толькі выходзіў надвор), не мог зазірнуць у скрыню гандляра марозівам, не бачыў, што ляжыць на прылаўках і сталах, не мог да-
    цягнуцца да кнопкі ліфта і дзвярнога званка. Варта мне было толькі заўважыць дарожнае здарэнне ці кавалькаду коннай паліцыі, як перада мной уставаў нейкі дарослы і я прапускаў палову падзеі. Тата пачаў браць нас з сабой на футбольныя матчы вельмі рана, але ў вострыя моманты ўсе, хто сядзеў перад намі, ускоквалі як адзін, і як забіваюць гол, я ўсё адно не мог убачыць. Аднак падчас матчаў мяне цікавіў зусім не мяч, а праснакі і тосты з сырам і шакаладкі ў залацістай абгортцы, што купляў нам тата, таму асабліва замучаным, як мой брат, я не быў. Болын за ўсё я не любіў, калі пры выхадзе з матча нас заціскала ў натоўпе заўзятараў, тады мне здавалася, што я трапіў у душны цёмны лес з мужчынскіх ног у мятых нагавіцах і брудных чаравіках. He магу сказаць, што мне падабаліся дарослыя, за выключэннем прыгожых, як мая мама, жанчын. Дарослыя былі надта нязграбнымі, надта грубымі і надта вялікімі рэалістамі. Калісьці яны ведалі, што ў нашым свеце існуе другі, таемны свет, але яны страцілі здольнасць здзіўляцца і марыць. Мне падабалася, калі яны называлі мяне мілым, казалі, які я цудоўны, пяшчотна ўсміхаліся мне, распешчвалі падарункамі, але мяне раздражнялі іх заўсёдныя пацалункі. Мне рабілася млосна ад паху цыгарэт або моцнай парфумы, а шчацінне і бароды калоліся. Мне не падабаліся мужчыны з валасатымі пальцамі і шыямі, з валасамі, што тырчалі ў іх з насоў і вушэй, я лічыў іх горшымі і больш вульгарнымі. Апавяданне пра гэтыя непрыемнасці выводзіць нас за межы дому, проста на вуліцы Стамбула.
    4.	Смутныя руіны асманскіх асабнякоў: знаёмства з вуліцамі
    Дом Памукаў у Нішанташы быў пабудаваны на ўскрайку шырокага надзелу, у былым садзе пры асабняку аднаго знатнага пашы. Раён Нішанташы быў названы так у канцы васямнаццатага — пачатку дзевятнаццатага стагоддзяў за часы праўлення султанаў Селіма III і Мехмед II, прыхільнікаў рэформаў і еўрапеізацыі. Тут, на пустынных пагорках, камянямі (на іх выбівалася некалькі тлумачальных радкоў) пазначаліся месцы, дзе разбіваліся збаны, па якіх стралялі з лука і нават з ружжа падчас спартовых забаў уладара. Калі асманскія султаны дзеля еўрапейскага камфорту і іншых перамен, а таксама праз боязь сухотаў пакінулі палац Топкапы і перабраліся ў новыя будынкі палацаў Далмабахчэ і Йылдыз", непадалёк на пагорках Нішанташы пачалі ўзводзіць прасторныя драўляныя вілы міністраў, вялікіх візіраў і прынцаў. У доме прынца Юсуфа Ізрэддзін-пашы размяшчаўся ліцэй Ышык *, дзе я вучыўся ў пачатковай школе, а ў доме вялікага візіра Халіла Рыфат-пашы — школа Шышлі Тэрак; , куды я перайшоў пасля. Пакуль я вучыўся там, пакуль гуляў у фут-
    * Літаральна «прыцэльны камень».
    ** дітарадьна «зорка».
    *** Літаральна «святло».
    **** дітаральна «прагрэсіўныя людзі Шышлі».
    бол на школьным двары, гэтыя дамы гарэлі, і іх зносілі. Будынак насупраць нашага дома ўзнік на руінах асабняка прыдворнага вяльможы Фаік-бея. Адзіны стары асабняк, што захаваўся ў нашай ваколіцы, быў пабудаваны ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя, раней ён належаў вялікім візірам, а калі Асманская імперыя распалася і сталіцу перанеслі ў Анкару — воляй лёсу стаў будынкам губернатараў. Прышчэпку ад воспы мне рабілі таксама ў былым асманскім асабняку, які цяпер стаў управай гарадской адміністрацыі. Віла, некалі вылучаная Асманскай дзяржавай Міністэрству замежных спраў для прыёму заходніх гасцей, дом, які належаў дочкам султана Абдул-Хаміда, або спаленыя руіны былых асабнякоў — цагляныя сцены, разбітыя шыбы, там-сям праваленыя прыступкі на лесвіцах сярод зараснікаў інжыру і папараці — тады ўсё гэта пакуль яшчэ не было знявечана шматпавярховымі дамамі, і гэтая сумесь, што выклікала ў мяне глыбокі смутак, абуджае дзіцячыя ўспаміны.
    На праспекце Тэшвікіе, у садзе, сярод ліп і кіпарысаў, акурат перад нашымі заднімі вокнамі высіліся рэшткі вілы, адмыслова пабудаванай для Хайрэтына-пашы, які паходзіў з Туніса і падчас руска-турэцкай вайны 1877­1887 гадоў нядоўга займаў пасаду вялікага візіра. Паша належаў да чэркескага роду, ён нарадзіўся на Каўказе, і ў трыццатыя гады дзевятнаццатага стагоддзя, за дзесяць гадоў да таго, як Флабер напісаў: «3 той пары, як я пасяліўся ў Стамбуле, я хачу набыць сабе раба», — яго, яшчэ хлопчыкам, прадалі на стамбульскім нявольніцкім рынку, а адтуль пераправілі аднаму з губернатараў у Туніс. Ён вырас у арабскім моўным і культурным асяроддзі, яго юнацтва прайшло ў Францыі, ён трапіў у туніскае войска і хутка прасунуўся па кар’ернай лесвіцы: быў военачальнікам, губернатарам, дыпламатам, фінансістам, дасягнуў самых высокіх службовых вяршынь, а пад канец жыцця пасяліўся ў Парыжы. Султан Абдул-Хамід, на па-
    раду шэйха Зарыфа, які і сам паходзіў з Туніса, выклікаў ужо шасцідзесяцігадовага пашу ў Стамбул, дзе ён спачатку кароткі час узначальваў фінансавае ведамства, а пасля быў прызначаны вялікім візірам. Для Турцыі (як і для іншых бедных краін) паша стаў першым значным прыкладам кіраўніка-фінансіста, якога паклікалі з Захаду ў разліку на правядзенне рэформаў, на якога, як і на яго паслядоўнікаў, ускладалі надзеі на выратаванне ўвязлай у пазыках дзяржавы якраз таму, што ён не быў у дастатковай ступені асманам, мясцовым, туркам і меў еўрапейскія погляды. 3 той самай прычыны — таму, што ён не быў ні туркам, ні мясцовым жыхаром, — паша сваю місію паспяхова праваліў. Хадзілі чуткі, што Хайрэтынпаша, вяртаючыся ў карэце з пасяджэнняў у палацы, робіць запісы па-арабску, а пасля загадвае свайму сакратару перапісваць іх па-французску. Праціўнікі пашы склалі данос, з якога вынікала, што ён не ведае турэцкай мовы і выношвае планы стварэння арабскай дзяржавы. АбдулХамід вельмі сур’ёзна ўспрымаў нават тыя паведамленні, у якіх, як ён адчуваў, праўды было няшмат, і зняў пашу з пасады вялікага візіра. Апальнаму міністру Асманскай імперыі не дазволілі вярнуцца ў любую Францыю, і яму давялося рэшту жыцця правесці ў смутку і паўтурэмным зняволенні; узімку ён жыў у асабняку, дзе ў садзе пасля пабудуюць наш дом, а ўлетку перабіраўся ў вілу на беразе Басфора, у раёне Куручэшме. Там ён пісаў даклады султану Абдул-Хаміду і ўспаміны па-французску. Мемуары, якія ён прысвяціў сваім сынам, перакладуць на турэцкую мову толькі праз восемдзесят гадоў, і тады пацвердзіцца, што пачуццё гумару ў пашы было нашмат бяднейшае за пачуццё доўгу. А пакуль, праз дваццаць гадоў, калі аднаго з сыноў пашы пакаралі смерцю за ўдзел у змове супраць Махмуда Шаўкет-пашы, асабняк, праўда, задоўга да гэтага, быў выкуплены Абдул-Хамідам і нават падораны ягонай дачцэ Шадзіе-султан.
    У нашым доме абыходзілі маўчаннем гэтыя разбураныя і спаленыя асабнякі, назаўжды звязаныя з гісторыямі аб звар’яцелых прынцах, прыдворных курцах опіуму, замкнёных на гарышчы дзецях, дочках падзішаха, якія здраджвалі сваім сужэнцам, пашах, адпраўленых у ссылку або забітых, з заняпадам і разбурэннем Асманскай дзяржавы. Mae сваякі перабраліся ў Нішанташы ў трыццатых гадах дваццатага стагоддзя, калі ўсе гэтыя асманскія пашы, прынцы, высокія чыноўнікі з прыходам Рэспублікі зніклі, а безгаспадарныя асабнякі, гэтыя маленькія палацы, пусцелі, гарэлі і паступова адыходзілі ў нябыт.
    Зрэшты, смутак гэтай загіблай культуры, руін імперыі адчуваўся паўсюль. Намаганні па еўрапеізацыі значна больш нагадваюць мне паспешлівае пазбаўленне ад рэчаў, што засталіся пасля разбуранай імперыі, рэчаў, якія наганяюць нуду, нагружаныя тужлівымі ўспамінамі, чым імкненне да мадэрнізацыі, падобна як пасля раптоўнай
    смерці каханай спяшаюцца выкінуць яе сукенкі, упрыгожанні, рэчы і фатаграфіі, каб пазбавіцца тужлівых успамінаў. Усе гэтыя высілкі замест таго, каб стварыць моцны, магутны, еўрапейскі або свой, сучасны свет, прывялі да яшчэ хутчэйшага забыцця мінуласці; спальванню і разбурэнню асабнякоў, спрашчэнню і прымітывізацыі культуры, ператварэнню дамоў у музеі чужых каштоўнасцей далі зялёнае святло. У дзяцінстве я перажываў гэта як тугу і маркоту, і толькі праз шмат гадоў, паступова, маю душу ахінуць збянтэжанасць і смутак. Пачуццё смутку, якім быў насычаны горад і якое ніяк не хацела развей-
    вацца, часам нагадвала мне, што ад абдымак смяротнай тугі трэба ратавацца ў свеце летуценняў, я адчуваў гэта падобна да таго, як мая бабуля: калі яна слухала традыцыйную турэцкую музыку, то незаўважна для самой сябе пачынала наском пантофля выстукваць рытм.
    Другім ратункам ад тугі і смутку было пайсці з мамай на вуліцу. Звычаю выводзіць дзяцей на свежае паветра ў парк або сад не было, таму дні, калі мяне выпускалі на вуліцу, мелі асаблівае значэнне. «А я заўтра пайду на вуліцу!» — казаў я з гордасцю стрыечнаму брату, малодшаму за мяне на тры гады. Спачатку, нібы па спіралі, трэба спусціцца па круглай лесвіцы, потым, перад акенцам кватэры нашага швейцара — яна амаль цалкам была ніжэй узроўню зямлі, а акенца выходзіла на дзверы (каб заўважаць тых, хто выходзіць і заходзіць), — кінуць апошні позірк на сваё адзенне і гузікі, а тады ўжо выйсці надвор і ў захапленні прашаптаць: «Вуліца!»