• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    дая дзяўчынка з конскім хвосцікам таксама назірала за ўсім гэтым, нашы позіркі сустракаліся, і мы ўсміхаліся адно аднаму. Як толькі незразумелая мне песня падыходзіла да месца «лай-ла-лай-ла-лай-лай-лай» і ўсё спявалі гучней, я з радасцю падпяваў, а потым кідаў позірк за акно і пачынаў марыць, што вось-вось цяпер, зусім ужо хутка, празвініць званок, цэлы клас загудзе і схопіць свае паліто і партфелі, і я панясу ў адной руцэ свой партфель, а другой буду трымаць велізарную далонь нашага швейцара, які павядзе нас з братам дадому, хоць там усяго тры хвіліны хады, я буду стомлены ад усяго гэтага люду, але прыспешу крокі, бо неўзабаве ўбачу маму.
    14.	Аненорабаз ьцавялп
    Калі я навучыўся чытаць і пісаць, у маім свеце фантазій адразу заззялі сузор’і літар. Цяпер у ім пасяліліся гісторыі, створаныя не маім уяўленнем або малюнкамі з кніжак, яны складаліся з літар і іх гукаў. Я міжволі чытаў усё, што толькі траплялася мне на вочы: назвы фірмаў на смеццевых баках, афішы на сценах, загалоўкі навін у газетах, рэкламныя аб’явы, назвы крамаў і рэстаранаў, надпісы на бартах грузавікоў, на абгортачнай паперы, на дарожных знаках, на пакеціках з цынамонам, на кухоннай маслёнцы і на скрыначцы з мылам, на пачку бабуліных цыгарэт і на ўпакоўках з лекамі. Часам я гучна паўтараў прачытанае ўголас, і было не важна, што часта я не разумеў сэнсу гэтых словаў. Быццам на нейкім участку майго мозгу, дзесьці паміж цэнтрам зроку і цэнтрам разумення, была ўсталяваная машынка, якая ператварала літары ў склады і гукі. Гэтая прылада ніколі не спынялася, я сам часам не заўважаў яе, як радыё ў шумнай кавярні, на якое ніхто не звяртае ўвагі.
    Па дарозе са школы дамоў, якім бы стомленым я ні быў, вочы самі сабой знаходзілі літары: «ДЗЕЛЯ ВАШАГА БАГАЦЦЯ I ЎПЭЎНЕНАСЦІ Ў БУДУЧЫНІ. СЭТТ. ПРЫПЫНАК НА ПАТРАБАВАННЕ. ТУРЭЦКІЯ КАЎБАСЫ АПІКАГЛУ. ДОМ СЯМ’І ПАМУК».
    Дома мой погляд прыкоўвалі загалоўкі ў бабулінай газеце: «КІПР: ПАДЗЕЛ АБО СМЕРЦЬ, ПЕРШАЕ Ў ТУРЦЫІ
    БАЛЕТНАЕ ВУЧЫЛІШЧА, АМЕРЫКАНЕЦ НА ВУЛІІДЫ ЦАЛАВАЎСЯ 3 ТУРЭЦКАЙ ДЗЯЎЧЫНАЙIЦУДАМ ПАЗБЕГ ЛІНЧАВАННЯ, НА ВУЛІЦАХ ГОРАДА ЗАБАРОНЕНА КРУЦІЦЬ ХУЛА-ХУП»
    Часам літары ўтваралі нейкі дзіўны шэраг, і тады гэтае чарадзейства вяртала мяне ў тыя дні, калі я толькі вучыў алфавіт і чытаў па складах. У Нішанташы, за тры хвіліны хады ад нашага дома, каля рэзідэнцыі губернатара, на некаторых квадратных тратуарных плітках былі акурат такія надпісы. Калі мы з мамай і братам ішлі з Нішанташы ў бок Таксіма і Беяглу, я скакаў па пустых плітках і пераскокваў праз літары, нібы гуляў у класікі; надпіс я чытаў задам наперад: «АНЕНОРАБАЗ ЫДАВЯЛП».
    Гэты магічны загад перш за ўсё абуджаў ува мне жаданне неадкладна плюнуць, але за два крокі ад губернатарскай рэзідэнцыі быў паліцэйскі пост, і таму надпіс,
    за якім, да таго ж, сачылі паліцыянты, непакоіў мяне. Я кожны раз баяўся плюнуць незаўважна для самога сябе. Мне здавалася, што так робяць тыя дарослыя, якія ў школе часта атрымлівалі прачуханку ад настаўніка за глупства, ляноту і нахабства. Так, на вуліцы часта трапляліся людзі, якія не толькі плявалі, але нават і смаркаліся на брук, таму што ў іх не было насоўкі, але ў тыя гады ў Стамбуле такіх грэшнікаў было не так шмат, каб пісаць на тратуарах падобныя загады. Пазней, калі я даведаўся пра кітайскія плявальніцы і пра тое, як шмат аматараў пляваць сабе пад ногі ёсць сярод некаторых іншых народаў, я задаваўся пытаннем, чаму ж не такая ўжо і патрэбная ў Стамбуле забарона так і не сцерлася з маёй памяці. (Дагэтуль, калі гаворка заходзіць пра Барыса Віяна, мне перш за ўсё ўспамінаюцца не лепшыя яго раманы, а даволі кепская кніжка пад назвай «Я прыйду плюнуць на вашы магілы».)
    Можа быць, надпіс на тратуары ў Нішанташы мне ўрэзаўся ў памяць таму, што час, калі ў маёй галаве сама сабой пачала ўключацца чытальная машынка, супаў з тым часам, калі мама пачала настойліва ўнушаць нам з братам, што можна, а чаго нельга рабіць за межамі до-
    ма, іншымі словамі, як паводзіць сябе з чужымі людзьмі. У тыя дні мама часта клікала нас да сябе і пачынала даваць разнастайныя павучанні, напрыклад, што ні ў якім разе нельга купляць і есці прысмакі ў брудных вулічных гандляроў, а ў рэстаране нельга замаўляць катлеты, таму што фарш для іх робіцца з самага дрэннага, тлустага і нясвежага мяса. Я слухаў гэтыя павучанні, і яны блыталіся з тым, што раз-пораз чытала машынка ў маёй галаве: «МЫ ЗАХОЎВАЕМ МЯСА Ў ХАЛАДЗІЛЬНІКУ». Іншым разам мама нам нагадвала, што на вуліцы трэба трымацца далей ад незнаёмцаў: «АСОБАМ ДА 18 УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ», — падтаквала ёй машынка. «ЧАПЛЯЦЦА ЗА ПРЫСТУПКУ ЗАБАРОНЕНА! НЕБЯСПЕЧНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ!» — абвяшчаў надпіс ля задніх дзвярэй вагона, для мяне ён выглядаў як афіцыйны загад, таму што быў згодны з мамінымі словамі, маўляў, гэта дзікунства — катацца на прыступцы і не плаціць за праезд. Гэта тычылася і надпісу на карме параходаў гарадскіх ліній: «НАБЛІЖАЦЦА ДА ВІНТОЎ ЗАБАРОНЕНА! НЕБЯСПЕЧНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ!» Мамін голас, які казаў не кідаць смецце на зямлю, зліваўся ў маёй галаве з афіцыйным загадам: «НЕ ПАКІДАЦЬ СМЕЦЦЕ!», — але неафіцыйны надпіс, зроблены на сцяне ад рукі крывымі літарамі, «КІНЕШ СМЕЦЦЕ, МАЦЬ ТВАЮ...!» збіваў мяне з тропу. Калі мама казала, каб мы ніколі і нікому, акрамя сваіх бабуль, не цалавалі руку , у маёй галаве ўсплываў надпіс на бляшанцы анчоўсаў: «ПРЫГАТАВАНА БЕЗ ДОТЫКУ РУК». Нейкая сувязь, магчыма, існавала і паміж надпісамі «КВЕТКІ HE РВАЦЬ» або «НЕ ДАКРАНАЦЦА» і мамінай забаронай: «Не паказвай пальцам!», — якую яна часта паўтарала
    * Турэцкі звычай цалаваць руку выяўляе глыбокую пашану да чалавека і выглядае так: спачатку трэба дакрануцца вуснамі да тыльнага боку далоні, а потым прыкласціся да месца пацалунку сваім ілбом, вельмі распаўсюджаны ў традыцыйных асяродках.
    на вуліцы. Але як я павінен быў разумець надпіс «ВАДУ 3 ФАНТАНА HE ПІЦЬ», калі ў гэтым фантане ніколі не было вады, або таблічку «ПА ГАЗОНАХ HE ХАДЗІЦЬ», што тырчала ў парках пасярод голай зямлі, там, дзе не было ніводнай травінкі?
    Каб лепш зразумець «культурніцкую» логіку такіх таблічак, якія літаральна затапілі горад перасцярогамі, запалохваннямі і пагрозамі, паглядзім, што пісалі ў стамбульскіх газетах аўтары пастаянных калонак і іх папярэднікі, так званыя «гарадскія рэпарцёры».
    15.	Ахмет Расім і іншыя гарадскія рэпарцёры
    Гэта адбылося ў канцы 1880-х гадоў, на самым пачатку трыццацітрохгадовай дэспатыі султана Абдул-Хаміда. Аднойчы дзверы рэдакцыі маленькай газеткі «Саадэт»", што месцілася ў квартале Бабыалі”, «раптам» распахнуліся, і ўвайшоў высокі чалавек у чырвонай фесцы, «апрануты па-вайсковаму», у мундзіры з чырвонымі абшлагамі ён аклікнуў маладога журналіста дваццаці пяці гадоў, які ад самай раніцы працаваў там.
    «Сюды! — і малады журналіст сам не свой ад жаху падняўся з месца. — Феску бяры! За мной!»
    Малады журналіст і чалавек у вайсковым мундзіры селі ў карэту, што чакала ля дзвярэй, і рушылі ў дарогу. У поўным маўчанні яны пераехалі мост Сімпатычны невысокі малады журналіст адважыўся спытацца, куды яны едуць, толькі на паўдарозе.
    «Да ягамосці міністра двара! Загадана даставіць неадкладна!»
    * Літаральна «Дабрабыт».
    ** Квартал у гістарычным раёне Стамбула, недалёка ад палаца Топкапы; у той час там змяшчаліся ўсе газеты і выдавецтвы.
    *** Мундзіры з чырвонымі абшлагамі ў асманскім войску насілі некаторыя генералы.
    **** j-[a ўс|м відацЬ> размова ідзе пра Галацкі мост, што стаіць над бухтай Залаты Рог, і героі едуць у султанскі палац.
    У палацы маладому журналісту спачатку сказалі пачакаць, а потым правялі ў кабінет, дзе за сталом сядзеў сівабароды чалавек, ён проста кіпеў ад злосці.
    «Сюды!» — грымнуў ён і паказаў на раскрыты перад ім на стале асобнік «Саадэт», потым раз’юшана рыкнуў: «Што гэта значыць?»
    Малады журналіст і разабраць не паспеў, што яму паказваюць, а чалавек пачаў на яго крычаць:
    «Усіх вас трэба сцерці ў пыл! Здраднікі! Няўдзячнае быдла!»
    Малады журналіст, хоць і быў напалоханы да паўсмерці, разглядзеў, што гнеў міністра выклікаў верш аднаго памерлага паэта з рэфрэнам: «Няўжо вясна ніколі не настане?»
    «Мой гаспадар...» — пачаў быў ён сваё тлумачэнне.
    «Пагавары мне тут... Прэч!» — крыкнуў міністр двара.
    Праз пятнаццаць хвілін маладога журналіста, які ўсё яшчэ дробна-дробна калаціўся, зноў выклікалі ў кабінет. Але кожны раз, калі ён адкрываў рот у спробе растлумачыць, што верш напісаў не ён, на яго сыпаліся абразы і пагрозы.
    «Нахабнікі! Вырадкі! Бессаромнікі! Падлюгі! Сабакі! Богаадступнікі! Шыбенікі!»
    Малады журналіст зразумеў, што яму не дадуць нават адкрыць рот, тады ён сабраўся з духам, дастаў з кішэні камізэлькі сваю пячатку і паклаўяе на стол. Міністр прачытаў імя на ёй і адразу зразумеў, што выйшла памылка.
    «Як цябе клічуць?»
    «Ахмет Расім».
    Праз сорак гадоўу кнізе «Журналіст, паэт, пісьменнік», дзе былі сабраныя яго пісьменніцкія ўспаміны, Ахмет Расім, з уласцівым яму тонкім гумарам і нязменнай жыццярадаснасцю, ва ўсіх неверагодных дэталях расказваў, што міністр двара султана Абдул-Хаміда, як толькі зразумеў сваю памылку, падазваў яго словамі: «Ну-тка, пры-
    сядзь, сынок», потым выцягнуў шуфляду ў стале, жэстам запрасіў падысці бліжэй і даў пяць лір. «Даруй і не злуй на мяне. I нікому не кажы!» — дадаў ён і адпусціў журналіста дахаты.
    Праз жыццярадаснасць, пачуццё гумару і любоў да сваёй справы Ахмет Расім стаў адным з самых выбітных пісьменнікаў Стамбула. Смутак як вынік «катастрофы», што ахінаў раманіста Танпынара, паэта Ях’ю Кемаля і мемуарыста А. Ш. Хісара, Ахмет Расім змог ураўнаважыць нястрымнай энергіяй, аптымізмам і нязменным добрым настроем і тым самым пакінуць яго нібы ўбаку. Як усе пісьменнікі, закаханыя ў Стамбул, ён цікавіўся яго гісторыяй і пісаў гістарычныя кнігі, але, нягледзячы на гэта, яму ўдавалася стрымліваць пачуццё смутку і страты, і таму ён не шукаў «страчаны залаты век» у мінулым. Для яго мінулае Стамбула не было запаветнай скарбніцай моцы і творчых сіл для пісання вялікіх твораў у еўрапейскім духу, ён любіў дзень пры дні назіраць за пераменамі ў жыцці горада і яго насельнікаў, і горад быў для яго цудоўнай вясёлай краінай.
    Ахмет Расім, як і занятыя штодзённымі справамі стамбульцы, не вельмі цікавіўся пытаннем сутыкнення культур Усходу і Захаду або праблемай «змены цывілізацый». Еўрапеізацыя цікавіла яго забаўнымі перагібамі і фанабэрыстымі нахабнікамі, з якіх можна было ўдосталь пасмяяцца. У юнацтве ён без асаблівага поспеху пісаў дыдактычныя раманы і вершы, што ў выніку абвастрыла яго адчуванне ўсялякага фалыну і напышлівасці, іх ён выкрываў з тонкім гумарам і цынізмам. У тым, як Ахмет Расім кпіць з прытворнай манеры чытання некаторых стамбульскіх паэтаў, якую яны прыпісвалі, нібыта, французскім паэтам Парнаса або дэкадэнтам, з таго, як яны спынялі першага стрэчнага і бясконца чыталі яму свае вершы, ці з таго, як спрытна яны пераводзілі любую размову на сваю літаратурную дзейнасць або свае вершы, мы адчуваем, наколькі далёкім ён быў ад культуры выбіт-