Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
ных дзеячоў еўрапеізацыі, большасць з якіх пачынала, як і ён, шараговымі службоўцамі на вуліцы Бабыалі.
Аднак стыль і манера пісьма Ахмета Расіма па-сапраўднаму праявіліся ў яго прафесійным занятку, ён быў аўтарам штодзённай газетнай калонкі, ці, як казалі тады на французскі манер, фельетаністам. Палітычныя тэмы не выклікалі ў яго асаблівага энтузіязму, апроч нейкіх надзвычайных скандалаў, да таго ж дзяржаўны ўціск і цэнзура рабілі такі занятак небяспечным і марным (ён з гумарам згадваў, як з яго калонкі выразалі столькі, што часам яна выходзіла амаль пустая), таму ўсе свае сілы ён аддаваў роднаму гораду, за якім назіраў з прыемнасцю і ахвотай. («Калі палітычныя забароны і абмежаванні не даюць вам знайсці добрую тэму, пішыце пра праблемы гарадской адміністрацыі і наогул пра гарадское жыццё, яны заўжды знаходзяць свайго чы-
тача!» — такую параду дае стамбульскі журналіст сто трыццаць гадоў таму.)
Вось і выйшла, што цэлых паўстагоддзя Ахмет Расім нястомна апісваў усё-ўсё ў Стамбуле, ад самых розных п’яніц да вулічных гандляроў з ускраін, ад бакалейных крам да жулікаў, ад музыкаў да жабракоў, ад прыгажосці басфорскіх кварталаў да корчмаў, ад гарадскіх навін да цэн на рынках, ад забаўляльных месцаў, футбольных пляцовак і паркаў да базараў, ад хараства кожнай пары года да вулічных натоўпаў, ад гульняў у снежкі і катання на санках да гісторыі турэцкага кнігадрукавання, ад разнастайных чутак да меню ў рэстаранах. Ён вельмі любіў ствараць спісы і класіфікацыі, а таксама меў выдатную здольнасць заўважаць характэрныя рысы розных людзей. Ён адчуваў сябе батанікам у казачна багатым разнастайнымі раслінамі лесе і з захапленнем назіраў за еўрапеізацыяй, мігрантамі і віражамі гісторыі, што прыносілі гораду размаітыя перамены, дзівосы, няшчасці і недарэчнасці. Яго заўсёдная парада маладым пісьменнікам — «заўжды браць з сабой нататнік» на прагулку па горадзе.
Самыя лепшыя з гэтых бегла напісаных газетных артыкулаў, што выходзілі ў 1895-1903 гадах, Ахмет Расім сабраў у кнізе «Гарадскія лісты». 3 нязменнай іроніяй ён называў сябе «гарадскім рэпарцёрам», які на правах выведніка совае свой нос у скаргі на гарадскую гаспадарку, штодзённае жыццё гараджан, трымае руку на пульсе вуліцы; у гэтым ён браў прыклад з французскіх літаратараў і журналістаў, сярод якіх такая звычка пашырылася яшчэ ў 1860-я гады. Намык Кемаль, не толькі прыхільнік п’ес і вершаў Віктора Гюго, але і пераемнік яго рамантычнага і змагарскага духу, у 1867 годзе ў газеце «Тасвір-і Эфкяр»* выдаў «Лісты пра месяц Рамазан», чым паказаў
* Літаральна «Карціна меркаванняў», адна з самых вядомых асманскіх газет.
чытачам асманскай эпохі, што лістамі могуць карыстацца не толькі дзяржаўныя мужы, каб запалохваць адзін аднаго або дзяліцца сакрэтамі з каханкамі; выявілася, што праз надрукаваныя «лісты» можна размаўляць з цэлым горадам, нібы з каханым, з блізкім чалавекам. У гэтых лістах Намык Кемаль расказвае падрабязнасці стамбульскага жыцця падчас месяца Рамазан; пазней многія пісьменнікі скарысталіся імі як прыкладам для ўласных гарадскіх рэпартажаў, але разам з тым традыцыя гэткіх лістоў, напісаных з даверам, як для блізкіх сяброў або вузкага сямейнага кола, стварала ўражанне, нібы замкнёныя на сабе стамбульцы праз газеты пачалі ліставацца адно з адным і ўтварылі суполку блізкіх, любімых людзей, сваякоў. Акрамя Ахмета Расіма, сярод рэпарцёраў гарадскога жыцця быў рэдактар газеты «Басірэт» Аліэфендзі па мянушцы Празорлівы (ягоная газета выходзіла пры падтрымцы султанскага двара, а калі праз выпадковую памылку ў ёй неабачліва надрукавалі нешта непажаданае і газета была зачынена, рэдактара ўзгадвалі як Непразорлівага Алі-эфендзі), але пачуцця гумару ён не меў наогул і таму ў сваіх лістах быў апантаны крытыкай, парадамі і павучаннямі, за што і здабыў славу самага прыдзірлівага стамбульскага рэпарцёра. 3 артыкулаў Ахмета Расіма, які вельмі любіў музыку і нават сам складаў яе, да нас нібы далятаюць размаітыя гукі штодзённага гарадскога жыцця, а вось лісты Празорлівага Алі-эфендзі нібыта паказваюць нам нямы чорна-белы фільм з жыцця стамбульскіх вуліц 1870-х.
Вельмі многія аўтары газетных калонак, ад Ахмета Хашыма да Бурхана Фелека, ледзьве не ўсё дваццатае стагоддзе пісалі свае гарадскія лісты, хай і не называлі іх так, адрасаваныя стамбульцам; яны пісалі пра фарбы, пахі і гукі Стамбула, але, акрамя гумару і іх уласных
* Літаральна «Празорлівасць».
меркаванняў, гэтыя нататкі змяшчалі дапаможнікі прыстойных паводзін на вуліцах, у парках і садах, у крамах і забаўляльных месцах, на параходах, мастах, на плошчах і ў трамваях. Султана, дзяржаву, урад, паліцыю, войска, буйных рэлігійных дзеячоў і часам нават гарадскую адміністрацыю крытыкаваць было вельмі цяжка, таму адзінай мішэнню назапашанага гневу і раздражнення,
якую яны маглі знайсці для сваіх нарысаў, аказваліся безабаронныя і безаблічныя стамбульцы з іх справамі, шпаркімі ці, наадварот, няспешнымі прагулкамі па горадзе. Усё, што рабілі апошнія сто трыццаць гадоў на вуліцах Стамбула яго жыхары, вядома ж, не такія выхаваныя, як рэпарцёры і іх чытачы, што ела, пра што гаварыла, ад чаго шумела гэтая грамада, мы ведаем дзякуючы руплівай крытыцы аўтараў гарадскіх лістоў, гнеўнай, часам спагадлівай, але часцей за ўсё пагардлівай.
Усе сорак пяць гадоў, як я ўмею чытаць і пісаць, варта мне толькі зазірнуць у газетную калонку якога-небудзь аўтара, няважна, з заснаванымі на вернасці традыцыйным каштоўнасцям або з праеўрапейскімі папрокамі і парадамі, я з радасцю прыгадваю мамін вокліч: «НЕЛЬГА ПАКАЗВАЦЬ ПАЛЬЦАМ!»
16. He хадзіце па вуліцах з разяўленым ротам
Прапаную вам выпадковую падборку парад, засцярог, скаргаў і проста перлаў з самых займальных старонак неабсяжнай спадчыны слынных і малавядомых гарадскіх рэпарцёраў, што пісалася цягам ста сарака гадоў гісторыі стамбульскай журналістыкі.
«Нашы маршрутныя конныя экіпажы былі натхнёныя французскімі амнібусамі, але дарогі ў нас настолькі разбітыя, што ад Беязыта да Эдырнекапь/ яны скачуць з каменя на камень, нібы жабы» (1894).
«Выклікае агульнае абурэнне, што пасля кожнага дажджу ўсе гарадскія плошчы залівае, нібы паводкай. Той, хто павінен гэтым займацца, няхай ужо зоймецца» (1946).
«У выніку павышэння арэнды гандлёвых плошчаў і бясконцага наплыву мігрантаў нашыя параходы спачатку запаланілі вандроўныя гандляры брытвамі, абаранкамі, фаршыраванымі мідыямі, папяровымі сурвэткамі, тапкамі, відэльцамі і нажамі, галантарэяй, цацкамі, вадой з газам і без, а цяпер да іх далучыліся разносчыкі розных ласункаў і салодкіх прысмакаў, смажаных вантробаў і мяса» (1949).
«Выказвалася прапанова ўвесці форму для рамізнікаў, каб наш горад выглядаў прыгажэй. Як было б шыкоўна, калі б гэтая задумка ажыццявілася!» (1897)
«Адна з заваёў ваеннага становішча — цяпер маршруткі могуць спыняцца толькі на адмыслова пазначаных ім прыпынках. Якая анархія з гэтым была раней!» (1971)
«Правільнае рашэнне: прадаўцы шэрбету не змогуць ім гандляваць, пакуль не паведамяць гарадской адміністрацыі, з якой садавіны і з якімі фарбавальнікамі ён прыгатаваны» (1927).
«Калі вы ўбачылі на вуліцы прыгожую жанчыну, не глядзіце на яе пажадліва або з нянавісцю, нібыта хочаце яе забіць; калі вашыя позіркі сустрэнуцца, ветліва ўсміхніцеся, адвядзіце вочы і ідзіце сваёй дарогай» (1974).
«Натхнёныя прыкладам знакамітай парыжскай газеты "Матэн”, у якой выйшаў артыкул аб належных паводзінах на вуліцы, мы таксама вырашылі нагадаць тым, хто не ведае правілаў, адно вядомае выслоўе: не хадзіце па вуліцы з разяўленым ротам» (1924).
«Будзем спадзявацца, што новыя лічыльнікі, усталяваныя на ўсіх таксі на загад вайсковага рэжыму, вернуць таксістаў і іх пасажыраў на дваццаць гадоў назад, у той час, калі лічыльнікі яшчэ не знялі з машын. Тады ў нашым
горадзе больш не будзе скандалаў і зваротаў у пастарунак праз тое, што таксісты спачатку кажуць «дасі, колькі зможаш», а потым неміласэрна таргуюцца з пасажырам» (1983).
«Гандляры пражаным гарохам і цукеркамі, якія дазваляюць дзецям плаціць не грашыма, а кавалачкамі свінцу, не ратуюць іх ад крадзяжу: наадварот, гэта прыводзіць да таго, што ў Стамбуле цягаюць камяні з крыніц, адрываюць у іх краны і здзіраюць свінцовае пакрыццё з магільных склепаў і мячэцяў» (1929).
«Гучнагаварыцелі на грузавіках, з якіх прапануюць газ у балонах, бульбу і памідоры, а таксама жудасныя крыкі саміх гандляроў зрабілі з горада суцэльнае пекла» (1992).
«Ачысціць горад ад сабак адным махам не ўдалося. Калі б з такім імпэтам працавалі хоць пару дзён, калі б іх усіх павывозілі на выспу Хаірсызада, калі б паразганялі ўсе сабачыя зграі, тады, можа быць, горад і быў бы цал-
кам пазбаўлены ад гэтых жывёл... Цяпер жа зноў на вуліцах не сціхае “Р-р-р-р...”» (1911).
«Ламавікі без усялякай літасці зноў і зноў перагружаюць сваіх коней і б’юць няшчасных жывёл проста пасярод горада» (1875).
«Мы кажам: "Бедната так зарабляе свой хлеб!” — і заплюшчваем вочы на тое, што іх вазы тоўпяцца ў самых выдатных месцах нашага горада, а стамбульскія краявіды асуджаныя на гэтую несправядлівасць» (1956).
«Як жа шмат стала ў нас аматараў першымі выскокваць з парахода або з іншага транспарту, такіх скакуноў не спыніць нават воклічам: "Хто першы — той асёл!”, яны ўсё адно не будуць чакаць, пакуль параход падыдзе да вакзала Хейдарпаша» (1910).
«Некаторыя газеты дзеля павышэння накладу пачалі друкаваць вынікі латарэі ў падтрымку рэспубліканскай авіяцыі, і ў дні розыгрышу перад дзвярыма іх рэдакцый выстройваюцца пачварныя чэргі і збіраецца натоўп чытачоў»(1928).
«Залаты Рог больш не Залаты Рог, мы знішчылі яго абломкамі караблёў, кіслотнымі адходамі фабрык, мазутам, што ліецца проста з цэхавай каналізацыі, цяпер ён зрабіўся ўсяго толькі сцёкавай канавай на бойні» (1968).
«Нашаму гарадскому рэпарцёру часта дасылаюць скаргі на начных вартаўнікоў некаторых кварталаў і рынкаў: замест таго, каб несці варту і абыходзіць вуліцы, яны дрэмлюць па кавярнях, і ў многіх кварталах не чуваць іх ляскоткі» (1879).
«Знакаміты французскі пісьменнік Віктор Гюго меў звычку ездзіць па Парыжы на другім паверсе амнібуса і назіраць за жыццём гараджан. Учора мы таксама ўзялі