Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
з яго прыклад і выявілі, што вельмі многія гараджане ў Стамбуле ходзяць па вуліцах вельмі няўважліва, яны раз-пораз сутыкаюцца адно з адным, кідаюць на зямлю білеты, абгорткі ад марозіва і кукурузныя агрызкі, пешаходы ідуць па праезнай частцы, а машыны выязджаюць на тратуар, і ўсе ў горадзе апранутыя вельмі дрэнна не ад беднасці, а праз ляноту і невуцтва» (1952).
«Ад сумятні на дарогах мы ўратуемся, толькі калі перастанем паводзіцца на вуліцах і плошчах як нам прыйдзе ў галаву, паводле ўнутранага голасу, і будзем выконваць правілы дарожнага руху, як гэта робяць на Захадзе. Іншае пытанне, колькі знойдзецца ва ўсім горадзе чалавек, якія ведаюць правілы дарожнага руху...» (1949)
«Вялізныя гадзіннікі паабапал моста ў Каракёі, як і ўсе астатнія гарадскія гадзіннікі, паказваюць кожны свой час і таму катуюць стамбульцаў пустымі надзеямі: адны лічаць, што параход стаіць каля прыстані, а ён ужо даў-
но адчаліў, a іншыя — што параход ужо ў дарозе, хоць ён яшчэ чакае каля прыстані» (1929).
«Прыйшла пара дажджоў, і — якое хараство! — раскрыліся парасоны, але ці ўмеем мы хадзіць пад імі так, каб не павыколваць вочы мінакам, каб не стукацца парасонамі, нібы электрамабілі ў луна-парку, і не падбіваць адзін аднаго на тратуарах, як дрэйфуючыя міны, толькі таму, што парасон перакрывае нам агляд?» (1953)
«Так шкада, што з-за процьмы порнавідэасалонаў, зборышчаў і натоўпаў, з-за паветра, атручанага выхлапамі аўтобусаў і машын, ужо нельга выйсці прагуляцца па Беяглу» (1981).
«Калі дзе-небудзь у Стамбуле выяўляюць заразную хваробу, гарадскія службы звычайна сям-там па нечыстотах і адкідах на вуліцах распырскваюць вапну; тым часам бруду на вуліцах усё болып...» (1910)
«Агульнавядома, што мясцовыя ўлады меліся цалкам ачысціць горад ад дзікіх сабак і аслоў, а з дапамогай паліцыі — ад жабракоў і валацуг таксама. Аднак не падобна,
што гэта было зроблена, і яны, у дадатак, паказалі сябе як мізэрная купка лжэсведкаў» (1914).
«Учора, маўляў, выпаў снег, і ўжо не трэба ні прапускаць перад сабой у трамвай, ні шанаваць старэйшых... Мы ўсе з жалем назіраем, як у горадзе забываюцца на прыстойныя паводзіны, якіх, па сутнасці, ніхто і не ведае» (1927).
«Гэтым летам у кожным куточку Стамбула людзі штовечар, нібы шалёныя, запускалі свае святочныя феерверкі, але я высветліў, колькі каштавалі іх паказныя забавы, і падумаў, што калі б усе гэтыя грошы былі выдаткаваныя на адукацыю дзяцей з бедных сем’яў нашага дзесяцімільённага горада, тады б нават тыя грамадзяне, што цешацца на сваіх вяселлях, былі больш шчаслівыя. Хіба не праўда?»(1997)
«Асабліва апошнім часам будынкі ў "левантыйскім” стылі, ад якіх еўрапейскім майстрам робіцца млосна, авалодваюць густам і сэрцамі людзей, яны ўсё мацней і мацней угрызаюцца ў краявіды Стамбула, нібы моль, што пажырае выдатную тканіну. Калі так пойдзе і далей, то ўвесь наш горад, як Беяглу і Юксэккалдырым, стане чарадой агідных будынкаў, а прычыну гэтага варта шукаць не ў пажарах ці ў нашых цяперашніх беднасці і бяссіллі, але ў нашым захапленні ўсім новым» (1922).
17. Асалода малявання
Неўзабаве пасля пачатку вучобы ў школе я адкрыў у сабе вялікую цягу да малявання. Аднак тут слова «адкрыў» выглядае не зусім адпаведным, нібы я, як Калумб, калі адкрыў Амерыку, знайшоў тое, што ўжо існавала, але проста раней гэтага ніхто не заўважаў. Мастацкі густ або здольнасці да жывапісу ў мяне былі, але да пачатку школьнага жыцця я не надаваў ім асаблівай увагі. Так што лепш сказаць, што я захапіўся маляваннем і адчуў усю яго прыемнасць. А так званая «здольнасць» выявіла асаблівы склад душы і ўменне. Інакш бы нічога такога не было.
А нават калі і было, то не было б такім важным для мяне. Я адчуў прыемнасць малявання, і гэта рабіла мяне шчаслівым. Вось што было самым галоўным.
Праз шмат гадоў я неяк вечарам спытаў бацьку, як яны з мамай зразумелі, што ў мяне ёсць здольнасці да малявання. «Ты намаляваў дрэва, — адказаў тата, — а потым дамаляваў на галіне варону. Мы з мамай пераглянуліся. Намаляваная варона сядзела на галіне менавіта так, як сядзяць сапраўдныя вароны».
Можа быць, усё было не зусім так або нават зусім не так, усё адно, мне спадабалася гэтая гісторыя, і я адразу паверыў у яе. У сем гадоў я, відавочна, не мог выдатна намаляваць дрэва і варону. У татавай гісторыі інтрыгуе іншае — як тата, а за ім і мама так адразу вырашылі, што
ў мяне ёсць «мастацкія здольнасці». Па ўсім відаць, для таты, з яго заўсёдным аптымізмам і самаўпэўненасцю, з яго шчырай верай у выдатнасць усяго, што б ні зрабілі яго сыны, мая здольнасць была відавочнай. Тады, вядома, такія думкі не прыходзілі мне ў галаву. Як і бацькі, я паверыў, што ўва мне ёсць нейкая, звязаная з маляваннем надзвычайная асаблівасць, якую іншыя пазней назавуць талентам.
Калі я паказваў свае малюнкі дарослым, яны хвалілі мяне, казалі прыемныя словы і нават глядзелі на мяне з захапленнем, вельмі падобным на шчырае здзіўленне. Мне ў рукі нібы далі механізм, з дапамогай якога я мог выклікаць сімпатыю ці любоў да сябе, атрымаць пацалунак ці пахвалу. Калі мне рабілася сумна, я ўспамінаў пра гэта і пачынаў маляваць. Бацькі ўвесь час куплялі мне паперу, фарбы, алоўкі, я нястомна пускаў іх у ход, а намаляванае часцей за ўсё паказваў тату. Ён рэагаваў менавіта
так, як мне хацелася, кожны раз ён разглядаў малюнак з нечаканым нават для мяне захапленнем і здзіўленнем, а потым каментаваўяго. «Як выдатна ты перадаў позу гэтага рыбака! Ад яго смутку нават мора зрабілася цёмнае. Побач — ці не яго сын? I птушкі таксама чакаюць рыбы. Вельмі трапна!»
Я тут жа бег назад і вяртаўся да малюнка. Уласна кажучы, побач з рыбаком быў ягоны сябра, а не сын, але я памылкова зрабіў яго малаватым, і ён выглядаў як сын. Тым не менш я ведаў, што мяне ўсё адно пахваляць. Потым, трымаючы ў памяці такія прыемныя татавы словы, я паказваў малюнак маме і казаў:
«Паглядзі, як у мяне атрымалася. Гэта рыбак са сваім сынам».
«Малайчына, сонейка маё. Вельмі добра, — адказвала мама. — А можа, ты б крыху павучыў урокі?»
Аднойчы я маляваў штосьці ў школе, і паглядзець на мой малюнак збегся ўвесь клас. Шчарбаты настаўнік нават павесіў мой лісток на сцяну. Я адчуваў сябе так, нібыта з маіх кішэняў самі сабой пачалі выскокваць шакаладкі і цацкі. Варта было, як фокусніку, які дастае ніадкуль труса або галубоў, толькі намаляваць нешта незвычайнае і паказаць яго, як пахвалы адразу сыпаліся на мяне.
Да таго ж цяпер мае здольнасці праз бясконцыя практыкаванні паволі ператвараліся ў сапраўднае майстэрства. Я звяртаў увагу на карцінкі ў коміксах, на карыкатуры ў газетах і на простыя малюнкі ў школьных падручніках, на тое, як на іх намаляваны дом ці дрэва або паставы людзей. Краявіды, рэчы, вуліцы я ніколі не маляваў з натуры — я аднаўляў у памяці малюнкі, якія бачыў раней. Каб малюнак запомніўся і натхніў мяне, ён павінен быў быць простым, як карыкатура, малюнак у коміксе ці школьным падручніку. А вось алейны жывапіс і фатаграфіі былі для мяне заблытанымі, нібы само
жыццё, нават болып. Я не мог зразумець, як яны зроблены, і таму ні натхнення, ні жадання маляваць яны ў мяне не выклікалі. Я любіў кніжкі-размалёўкі, мы з мамай часта хадзілі ў краму Аладзіна, каб купіць яшчэ адну, але не затым, каб размалёўвацв карцінкі. Я ўважліва глядзеў на іх, а потым сам выводзіў іх на паперы. А намаляваныя дом, дрэва, вуліца заставаліся ў маёй памяці.
Мне падабалася маляваць дрэвы. Спачатку я маляваў дрэва, адно самотнае дрэва. Потым хутка-хутка я дамалёўваў яму галіны і лісце. А пасля — горы, што віднеліся за галінамі, за лісцем. За адной гарой — дзве іншыя, крыху большыя. I, нарэшце, натхнёны прыкладамі японскага жывапісу, у самай далечыні я змяшчаў самую высокую і велічную гару. А потым рука ўжо выводзіла іх лёгка, нібы сама сабой. Аблокі і птушкі выходзілі ў мяне гэтак жа, як на тых малюнках, што я бачыў. Хоць я і маляваў па памяці, але гэта былі мае выявы дрэў, гор, аблокаў, і былі яны нібы сапраўдныя. Напрыканцы наставаў самы прыемны момант. За ўсімі гарамі, на вяршыні самай высокай гары я некалькімі штрыхамі пазначаў снег.
Я браў малюнак са стала, крыху аддаляў яго ад вачэй і з задавальненнем разглядаў, што атрымалася. Я паварочваў галаву то направа, то налева, то падносіў малюнак блізка да вачэй, то глядзеў на выцягнутай руцэ. Так, думаў я, атрымалася, прыгожа, і гэта зрабіў я. Так, не дасканала, вядома, я зрабіў, але прыгожа. Ствараць гэты малюнак было гэтаксама прыемна, як глядзець з акна на вуліцу, і цяпер я з задавальненнем разглядаў яго, як і малюнкі, зробленыя іншымі.
Бывала, я глядзеў на свой малюнак і адчуваў, што мне не хапае позірку чужых вачэй, з боку. А бывала, на творчым уздыме я хацеў прадоўжыць імгненні гэтага непараўнальнага задавальнення, перажыць яго зноў. Самым надзейным тады было дамаляваць яшчэ адно воблака, некалькі птушак або лісткоў.
У больш познія гады я, здаралася, думаў, што такія маленькія дадаткі «псуюць» мой малюнак. Але мне так хацелася зноў адчуць гэтую асалоду малявання, што я не мог утрымацца і вяртаўся да майго добра вядомага надзейнага сродку. Часам жа, калі жаданне яшчэ раз паспытаць гэтай асалоды рабілася нясцерпным і ажно закіпала ў душы, я браўся за новы малюнак.
У чым жа была для мяне прыемнасць малявання? Тут ваш апавядальнік павінен ненадоўга пакінуць убаку перажыванні маленькага хлопчыка і звярнуцца да роздумаў пяцідзесяцігадовага пісьменніка, які праз асэнсаванне дзіцячага досведу спадзяецца лепш зразумець самога сябе.
1. Вядома, разам з асалодай ад стварэння малюнка я атрымліваў задавальненне таму, што магу ўмомант стварыць нешта выдатнае і ўсе навокал будуць гэтым захапляцца. Я ведаў, што мне дастаткова паказаць камунебудзь свой малюнак, і ён спадабаецца, мяне будуць хваліць і казаць прыемныя словы, я адчуваў, як уцешнае пачуццё займае маю душу яшчэ ў часе малявання. Паступова гэтае прадчуванне рабілася болып глыбокім, з часам яно стала неаддзельным ад малявання, і, як толькі пэндзлік кранаў паперу, мяне ахоплівала радасць.
2. Пастаянныя практыкаванні і пільная ўвага да чужых малюнкаў зрабілі мой позірк учэпістым, а руку — па-майстэрску ўпэўненай. Калі я маляваў тое самае дрэва, рука рухалася нібыта сама сабой. 3 прыемнасцю, амаль зачаравана, я сачыў за хуткімі рухамі пэндзліка па паперы, рука сама крэсліла лініі, нібы адрозная ад мяне істота. Здавалася, нехта іншы пасяліўся ўва мне і маляваў. У гэтай іншай асобы былі кемлівасць, прывабнасць, яскравасць, ад якіх у мяне круцілася галава, і мне з усёй моцы хацелася верыць, што і я сам магу быць такім. Пакуль я захапляўся гэтым кімсьці, іншая частка маёй свядомасці сачыла за малюнкамі, за выгінамі дрэ-