Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
Качу з поўным правам ганарыўся «Энцыклапедыяй Стамбула» і называў яе «першай у свеце энцыклапедыяй, прысвечанай аднаму гораду», але праз сем гадоў ён спыніўся на паўдарозе і зноў пачаў выданне энцыклапедыі з літары «А». На той момант Качу было ўжо пяцьдзясят тры гады, і ён баяўся, што яго ўнікальная энцыклапедыя зноў застанецца незавершанай, таму ён вырашыў абмежаваць яе аб’ём пятнаццаццю тамамі і спрабаваў пісаць артыкулы больш «папулярнай» мовай. Цяпер ён быў больш упэўнены ў сабе, менш азіраўся на людскія забабоны і ставіўся да іх больш мякка ды проста, а таму не бачыў перашкод для таго, каб выказваць на старонках энцыклапедыі свае ўласныя густы, зацікаўленні і прыхільнасці. Другая «Энцыклапедыя Стамбула» Рашата Экрэма Качу пачала выходзіць у 1958 годзе, а ў 1973-м зноў спынілася на паўдарозе, на адзінаццатым томе, і ўсё яшчэ на літары «Г», але яе артыкулы, прысвечаныя Стамбулу XX стагоддзя, — самыя дзіўныя і яскравыя, чыя форма, канва апавядання і агульная атмасфера найбольш адпавядаюць духу Стамбула.
Каб зразумець, што ўяўляе сабой гэтая дзіўная энцыклапедыя, якая стала «культавай кнігай» для купкі стам-
RE§AD EKREM KOC^U
ISTANBUL ANSlKLOPEDISl
I .
бульцаў, ахопленых цікавасцю да свайго горада і да літаратуры і якую мне так падабаецца чытаць з першайлепшай старонкі любога тома, трэба спачатку пазнаёміцца з самім Рашатам Экрэмам Качу.
Рашат Экрэм Качу быў з ліку тых асаблівых людзей, чыю душу закрануў смутак Стамбула пачатку XX стагоддзя і якія стварылі смутны і незавершаны вобраз свайго горада. Смутак прадвызначыў ход яго жыцця, упарадкаваў логіку яго твораў, стаў крыніцай светапогляду і фінальнай паразы; але гэтае пачуццё, як тое было ў блізкіх Качу па духу пісьменнікаў, у ягоных кнігах і артыкулах не стала ані прадметам асаблівай увагі, ані падставай для адмысловых разваг. Праз гэта тлумачэнне смутку Качу як пачуцця, выкліканага гісторыяй, сямейным жыццём
і найбольш, вядома, самім Стамбулам, можа выглядаць чужародным. Бо сам Рашат Экрэм Качу, як і ўсе героі, чуллівыя да нанесенай горадам раны, бачыў у смутку нешта такое, што сфарміравала яго і было дадзена прынамсі ад нараджэння, а можа, і ад самога стварэння. Стамбул быў для яго, як найменей, суцяшэннем, і ён нават уявіць не мог, што горад выклікае гэтае пачуццё, ад якога замыкаюцца ў сабе і ад самага пачатку прызнаюць сваю паразу перад жыццём.
Яшчэ нам трэба ведаць, што Рашат Экрэм Качу нарадзіўся ў 1905 годзе ў сям’і настаўнікаў і дзяржаўных службоўцаў, яго маці была дачкой пашы, а бацька доўгі час працаваў журналістам, а самому яму давялося перажыць усё, што перажылі і іншыя смутныя стамбульскія пісьменнікі яго пакалення. Яго дзяцінства прыпала на час параз, перасяленняў і войнаў, што прывялі Асманскую імперыю да канца, а Стамбул — да галечы, з якой ён потым не мог выбрацца многія дзесяцігоддзі. Гэта, як і шмат што іншае, сведкам чаго ён быў у дзяцінстве, пазней стала тэмамі яго кніг і артыкулаў: апошнія грандыёзныя пажары Стамбула і тыя, хто з помпамі і вёдрамі браў удзел у іх тушэнні, вулічныя бойкі, жыццё гарадскіх кварталаў, корчмы і іншыя падобныя сюжэты. У некаторых артыкулах Качу згадвае, што пэўная частка яго дзяцінства прайшла на адной з басфорскіх віл, пасля знішчанай агнём. Калі Рашату Экрэму было дваццаць гадоў, яго бацька купіў драўляны катэдж у Гёзтэпэ, дзе малодшы Качу правёў вялікую частку свайго жыцця, дзе стаў сведкам звыклых дзён і паступовага распаду вялікай сям’і з вялікага стамбульскага дому. Як гэта бывала з усімі падобнымі сем’ямі, збядненне і сваркі паміж сваякамі прывялі да таго, што катэдж прадалі, Качу адасобіўся ад свайго атачэння, але так і застаўся жыць у Гёзтэпэ, вандруючы па здымных кватэрах. Самым важным жыццёвым рашэннем Качу, чый смутны дух быў звернуты ў мінулае, стала пасту-
пленне на аддзяленне гісторыі, а пасля заканчэння — праца пад кіраўніцтвам любімага настаўніка, гісторыка Ахмета Рэфіка, у тыя дні, калі Асманская імперыя была разбураная, а цэнтральным пунктам у ідэалогіі новай Турэцкай рэспублікі стала здушэнне і выцясненне ўсяго, што звязана з імперскім мінулым, калі з’явілася звычка ставіцца з пагардай і падазрэннем да ўсяго асманскага.
Настаўнік, Ахмет Рэфік, нарадзіўся ў Стамбуле ў 1880 годзе і быў старэйшы за свайго вучня, Качу, на дваццаць пяць гадоў, ён праславіўся як першы сучасны стамбульскі папулярызатар гісторыі пасля серыі кніг пад агульнай назвай «Жыццё асманскага грамадства мінулых стагоддзяў», яны выходзілі па адной, зусім як у будучыні — энцыклапедыя Качу. Акрамя выкладання ва ўніверсітэце ён шукаў інфармацыю «сярод бруду і пылу» ў так званых «сховах дакументаў» — дзяржаўных асманскіх архівах, якія былі ў поўным беспарадку, хадзіў ад ад-
ной бібліятэкі да другой у пошуках цікавых і дзіўных гісторый з асманскіх рукапісных хронік, а знойдзенае, пасля хуткай апрацоўкі, — як і Качу — дзякуючы літаратурным здольнасцям (ён быў таксама аўтарам вядомых вершаў і тэкстаў песень) тут жа публікаваўу газетных артыкулах і папулярных кнігах. Ахмет Рэфік, у якога Качу многае пераняў: спалучэнне гісторыі і літаратуры, цікавасць да архіваў, заўзятасць бібліяфіла, які ледзь не жыве ў кнігарнях, уменне ператвараць гісторыю ў лёгкае, займальнае чытанне і цягу да доўгіх-доўгіх вечаровых гутарак — у 1933 годзе, падчас рэформы вышэйшых навучальных устаноў, быў выгнаны з універсітэта (тады ж, толькі з юрыдычнага факультэта, быў звольнены і мой дзядуля, мамін тата); сыход настаўніка быў для Качу сур’ёзным ударам. Ахмет Рэфік страціў сваю пасаду таму, што пэўны час быў блізкі да апазіцыйнай Атацюрку Партыі свабоды і згоды, але ў большай ступені за сваю
празмерную цікавасць да асманскай гісторыі і культуры; пасля гэтага без працы застаўся і сам Качу.
Але душэўнага спакою Качу пазбавіўся яшчэ больш, калі на яго вачах настаўнік, чалавек, які быў для яго прыкладам, пяць гадоў змагаўся з безграшоўем, адзінотай і забыццём праз тое, што трапіў у няміласць да дзяржавы і Атацюрка, частку за часткай распрадаваў сваю бібліятэку, каб купляць лекі, і ўрэшце памёр у галечы. Да моманту смерці Ахмета Рэфіка вялікая частка з напісаных ім дзевяноста кніг знікла з продажу, а праз сорак гадоў тое самае адбудзецца і з кнігамі Качу.
Рашат Экрэм Качу піша на смерць Ахмета Рэфіка вельмі смутны артыкул, у якім згадвае, што яшчэ пры жыцці ён быў забыты як пісьменнік, а ў аповедзе пра свайго настаўніка Качу са шчырым лірызмам звяртаецца да вобразаў свайго дзяцінства і ўспамінае, што пачаў чытаць Ахмета Рэфіка ў адзінаццаць гадоў, яшчэ шчаслівым хлопчыкам з басфорскай вілы: «У тыя бесклапотныя дзіцячыя гады я жыў на беразе Басфора, дзе проста з пірса ля нашай вілы закідваў вуду і цягаў рыбак у бліскучай лусцэ»; у артыкуле Качу паказвае, як шчаслівыя ўспаміны яго маленства, якое прайшло і згінула сярод гэтых віл і катэджаў, тых, што па чарзе згарэлі на маіх уласных BaBax цягам майго дзяцінства і юнацтва, і пачуццё смутку, магутнае, як сам Стамбул і гісторыя Асманскай імперыі, жывяць адно аднаго. Аднак у Рашата Экрэма Качу, акрамя недахопу чытацкай цікавасці ў краіне, што імкліва бяднела, і самога горада, была для смутку яшчэ адна вельмі моцная прычына: ён жыў у Стамбуле першай паловы XX стагоддзя і цікавіўся выключна мужчынамі.
Варта толькі паглядзець на тэмы яго папулярных раманаў, удыхнуць іх напружаную, яскравую і пажадлівую атмасферу, пагартаць «Энцыклапедыю Стамбула» і прачытаць першы-лепшы яе кавалак, каб зразумець, што Рашат Экрэм Качу яшчэ ў 1950-я гады быў значна больш адваж-
ANSiKLOPkDlSi
Bu NamazgAb hicri 1210 (M 1795 . 1796; da yukanda kaydettlgimiz jckilde Ilk defa QOrekgl £e$m«indc Hidas «Штічdir. BAnisi Ser Sirac yiececevirebUiriz "Oga teller jihi ile ttildn itmek bedava, koiay degii, tattm vergisi oiarak tan kondu, verin biy-ft reler!...r
O asrtn, o devrin adanu olan mavc-rrih PeycvUi Ibrahim Efendi ilk tiltun, gubuk tiryakile rini sftyle tasvir Cdiyor:
“Ehli keyf mabtel&si oldu, giderek keyf ehli oimayanlar da kuOandilar. hattA kibar ulernadan ve devlet ricilinden niceleri a ibtUAya ugradi. KahvehAnelerde erAzU ve evbA$tn tatiina kesreti istimAlinden kahvehAneler gbk