• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    Аднак калі ён зразумеў, што яго калекцыя можа дасягнуць неабсяжных памераў, ён, нібы калекцыянер, які абдумвае стварэнне музея, прыйшоў да творчай ідэі: зрабіць на аснове ўсіх гэтых дзіўных звестак энцыклапедыю Стамбула, і з гэтага моманту, думаецца мне, ён у сваёй інфармацыйнай калекцыі ўбачыў рэчавы бок. У артыкулах, напісаных пра Качу пасля яго смерці, прафесар Семаві Эіджэ, спецыяліст па гісторыі візантыйскага і асманскага мастацтва, які пазнаёміўся з Качу яшчэ ў 1944 годзе і вельмі шмат пісаў для яго энцыклапедыі, успамінае пра яго вялізную бібліятэку, пра канверты з «матэрыяламі», якія гадамі перавозіліся з кватэры на кватэру, пра газетныя выразкі, пра калекцыю фатаграфій і малюнкаў, пра сшыткі і папкі (цяпер страчаныя), запоўненыя нататкамі, зробленымі за доўгія гады цярплівага чытання стамбульскіх газет XIX стагоддзя, а пры нашай асабістай сустрэчы прафесар Эіджэ расказаў мне і пра вялізную калекцыю
    дзіўных і загадкавых фактаў, якія тычацца стамбульскай злачыннасці, сабраную Качу яшчэ даўней.
    У канцы жыцця, у дні, калі Качу з горыччу ўсвядоміў, што не зможа завяршыць энцыклапедыю, ён, у момант гневу і раздражнення, сказаў свайму сябру Семаві Эіджэ, што спаліць у сваім садзе ўвесь свой збор звестак, усе матэрыялы, звязаныя са Стамбулам, усю калекцыю, якой ён аддаў цэлае жыццё. Качу не паддаўся праведнаму гневу калекцыянера, як гэта зрабіў Уц, герой рамана Бруса Чатвіна, які і сам пэўны час працаваў у аўкцыённым доме «Сотбіс», — аднойчы Уц са злосці паразбіваў сваю калекцыю фарфору, а вось Качу не прыйшлося рабіць нешта падобнае: выданне «Энцыклапедыі Стамбула», і так вельмі маруднае, у 1973 годзе спынілася зусім. За два гады да гэтага Качу ў хвіліну раздражнення раскрытыкаваў свайго багатага кампаньёна за тое, што той паводле асабістых сімпатый напаўняе энцыклапедыю доўгімі і непатрэбнымі артыкуламі, і ў выніку пасварыўся з ім, пасля чаго быў вымушаны закрыць кантору на вуліцы Бабыалі, а ўсю калекцыю, чарнавікі, газетныя выразкі і фатаграфіі перавёз у сваю кватэру ў Гёзтэпэ. Апошнія гады жыцця Качу, як любы сапраўдны апантаны стамбульскі калекцыянер, які ў мінулым меў смутную гісторыю, але не магчымасці стварыць музей з сабраных рэчаў, правёў у адзіноце ў сваёй кватэры, даверху заваленай уласнай калекцыяй (то бок кучамі папер і фатаграфій). Драўляны асабняк, пабудаваны на грошы яго бацькі, быў прададзены пасля смерці сястры Качу, але ён не пакінуў свой квартал. Адзіным блізкім яму чалавекам стаў бяздомны хлопчык Мехмет, з якім ён пазнаёміўся выпадкова, як некалі знаёміўся з вулічнымі хлопчыкамі, пра якіх пісаў у сваёй энцыклапедыі, ён узяў малога пад сваю апеку, усынавіў і пасля зрабіў кіраўніком свайго выдавецтва.
    Вядома, у яго было яшчэ недзе сорак «сяброў», людзей, якія на працягу трыццаці гадоў без аніякага гана-
    Nureddln КігЯЧп bur baiikci kahvcsi vardir ki koyiin ej dost ve ahbab He yegine oturulacak yerlerdlr. Goksu deresinin kenannda, be ton koprunun bafioda, (ukurda Ibrahim Asli'nm Mhkgs kahvesi de to} bir yerdir; ag Umircilerini, dereden kum (ikaran ameleieri. tulikfi motor ve kayiklann: seyretmek. bahk(dar ve sandalcilarla dereden tepcdcn sob bet. zevkine varabileni «at larva oyaiayabllir Haar mahailesi halktnin buybk eksenyeli ba lsk(idu, bir kunu da memur w mfitekaitlerdur. YenimahaBe ahalisiatn ekaeriyetim ise halat fabrikasi ameleet tejXil eder
    Koyiin bin Kanlsca yolunda (Anadoluhi san Camii'. biri nefsi Hisar mahaUerinde te pcde 'Tepe Camil), Uri GOksu kenannda (Defterdar Mehmed Bey Mescidi*. biri de Kd(Oksuda iK0(Uksu Mescidi) ddrt mibedi vardir.
    bunlardan Defierdar Mehmed Bey Meavidi haraptir. Kugukau Meacldmin rainaresi yikUnlmty. i(in« Cumhunyct Halk Partisi Semt Ocagi He Anadolahisan Idmaayurdu yvriejmijtir Alti une namazgkhi vardir; Toplardnii namargatu. Otaktepe namasgih: (B Ouk tepe' Barutbane gayin namazgShi. GMuu namazgihi. Dbrtkardcfier naniazgih; >B Gok­an Den-si; Dbrtkardejler). Nipnuyi namar gkhi
    M da Anadoiuhisart yahlari 0ylece жігаіапгацііг Vapur bkekaiodcn Kanbcaya dogru Nihad Beym ahpp yahsi. Sedad Beyin bUyUk ahpp yklUi. Yiimaj Rc^ad Bryin b*ton yabss, Vasfi лш Beyta beton yalisi Mizanci Murad Beyin ahpp yalisi Imaalcscf yi kilm^tirk Ttjrifatci Ferruh Beyin ahpb yah ai, hisir.ea harab, Balikct Ahmed Beyin ahpb
    yalut. §ariy. Devlct iuMndan Esad Beyin ah