• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    і іх бацькоў. Праз цікавасць іншых да маіх імітацый, праз манеру, у якой пісалася пра грэкаў у газетах, пр аз злоснае: «Гаварыце па-турэцку!», якім раз-пораз іх папікалі, я заўважаў, што грэкі, падобна да жабракоў і жыхароў трушчоб, не былі «паважанымі» людзьмі. Такая, мабыць, доля спадчыны выпала ім ад султана Мехмеда II Заваёўніка, які захапіў і адабраў у іх Стамбул, думаў я. У 1953 годзе, праз год пасля майго нараджэння, адзначалася пяцьсот гадоў заваявання Стамбула, «вялікага цуду», як яго часам называюць, але акрамя серыі марак, выпушчанай з гэтай нагоды, мяне больш нічога не зацікавіла. На гэтых марках была сабрана цэлая галерэя шанаваных у нас вобразаў, звязаных з заваяваннем Стамбула: караблі, што з’яўляюцца з начнога змроку, партрэт Мехмеда Заваёўніка, створаны Беліні, або крэпасць Румеліхісары.
    3 таго, як называюцца некаторыя падзеі, можна зразумець, ці мы знаходзімся на Захадзе, ці на Усходзе. Падзея 29 мая 1453 года для жыхароў Захаду стала падзеннем Канстанцінопаля, а для жыхароў Усходу — заваяваннем Стамбула. Адным словам, «падзенне» або «заваяванне». Праз шмат гадоў, у Нью-Ёрку, падчас навучання ў Калумбійскім універсітэце, мая жонка ў адной са сваіх работ ужыла слова «заваяванне», за што амерыканскі прафесар абвінаваціў яе ў нацыяналізме. Але ж яна вучылася ў турэцкім ліцэі і таму апісала падзею словамі турэцкай народнай асветы; яе маці мела рускія карані, так што сэрцам яна была на баку праваслаўных. А хутчэй за ўсё, яна не разглядала гэтую падзею ні як «заваяванне», ні як «падзенне», а толькі ўспрымала яе як ваеннапалонны, які апынуўся паміж двума светамі і не мае іншага выбару, акрамя як быць хрысціянінам або мусульманінам.
    Дзень заваявання горада стамбульцы прызналі святам дзякуючы еўрапеізацыі і росту турэцкага нацыяналізму, што прыпалі на першую палову XX стагоддзя. У пачатку мінулага стагоддзя палова насельніцтва Стамбула не вызнавала іслам, і вялікую частку немусульманскага насельніцтва складалі грэкі, нашчадкі візантыйцаў. У гады майго дзяцінства і юнацтва існаваў моцны рух турэцкіх нацыяналістаў, якія з факта ўжывання слова «Канстанцінопаль» рабілі гэткія высновы: гэты горад не прызнаецца турэцкім, мяркуецца, што аднойчы сюды вернуцца старыя гаспадары і выганяць акупантаў, якія сядзяць тут пяцьсот гадоў, а нас, як найменей, ператвораць у грамадзян другога гатунку. Для іх ідэя «заваявання» была ключавой. Між тым у Асманскай імперыі горад часам называлі Канстанцінопалем.
    А вось тыя туркі, для якіх важнай была еўрапеізацыя, не любілі падкрэсліваць факт заваявання Стамбула.
    У 1953 годзе, нягледзячы на шматгадовую падрыхтоўку да згаданага пяцісотгоддзя, прэзідэнт Джэляль Баяр і прэм’ер-міністр Аднан Мендэрэс у апошні момант адмовіліся ад удзелу ў святочных цырымоніях, каб не пакрыўдзіць заходніх сяброў і грэкаў. У першыя гады «халоднай вайны» Турцыя, удзельніца НАТА, не хацела нагадваць свету аб заваяванні Стамбула. Але не прайшло і трох гадоў, як у 1955 годзе натоўп, цішком падахвочаны ўрадам, выйшаў з-пад кантролю і разграміў у Стамбуле маёмасць грэкаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальных меншасцей. Беспарадкі, падчас якіх натоўп спусташаў цэрквы і забіваў святароў, падобныя на апісанні пагромаў і жорсткасцей у часы падзення Канстанцінопаля, зробленыя «заходнімі» гісторыкамі. Пасля стварэння нацыянальных дзяржаў урады Турцыі і Грэцыі абыходзіліся з нацыянальнымі меншасцямі як з «закладнікамі», і ў выніку гэтай памылкі за апошнія пяцьдзясят гадоў Стамбул пакінула больш грэкаў, чым за пяцьсот гадоў пасля 1453 года.
    У 1955 годзе, калі англійскія вайскоўцы пакідалі Кінр, а грэчаскі ўрад рыхтаваўся ўзяць востраў цалкам пад свой кантроль, у Салоніках агент турэцкіх спецслужбаў кінуў бомбу ў дом, дзе нарадзіўся Атацюрк. Гэтую навіну ў перабольшаным выглядзе спецвыпускі стамбульскіх газет разнеслі па ўсім горадзе, і на плошчы Таксім сабраўся натсйш, варожы ўсім немусульманскім меншасцям; спачатку яны разграмілі і спалілі ўсе крамы, па якіх я хадзіў з мамай, у Беяглу, а потым — і па ўсім Стамбуле.
    Самыя страшныя падзеі адбываліся ў тых раёнах горада, дзе было шмат грэчаскага насельніцтва: у Ортакёі, Балыкльі, Самацьі, Фенэры банды пагромшчыкаў руйнавалі і падпальвалі сціплыя бакалейныя і малочныя крамы, урываліся ў дамы і гвалтавалі грэчаскіх і армянскіх жанчын, і можна сцвярджаць, што сваёй лютасцю яны не саступалі салдатам Мехмеда Заваёўніка, якія рабавалі Стамбул пасля яго заваявання. А потым выявілася, што ў пагромшчыкаў, якія два дні трымалі горад у страху і нератварылі яго ў пекла яшчэ больш жудаснае за ўсе хрысціянскія і заходнія ўяўленні пра ўсходнюю жорсткасць, былі арганізатары з боку ўлад, якія далі ім поўную свабсду дзейнічаць.
    Кожнаму, хто не быў мусульманінам, у туто ноч пагражала лінчаванне, а назаўтра Беяглу і праспект Істыкляль былі запоўненыя рэчамі, якія рабаўнікі не змаглі забраць з сабой з разгромленых вітрын і крам, але ахвотна разламалі і разарвалі на кавалкі. Паўсюль былі рознакаляровыя кучы ўсіх відаў тканін, дываноў, адзення, перакуленыя халадзільнікі, якія толькі-толькі пачыналі тады з’яўляцца ў Турцыі, радыёпрыёмнікі, пральныя машыны; вуліцы былі ўсеяныя разбітымі парцалянавымі сервізамі, разарванымі цацкамі (у тым часе ў Беяглу былі найлепшыя цацачныя крамы), кухоннымі прыладамі, аскепкамі жырандоляў і модных у тыя гады акварыумаў... Сям і там віднеліся зламаныя ровары, перакуленыя або спаленыя
    машыны, разбітыя піяніна, выцягнутыя з вітрын захутаныя ў тканіну паламаныя манекены валяліся на зямлі, гледзячы ў неба, а побач стаялі танкі, што занадта позна прыбылі для ўціхамірвання беспарадкаў.
    Падрабязнасці гэтых падзей дагэтуль ажываюць у маёй памяці, нібы я бачыў усё на ўласныя вочы, бо ў нашым доме іх пераказвалі доўгія гады. Пакуль хрысціянскія сем’і наводзілі парадак у сваіх дамах і крамах, мае сваякі значна жывей абмяркоўвалі, як перад нашым домам збіраліся банды агрэсараў, як яны мітусіліся сюды-туды па вуліцы, разбівалі вітрыны і выкрыквалі лозунгі супраць грэкаў хрысціян і ўсіх багатых, а дзядзька і бабуля ў паніцы бегалі ад аднаго акна да другога і глядзелі, чым усё скончыцца. У тыя дні з прычыны росту турэцкага нацыяналізму ў краме Аладзіна пачалі прадаваць маленькія турэцкія сцяжкі з тканіны, мой брат папрасіў купіць яму адзін такі сцяжок за некалькі дзён да тых падзей; ён прычапіў яго ў дзядзькавым «Доджы», які не толькі не перавярнулі, але нават не выбілі ў ім шкло.
    20.	Рэлігія
    Да дзесяці гадоў у маёй галаве існаваў вельмі выразны вобраз Бога: захутаная ў белае пакрывала постаць вельмі старой і вельмі паважнай жанчыны з няяснымі рысамі твару. Яна хоць і была падобная да чалавека, але выглядала не так, як я ўяўляў сабе людзей, і каго-небудзь з тых, каго я мог сустрэць на вуліцы, яна таксама не нагадвала. Бо стаяла напаўпаварота з апушчанай галавой. Гэты вобраз выклікаў цікаўнасць напалам з трымценнем, і як толькі ён займаў мае думкі, усе іншыя вобразы адступалі на другі план, а ён сам, як гэта бывае ў рэкламных роліках ці кінаанонсах, рабіў некалькі грацыёзных абаротаў і рабіўся больш рэзкім, а потым падымаўся ўверх, да аблокаў, туды, дзе яму і належала быць. Складкі белага пакрывала хавалі рукі і ўсё цела, але яны былі вельмі выразныя, як на некаторых статуях, выявы якіх я бачыў у кнігах па гісторыі. Калі гэтая мроя паўставала перада мной, я адчуваў сілу і значнасць найвышэйшай істоты, але ніколі яе не баяўся. I зусім не таму, што я лічыў сябе бязгрэшным ці гэткім чысценькім, — я адчуваў, што гэтая далёкая і важная сутнасць не будзе цікавіцца маімі пустымі фантазіямі і правінамі. Я ніколі не звяртаўся да яе па дапамогу і не памятаю, каб я пра нешта яе прасіў. Я ведаў, што яна клапоціцца пра бедных, а не пра такіх, як я.
    У нашым доме гэтым вобразам цікавіліся толькі служанкі і кухары. Бог, як мінімум, тэарэтычна павінен на-
    глядаць не толькі за беднымі, думаў я, але і за ўсімі іншымі насельнікамі нашага дома, але нам пашчасціла настолькі, што мы не мелі патрэбы ў ім. Ён быў памочнікам небарак, жабракоў, якія не могуць нават дзяцей аддаць у школу, вулічных пабірах, якія няспынна паўтараюць яго імя, прастадушных і добрых людзей, якія трапілі ў бяду. Менавіта таму мама, калі па радыё казалі пра глухія вёсачкі, адрэзаныя ад свету снежнай бурай, ці пра беднякоў, якія пасля землятрусу засталіся без даху над галавой, заўсёды казала: «Хай дапаможа ім Бог!» Але гэтыя словы былі не столькі сапраўднай просьбай аб спагадзе, колькі спробай заглушыць мімалётнае пачуццё віны ад таго, што ў нас усё ў парадку, запоўніць пустату, якую адчувалі мы, тыя, хто нічым не змог дапамагчы ў бядзе.
    Да таго ж мы, людзі разважлівыя, з бездакорнай логікай, ведалі, што найвышэйшая сутнасць пад белым пакрывалам з маіх мрой, старая і міласэрная, не будзе прыслухоўвацца да нашых жаданняў. Бо мы нічога не рабілі для яе. А між тым кухары, служанкі і іншыя беднякі, якіх мы ведалі, карысталіся любой магчымасцю, каб наблізіцца да Бога, яны штогод цэлы месяц трымалі пост; наша Эсма-ханым у вольныя ад сваіх абавязкаў хвіліны выконвала намаз на малітоўным дыванку ў маленькім пакоі, яна — у хвіліны радасці, маркоты, шчасця, страху ці гневу, а часам калі адчыняла ці зачыняла дзверы, рабіла штосьці першы або апошні раз, і пры многіх іншых нагодах — узгадвала Яго імя і пры гэтым нешта шаптала.
    Пакуль сувязь, якую беднякі ў роспачы ўпарта стваралі паміж сабой і Богам, была толькі напамінам аб іх патрэбе ў дапамозе, яна не вельмі трывожыла мяне і маіх сваякоў. Можна нават сказаць, што іх спадзеў на кагосьці акрамя нас і вера ў існаванне іншай сілы, якая «пацягне іх ярмо», супакойвалі нас. Але гэты спакой часам трывожыў тым, што аднойчы Бог для людзей, зусім непадоб-
    ных на нас, зробіцца сілай або, прынамсі, прадметам зайздрасці, які можна выкарыстаць супраць нас.
    Я памятаю, што гэткая трывога ахоплівала мяне, калі я, больш з цікаўнасці, чым ад нуды, уважліва назіраў, як наша старая служанка выконвае намаз. Я падглядваў за Эсмай-ханым з-за дзвярэй, і адтуль яна выглядала зусім як постаць Бога з маіх фантазій, з апушчанай галавой і напаўпаварота; Эсма-ханым з вялікай цяжкасцю, паволі, біла паклоны, уставала на ногі, зноў прыціскалася лбом да малітоўнага дыванка і раптам запавольвала свае паклоны і пад’ёмы, а мне здавалася, што так яна паказвае сваё бяссілле і таму моліць пра нешта, і мяне ахікалі беспрычынныя гнеў і неспакой. Падчас намазаў, а яны выконваліся толькі калі дома нікога не было і калі была зроблена ўся работа, цішыня цёмнага пакою, якую зрэдчас парушаў малітоўны шэпт, нервавала мяне. Вокам я чапляўся за муху, што паволі паўзла па шыбе. Муха падала дагары нагамі, пры кожнай спробе перавярнуцца ўстурбаванае гудзенне яе паўпразрыстых крылцаў спляталася з малітоўным шэптам Эсмы-ханым, і, каб перапыніць гэтую гульню на нервах, я торгаў жанчыну за хустку.