Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
Адна з прычын гэтага бяссілля — звычка любога сапраўднага калекцыянера ацэньваць сабраныя ім скарбы не паводле іх рыначнай вартасці, а паводле таго, наколькі яны дарагія сэрцу, — у выпадку Качу выяўлялася ў тым, што ён быў душой прывязаны да ўсіх тых гісторый, якія
цягам многіх гадоў знаходзіў у штодзённым жыцці, у ?азетах, у бібліятэках і дакументах асманскіх часоў. Аднак шчаслівы калекцыянер (звычайна гэта «заходні» мужчына) кіруецца глыбока асабістымі матывамі або дзейнічае згодна з лагічна абгрунтаваным планам, урэшце ён мае магчымасць выставіць калекцыю, якой прысвяціў усё жыццё, як Качу — энцыклапедыі: ён класіфікуе сабранае, усталёўвае ўнутраныя сувязі і на падставе якога-небудзь рацыянальнага прынцыпу стварае пэўную сістэму. Такую арганізацыю называюць музеем, але за ўсе гады жыпця Качу ў Стамбуле не было ніводнага музея, створанага на аснове асабістай калекцыі (здаецца, няма яго і да гэтай пары). I калі мы разглядаем вялікія музеі са шматвяковай гісторыяй і энцыклапедыі з падборкамі кшталту музейных як месцы, дзе веды і рэчы збіраюцца і класіфікуюцца, а потым выстаўляюцца так, каб логіка і парадак калекцыі надавалі ім пэўны сэнс, то «Энцыклапедыю Стамбула» дарэчы было б назваць не музеем, а «кунсткамерай», папярэдніцай музея. Дастаткова пагартаць старонкі «Энцыклапедыі Стамбула», і мы нібыта апынаемся ў адной з сапраўдных кунсткамер, асабліва модных :ярод еўрапейскіх манархаў і людзей мастацтва шаснаццатага-васямнаццатага стагоддзяў, дзе ў вітрынах ляжгць марскія ракавіны, косці незвычайных жывёл і ўзоры мінералаў, але мы разглядаем усё гэта сучаснымі вачыма: хоць і з захапленнем, але і з усмешкай таксама.
Сярод кнігалюбаў майго пакалення «Энцыклапедыю Стамбула» раней любілі, але згадвалі менавіта з такой усмешкай. Калі такі дзіўны твор называлі «энцыклаледыяй», усмешка, ясная рэч, сама сабой крывіла нашыя вусны, бо мы хваліліся ўласнай «еўрапеізаванасцю» і «сучаснасцю», да таго ж мы былі на паўстагоддзя маладзейшыя за яго стваральніка. А яшчэ мы са спачуваннем і разуменнем ставіліся да наіўнага аптымізму Качу, які збольшага выпадкова і непрадумана вырашыў адапта-
ваць на нашай глебе сістэму, якую еўрапейская цывілізацыя распрацоўвала стагоддзямі. Але за ўсім гэтым была і радасць ад валодання кнігай, у якой акурат апавядалася пра Стамбул, падзелены паміж эпохай асманаў і сучаснасцю, размаіты, поўны анархіі і незвычайнасцей, той самы, што не паддаецца ніякай класіфікацыі, а яго дзівосы нельга змясціць у поле пэўнай навукі. Да таго ж — гэта цэлыя адзінаццаць велізарных тамоў, якіх даўно няма ў продажы!
Часам я сустракаю тых, каму з якой-небудзь патрэбы даводзілася чытаць усе гэтыя адзінаццаць тамоў: адзін мой сябар, гісторык мастацтва, ён вывучаў разбураныя стамбульскія манастыры дэрвішаў, або іншы, якідаследаваў нікому не вядомыя стамбульскія лазні... Прынагодна мы ўсё з той жа смутнай усмешкай адчуваем неадольнае жаданне крыху пагаварыць пра «Энцыклапедыю Стамбула». Я пытаюся ў свайго сябра-даследчыка: ці чытаў ён, што ля ўваходу ў мужчынскія аддзяленні лазняў сядзелі старызнікі, якія рамантавалі дзіравы абутак і вопратку ахвочых памыцца? А ён у адказ пытаецца, ці ведаю я, чаму гатунак слівы, выведзены ў Стамбуле, называецца «цюрбо», і спасылаецца на артыкул «Сліва з грабніцы султана Аюба», змешчаны ў тым самым томе. Гартаю раскрыты перада мною том і задаю новае пытанне: хто такі матрос Ферхад? (Адказ: гэта адважны матрос, ён аднойчы летнім днём 1958 года скочыў у мора і выратаваў сямнаццацігадовага юнака, які ўпаў за борт парахода на рэйсе да астравоў Мармуровага мора.) Потым мы з усмешкай успамінаем выраз, які зрабіўся амаль устойлівым у апошніх тамах: «Калі пішаш артыкул пра нейкую вуліцу, схадзі правер, што там цяпер». Затым гаворка заходзіць пра Албанца Джафера, аднаго з гангстараў Беяглу, які ў 1961 годзе забіў ахоўніка свайго бязлітаснага канкурэнта (гісторыя з артыкула «Забойства ў Далапдэрэ») ці пра герояў «Кавярні даміношнікаў», дзе некалі
збіраліся аматары гэтай гульні, у асноўным з грэчаскай, яўрэйскай і армянскай дыяспар. Тут я прыгадваю, як у дзяцінстве мы гулялі ў даміно ўсёй сям’ёй, як калісьці ў Нішанташы і Беяглу ў цацачных, тытунёвых і канцылярскіх крамах прадаваліся наборы для гульні ў даміно, тады туга па мінулым вяртаецца з былой сілай і нішто ўжо не можа спыніць яе. Іншым разам у нашай размове ўзнікае артыкул «Дон Адам», дзе расказваецца пра абрэзанага з чыста эстэтычных прычын «антрэпрэнёра, які вандраваў па розных краінах з пяццю дзяўчатамі, і яго самога, і ягоных дзяўчатак вельмі добра ведалі гандляры з Анатоліі»*, або артыкул, прысвечаны гатэлю «Імперыял» у Беяглу, моднаму сярод замежных турыстаў у XIX стагоддзі, або артыкул «Крамы», у якім падрабязна расказваедца, як і чаму змяняліся назвы стамбульскіх крам.
У пэўны момант нашай размовы па тым, як мы ўсміхаемся, робіцца зразумела, што, хоць «Энцыклапедыя Стамбула» і з’яўляецца яе тэмай, мы з хваляваннем і любоўю думаем пра самога Рашата Экрэма Качу. Але праз пэўны час мы ўсё мацней адчуваем той самы смуіак і ўсведамляем, што гэта таксама не галоўная тэма размовы. Галоўная — гэта няўдача спробы Качу разабрацца ў разнастайнасці стамбульскага жыцця з дапамогай заходніх метадаў класіфікацыі і тлумачэння. Адной з прычын гэтага было, вядома, адрозненне Стамбула ад іншых еўрапейскіх гарадоў, яго разнароднасць, анархічнасць і шматслаёвая дзівоснасць, яго неўпарадкаванасць, якія не паддаюцца традыцыйнай класіфікацыі. Калі ж развейваецца атмасфера незадаволенасці гэтай «дзівоснасцю»,
* Гэтая гісторыя адбылася ў 1966-1967 гадах падчас Рамазана, калі ў Стамбул прыехала скандальна вядомае стрыптыз-шоў Дона Адама, які таксама браў у ім удзел. Дон Адам, між іншага, заводзіць спрэчку на рэлігійную тэму з адным імамам. Ён даводзіць, што можа звацца мусульманінам, бо выконвае патрабаванні ісламу: ён абрэзаны, хоць і паводле тагачаснай моды, не ўжывае алкаголь і не есць свініну.
ANSlKLOPEDiSi
2311 -
BAYRAM YERLER1
RE§AD EKREM KOQU
ISTANBUL ANSlKLOPEDiSi
Vefa Meydam (zamanumza kadar intikal etmemig Istanbulun en buyuk ve genlikli meydani idi) ve At Meydam oldugunu onyedinci asnn buyuk gain §eyhubslam Yahya Efendinin bir gazelinden ogreniyoruz: Sabnson id iri?di yine hubim Stanbulun
Yine araste olsun Karaaniini Stanbulun
Safatar kesbidiib u??ak oluusuu merhaba ycryer Vela Meyd&nina gelsun civanani Stanbulun Semendi naz He yiikrek civanlar seyrc (iksunlar РЙГ olsun hublerle At Meydam Stanbulun
Eski bayram yerlerinin fevkalade ragbet goren eglencesinin de gaayet biiyiik donnie dolablar oldugu anlagihyor; bayram yerlerinde atla dolagan veya donme dolaba binmi? olan mahbub civanlar ganmda gairlerimizin giizel tasvirleri vardu :
Id gcliib varalim doolaaba dilber seyriue Gdrelhn dyinei devran nc suret gbsterir
(BSki (XVI. asir)
Biniib doolaaba her bir mahi tabAm Stanbulun
Yahya (XVII. asir)
Siivar oldnkca huban ruzigara hiikinldcr giiyi Doniib her tahtai doolasb bir tahti sulaymSna gakir (XVIHasir
Her giizel doolaaba binml? bir ifim sudur hemar Yahya (XVII. asir
Onsekizinci asir jairlerinden Sami ds bayramyeri saltncaklari igin:
Bi karar oldu salincak gibi kalbi u??ak tdgehdc salinib seyre gikinca hiiban_ diyor.
Eski Istanbulun bayram yerlerinin bii tasvirini de Mehmed Akifin «Bayram» adin daki manzuraesinde buluyoruz:
Birfncl gun hava bir parya u4 miisAiddl, ikinci gun a^ilip sonra pek giizel gittt Dediju kl: .Fitihe giksam yavasca, bir yanda Dumb o aiemi seyreylesem de tneydanda, ZIyarct etsem ehibbayi sonradan.. ho? olur. Biitun giin evde oturmak ne olsa bo? olur-. Bu arzuyi tenezziih gelince artik ben Durnrmuynni? Nc gczcr! firladim hemen evden. Gelin de hayrami FAtihde seyredin, ziri Haykle, batira sigmaz o hercii mere! safi
istanbulda bfr ba> ram yerl
(Manlf Fehiiniu kutnpozlsyonundan BCantok ell Пе>
непаўторнасцю i асаблівасцю, to ў нейкі момант мы разумеем, што гэта зусім не скарга, а пахвала, і што аматары энцыклапедыі Качу любяць яе, па сутнасці, за своеасаблівы стамбульскі патрыятызм.
I хоць мы разважаем пра тое, што прычынай незавершанасці і «няўдаласці» энцыклапедыі Качу была недастатковая дасведчанасць яе ахопленага смуткам аўтара ў заходніх метадах пазнання і класіфікацыі, яго недастатковая ўключанасць у еўрапейскую культуру, мы, разам з тым, успамінаем, што насамрэч любім яе дзякуючы гэтай «няўдаласці», бояна праслаўляе стамбульскія дзівосы, а сама пры гэтым не ўпадае ў дзівацтва. «Энцыклапедыя Стамбула» — таксама як і іншыя творы чатырох смутных пісьменнікаў, — была асуджаная на няўдачу і незаверша-
насць таму, што іх аўтары не здолелі ў поўнай меры зрабіцца еўрапейцамі. Але дзеля таго, каб іншымі вачыма ўбачыць сам горад і яго краявіды, яны парвалі з традыцыяй продкаў, каб стаць еўрапейцамі, яны адважна выправіліся ў дарогу, з якой не было вяртання: яна звялг іх ад Усходу, але так і не прывяла да Захаду. Самыя «прыгожыя» і глыбокія месцы ў творах Качу і трох іншых ахопленых смуткам сумных пісьменнікаў — гэта старонкі, на якіх адлюстраваная тая самая страчанасць паміж двума светамі, старонкі, здабытыя адзінотай і ўзнагароджаныя аўтарскай непаўторнасцю.
Пасля смерці Качу, у сярэдзіне 1970-х, кожны раз, калі я выпраўляўся на Капалычаршы, то заходзіў на антыкварны кніжны рынак побач з мячэццю Беязыт і бачыў там сярод пажаўцелых, збляклых і набраклых ад вільгаці ўцэненых і старых кніг непераплеценыя тамы «Энцыклапедыі Стамбула», якія Качу выдаваў у апошнія гады жыцця за ўласны кошт. Тамы таго самага выдання, якое я некалі адшукаў у бабулінай бібліятэцы і пачаў чытаць, цяпер прадаваліся на вагу за цану макулатуры, але, нягледзячы на гэта, казалі мне знаёмыя прадаўцы кніг, ахвочых купіць усё адно не знаходзілася.
19. Атурэчванне Канстанцінопаля: заваяванне або падзенне?
У дзяцінстве, як і большасць стамбульскіх туркаў, я мала цікавіўся Візантыяй. Пры слове «Візантыя» ў дзіцячай свядомасці ўзнікалі барадатыя праваслаўныя святары ў жахлівых чорных строях, раскіданыя па ўсім горадзе паўразбураныя візантыйскія акведукі, старыя цэрквы з чырвонай цэглы і Ая-Сафія. Усё гэта, па сутнасці, засталося з такіх старадаўніх часоў, пра якія ўжо нельга было нічога даведацца. Нават эпоха асманаў, якія заваявалі і знішчылі Візантыю, здавалася мне вельмі далёкім мінулым. Мы былі першым пакаленнем «новай цывілізацыі», якая прыйшла ў Стамбул пасля іх. Паводле тых дзіўных звестак, што сабраў аб асманах Рашат Экрэм Качу, у іх былі імёны, падобныя да нашых. А візантыйцы пасля заваявання горада зніклі. Толькі іх прапрапраўнукі трымалі ў Беяглу крамы мануфактурных тавараў, гандлявалі абуткам і адкрывалі цукерні. Нязменнай забавай майго дзяцінства было наведванне разнастайных грэчаскіх крам і крамак, калі мы з мамай выпраўляліся ў Беяглу на закупы. У некаторых з іх працавалі цэлыя сем’і, бацька, маці, дочкі, і калі мама заходзіла да прадаўца тканіны па матэрыял для фіранак або аксаміт для чахлоў на падушкі, яны пачыналі хутка-хутка гаварыць паміж сабой па-грэчаску. А потым дома я перадражніваў дзіўную гаворку і жвавыя жэсты дзяўчат, якіх бачыў за прылаўкам,