• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    страх перад тым, што аднойчы ніжэйшыя класы могуць аб’яднацца з правінцыйнымі багачамі, узняць рэлігію на сцягі і выступіць супраць іх ладу жыцця. Аднак я баюся парушыць таемную гармонію гэтай кнігі развагамі пра вайсковыя перавароты і палітычны іслам, які крок за крокам займае месца рэлігіі, з якой ён звязаны ў значна меншай ступені, чым прынята лічыць.
    Галоўнай для рэлігіі тэмай я лічу пачуццё віны. У дзяцінстве я адчуваў сваю віну, бо не баяўся вобразу паважнай жанчыны ў белым пакрывале, які часамі ўзнікаў у маім уяўленні, і недастаткова верыў у Яго. А яшчэ я аддзяляў сябе ад тых, хто ў Яго верыў, і ў гэтым таксама адчуваў сваю віну. Але, зусім як за мой уяўны свет, у якім таклёгка было знікаць у хвіліны адчаю, я, паводле нейкага дзіцячага інстынкту, што было моцы ўхапіўся за гэтае пачуццё віны, выкліканае неспакоем, які будзе развівадь мой дух і рабіць маё жыццё больш яскравым і разумным. Гэты неспакой часта рабіў мяне няшчасным, але не ў той момант, калі я перажываў яго, а значна пазней, ва ўспамінах, маё мінулае мне не падабалася менавіта праз яго. Я часта ўяўляў сабе таго, шчаслівага Архана, які жыве недзе ў Стамбуле ў іншым доме; вось ён не мае такога гора, як страх перад Богам ці пачуццё віны, думаў я. Кгілі я стамляўся ад рэлігійных правілаў і цяжару віны, то хацеў адшукаць таго Архана, які, як я марыў, не будзе мгрнаваць час на такія рэчы і пойдзе ў кіно.
    Увогуле бывалі ў маім дзяцінстве такія моманты, калі я схіляў галаву перад рэлігійнымі наказамі. Напрыклад, у апошнім класе пачатковай школы ў нас была адна настаўніца — цяпер я ўспамінаю яе як досыць непрыемную і аўтарытарную, але ў той час мне падабалася, калі яна заўважала мяне, я радаваўся, калі яна мне ўсміхалася, і засмучаўся, калі яна злавалася. Гэтая сівавалосая жанчына з кіслай мінай на твары натхнёна расказвала класу пра «хараство нашай рэлігіі», якое было зусім не ў пытан-
    нях веры, дагматах і пакоры, як гэта са страхам адчуваў я, а ў эстэтыцы рацыянальнага і карыснага. Паводле яе, прарок Мухамад настолькі высока цаніў строгі, аж да самазабыцця, пост, таму, што ён уяўляе сабой і карысную для здароўя «дыету». Вось і цяпер, праз многія стагоддзі, заходнія жанчыны, заклапочаныя ўласнай прыгажосцю, адкрываюць усю значнасць дыеты ў сваім жыцці. Намаз таксама быў пэўнай гімнастыкай, якая паляпшае кровазварот і агульны тонус цела. У нашы дні мільёны японцаў кожны дзень па сігнале свістка спыняюць работу ў канторах і на фабрыках і, зусім як намаз, пяць хвілін выконваюць гімнастычныя практыкаванні, а пасля зноў вяртаюцца да сваіх спраў. Такі рацыянальны і прагматычны падыход да ісламу супадаў з цягай да веры і самаахвярнасці, якую песціў у глыбінях душы мой малы ўнутраны пазітывіст, і аднойчы ў Рамазан я прыняў рашэнне таксама трымаць пост.
    Я зрабіў гэта пад уплывам настаўніцы і для таго, каб спадабацца ёй, але ёй я пра гэта не сказаў. Пра свой намер я сказаў маме, яна крыху здзівілася, і ў яе здзіўленні я адчуў радасць, змяшаную з лёгкай трывогай: пры ўсёй сваёй нерэлігійнасці яна больш, чым хто-небудзь з нас, захоўвала веру «на ўсялякі выпадак», хоць і была перакананая, што толькі адсталыя людзі трымаюць пост. 3 братам і татам я гэтую тэму нават не закранаў. Цяга да веры, што жыла ў маёй душы, зрабілася нейкай ганебнай таямніцай яшчэ да майго першага посту. Пазітывісцкая рыторыка ў падтрымку рэлігійных абавязкаў, запазычаная ў пажылой настаўніцы, не вытрымала б сутыкнення з іроніяй і сумневамі маіх сваякоў, вельмі адчувальных да пытанняў класавых адрозненняў, і ўсе мае контрдоказы былі асуджаныя на паразу яшчэ да таго, як былі выказаныя. Я трымаў пост употай ад усіх, ні перад кім не выхваляўся і не чакаў, што нехта скажа «малайчына». Магчыма, маме варта было б сказаць мне, што адзінацца-
    цігадоваму дзіцяці можна пакуль не трымаць пост. Аднак яна абмежавалася тым, што парупілася пра мае любімыя пірагі і хлеб з анчоўсамі на іфтар. 3 аднаго боку, яна бь:ла рада бачыць, што яе малодшы сын адкрыў у сабе Божы страх, з іншага боку, у яе вачах чыталася трывога, што гэта абернецца для мяне душэўнымі пакутамі, цяжкімі выпрабаваннямі і непапраўным самаразбурэннем.
    Самым яскравым прыкладам дваістага стаўлення маёй сям’і да рэлігіі быў Курбан-Байрам. Як належыць усім заможным мусульманам, перад кожным КурбанБайрамам мы куплялі барана і прывязвалі яго ў маленькім садочку на заднім двары Дома Памукаў, а святочнай раніцай прыходзіў мяснік з нашага квартала, ён рэзаў барана, чым і складалася ахвяра. Я, у адрозненне ад некаторых мяккасардэчных герояў коміксаў, не вельмі любіў бараноў і авечак, таму пры кожным бляянні жывёліны, якая дажывала свае апошнія дні, сэрца маё кроўю не аблівалася. Я нават цешыўся, што хутка мы будзем пазбаўленыя гэтай страшнай, дурной і смярдзючай істоты, вось толькі мяса нашага барана мы раздавалі бедным, а для ўласнага святочнага абеду, які ладзілі ў той самы дзень і пры якім збіралася ўся сям’я, мы куплялі ў мясні ка зусім іншае мяса, бо, вядома, свежына дрэнна пахне; мы паглыналі яго і запівалі забароненым півам, і гэта яшчэ раз нагадвала мне, што духоўнае жыццё маіх сваякоў не азмрочана, як маё, пастаянным неспакоем і пачуццём віны. Рэлігійная сутнасць ахвяры ў тым, каб пацвердзіць сваю адданасць усявышняму і прынесці яму жывёлу замест дзіцяці, а праз гэта пазбавіцца пачуцця віны, тым часам як мы рабілі наадварот: замест мяса ахвярнай жывёлы елі нашмат лепшае мяса з крамы, што мусіла толькі ўзмацняць наша пачуццё віны.
    Аднак я жыў у доме, дзе было прынята абыходзіць маўчаннем і больш глыбокія, чым гэтая непаслядоўнасць, духоўныя праблемы. Пустата духоўнага жыцця многіх еўра-
    пеізаваных, багатых і свецкіх, стамбульскіх сем’яў была асабліва бачная не праз іх грэблівае стаўленне да рэлігіі, а менавіта праз гэтае маўчанне: яны гадзінамі маглі абмяркоўваць матэматыку, поспехі ў школе, футбол, забавы і таму падобныя тэмы, але ў размове пра галоўнае, пра каханне, клопат, веру, сэнс жыцця, рэўнасць, злосць кожны з іх хаваўся за мурам разгубленасці і горкай адзіноты; яны бездапаможна і спалохана разводзілі рукамі, як глухія ці нямыя, кожны раз, калі з імі хацелі падзяліцца душэўным болем або проста шукалі падтрымкі ў размовах на падобныя тэмы. А потым яны запальвалі цыгарэту пад музыку на радыё і моўчкі занураліся ў свой унутраны свет. У такім маўчанні я правёў і свой пост, які трымаў з цягі да веры. Зімовыя дні кароткія, і таму голад не стаў для мяне вялікім выпрабаваннем. I хоць маміна звычайная вячэра з анчоўсамі, ікрой і маянэзам была зусім не падобная на традыцыйны турэцкі іфтар з маслінамі і кілбасамі, пры ёй я адчуў задавальненне і душэўны спакой. Гэта была прыемнасць не чагосьці зробленага для Бога, а паспяхова пройдзенага выпрабавання, узяцца за якое я прымусіў сябе сам. Тым вечарам я наеўся ўволю і пабег па золкіх вуліцах у кінатэатр «Канак», дзе глядзеў галівудскі фільм і забыўся пра ўсё на свеце; трымаць пост яшчэ раз мне тады нават не прыйшло ў галаву.
    Аднак гэты мой няўдалы рэлігійны досвед зусім не адвадзіў мяне ад рэлігійных і метафізічных пытанняў. Недзе ў куточку маёй свядомасці выспявала думка: калі Бог, як кажуць, усё ведае і ўсё бачыць, то, нават калі я не змагу паверыць у Яго так моцна, як хачу, Ён зразумее, чаму ў мяне гэта ніяк не выходзіць, і даруе мне. He будзе ж Ён звяртаць асаблівай увагі на такое малое дзіця, як я, калі я не буду кідаць Яму выклік сваім нявер’ем, калі яно не стане свядомай агрэсіяй супраць Яго, Бог зразумее Ma­ne і прыме маё пачуццё віны ў абмен на палягчэнне маіх пакут нявер’я.
    Я баяўся не Бога, а гневу тых, хто верыўуЯго, скіраванага супраць такіх, як я. А яшчэ я баяўся глупства гэтых утрапёных вернікаў, чый розум не мог звязаць іх веру — Божа барані! — з любоўю. Шмат гадоў мяне не пакідаў страх, што аднойчы я буду пакараны, бо я не такі, <як яны», і ў раннім юнацтве гэта значна больш уплывала на мяне, чым тэарэтычныя кнігі, што жывілі маю схільнасць да левых ідэй. А пазней мяне здзіўляла, што мяогія еўрапеізаваныя, свецкія і напалову скептычныя ў пытаннях веры стамбульцы не адчуваюць аніякай віны з прычыны праблем, што непакоілі мяне. Мне ўвесь час здаецца, што гэтыя людзі, якія не выканалі ніводнага рэлігійнага наказу і якіх з рэлігіяй звязвае толькі міжкласавая пагарда — тая самая, з якой, назавём іх піжоны«мадэрністы», ставяцца да мастацкіх густаў простых людзей, — усе яны на пэўным адрэзку свайго жыцця, пасля дарожнай аварыі ці ў бальніцы, знаходзяць сваю таемную згоду з Богам.
    Памятаю, як у сярэдняй школе адзін мой прыяцель, які не знайшоў такой таемнай згоды, уражваў мяне сваёй адвагай у падобных пытаннях, якія мы з ім досыць беспаспяхова абмяркоўвалі на перапынках. Гэты маленькі блюзнер, сын казачна багатага падрадчыка, жыў у раскошным асабняку на вяршыні аднаго з пагоркаў над Басфорам, ездзіў конна па велізарным садзе пры доме і нават выступаў за Турцыю на міжнародных спаборніцтвах у якасці жакея, і калі аднойчы падчас нашай метафізічнай спрэчкі ён убачыў, як ува мне падымаецца страх, то раптам падняў вочы да неба і сказаў: «Калі Ён ёсць, то няхай мяне тут жа заб’е!» — а потым з дзіўнай для мяне ўпэўненасцю дадаў: «Ага! Бачыш, я ўсё яшчэ жывы!»Я зноў адчуў сябе вінаватым — і таму, што не быў такі адважны, як ён, і таму, што ў глыбіні душы быў згодны з ім, але мне падсвядома падабалася гэтая блытаніна ў галаве.
    Пачуццё віны, крыніцай якога была хутчэй не аддаленасць ад Бога, а адсутнасць пачуцця еднасці, што звязвала жыхароў горада, я перажываў як сваю асабістую бяду. Але мне споўнілася дванаццаць, і метафізічнае напружанне паміж верай і прыналежнасцю саступіла месца цікаўнасці да пытанняў полу, і калі пачуццё віны пакінула мяне, мая заклапочанасць рэлігіяй пачала згасаць. I ўсё ж я дагэтуль уздрыгваю, калі ў натоўпе, на параходзе ці на якім-небудзь мосце сустракаю пажылую жанчыну ў белым пакрывале.
    21.	Багатыя
    У сярэдзіне 1960-х гадоў мама кожную нядзелю купляла газету «Акшам»’. Гэтая газета была не з тых, што кожны дзень прыносілі ў наш дом па падпісцы, — па яе трэба было спецыяльна ісці ў газетны шапік, і тата, які ведаў, што мама набывала «Акшам» дзеля свецкіх плётак з калонкі «Вы чулі?», чый аўтар пісаў пад псеўданімам ГюльПеры, кожны раз адзначаў гэтую падзею жартамі. Татавы кпіны і шпількі далі мне дзве нагоды лічыць цікаўнасць да свецкіх плётак заганнай: па-першае, журналісты, якія пераказвалі плёткі пад выдуманымі імёнамі, з зайздрасці да «багатых», сярод які былі і мы, прынамсі нам хацелася так думаць, пісалі шмат з’едлівага і выдумлялі ўсякую небыль. Па-другое, лухта лухтой, а ў жыцці багатых людзей, неасцярожных настолькі, каб трапіць у калонкі свецкіх плётак, насамрэч не магло быць нічога прывабнага. Тым не менш тата разам з мамай чытаў гэтыя плёткі, і яны абое прымалі іх за чыстую манету.