Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
сама ладзіць раскошныя феерверкі, якія ўсяму Стамбулу паведамлялі пра іх, вяселлі і балі мінулых часоў збіралі не столькі для таго, каб усім іншым паказаць сваё багацде, колькі для таго, каб на нейкі час забыць пра свае страхі і трывогі. Калі на вяселлі і прыёмы з дарослымі хадзіў я, мне бывала крыху ніякавата, але я ўсё адно адчуваў асаблівую радасць ад таго, што знаходжуся ў асяроддзі багатых людзей. Гэтую самую радасць я бачыў і ў зіхатлівых маміных вачах, калі пасля доўгіх збораў мы нарэшце выходзілі з дому. Аднак тлумачылася яна не толькі прадчуваннем прыемнага баўлення часу, чаканнем пачастункаў і забаў — не, гэта была хутчэй радасць ад таго, што можна быць побач з багатымі людзьмі і з той ці іншай прычыны лічыцца адным з іх.
Калі мы апыналіся ў ярка асветленай зале або ў садзе, дзе вяселлі ладзіліся летам, на вольным паветры, праходзілі сярод пышна сервіраваных сталоў, раскошных тэнтаў, кветак, слуг і афіцыянтаў, то я адчуваў, што багатым, па сутнасці, падабаецца знаходзіцца сярод сабе падобных, што ў іх паляпшаецца настрой, як толькі яны сустракаюць іншых знакамітых багачоў. Здавалася, усе яны, як мая мама, узіраліся ў натоўп і спрабавалі высветліць, «хто ёсць?», і вельмі радаваліся, калі бачылі, што знаходзяцца менавіта сярод тых, каго спадзяваліся :тут сустрэць. Амаль усе яны набылі свае капіталы не дзякуючы ведам, талентам або працавітасці, іх багацце бьло вынікам шчаслівага збегу абставін або якога-небудзь махлярства, пра якое ім хацелася б забыць, і яны разумелі, што іх будучыня залежыць не ад іх здольнасцей, а ад памеру іх зберажэнняў, таму ў таварыстве людзей, якія таксама атрымалі высокае грамадскае становішча выключна дзякуючы грошам, яны адчувалі сябе больш спакойна і ўпэўнена.
Як правіла, праз некаторы час пасля прыходу ў гогці невядомы дзіўны вецер нібыта навяваў мне, што я тут
чужы. Калі мне на вочы трапляліся незнаёмыя рэчы, якіх не было ў нас дома, або нейкія новыя шыкоўныя штукі (напрыклад, электрычны нож), мой настрой псаваўся, а калі я заўважаў, што тата і мама па-свойску балбочуць з тымі багатымі людзьмі, кожнага з якіх дома яны з пагардлівай усмешкай называлі выключна подлымі і скандальнымі ашуканцамі, я зусім страчваў спакой. Праз некаторы час я здагадваўся, што ні мама, якая шчыра радуецца таварыству гэтых людзей, ні тата, які, магчыма, фліртуе з адной са сваіх таемных каханак, не забыліся пра ўсе гэтыя цёмныя гісторыі і чуткі, а проста вырашылі на нейкі час прыкінуцца, быццам нічога пра іх не ведаюць. Хіба не гэтак жа рабілі і ўсе іншыя багатыя? Быць багатым, магчыма, азначае заўсёднае прытворства. Напрыклад, многія з іх на прыёмах пачыналі скардзіцца, як жахліва іх кармілі ў самалёце, падчас апошняга падарожжа, як быццам гэта было пытанне незвычайнай важ-
насці, як быццам у сваім будзённым жыцці яны не харчаваліся самай звычайнай ежай, на якую нават не звярталі ўвагі. Нібы грошы, якія яны змяшчалі на рахункі ў швейцарскіх банках («выводзілі» — казалі тата і мама), сваю душу яны таксама хавалі недзе далёка-далёка, у надзейным і цяжкадаступным месцы, і часам я пераймаюся тым, што лёгкасць, з якой яны рабілі гэта, была для мяне дрэнным жыццёвым прыкладам.
Зрэшты, з адной татавай заўвагі я зразумеў, што часам душа гэтых людзей не хавалася ўжо так далёка. Мне было тады дваццаць гадоў, і ў размове з бацькам я пачаў жорстка крытыкаваць стамбульскіх багачоў, выкрываць іх глупства, бездухоўнасць і імкненне паказаць сябе вялікімі еўрапейцамі, якімі яны насамрэч не былі; чаму, пытаўся я, яны не збіраюць калекцый і не адкрываюць музеяў, чаму яны нічым не захапляюцца і не цікавяцца, чаму жывуць так баязліва і пасрэдна; нават болып з’едліва я прайшоўся па сябрах нашай сям’і, маміных і татаьых таварышах дзяцінства, а калі я нацэліўся на бацькоў некаторых маіх прыяцеляў, тата асцярожна перапыніў маю тыраду (магчыма, як потым думаў я, ён спалохаўся, віто ў будучыні гэта не прынясе мне шчасця) і, каб папярэдзіць мяне, сказаў, што спадарыня, пра якую я цяпер гавару (адна вельмі прыгожая жанчына), «па сутнасці» была вельмі добранамернай «дзяўчынай», і я б сам зразумеў гэта, калі б мне давялося бліжэй пазнаёміцца з ёй.
22. Караблі на Басфоры, пажары, галеча, пераезд і іншыя катастрофы
Заўсёдныя правалы камерцыйных праектаў майго бацькі і яго брата, сваркі паміж бацькамі і канфлікты нашай маленькай сям’і з вялікай сям’ёй на чале з бабуляй паволі прывучалі мяне да думкі, што ў жыцці, нягледзячы на ўсе яго радасці, якіх з кожным днём мне адкрывалася ўсё больш (маляванне, цікаўнасць да супрацьлеглага полу, сяброўства, сон, каханне, ежа, гульні, фільмы і шмат іншага), на магчымасці бясконцага шчасця, ёсць месца раптоўным і непрадказальным бедам і катастрофам — вялікім і маленькім, сур’ёзным і не вельмі. У гады майго дзяцінства па радыё пасля навін і прагнозу надвор’я часам перадавалі «Папярэджанне маракам», яго ўважліва слухалі і маракі, і цэлы горад: дыктар вельмі сур’ёзным голасам зачытваў каардынаты, у якіх пры выхадзе з Басфора ў Чорнае мора заўважаныя плывучыя міны, а я тады зразумеў, што ў самы нечаканы момант з чалавекам можа здарыцца самая нечаканая бяда.
Нечакана магла ўспыхнуць чарговая сварка паміж мамай і татам, на верхнім паверсе мог пачацца канфлікт за маёмасць ці грошы, мой брат мог ускіпець і намерыцца задаць мне жорсткі ўрок. Бацька мог прыйсці дадому і нібыта між іншым паведаміць, што ён прадаў кватэру, у якой мы жывём, і нам трэба пераязджаць, што на яго
маёмасць накладзены арышт, што ён адпраўляецца ў далёкую паездку.
У тыя гады мы часта пераязджалі. Цягам набліжэння пераезду ў доме нарастала напружанне, маме трэба было прасачыць за тым, каб усё было падрыхтавана своечасова, каб кожная міска і талерка была загорнутая ў асобную газету, таму яна аслабляла кантроль над намі з братам і мы былі вольныя колькі заўгодна бегаць па доме і гуляць. Потым грузчыкі адзін за адным перасоўвалі і выносілі буфеты, шафы і сталы, якія мы прывыклі лічыць нязменнай і неад’емнай часткай пейзажу кватэры: пры думцы аб тым, што зараз мы пакінем дэм, дзе жылі некалькі гадоў, мяне ахопліваў смутак, і адзіным суцяшэннем было тое, што пад якім-небудзь буфетам мог раптам знайсціся даўным-даўно згублены аловак, шарык або цацачная машынка, дарагая мне як памяць. Магчыма, кватэры, у якіх мы жылі тады. не мелі тых самых выгод і душэўнай атмасферы, якія былі ў Нішанташы, у Доме Памукаў, але я зусім не быў засмучаны нашымі пераездамі, бо з вокнаў новых дамоў у Джыхангіры і Бешыкташы адкрываўся цудоўны від на Басфор, і таму наша паступовае збядненне не вельмі мяне трывожыла.
Супраць гэтых маленькіх катастроф я меў запас пэўных захадаў, якія вынайшаў сам. Я распрацаваў сістэму правілаў, якія трэба было выконваць у спалучэнні аднаго з адным або ў пэўнай паслядоўнасці (не наступаць на лініі паміж пліткамі і ніколі не зачыняць да канца некаторыя дзверы) або трэба было рабіць нешта супрацьлеглае (сустрэцца з тым іншым Арханам, уцячы ў мой уяўны свет, намаляваць нешта або самому напрасіцца на бяду і распачаць сварку з братам); а яшчэ можна было лічзіць караблі на Басфоры.
Лічыць караблі, што снавалі сюды-туды па Басфсры, я пачаў даўным-даўно, яшчэ зусім маленькім: румынгкія
нафтавыя танкеры, савецкія крэйсеры, невялікія рыбацкія парусныя лодкі з Трабзона, балгарскія пасажырскія параходы, караблі Марскіх ліній, якія выходзілі ў Чорнае мора, савецкія метэаралагічныя назіральнікі, шыкоўныя італьянскія трансатлантычныя лайнеры, вугальныя баржы, сухагрузы з Варны, нефарбаваныя, іржавыя і занядбаныя грузавыя судны і цёмныя, сумнеўнага выгляду караблі, якія прыйшлі невядома адкуль і немаведама пад якім сцягам. Аднак я лічыў далёка не ўсё: маторныя катары, якія перавозілі з аднаго берага Басфора на другі службоўцаў па дарозе на працу і жанчын з сеткамі па дарозе з базару, а таксама параходы гарадскіх ліній, якія спяшаліся з аднаго канца Стамбула у другі, а ў іх на борце задуменныя і сумныя пасажыры пілі гарбату і курылі, — цяпер я, як і мой тата, знаёмых караблёў не лічыў, бо яны, нібы рэчы з нашага дома, даўно сталі неад’емнай часткай майго свету.
Я лічыў караблі, калі мне было трывожна, а часам — у роспачы і калі мяне штосьці бянтэжыла, а часцей за ўсё я лічыў іх аўтаматычна і не звяртаў на гэта ўвагі. Я проста адчуваў, што разам з падлікам караблёў на Басфоры ў маім жыцці ўзнікае пэўная гармонія. У дзяцінстве, у хвіліны злосці і смутку я ўцякаў ад самога сябе, ад школы, ад жыцця ў вір стамбульскіх вуліц, і пакуль я блукаў па іх, я пераставаў лічыць караблі. У такія моманты я адчуваў, што сумую і па няшчасцях, і па пажарах, і па іншым жыцці, і па тым, іншым, Архане.
Раскажу, як я ўвогуле пачаў лічыць караблі, і, можа быць, гэтае маё дзівацтва стане больш зразумелым. Тады, напачатку 1960-х гадоў, мы, мама, тата, брат і я, жылі ў Джыхангіры, у доме, які пабудаваў мой дзядуля, мамін тата, і з вокнаў нашай маленькай кватэры адкрываўся від на мора. Я тады хадзіў у апошні клас пачатковай шкслы, а значыць, мне было адзінаццаць гадоў. Адзін раз на ме-
сяц я заводзіў будзільнік з намаляваным на ім званочкам так, каб ён празвінеў за некалькі гадзін да ўзыходу сонца, я прачынаўся ў начной цішы, было вельмі холадна, таму што агонь у печцы на ноч гасілі, а сам я запаліць яго пакуль не мог, тады, каб не дрыжаць дробна-дробна зімовай ноччу, я перабіраўся ў пакой нашай служанкі, які часам пуставаў, і залазіў на свабодны ложак, потым адкрываў падручнік турэцкай мовы і пачынаў хутка-хутка паўтараць верш, які мне трэба было вывучыць да школы.
Сцяг, у нябёсах сцяг, Лунай, наш слаўны сцяг!
Кожны, каму хочаш не хочаш здаралася вучыць якінебудзь тэкст, малітву або верш, ведае: калі хочаш, каб словы адклаліся ў памяці, трэба пастарацца не заўважаць таго, што ў цябе перад вачыма. Тады словы звяжуцца ў тваёй свядомасці з вобразамі ад прачытанага і запомніць іх будзе прасцей. I вось, пакуль ты нешта вучыш на памяць, твае вочы нібы вызваляюцца ад кантролю свядомасці і пачынаюць глядзець на свет быццам самі сабой. Цёмным зімовым ранкам я дрыжаў ад холаду і вучыў на памяць верш, а мой рассяроджаны позірк блукаў сярод змроку, што ахутаў Басфор.