Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
дэ Нерваля «Падарожжа на Усход». Французскі паэт трапіў у Стамбул у 1843 годзе, праз паўстагоддзя пасля таго, як былі створаны карціны Мелінга, і ў кнізе ён апісвае сваю прагулку ад Галацкага манастыра дэрвішаў з ордэна Меўлеві, месца, якое праз пяцьдзясят год назавуць Тунэль, да месца, якое цяпер завецца Таксім, — па тым самым маршруце, па якім я пайду за руку з мамай праз сто пятнаццаць гадоў. Галоўную вуліцу сучаснага Беяглу пасля заснавання Рэспублікі назвалі Істыкляль*, а ў 1843 годзе гэта была Grand rue de Pera, i з таго часу яна ніколькі не змянілася. Яе, пасля манастыра Меўлеві, Нерваль параўноўвае з Парыжам: модныя строі, пральні, ювелірныя крамы, бліскучыя вітрыны, кандытарскія, англійскія і французскія гатэлі, кавярні, амбасады. Аднак пасля месца, якое паэт называе Французскім шпіталем (сёння гэта Цэнтр французскай культуры), горад дзіўным, ашаламляльным, для мяне нават жахлівым чынам заканчваецца. Цэнтр майго сусвету, самую вялікую плошчу, плошчу Таксім, у ваколіцах якой я жыў з самага дзяцінства, Нерваль называе пустым месцам, дзе ездзілі адно конныя павозкі і пахаджалі гандляры катлетамі, кавунамі і рыбай. Ён апісвае панараму раўніны і могілкі, якія праз сто гадоў знікнуць, распусціўшыся ў плошчы і ў горадзе. У мяне з галавы ніяк не ідзе адзін радок з Нерваля, у якім пра горад, дзе я пражыў усё жыццё і які здаваўся мне «забудаваным вельмі старымі дамамі», ён гаворыць як пра раўніну: «Велізарныя бясконцыя палі ў ценю соснаў і грэцкіх арэхаў!»
Падчас паездкі ў Стамбул Нервалю было трыццаць пяць. У трыццаць тры ён перажыў першы з прыступаў душэўнай хваробы, якія праз дванаццаць год давядуць яго ад вар’ятні да пятлі. Увесь ход ягонага жыцця быў прадвызначаны няшчасным каханнем да актрысы Жані
* Літаральна «незалежнасць».
Калон, якая памерла за паўгода да згаданага падарожжа. Сваё гора, а таксама рамантычны вобраз Усходу, замацаваны ў французскай літаратуры дзякуючы Шатабрыяну, Ламарціну і Гюго, Нерваль перадаў у «Падарожжы на Усход», якое пачалося ў Егіпце, Каіры і Александрыі, працягнулася ў Сірыі, на Кіпры і Родасе, а скончылася ў Ізміры і Стамбуле. Для таго, хто ў перайманне папярэднікам Нерваля захоча нешта напісаць пра Усход і пяройме традыцыю меланхалічнага апісання Усходу з французскай літаратуры, стамбульскі досвед паэта будзе значным і ўнікальным.
Аднак сам Нерваль у 1843 годзе ў Стамбуле звяртае ўвагу не на ягоную меланхалічнасць, а на тое, што прымусіць яго самога забыцца на смутак. Уласна, і ў вандроўку на Усход ён выправіўся дзеля таго, каб пазбавіцца душэў-
нага болю або хаця б схаваць яго ад сябе і свайго атачэння. У лісце да бацькі ён піша, што дзякуючы падарожжу на Усход здарэнне з ягоным прыступам і вар’ятняй, якое было два гады да таго, «людзі прызнаюць вынікам няшчаснага выпадку» без пэўнага працягу, і з надзеяй дадае: са здароўем у яго ўсё ў парадку. Мы можам зрабіць выснову, што ў Стамбуле, які пакуль не зазнаў паразы, убоства і ўдару ўласнай нікчэмнасці ў параўнанні з Захадам, паэт не знайшоў нічога, што жывіла б ягоны смутак. He будзем забываць, што смутак — пачуццё жыхароў пераможанага горада. У вядомым вершы Нерваля ёсць вобраз чорнага сонца меланхоліі, у падарожных нататках ён згадвае, што час ад часу бачыў яго на Усходзе, толькі ў якасці прыкладу ён прыводзіць берагі Ніла. У1843 годзе ў Стамбуле ён паводзіць сябе як нецярплівы журналіст, які круціцца ў са-
мых каларытных, прывабных, экзатычных месцах горада ў пошуках матэрыялу для артыкула.
Менавіта таму ён наведаў горад падчас Рамазана. Для яго, мабыць, гэта было нібы прыехаць у Венецыю падчас карнавалу. (Ён піша, што Рамазан — гэта і час «посту», і час «карнавалу».) Пасля заходу сонца Нерваль глядзіць Карагёза ў тэатры ценяў, любуецца вуліцамі, залітымі начным святлом, у кавярнях слухае байкі апавядальнікаў. Пазней многія заходнія вандроўнікі запісвалі падобныя назіранні, і яны праз сто гадоў зрабіліся тэмай шматлікіх кніг і ўспамінаў з назвамі кшталту «Рамазан мінулага: ночы і забавы», створаных стамбульскімі пісьменнікамі акурат тады, калі жыхары горада ў выніку мадэрнізацыі, вестэрнізацыі і згалення пакінулі традыцыі посту і забыліся на іх. Такой літаратурай я быў зачараваны ў дзяцінстве і зачытваўся ёй з сумам па мінулым, яна падрыхтавала мяне да таго дня, калі я пачаў трымаць пост, хоць за ёй і схаваны перасалоджаны, прыпраўлены экзотыкай вобраз «турыстычнага Стамбула», створаны Нервалем і шматлікімі падобнымі да яго заходнімі назіральнікамі, якія натхнялі адзін аднаго. Нерваль кпіць з англійскіх пісьменнікаў, бо яны прыязджаюць у Стамбул і за тры дні наведваюць усе «турыстычныя» месцы, каб адразу засесці за артыкул ці кнігу, але нягледзячы на гэта, як і яны, сам ходзіць глядзець службу ў манастыры дэрвішаў, чакае выезду султана з палаца і нават здалёк бачыць яго (Нерваль сцвярджае, што яны з Абдул-Меджыдам сустрэліся вачыма і султан таксама бачыў яго) і выпраўляецца на доўгія шпацыры па могілках, падчас якіх ён пускаецца ў разважанні аб строях, традыцыях, звычаях і норавах.
Нерваль у шчымлівай і ўнікальнай аўтабіяграфічнай кнізе «Аўрэлія, жыццё і сон», старонкі з якой знайшлі ў ягонай кішэні пасля смерці і якую высока ацэньвалі сюррэалісты Андрэ Брэтон, Поль Элюар і Антанен Арто, а сам ён параўноўваў з «Новым жыццём» Дантэ, піша,
што пасля таго, як каханая ад яго адмовілася, яму ў жыцці засталіся толькі «ганебныя ўцехі», ён шчыра прызнаецца, што цяганні па свеце, строі далёкіх народаў і іх дзіўныя звычаі зрабіліся для яго пустой забавай. Назіранні аб звычаях, краявідах, усходніх жанчынах або начах у месяцы Рамазан Нерваль у «Падарожжы на Усход» перадаў досыць павярхоўна, у танным прымітыўным стылі газетных нататак, ён сам ведаў гэта і — падобна да пісьменнікаў, якія мяркуюць, што іх аповед будзе больш захапляльным, калі яны ўціснуць у яго свежую байку, — надаў кнізе разнастайнасці за кошт доўгіх гісторый, большасць з якіх ён прыдумаў і склаў сам. (Ахмет Хамдзі Танпынар у вялікім артыкуле аб гарадскіх сезонах для зборніка «Стамбул», падрыхтаванага Ях’ем Кемалем і Абдзюльхакам Шынасі Хісарам, згадвае свае даследаванні таго, якія з гісторый Нерваля можна лічыць традыцыйна асманскімі, а якія з’яўляюцца выдумкай.) Гэтыя гісторыі, хоць і раскрыва-
юць нам глыбіні і складанасць унутранага свету Нерваля, не маюць істотнага дачынення да Стамбула, а тыя з іх, што апавядаюць пра горад, выконваюць ролю аздаблення, на манер казак Шахразады. Увогуле Нерваль, калі адчувае, што намаляваў недастаткова выразную карціну, раз-пораз, каб увесці чытача ў зман, кажа: «Нібы ў казках Тысячы і адной ночы», а словамі: «Палацы, мячэці, лазні іншыя апісалі так добра, як я ніколі не змагу» — абрывае расказ аб вандроўцы па Стамбуле. Ён параўноўвае горад з тэатральнай дэкарацыяй, аглядаць якую трэба з залы і «не заходзіць за кулісы», яго фраза: «Стамбульскія краявіды звонку найпрыгажэйшыя ў свеце, але ўнутры некаторых кварталаў пануюць галеча і бруд» — праз сто гадоў западзе ў душу Ях’і Кемаля, Ахмета Танпынара і іншых стамбульскіх пісьменнікаў, а ў вуснах заходніх вандроўнікаў увогуле ператворыцца ў штамп. Напэўна, Ях’я Кемаль і Танпынар адчулі, калі чыталі Нерваля, што стварыць у вершах і прозе вобраз Стамбула, блізкі яго жыхарам, яны змогуць толькі калі аб’яднаюць прыгажосць краявідаў горада з яго «закулісным» убоствам. Каб зразумець гэты вобраз Стамбула, знойдзены і раскрыты двума самымі вялікімі яго песнярамі, Ях’ем Кемалем і Ахметам Танпынарам, спрошчаны і распаўсюджаны наступным пакаленнем, вобраз, што паўстаў з галечы і тканіны гісторыі значна больш, чым з прыгажосці гарадскіх краявідаў, нам трэба звярнуцца да твораў пісьменніка, які наведаў Стамбул пасля Нерваля.
24. Меланхалічная вандроўка па ўскраінах з Тэафілем Гацье
Пісьменнік, журналіст, паэт, аўтар раманаў і крытычных артыкулаў Тэафіль Гацье быў ліцэйскім сябрам Нерваля. У юнацтве яны былі неразлучныя, разам захапляліся рамантычнымі творамі Гюго, некаторы час жылі ў Парыжы па суседстве і сваё сяброўства захавалі на ўсё жыццё. За некалькі дзён да самагубства Нерваль спрабаваў адшукаць Гацье, а пасля таго, як Нерваль павесіўся на вулічным ліхтары, Гацье напісаў пра свайго сябра пранікнёны артыкул.
За два гады да гэтага (значыць, праз дзевяць гадоў пасля ўсходняга падарожжа Нерваля і роўна за сто гадоў да майго нараджэння), у 1852 годзе адбыліся падзеі, якія прывялі да стварэння кааліцыі Англіі, Францыі і Асманскай імперыі супраць Расіі, а таксама да Крымскай вайны, але яны абудзілі і цікавасць французскіх чытачоў да ўсяго, што звязана з Усходам \ I вось, пакуль Нерваль разважаў, ці не выправіцца ў яшчэ адно падарожжа на Усход, Гацье прыехаў у Стамбул. Распаўсюджаныя ў той час параходы былі ўжо досыць хуткімі, і таму з Парыжа да Стамбула ён дабраўся за адзінаццаць дзён. Гацье пражыў у горадзе семдзесят дзён і свае назіранні спачатку друкаваўяк рэпартаж з працягам у газеце, дзе ён працаваў, а пасля адразу выдаў іх у кнізе «Канстанцінопаль». Гэты вялікі, папулярны, перакладзены на шмат моў твор — найлепшае з напісанага пра Стамбул у дзевятнаццатым стагоддзі пасля «Канстанцінопаля» італьянскага пісьменніка Эдмонда дэ Амічыса, выдадзенага ў Мілане на дваццаць пяць гадоў пазней.
* Тады ключы ад Царквы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме, пасля доўгага канфлікту, былі забраныя ў праваслаўнай Расіі і перададзеныя каталіцкай Францыі.
У параўнанні з падарожнымі нататкамі Нерваля кніга Гацье напісана больш спрактыкавана, больш складна, яна мае лепшую кампазіцыю. А ўсё таму, што Гацье быў фельетаністам, мастацкім і культурным крытыкам, ён публікаваў гісторыі з працягам (і аднойчы параўнаў сябе з Шахразадай, якой кожную ноч даводзілася складаць новую казку), ён пісаў хутка і лёгка, бо ведаў, што кожны дзень мусіць адносіць чарговы артыкул у газету. Флабер крытыкаваўяго за гэта, але праз такі журналісцкі недахоп кніга Гацье пра Стамбул, калі не звяртаць увагі на шаблонныя тэмы накшталт султана, жанчын і могілак, чытаецца як адзін вялікі гарадскі рэпартаж. Для такіх пісьменнікаў, як Ях’я Кемаль і Танпынар, якія для стамбульцаў стварылі вобраз Стамбула, гэты рэпартаж меў асаблівае значэнне, бо ў ім Гацье, з аднаго боку, праявіў сябе як прафесійны журналіст, а з другога — згодна з парадай свайго сябра Нерваля — зазірнуў «за кулісы», пранік у аддаленыя кварталы з іх руінамі, цёмнымі і бруднымі вулкамі, чым упершыню даў чытачу адчуванне, што бедныя ўскраіны Стамбула маюць такое самае значэнне, што і яго парадныя краявіды.