• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    * Англ. варыянт — Flight from Byzantium.
    ** У рускай версіі эсэ Бродскага гэтага фрагмента няма. Але менавіта ён перагукаецца з тэкстам кнігі: «Якое ж усё тут састарэлае. He старое, не старажытнае, не антычнае і нават не старамоднае, а менавіта састарэлае. Старыя машыны прыязджаюць сюды паміраць, а замест гэтага робяцца «далмушамі», або маршрутнымі таксі; паездка ў іх танная, трасучая і настальгічная, бо цябе не пакідае адчуванне, быццам ты едзеш у нечаканым, але непатрэбным кірунку — у прыватнасці таму, што кіроўцы рэдка размаўляюць па-англійску. Па ўсім відаць, ваенна-марскія базы ЗША прадалі ўсе свае "доджы” і "плімуты” пяцідзясятых гадоў нейкаму мясцоваму прадпрымальніку, і цяпер яны, задыхаючыся, з грукатам і хрыпам, раз’язджаюць па брудных дарогах Малой Азіі, канчаткова знявераныя сваім таксісцкім пасмяротным жыццём. Так далёка ад роднага Дэтройта; і яшчэ далей ад абяцанага сметніка!»
    
    Стамбул майго дзяцінства і юнацтва імкліва страчваў сваю касмапалітычную структуру. У 1852 годзе Гацье — і яго назіранні супадаюць з думкамі многіх іншых падарожнікаў — адзначае, што за сто гадоў да майго нараджэння на вуліцах Стамбула гучалі разам турэцкая, грэчаская, армянская, італьянская, французская і англійская мовы (яму варта было б дадаць, што больш за апошнія дзве была распаўсюджаная ладзіна ); Гацье нават крыху засаромеўся, калі на ўласным досведзе пераканаўся, што многія жыхары гэтай «Вавілонскай вежы» свабодна гавораць на некалькіх з гэтых моў, — сам ён, як і большасць французаў, не ведаў ніякай мовы, апроч французскай. Пасля стварэння Турэцкай Рэспублікі — чарговага этапу заваявання Канстанцінопаля, — калі атурэчванне Стамбула пайшло з новай сілай і ў горадзе
    * Мова яўрэяў-сефардаў, іспанскіх перасяленцаў.
    дзяржава праводзіла нешта накшталт этнічнай чысткі, усе гэтыя мовы зніклі з ужытку. Я з дзяцінства памятаю сцэнку часоў гэтай культурнай чысткі: варта было каму-небудзь на вуліцы гучна загаварыць па-грэчаску, па-армянску (мова курдаў тады наогул не гучала навокал), як яго абрывалі словамі «Грамадзянін, гаварыце па-турэцку!» Таблічкі з гэтым заклікам былі таксама развешаныя тут і там.
    Падарожныя нататкі еўрапейскіх вандроўнікаў, часам зусім не вартыя даверу, выклікаюць у мяне цікаўнасць не толькі з прычыны згаданых адносін любові і нянавісці або жадання даведацца што-небудзь крыўднае ці пахвальнае пра свой горад. Калі не лічыць падрабязных афіцыйных дакументаў і артыкулаў жменькі гарадскіх рэпарцёраў, якія папракаюць жыхароў горада няправільнымі паводзінамі на вуліцах, да самага пачатку XX стагоддзя стамбульцы вельмі мала пісалі пра
    Стамбул. Толькі літаратурнымі сродкамі можна перадаць тое, што адбываецца на гарадскіх вуліцах, іх атмасферу, іх паветра, стварыць карціну размаітага будзённага жыцця, расказаць, чым дыхае і чым пахне цэлы горад, але на працягу некалькіх стагоддзяў гэта рабілі толькі еўрапейскія падарожнікі. Як для таго, каб даведацца пра выгляд гарадскіх вуліц, касцюмы і тых, хто іх насіў у Стамбуле сярэдзіны XIX стагоддзя, трэба паглядзець на фатаграфіі Дзю Кана і гравюры заходніх мастакоў, так і пра падзеі стогадовай, двухсотгадовай, чатырохсотгадовай даўніны на вуліцах, праспектах і плошчах, дзе прайшло ўсё маё жыццё, пра плошчы, якія раней былі дзікім полем, і пра дзікія палі, якія раней былі плошчамі з калонамі, пра тагачаснае жыццё я (калі, вядома, не праводзіць доўгія гады ў лабірынтах асманскіх архіваў) магу прачытаць толькі на старонках твораў вандроўных еўрапейскіх пісьменнікаў. А большасць з іх цікавілася нечым экзатычным і маляўнічым.
    Вальтэр Беньямін у «Вяртанні фланёра», рэцэнзіі на кнігу Франца Хеселя «Прагулкі па Берліне», заўважае: «Калі мы падзелім на дзве часткі ўсе створаныя дагэтуль карціны гарадоў паводле месца нараджэння іх аўтараў, то апісанні гарадоў у тых пісьменнікаў, якія нарадзіліся і выраслі ў іх, апынуцца ў безумоўнай меншасці». На думку Беньяміна, большасць гасцей горада захапляецца яго экзатычнымі і маляўнічымі відамі. А тыя, хто нарадзіўся і вырас тут, сваю цікавасць да горада блытаюць з уласнымі ўспамінамі.
    Маё асаблівае становішча, якое ў выніку еўрапеізацыі было нададзена стамбульскім пісьменнікам і іх чытачам (і, бадай што, стала непазбежным вынікам еўрапеізацыі па ўсім свеце), для жыхароў астатніх незаходніх гарадоў свету не выглядае такім ужо асаблівым. Дзённікі стамбульскага жыцця і ўспаміны пра тое, якімі былі нашы папярэднія пакаленні, належаць замежнікам.
    Магчыма, таму нататкі еўрапейскіх падарожнікаў аб горадзе я часам прачытваю не як нечыя экзатычныя мроі, а як мае ўласныя ўспаміны. Акрамя таго, мне заўжды падабаюцца месцы, дзе еўрапейскія назіральнікі пішуць пра тое, што ўлавіліяны і некалі заўважыўя сам, але тады ніхто пра гэта не казаў, і я сам не звяртаў увагі на заўважанае. Вось, скажам, Кнут Гамсун заўважыў лёгенькае гайданне пад цяжарам грузаў Галацкага моста, які быў пантонным яшчэ ў маім дзяцінстве, а Ганс Хрысціян Андэрсен піша пра кіпарысавую «цемру» на могілках. Звычка глядзець на Стамбул вачыма чужынца мне заўжды дае задавальненне, аднак асабліва неабходная яна ў якасці процівагі апантанаму патрыятызму і стаднаму інстынкту. Часам рэалістычныя апісанні гарэма або карціны з уборамі і рытуаламі выглядаюць настолькі далёкімі ад майго жыцця, што (нават калі я ведаю, што гэта не мроя апавядальніка) мне здаецца, быццам гаворка тут пра мінуласць не майго, а нейкага іншага горада. Еўрапеізацыя дала мне і мільёнам іншых стамбульцаў прыемнасць адкрываць уласную «экзатычную» мінуласць.
    Калі глядзець на горад то з аднаго са шматлікіх гледзішчаў, то з другога, угаворваю я сам сябе, прасцей захаваць жывую сувязь з ім. Часам, калі я перастаю выходзіць з дому, нават на пошукі іншага Архана, які дзесьці цярпліва чакае мяне, я запытваю сам сябе: ці не скасцянеюць ад гэтага мае мазгі? I ці не заб’е мая такая моцная прывязанасць да аднаго горада ўсялякае жаданне бачыць яго? У такія моманты я суцяшаю сябе думкай, што чытанне кніг замежных падарожнікаў надало майму погляду на горад пэўную адчужанасць. Часам нататкі якога-небудзь еўрапейскага назіральніка пра тое, што дагэтуль засталося нязменным, — некаторыя цэнтральныя і бакавыя вуліцы, паўразбураныя драўляныя дамы, вулічныя гандляры, пусткі і смутак — мне здаюцца ўласнымі ўспамінамі.
    Часткова гэта звязана з тым, што цягам майго жыцця насельніцтва Стамбула павялічылася ў дзесяць разоў, і некаторыя вуліцы і плошчы, хоць самі па сабе ніколькі не змяніліся, ад людскога мора зрабіліся зусім іншымі прасторамі. Я сумую па тых часах, калі горад быў бязлюдным і пустым.
    Заходнія вандроўнікі прыпісвалі Стамбулу ўласныя выдумкі і фантазіі наконт Усходу, але наш горад ніколі не належаў да еўрапейскіх калоній, і таму стамбульцам ад іх не было ніякай шкоды. Напрыклад, калі я чытаю ў Гацье, што туркі не пусцяць і слязінкі падчас вогненных катастроф, што ў адрозненне ад французаў, якія ў такіх выпадках плачуць горкімі слязамі, яны паводзяць сябе годна, бо ўсе яны фаталісты, я магу з ім не пагаджацца, аднак не лічу, што са мной абыходзяцца несправядліва. Але я адчуваю, што французскія чытачы, якія павераць у словы Гацье, так і не змогуць зразумець, чаму ж за сто пяцьдзясят гадоў стамбульцы не выратаваліся ад свайго смутку.
    Самае балючае ў стамбульскіх запісах еўрапейскіх падарожнікаў, а многія з іх былі бліскучымі пісьменнікамі, — гэта заўважаць, што многае з расказанага, няхай і з пэўнымі перабольшаннямі, пра горад ды яго жыхароў неўзабаве знікла. Бо еўрапейскія пісьменнікі любілі пісаць пра «экзатычныя» рэчы, якія рабілі Стамбул не падобным на еўрапейскі горад; а еўрапеізатарскі рух, які імкнуўся перарабіць горад у адпаведнасці са сваімі ідэямі, разглядаў гэтыя асаблівасці, інстытуты, традыцыі як перашкоду еўрапейскім узорам і імкнуўся як мага хутчэй знішчыць іх. Вось кароткі спіс страчанага.
    Першым было разагнана войска янычараў, пра якое больш за ўсё любілі пісаць еўрапейскія вандроўнікі аж да пачатку XIX стагоддзя. Потым не стала нявольніцкага рынку, які так цікавіў еўрапейскіх вандроўнікаў і пра які пісалася таксама вельмі шмат. Так любімыя еўра-
    пейскімі назіральнікамі ордэн дэрвішаў Рыфаія, якія тут і там праціналі сябе вострымі прутамі, і манастыры ордэна Меўлеві з усталяваннем Рэспублікі былі зачыненыя. Асманскія ўборы, папулярная ў заходніх мастакоў тэма, адправіліся ў нябыт, ледзь толькі Андрэ Жыд выказаў незадавальненне з гэтай нагоды. I вось ужо няма гарэма, яшчэ адной любімай тэмы еўрапейскіх пісьменнікаў. Праз семдзесят пяць гадоў пасля таго, як Флабер паведаміў свайму блізкаму сябру, што збіраецца замовіць на рынку дошчачку з яго імем, напісаным каліграфічным арабскім шрыфтам, Турцыя з арабскага алфавіта перайшла на лацінскі, і з прыемнасцю ад гэтай экзотыкі таксама было скончана. Для стамбульцаў самай цяжкай сярод гэтых страт, па-мойму, стала перанясенне — вядома, у імя еўрапеізацыі — магіл і могілак, што былі часткай будзённага жыцця, з садоў і плошчаў у пустыя, страшныя
    месцы, агароджаныя высокімі турэмнымі мурамі, дзе не было ні кіпарысаў, ні іншых дрэў. За часамі Рэспублікі з гарадскіх вуліц зніклі насілыпчыкі, якія нязменна выклікалі вялікую цікавасць у турыстаў, а за імі неўзабаве і старыя амерыканскія аўтамабілі, якія прыцягнулі ўвагу Бродскага і пра якія пачалі шмат пісаць.
    3 усіх гэтых «замежнік глянуў — прыбіраем» захаваліся толькі дзве рэчы. Першая — сабачыя зграі, якія ўсё яшчэ бадзяюцца без дагляду наводдаль парадных стамбульскіх вуліц. Мехмед II, які знішчыў янычарскае войска таму, што яно не жадала падпарадкоўвацца заходняй вайсковай дысцыпліне, сваёй друтой мэтай абраў сабачыя зграі, аднак тут ён не дамогся поспеху. У канцы 70-х гадоў XIX стагоддзя, неўзабаве пасля кароткага перыяду канстытуцыйнай манархіі, была зроблена яшчэ адна спроба «рэформы» ў гэтым кірунку, тады з дапамогай цыганоў усіх сабак у горадзе пералавілі аднаго за адным і перавезлі на востраў Сіўрыяда, адкуль яны зноў пераможна вярнуліся назад. Магчыма, гэта ім удалося таму, што французы, для якіх сабачыя зграі на кожнай стамбульскай вуліцы былі чымсьці экзатычным, успрынялі спробу перавезці іх усіх на адзін востраўяк рэч яшчэ больш экзатычную і як падставу для шматлікіх здзеклівых заўваг — нават Сартр праз многія гады ў рамане «Век сталасці»" адпусціў жарт з гэтай нагоды.