• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбул Горад і ўспаміны Архан Памук

    Стамбул

    Горад і ўспаміны
    Архан Памук

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск 2018
    175.45 МБ
    Стамбульскі выдавец паштовак Макс Фрухтэрман таксама заўважыў гэтую экзотыку, і ў серыі паштовак з відамі Стамбула, надрукаванай у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, вулічныя сабакі выяўленыя разам з традыцыйнымі для паштовак дэрвішамі, могілкамі і мячэцямі.
    * «L’age de raison».
    26.	Смутак руін: Ахмет Танпынар і Ях’я Кемаль у ваколіцах Стамбула
    Ахмет Хамдзі Танпынар і Ях’я Кемаль выпраўляліся разам у д оўгія прагулкі па дал ёкіх бедных ускраінах Стамбула. У гады Другой сусветнай вайны Танпынар, які неяк адзін трапіў і потым штораз вяртаўся ў гэтыя «вялікія і бедныя раёны паміж Каджамустафапаша і гарадскімі мурамі», прыгадвае, якімі павучальнымі былі гэтыя прагулкі. Гэта былі тыя самыя месцы, дзе ў 1853 годзе прагульваўся Гацье і дзе ён адчуў той самы гарадскі смутак. Танпынар і Ях’я Кемаль пачалі прыходзіць сюды ў «гады замірэння». Стамбульскі візіт Нерваля і Гацье ад гэтых прагулак па ўскраінных кварталах двух самых вялікіх турэцкіх пісьменнікаў, якія захапляліся творамі французскіх сяброў-літаратараў і вельмі ўважліва чыталі іх падарожныя нататкі ды гарадскія назіранні, аддзяляе семдзесят гадоў — час, калі асманская дзяржава адну за адной страціла ўсе свае землі на Балканах і Блізкім Усходзе, растала і ўрэшце знікла, а крыніцы, што жывілі Стамбул, перасохлі, калі падчас Першай сусветнай вайны загінулі сотні тысяч, так што нават нягледзячы на буйныя плыні перасяленцаў, мусульман, якія ратаваліся ад этнічных чыстак, распачатых стваральнікамі новых дзяржаў, асабліва на Балканах, насельніцтва горада і яго багацце не павялічыліся ні на ёту. Цягам тых самых сямідзесяці гадоў Еўропа і Захад у цэлым перажывалі бурны рост тэх-
    налогій і капіталу, так што збяднелы Стамбул, які страціў сваю прывабнасць і сілу ў свеце, пакрысе пачаў ператварацца ў перыферыйны і нікому не патрэбны гарадок. У дзяцінстве я адчуваў, што жыву не ў адной з сусветных сталіц, а ў вялікім ды бедным правінцыйным горадзе.
    Як піша Танпынар у прадмове да «Вандроўкі па ўскраінах», мэтай яго ўласнай прагулкі, як і супольных прагулак з Ях’ем Кемалем, пра якія ён расказвае яшчэ больш, было не толькі знаёмства з беднымі кварталамі на ўскраінах Стамбула, але і спроба маральна прыняць беднасць і правінцыйнасць Турцыі і Стамбула ў свеце. У гэтым знаёмстве з краявідамі ўскраін Турцыя і Стамбул самі выглядаюць аддаленымі кварталамі. Я і сам вельмі часта бачыў у дзяцінстве тое, пра што расказвае Танпынар: папялішчы, знішчаныя помнікі даўніны, разбураныя муры. Потым у гэтым бедным і разбураным квартале ён звяртае ўвагу на жаночыя галасы (паводле старой звычкі ён называе іх «шчабятаннем гарэма»), яны даносяцца
    з «вялікага драўлянага асабняка часоў Абдул-Хаміда, які пакуль што трымаецца невядома як»; тут, аднак, паводле свайго культурна-палітычнага плана, ён тлумачыць, што гэтыя гукі не належаць асманскай культуры — гэта ўжо гукі сучасных працаўніц, насельніц бедных раёнаў горада з «панчошнай фабрыкі або з-за ткацкага станка». Гэты квартал, кажа Танпынар, «знаёмы нам усім з дзяцінства», ён нагадвае той, пра які мы чыталі на кожнай старонцы ў калонцы Ахмета Расіма: «Крыніца, увітая вінаграднай лазой ці схаваная галінкамі вярбы, развешаная сушыцца на сонцы бялізна, дзеці, сабакі і каты, маленькая мячэць і могілкі», — вось яна, гарадская ўскраіна. Меланхолію, народжаную яскравымі карцінамі аддаленых гарадскіх кварталаў, руінамі, убогім жытлом і гарадскімі мурамі, меланхолію, якую Танпынар пераняў у Нерваля і Гацье, ён па-майстэрску ператварае ў сапраўдны стамбульскі смутак, пераносіць яго на тутэйшы краявід і сучаснае жыццё мясцовых працаўніц.
    Невядома, ці разумеў ён сам значэнне таго, што рабіў. Аднак ён свядома спрабаваў надзяліць прыгажосцю і асаблівым сэнсам гэтыя ўскраінныя кварталы, гарадскія руіны, усімі забытыя пустыя вуліцы, майстэрні, склады і паўжывыя старыя драўляныя асабнякі, згарэлыя і разбураныя, якія называюць не інакш, як халупамі. У той самай прадмове Танпынар піша: «Авантуры, перажытыя гэтымі спустошанымі раёнамі, сімвалічныя для мяне. Колькі часу, колькі падзей і здарэнняў спатрэбілася, каб надаць гэткае аблічча ўсяго толькі аднаму раёну горада! Колькі перамог, колькі паразаў, колькі хваляў перасяленцаў прыйшло сюды, колькі ўсяго было разбурана і пабудавана, перш чым ён набыў свой сённяшні выгляд?»
    Цяпер мы можам даць адказ на пытанне, якое, мабыць, ужо даўно непакоіць чытача: чаму пачуццё меланхоліі-смутку, народжанае ўсімі вялікімі стратамі, распадам Асманскай імперыі, абязлічанасцю і беднасцю горада
    ў параўнанні з Захадам, не прымусіла гэтых двух вялікіх пісьменнікаў, так моцна прывязаных да свайго горада, схавацца ва ўнутраным свеце, як тое зрабіў Нерваль, і распачаць пошукі «чыстай паэзіі» (Ях’я Кемаль называў яе «шчырай паэзіяй»)? У «Аўрэліі» Нерваля мы бачым, чаму яго меланхолія, якая ад няшчаснага кахання зрабілася толькі мацнейшай, прымусіла ўсе іншыя падзеі яго жыцця назваць «ганебнымі ўцехамі». Нерваль прыехаў у Стамбул, каб пазбавіцца меланхоліі. (I не заўважыў, як перанёс меланхолію на ўспрыманне горада Гацье.) АЯх’я Кемаль і Танпынар, самыя вялікія паэт і празаік у турэцкай літаратуры XX стагоддзя, блукалі па ахутаных смуткам ускраінах, нібы хацелі яшчэ мацней адчуць гэтыя страты і меланхолію. Навошта?
    У іх былі палітычныя мэты: сярод руін Стамбула яны хацелі знайсці турэцкі народ і турэцкі патрыятызм, хацелі паказаць, што, нягледзячы на распад вялікай Асманскай імперыі, яе народ (разам з Турэцкай Рэспублікай яны былі гатовыя шчыра забыцца на ўсіх грэкаў, армян, яўрэяў, курдаў і іншыя меншасці) хай і ахутаны смуткам, але ўсё яшчэ пэўна стаіць на сваіх нагах. Яны хацелі выказваць турэцкія патрыятычныя ідэі мовай «прыгажосці», без загадаў і прымусу і гэтым моцна адрозніваліся ад дзяржаўных ідэолагаў з ліку турэцкіх нацыяналістаў, якія лічылі, што кожны мусіць быць патрыётам, без розніцы, ці ведае ён, што гэта значыць, і дзеля гэтага карысталіся аўтарытарнай рыторыкай, пазбаўленай якой-кольвек прыгажосці. Ях’я Кемаль дзесяць гадоў пражыў у Парыжы, дзе вывучаў французскую літаратуру, і ведаў, што турэцкі патрыятызм можна стварыць, толькі калі думаць «па-заходняму», калі гэтаму патрыятызму «надаць дасканаласці» з дапамогай адпаведных ідэй у заходнім духу.
    Стаць турэцкімі нацыяналістамі іх прымусіла параза Турцыі ў Першай сусветнай вайне і ператварэнне Стамбула, як сказаў Танпынар у рамане «Яны засталіся
    за сцэнай», у «ваеннапалонны горад», калі ў Басфоры, насупраць палаца Далмабахчэ, былой рэзідэнцыі султана, стаялі наякары англійскія і французскія браняносцы, калі распрацоўваліся самыя розныя палітычныя планы з мэтай не дазволіць Стамбулу і Анатоліі ў будучыні зрабіцца крыніцай турэцкай ідэнтычнасці. (Гэтая неабходнасць быць турэцкімі нацыяналістамі ў будучыні спрасціла іх стасункі з дзяржавай, дазволіла займаць пасольскія і дэпутацкія пасты, а таксама прымусіла маўчаць і не крытыкаваць улады падчас жорсткіх этнічных выступленняў, скіраваных супраць хрысціянства і Захаду ў цэлым, такіх як згаданыя падзеі 6 і 7 верасня 1955 года.) Тым часам
    
    як у Анатоліі ішлі баі з грэчаскай арміяй, Ях’я Кемаль не паехаў у Анкару, бо не меў асаблівай прыхільнасці да вайны, вайскоўцаў і палітыкі, ён, паводле алегарычнай назвы рамана Танпынара, «застаўся за сцэнай» і пачаў пісаць вершы, прысвечаныя былым перамогам турэцкай арміі, а таксама ўзяў на сябе абавязак распрацаваць вобраз «турэцкага Стамбула». Літаратурным эфектам яго паспяхова здзейсненай палітычнай праграмы сталі творы, напісаныя ў традыцыйных паэтычных формах і ў традыцыйным памеры (арузе), запазычаных у персідскай літаратуры, у іх былі аб’яднаныя стыль і атмасфера гутарковай турэцкай мовы, а таксама апавядалася пра веліч турэцкага народа, яго слаўныя перамогі і вялікія творы, падораныя свету. Ях’я Кемаль ставіў сабе дзве мэты, калі паказваў Стамбул як самы буйны здабытак турэцкага народа: растлумачыць каланізатарам — а ў гады замірэння пасля Першай сусветнай вайны Стамбул мог стаць еўрапейскай калоніяй, — што гэты горад слаўны не толькі Ая-Сафіяй і іншымі цэрквамі і што яны павінны заўж-
    ды памятаць пра «турэцкую» ідэнтычнасць Стамбула. Пасля вайны за незалежнасць і заснавання Рэспублікі Ях’я Кемаль працягваў падкрэсліваць «сапраўдную турэцкасць» Стамбула дзеля «станаўлення новай нацыі». I ён, і Танпынар напісалі па вялікім артыкуле з аднолькавай назвай «Турэцкі Стамбул», дзе з аднолькавай слепатой адмаўляецца касмапалітычнасць, шматмоўнасць, шматканфесійнасць Стамбула і тым самым ствараецца ідэалагічны падмурак яго «туркізацыі».
    «Як суцяшалі нас у цяжкія гады замірэння вялікія здабыткі нашай мінуласці!» — успамінаў Танпынар праз шмат гадоў у адным са сваіх артыкулаў. I Ях’я Кемаль у эсэ «Ля муроў Стамбула» апавядае, як у тыя самыя гады ён разам з вучнямі даехаў на трамваі да Топкапы’, каб прай-
    * Тут гаворка не пра султанскі палац Топкапы, а пра плошчу TonKami, тое самае месца, дзе ў 1453 годзе гарматы Мехмеда II прабілі муры Канстанцінопаля.
    сціся «ўздоўж гэтых муроў, што вежа за вежай, зубец за зубцом цягнуцца, як кінуць вокам, ад Мармуровага мора да Залатога Рога», а пасля прыселі адпачыць на «маналітных глыбах разбуранага мура». Абодва пісьменнікі разумелі: цені ад мячэцяў і цэркваў, а таксама бачныя здалёк сілуэты горада хоць і высока цаніліся «турыстамі», еўрапейскімі назіральнікамі, але іх недастаткова для доказу таго, што Стамбул — турэцкі горад. Абрыс, на які нязменна звярталі ўвагу ўсе замежныя назіральнікі ад Ламарціна да Ле Карбюзье (а ў ім панавала Ая-Сафія), праз сваю касмапалітычную прыгажосць быў непрыдатны для таго, каб увабраць у сябе ўсю «народнасць» Стамбула. Такім нацыяналістычна настроеным стамбульцам, як Ях’я Кемаль і Танпынар, была патрэбная смутная прыгажосць, у якой раскрываецца пачуццё страты і паразы, якая зробіць акцэнт на мусульманскім насельніцтве гэтага пераможанага, раздушанага, збяднелага горада і дакажа, што яго
    
    людзі ўсё яшчэ жывыя, што яны не страцілі ні ідэнтычнасці, ні сэнсу існавання. Менавіта таму яны выпраўляліся ў вандроўкі па ўскраінах, шукалі прыгожыя пейзажы, агорнутыя смуткам мінуласці, смуткам руін, смуткам былога жыцця тутэйшых жыхароў, і знайшлі меланхалічныя краявіды ўскраінных кварталаў, адкрытыя (а яны вельмі добра вывучылі гэтую тэму) за семдзесят гадоўда іх вандроўнікамі накшталт Гацье. Нягледзячы на ўвесь свой патрыятызм, Танпынар, паводле звычкі замежнага вандроўніка, час ад часу называе «пейзажы» гэтых кварталаў «каларытнымі», і, каб расказаць пра іх традыцыйнасць, несапсаванасць і непадлегласць заходнім уплывам, ён піша: «...яны спустошаныя, бедныя і бездапаможныя, але яны жывуць па-свойму і маюць свой уклад».