Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
адмаўляла тым, хто хацеў ажаніцца з ёй, таму што яны былі недастаткова еўрапейскімі і вытанчанымі, а сама ўвесь час была закаханая ў мужчын высакародных і багатых, якія, аднак, ніяк не хацелі з ёй ажаніцца, бо яна бьла недастаткова прыгожая; бліжэй да сваіх пяцідзесяці яна выйшла замуж за трыццацігадовага паліцыянта, паводле яе, «сапраўднага джэнтльмена, вельмі высакароднага», гэты шлюб быў нядоўгім і скончыўся няўдала, пасля чаго рэшту жыцця яна прысвяціла таму, што пераконвала ўсіх маладых жанчын свайго кола шукаць толькі багатага мужа.
Апошняе пакаленне асманскіх багачоў складалі еўрапеізаваныя нашчадкі знаці, і таму яны здолелі большменш уліцца і ў традыцыйную, і ў еўрапейскую культуру, але ператварыць атрыманую ад бацькоў і сваякоў маёмасць у капітал ім не ўдалося, як і не ўдалося зрабіцца часткай стамбульскіх багачоў, чые капіталы імкліва раслі на бурлівым уздыме гандлю і прамысловасці; яны, людзі звыклыя да бязлітасных спекуляцый і падману, наізат уявіць сабе не маглі, як гэта — выпіць гарбаты за адным сталом з «гэтымі плебейскімі гандлярамі», не тое каб весці з імі справы, нават калі яны жывуць духам супольнасці і «сапраўдным і шчырым» сяброўствам. Гэтыя баггчы былых часоў, як правіла, не заўважалі, як іх падманвалі адвакаты, нанятыя для нагляду за маёмасцю і для збірання арэнднай платы, а калі мы прыходзілі да каго-небудзь з іх у госці, я разумеў, што яны аддаюць перавагу сваім сабакам і катам значна больш, чым людзям, і таму высока цаніў праявы іх асаблівай пяшчоты. Яны жылі ў асабняках ці на віл ах ля Басфора, кожная з якіх (тых, што ацал ел і і не зрабіліся попелам) у болын познія гады ператварьлася ў вельмі каштоўную маёмасць, у асяроддзі рэчаў, што праз дзесяць-пятнаццаць гадоў запоўняць антыкварную краму Рафі Портакала там былі стойкі для кніг, канапы,
* Прадстаўнік дынастыі вядомых турэцкіх антыквараў.
інкруставаныя перламутрам столікі, алейны жывапіс, таблічкі з арабскай каліграфіяй, старыя стрэльбы, шаблі дзядоўскіх часоў, ордэны, велізарныя гадзіннікі і шмат іншых старадаўніх прадметаў. Нямала было ў іх і іншай маёмасці, але пры гэтым яны жылі сціпла, ледзь не бедна, і гэты лад жыцця мне вельмі падабаўся. У кожнага былі свае дзівацтвы, якія сведчылі пра іх складаныя адносіны з рэальнасцю за межамі асабнякоў і віл: памятаю, адзін хударлявы дзядок, які не мог хадзіць без кіёчка, пасадзіў тату ў кутку і паказваў яму сваю калекцыю гадзіннікаў і зброі з такім таямнічым выглядам, быццам гэта была калекцыя малюнкаў з голымі жанчынамі. Адна пажылая цётачка тымі самымі словамі, што і пяць гадоў перад тым, раіла нам, як лепш абысці нетрывалую сцяну па дарозе да прычалу; іншая размаўляла толькі шэптам, каб не пачула прыслуга; а яшчэ адна зноў і зноў задавала маме нетактоўныя пытанні пра тое, што мама прымала блізка да сэрца, а потым пачынала высвятляць, адкуль быў родам мой дзядуля, татаў тата. Тоўсты муж адной мамінай сваячкі, які меў звычай няспешна паказваць гасцям свой дом, нібы ладзіў экскурсію ў музеі, кожны раз расказваў нам пра нейкі дробны, але ганебны карупцыйны скандал сямігадовай даўніны так, як быццам толькі сёння раніцай прачытаў пра яго ў газеце «Хюрыет» і быў моцна ўражаны маштабамі бессаромнага хабарніцтва, якое ахапіла цэлы горад. Мама выслухоўвала ўсе гэтыя гісторыі і адказвала на роспыты аб здароўі і справах сямейнікаў, краем вока яна сачыла за намі, дзецьмі, — ці добра мы сябе паводзім, а мне ў нейкі момант рабілася зразумела, што гэтыя «багатыя» не лічаць нас роўнымі сабе, хоць і імкнуцца не паказваць гэтага, і адразу хацелася сысці з гэтага асабняка ці з гэтай вілы і вярнуцца дадому. Я адчуваў гэтую пагарду і ў тым, што хто-небудзь з гаспадароў няправільна вымаўляў татава імя або лічыў нашага дзядулю фермерам ці правінцыялам, або — я заўважаў
гэта за многімі багачамі былых часоў, засяроджанымі на сабе, — у тым, як нейкая жыццёвая дробязь (пададзены да стала колаты цукар замест цукровага пяску, не той колер панчох у служанкі ці катар, што прайшоў занадта блізка ад вілы) выклікала ў іх неверагодную злосць і абсмоктвалася ва ўсіх падрабязнасцях, і яны, як утрапёныя, перабольшвалі гэтую падзею, рабілі з яе тэму для бясконцых размоў і, вядома, забываліся на нас. Іх дзеці і ўнукі, з якімі я, як чакалася, пасябрую, бо мы былі прыблізна аднаго ўзросту, лічыліся «цяжкімі», бо з імі штораз адбываліся непрыемныя гісторыі: то яны пабіліся з рыбакамі ў мясцовай кавярні, то збілі святара ў сваёй французскай школе, то, праз шмат гадоў, калі не паспявалі своечасова апынуцца ў псіхіятрычнай лячэбніцы дзе-небудзь у Швейцарыі, канчалі жыццё самагубствам.
У іх выбуховым характары, дзівацтвах і раўнівым стаўленні да сваёй маёмасці, якія прыводзілі да бурлівых сямейных сварак, што нярэдка працягваліся ў судзе, я бачыў пэўнае падабенства паміж імі і «намі», насельнікамі дома сям’і Памук. Яны маглі жыць у адным вялікім асабняку, гадамі судзіцца паміж сабой за грошы і маёмасць і пры гэтым, зусім як нашыя — тата, яго брат і сястра, — збірацца разам пры вячэры і жартаваць нібы нідзе нічога; а маглі, калі крыўда была невыносна цяжкай, нягледзячы на тое што яны жывуць у адным доме, не размаўляць гадамі і, калі ўжо не было сіл бачыць адно аднаго, няўклюдна падзяліць усю вілу на дзве часткі пачварнай гіпсавай сцяной, пачынаючы з самай вялікай, прасторнай залы з выдатным відам на Басфор (так яны не бачылі адны адных, але штодня слухалі кашаль і крокі за сценкай); вілу яны дзялілі як «ганак — мне, калідор — табе», бо не столькі хацелі спакойна жыць самі, колькі мець прыемнасць насаліць абрыдлым крэўным, я нават ведаю тых, хто праз шматлікія прававыя махлярствы забараняў сваякам хадзіць па дарожцы да садовых веснічак.
Сваркі за маёмасць працягваліся ў сем’ях наступнага пакалення, і гэта пераканала мяне ў тым, што такая нянавісць да сваякоў была асаблівасцю стамбульскіх багачоў. Дзеці аднаго з тых, хто, як мой дзед, разбагацеў у першыя гады Рэспублікі, набыў у былога вяльможы султана Абдул-Хаміда ўчастак зямлі і пасяліўся непадалёк ад нас, на праспекце Тэшвікіе, падзялілі гэтую зямлю напалам. Спачатку адзін з братоў пабудаваў на сваёй палове дом, у адпаведнасці з правіламі гарадской адміністрацыі, на пэўнай адлегласці ад тратуара. Праз некалькі гадоў другі брат пабудаваў дом на сваёй палове, ён таксама зрабіў усё паводле правілаў, але ўсё-ткі на тры метры бліжэй да тратуара і наўмысна сапсаваў малодшаму брату від з вокнаў. У адказ на гэта першы пабудаваў сцяну вышынёй з пяціпавярховы дом выключна для таго, як было вядома ўсяму Нішанташы, каб загарадзіць від з бакавых вокнаў дома старэйшага брата.
Такія сваркі былі рэдкай з’явай у тых сем’ях, што перабраліся ў Стамбул з правінцыі, яны, каб асвойтацца і прыжыцца на новым месцы, наадварот, падтрымлівалі адно аднаго. У 1960-я гады, разам з бурлівым ростам гарадскога насельніцтва, рванулі ўгору і цэны на зямлю, так што ўсе карэнныя стамбульцы, у якіх былі хоць нейкія зямельныя надзелы, былі моцна ўражаныя тым, колькі ж грошай на іх звалілася проста з неба. I адразу, каб усім даказаць, што яны — сапраўдныя стамбульскія багачы, распачаліся сямейныя сваркі за маёмасць. Два браты мелі бясплодныя, голыя пагоркі за Бакыркёем', а калі горад пачаў расці, яны раптам зрабіліся неверагодна багатымі — магчыма, менавіта праз гэта малодшы брат на пачатку 1960-х гадоў стрэліў старэйшаму ў галаву з рэвальвера і забіў яго. Я ўважліва чытаў газеты, а яны між іншага намякалі, што прычынай забой-
* Цяпер — адзін з дарагіх раёнаў Стамбула.
ства былі любоўныя стасункі паміж старэйшым братам і жонкай малодшага. Мяне асабліва ўразіла гэтае забойства ў вышэйшым свеце, бо сын таго злачынвы, зеленавокі, светласкуры хлопчык з рудымі валасамі, быў маім аднакласнікам у пачатковай школе «Шышлі Тэракі». Пакуль газеты некалькі дзён запар на першых старонках абсмоктвалі падрабязнасці сваркі за маёмасць і жанчыну, сын забойцы хадзіў у школу, ув€<ь час у той самай баварскай куртачцы і брыджах, ён цэлы дзень раз-пораз выцягваў хустачку і бязгучна плакаў. Мінула ўжо сорак гадоў, але кожны раз, калі я праязджаю праз той раён, назва якога супадае з прозвішчам майго аднакласніка ў баварскай куртачцы і дзе цяпер жыве дзвесце пяцьдзясят тысяч чалавек, так што ён стаў амаль маленькім горадам, або хоць бы чую імя, некалі вядомае ўсяму Стамбулу, я зноў успамінаю чырвоныя ад слёз вочы майго таварыша, які плакаў горка і непрытворна.
Сямейныя непаразуменні ў нас было прынята вырашаць у дзяржаўным судзе, а вось багатыя суднаўладальнікі, выхадцы з узбярэжжа Чорнага мора, аддавалі перавагу зброі як больш надзейнаму і простаму сродку. Большасць з іх пачынала з парусных лодак, і неўзабаве яны ўзяліся супернічаць паміж сабой за дзяржаўныя фрахты, але гэтая барацьба вялася зусім не паводле заходніх правілаў свабоднай канкурэнцыі — яны арганізоўвалі ўзброеныя банды, тэрарызавалі і забівалі адны адных; часам, стомленыя ад перастрэлак, яны, нібы сярэднявечныя каралі, жанілі сваіх дзяцей, але гэтыя замірэнні былі нядоўгімі, і яны зноў вынішчалі адны адных, на вялікі жаль сваіх няшчасных дачок, якія цяпер былі жонкамі і нявесткамі бацькавым ворагам. Да жыцця гэтыя людзі заўжды ставіліся несур’ёзна, і калі ад парусных лодак яны перайшлі да баржаў, а потым — і да грузавых суднаў, калі дачка аднаго з іх выйшла замуж за
сына прэзідэнта і ўсе яны зрабіліся героямі калонкі «Вы чулі?», за якой уважліва сачыла мама, вось тады яны пачалі рассылаць запрашэнні на свае, як іх тады агулам называлі, «раскошныя вечарыны з ікрой і шампанскім».
Маму з татам запрашалі на такія прыёмы, а таксама на вяселлі і балі, часам ім складалі кампанію дзядзька з жонкай і бабуля, а калі яны вярталіся, то прыносілі зробленыя там маментальныя фатаграфіі і на некалькі дзён ставілі іх на буфет; на фатаграфіях я пазнаваў некаторых нашых знаёмых, якія часта бывалі ў нас у гасцях, некалькіх знакамітых мільянераў, чые здымкі змяшчаліся ў газетах, а таксама прыкормленых імі палітыкаў, а потым, калі мама размаўляла па тэлефоне са сваёй сястрой, якая сама часцей за яе наведвала гэткія прыёмы, я спрабаваў адчуць атмасферу вяселля. У адрозненне ад забаў пачатку 1990-х гадоў, калі добрым тонам стала запрашаць на такія мерапрыемствы тэлебачанне, прэсу і фотамадэляў, а так-