Архан Памук
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск 2018
ваў і абрысамі гор, тое, што я магу стварыць усё гэта з нічога на чыстым аркушы паперы, надавала мне ўпэўненасці ў сабе. Мая свядомасць была на вастрыі пэндзліка, і я маляваў машынальна, але яна тут жа кантралявала зробленае. У гэты другі момант, у імгненне самаацэнкі я перажываў задавальненне крытыка. Аднак сапраўдную асалоду я адчуваў, калі пэндзлік сам браўся выводзіць рысы, калі маленькаму мастаку ў рухах уласнай рукі адкрываліся свабода і смеласць. Я нібы пакідаў межы свайго цела і сустракаўся з той, другой, асобай, якая займала месца першай, тады я ператвараўся ў лініі малюнка, слізгаў на сваім пэндзліку па паперы, як дзеці катаюцца па снезе на санках.
3. Паміж гэтым раздзяленнем маёй рукі і свядомасці, калі рука нібы рухалася сама сабой, а свядомасць замірала на месцы, і паспешлівым паглыбленнем у свет маіх мрояў было пачуццёвае падабенства. Пры гэтым, у адрозненне ад маіх дзіўных фантазій, тое, што выводзіла мая рука, я не хаваў, наадварот — я ўсім паказваў свае малюнкі ў чаканні пахвалы і ганарыўся, калі атрымліваў яе. Маляваць — азначала быць уладаром яшчэ аднаго сусвету і не мець пры гэтым пачуцця віны.
4. У намаляваных дамах, дрэвах, аблоках, ва ўсім іншым, што было плёнам маёй фантазіі, было і штосьці матэрыяльнае, сапраўднае. I гэта мне падабалася. Намаляваны дом быў нібы маім домам. Я адчуваў сябе гаспадаром таго, што маляваў. Калі я пераносіўся ў намаляваныя краявіды і даследаваў гэты новы свет, які, мяркуючы па тым, што я мог паказаць яго іншым, быў у пэўнай ступені рэальным, я ратаваўся ад нуды тут і цяпер.
5. Я любіў паперу, алоўкі, альбомы, слоікі з фарбамі, любіў пах усіх гэтых прылад, само іх існаванне. Са шчырай пяшчотай я гладзіў чыстыя аркушы паперы. Свае малюнкі я зберагаў і радаваўся толькі ім уласцівай аб’ектыўнасці, рэчыўнасці.
6. У гэтых маленькіх захапленнях я адкрыў для сябе асалоду, а пахвалы дарослых прымусілі мяне паверыць, што я — незвычайны, не такі, як усе. Я не любіў гэтым хваліцца, але мне хацелася, каб усе адчувалі гэта. Як і ўяўны свет у маёй галаве, маляванне ўзбагачала маё жыццё, сіла, з дапамогай якой я мог свядома пакідаць пыльны і паўцёмны рэальны свет, зрабілася часткай мяне, і мае блізкія прызнавалі і ўхвалялі гэта.
18. «Энцыклапедыя Стамбула»: звесткі і дзівосы з калекцыі Рашата Экрэма Качу
У бабулінай гасцёўні, у пыльнай кніжнай шафе, якую адмыкалі вельмі рэдка, сярод тамоў энцыклапедыі «Жыццё», пажаўцелых дамскіх раманаў і медычных кніг майго амерыканскага дзядзькі я, калі толькі навучыўся чытаць і пісаць, знайшоў велізарную, фарматам з газетны аркуш, кнігу. На вокладцы ўверсе значылася: «Ад Асмана Газі да Атацюрка», а ўнізе — «Панарама шасці стагоддзяў гісторыі Асманскай імперыі», і яна мне вельмі спадабалася як падборам сюжэтаў, так і разнастайнасцю дзівосных ілюстрацый. У дні, калі на нашым паверсе мылі бялізну, калі я прапускаў школу з прычыны хваробы, a то і проста прагульваў заняткі, я падымаўся на бабулін паверх, разгортваў кнігу на дзядзькавым пісьмовым стале і, радок за радком, зноў і зноў перачытваў яе; пазней, калі мы жылі ўжо на здымных кватэрах, падчас візітаў да бабулі я штораз выцягваў яе.
Кніга падабалася мне і намаляванымі ад рукі чорнабелымі ілюстрацыямі, на якія я не мог наглядзецца, і тым, што гісторыя Асманскай імперыі, якая ў нашых школьных падручніках выглядала сукупнасцю войнаў, перамог, параз і дамоваў, там пераказвалася напышлівай патрыятычнай мовай, а тут паўставала шэрагам дзівосаў, займальных падзей і не менш цікавых асоб, галерэяй
маляўнічых, страшных, жахлівых і нават агідных карцін. У гэтым сэнсе кніга нагадвала сурнамэ, асманскія кнігі цырымоній, у якіх апісваліся працэсіі рамеснікаў, што праходзілі перад султанам і, каб пацешыць яго, паказвалі розныя дзівосы. Цяперашні чытач аказваецца «сучаснікам» гэтай дзіўнай кнігі і, нібы на мініяцюрах сурнамэ, з султанскага месца, праз акно палаца, вядомага сёння як палац Ібрагім-пашы, з асалодай разглядае плошчу Султан-Ахмет, па якой праплывае ўсё багацце імперыі, яе колеры і дзівосы, людзі ва ўборах самых разнастайных прафесій. Пасля ўсталявання рэспублікі і пачатку еўрапеізацыі мы пераканалі сябе ў тым, што належым да больш «рацыянальнай і вучонай» цывілізацыі, і, як нам здаецца, шчасліва забыліся на нетутэйшасць Асманскай імперыі і яе дзівосы; але і ў іх нам нечакана адкрываецца нешта блізкае, чалавечае, на што прыемна глядзець нават здалёк, праз нашы сучасныя вокны.
Вось так і я з прыемнасцю разглядаў чорна-белую ілюстрацыю і ўважліва чытаў адпаведную гісторыю пра акрабата, які ў XVIII стагоддзі, падчас свята з нагоды абразання прынца Мустафы, сына султана Ахмеда III, перайшоў Залаты Рог па канаце, нацягнутым паміж дзвюма карабельнымі мачтамі. Я даведаўся, што «нашы продкі» не лічылі годным хаваць тых, хто бярэ плату за забойства людзей і гэтым зарабляе на жыццё, побач з усімі іншымі, і таму стварылі ў раёне Эюп, у Кар’ягды Баырь/, адмысловыя могілкі для катау . Я прачытаў, што ў 1621 годзе, у часы праўлення Асмана II, была такая суровая зіма, што цалкам замерз Залаты Рог і часткова — Басфор, з вялікай цікавасцю, падоўгу я разглядаў на ілюстрацыях усе падрабязнасці лодак з саннымі палазамі і заціснутыя льдом караблі, пры гэтым мне на-
* Адметна, што там на магільных камянях няма імёнаў пахаваных.
^rthtrntzden Garth ve Meraklt Seylen
Tarthitmtzden Garth ve Merakh Seyler
ват y галаву не прыходзіла, што яны, як і большасць малюнкаў у кнізе, адлюстроўваюць плён фантазіі мастака больш, чым рэчаіснасць. Кожны раз я спыняўся і не мог адарваць вачэй яшчэ ад аднаго дзіва, малюнкаў, дзе былі выяўленыя два знакамітыя стамбульскія вар’яты часоў Абдул-Хаміда II. Адзін з іх, мужчына, што зваўся Асман, заўсёды хадзіў голы (мастак намаляваў яго як голага, які саромеецца прысутных і прыкрывае рукой «сараматныя месцы»), а другая, Мадам Упола, нацягвала на сябе ўсё, што магла знайсці. Аўтар піша, што варта было гэтым дваім сустрэцца, як яны кідаліся адно на аднаго і жорстка біліся, таму народ не пускаў іх «на мост». (Мост: у той час не было мастоў праз Басфор і чатырох цяперашніх, праз Залаты Рог, таксама; быў усяго адзін
драўляны Галацкі мост, пабудаваны ў 1845 годзе паміж Каракёем і Эмінаню, да канца дваццатага стагоддзя яго абнаўлялі тры разы, і стамбульцы называлі яго проста «Мост».) Кажу пра гэта, а сам ужо бачу малюнак, на якім чалавек з вялікім кашом за плячыма прывязаны за шыю да дрэва; так сто гадоў таму нейкі Хюсэйн-бей, гаспадарчы старэйшына (старшыня гарадской адміністрацыі), загадаў пакараць аднаго вулічнага гандляра хлебам за бязлітаснасць да каня: ён прывязаў бязвінную жывёлу, нагружаную цяжкімі кашамі, да дрэва, а сам пайшоў піць каву і гуляць у карты.
Наколькі былі праўдзівымі гэтыя дзіўныя гісторыі, частка якіх, як адзначалася, была ўзятая «з газет таго часу»? Вось, дарэчы, у XV стагоддзі з мэтай здушыць стамбульскі мяцеж сіпахаў у выніку таргоў з паўстанцамі візіру Кара Мехмет-пашы было вырашана адсячы галаву; магчыма, адсечаную галаву выдалі самім сіпахам, каб мяцеж хутчэй скончыўся, і, магчыма, яны, як гэта робяць некаторыя ў такіх сітуацыях, спагналі сваю злосць на візіры тым, што ўзялі яго галаву і крыху папіналі нагамі. Але ці маглі сіпахі сапраўды зладзіць футбольны матч і гуляць галавой, нібы мячом, як гэта было паказана на малюнку ў кнізе? Такімі пытаннямі я асабліва не задаваўся, бо вока чаплялася цяпер ужо за малюнак да гісторыі пра жанчыну, што звалася Эстэр Кіра, якая жыла ў XVI стагоддзіяна кантралявала мыты і падаткі і, як пагаворвалі, была «той рукой, у якую давалі хабар» для Сафіесултан, а падчас чарговага мяцяжу сіпахаў яе разарвалі на дробныя кавалкі, і кавалкі гэтыя папрыбівалі да дзвя-
* Цяжкая кавалерыя ў асманскім войску.
** «Кіра» — мянушка, літ. — «арэндная плата»; сапраўднае імя — Эстэр Хандалі, была набліжанай сям’і султана, забяспечвала жанчын з гарэма ювелірнымі ўпрыгожаннямі, касметыкай і дарагімі строямі, а таксама выконвала важныя даручэнні, напрыклад, збірала плату за карыстанне маёмасцю жонак султана.
рэй дамоў тых, хто даваў ёй хабар, — з пэўным страхам глядзеў я на чорна-белы малюнак рукі, цвіком прыбітай да дзвярэй.
Прадметам асаблівай і шчырай увагі Рашата Экрэма Качу былі жахлівыя і дзіўныя падрабязнасці заведзеных у Стамбуле катаванняў і спосабаў пакарання — яшчэ адна тэма, якую горача любілі замежныя вандроўнікі: для выканання аднаго з іх, пакутлівага пакарання з назвай «гак», у Эмінаню збудавалі лобнае месца, дзе асуджанага ў чым маці нарадзіла звязвалі, а потым з дапамогай сістэмы блокаў падымалі ўгару і пакідалі на вострым гаку. Адзін моцна закаханы янычар скраў у імама маладую жонку, ёй пастрыглі валасы і пераапранулі юнаком, і так яны гулялі па горадзе; калі яго злавілі, то спачатку пераламалі рукі і ногі, а потым запхнулі ў ствол марціры разам з порахам ды прамасленымі анучамі і стрэлілі ў неба. Яшчэ адзін метад, паказальнае «Пакаранне для жаху ў народзе», палягаў у тым, што раздзетага дагала злачынцу прывязвалі тварам уніз да дзвюх перакрыжаваных у выглядзе літары «X» дошак, з плеч і азадка зразалі плоць, а на яе месца ставілі запаленыя свечкі, святло якіх мусіла быць перасцярогай тым, хто гэта бачыў, пакуль няшчаснага вазілі па горадзе. Ілюстрацыя з пакараннем голага злачынцы выклікала ў мяне дрыготку плоцевага ўзбуджэння, мне падабалася разглядаць мінулае Стамбула ў дзіўным шэрагу змрочных чорна-белых малюнкаў, што выклікалі жахлівае прадчуванне смерці.
Гэтае выданне выйшла з-пад пяра папулярызатара гісторыі Рашата Экрэма Качу, аднаго з чатырох смутных самотных пісьменнікаў, якіх я згадваў раней. Спачатку яно, зрэшты, не задумвалася як асобная кніга і пачалося ў 1954 годзе з публікацый для чатырохстаронкавага дадатку да газеты «Джумхурыет»’. (На апошняй паласе
* Літаральна «Рэспубліка».
кожнага выпуску была рубрыка «Цікавыя і невядомыя старонкі нашай гісторыі», і таму я палюбіў гэты дадатак, калі ўбачыў упершыню.) Уласна кажучы, Рашат Экрэм Качу ўжо не першы раз спрабаваў улюбіць чытацкую аўдыторыю ў гэтую адмысловую сумесь дзіўных аповедаў, незвычайнасцей, гістарычных фактаў, энцыклапедычнай інфармацыі і зробленых ад рукі чорна-белых малюнкаў, з тым каб яе працягвалі чытаць. За дзесяць гадоў да гэтага, у 1944 годзе, ён распачаў сваю першую працу, «Энцыклапедыю Стамбула», выданне якой быў вымушаны спыніць у 1951-м на першай старонцы чацвёртага тома, усё яшчэ прысвечанага літары «Б», з прычыны недахопу грошай.