Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Дагэтуль зачароўваюць вершы пра каханне А. Фета, Ф. Цютчава, А. Блока, Г. Ахматавай, М. Цвятаевай, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, А. Куляшова, П. Броўкі, Н. Мацяш, Я. Янішчыц і інш. А што мы маем у сучаснай беларускай лірыцы? Як у ёй адлюстроўваецца свет пачуццяў, складаных узаемадачыненняў? Ці ёсць яны ўвогуле?
«У наш змрочна-брыдкі час, — зазначае А. Бельскі, — адчуваеш асаблівую прагу, — ла лірыцы «чыстае красы»:
яна таксама спаталенне душы, ратунак ад д’ябальскага матэрыялістычнага наслання, набліжэнне духоўнасці, чысціні, любові ў гэтым свеце, далёкім ад прыгажосці і дасканаласці. Хіба можна пражыць без красы прыроды і кахання? He дай божа, каб зноў у ахвяру грамадскаму, калектывісцкаму самазабыўна прыносілася светлае, высокае, інтымнае і паэты заглушалі тыя глыбінныя імпульсы, якія сілкуюць чалавечае жыццё». У аптымізме, жыццесцвярджальнасці сённяшняй паэзіі А. Бельскі бачыць «покліч душы, прагу ідэалу, імкненне сцвердзіць «над абрывам» неўміручасць усяго вечнага і прыгожага на зямлі» [33, 1996, 12 крас.].
Сярод тых, хто мае дачыненне да сучаснай паэзіі «чыстае красы», А. Асташонак чамусьці называў вельмі нямногіх, што патрабуе пэўнай карэкціроўкі, бо вершы пра каханне, не кажучы пра пейзажныя замалёўкі, ёсць амаль у кожнага паэта. «Па-першае, — разважаў пісьменнік, — я амаль не ведаю ў нашай літаратуры паэтаў «чыстае красы» — Мінкін, Дранько-Майсюк... Але ўвогуле творы такога кшталту — гэта, бадай, званіца, якая напраўду ўзвышаецца толькі не над мітуснёй быцця, а над ягонай трагікамічнасцю, якая спакваля перарастае ў чыстую трагедыйнасць, і не дай Бог у яе перарасці» [33, 1996, 31 мая].
Відавочна, што А. Асташонак, як і А. Бельскі, лічыць патрабаванне неабходнасці «чыстае красы» перадумовай найбольш поўнай самарэалізацыі творцы і яго ўплыву на чытача, на выхаванне эстэтычнага густу. Безумоўна, вершы гэтага кшталту не з’яўляюцца нейкай асабістай манаполіяй А. Мінкіна ці Л. Дранько-Майсюка. Вершы пра каханне ёсць амаль у кожнага паэта, але асноўным аб’ектам лірычнага самавыяўлення далікатныя пачуцці становяцца ў кнігах Л. Дранько-Майсюка «Стомленасць Парыжам» (1995), Р. Баравіковай «Каханне» (1998), I. Багдановіч «Фрэскі» (1989), Н. Мацяш «Душою з небам гаварыць» (1999), Г. Каржанеўскай «Асенні мёд» (1999), А. Канапелькі «Летазлічэнне» (1999), Т. Мушынскай «Я вандрую ў стагоддзях» (1998) і «Рабро Адама» (1999). Значнае месца вершы пра каханне займаюць у творчасці С. Адамовіча, Д. БічэльЗагнетавай, В. Вярбы, В. Іпатавай, В. Коўтун і інш.
У кожнага з паэтаў каханне высвечваецца рознымі гранямі. Так, у адным з вершаў Г. Каржанеўскай нараджэнне кахання падаецца з прытоенай усмешкай:
He з усмешачак, не з жадання Непрыкметна плячо крануць, — Пачынаецца з болю каханне, 3 болю, што не пракаўтнуць. Так збіраецца з кропель хмара, А са звенняў малых ланцуг. Стане бессанню боль і марай, I замкнецца чароўны круг. «Каму Вася, проста Вася, А мне Васечка.
Каму Вася нехарошы, А мне красачка...»
[28, с. 116]
У першай кнізе Н. Аксёнчык «Споведзь арабіны» (1995) ёсць вершы, якія кранаюць тонкія струны душы сваёй незямной узвышанасцю, культавым пакланеннем («Не малітваю боскаму раю...», «Не заві мяне шыпшынай белай...»): «На калені ўпаду перад сэрцам, // Якое кахае» [4, с. 89].
Боль горкага няспраўджанага кахання вымяраецца не толькі псіхалагічнымі стратамі, але і прыраўноўваецца да фізічных недахопаў, адсутнасці слыху, зроку, што разам з тым пазбаўляе лірычную гераіню душэўнай раўнавагі («Не кахаю...», «Кахаць цябе...»):
«Не кахаю», — Як стрэл, як кінжал. Вачыма сказаў — I мяне пахаваў.
I пакінуў адну Між усіх маіх бед.
I накрыў забыццём У душы сваёй след Ад нявіннай маёй Прастаты, нематы — Я аглухла навек Ад тваёй глухаты, Як памерла.
[4. с. 85]
Гераіні вершаў Н. Аксёнчык уласціва рэфлексія, псіхааналіз перажытага. Пазбаўленая душэўнай раўнавагі, яна пастаянна капаецца ў сваіх пачуццях:
Кахаць цябе Мне горка і балюча, Хоць не кахаць Таксама не магу — Апалена душа Агнём пякучым, Ды ў ім — палын. Як ад сябе збягу?
[4, с. 88]
Як відаць, пачуцці кахання ў вершах нашых паэтэс звяртаюць на сябе ўвагу натуральнасцю. Яны няпростыя, напоўненыя болем, горыччу расстанняў, няспраўджанасцю пачуццяў, неадэкватнасцю патрабаванняў, уяўленняў ідэалу, мары і явы, таго, што ёсць на самай справе. Для В. Аколавай нават «Радок пра каханне — пракляцце, // Як з дому выгнанне» [2, с. 323].
Сустрэчы, расстанні, адзінота, неўладкаванасць лёсу, разлад у душы, народжаны неадпаведнасцю мары і рэальнасці, — усё гэта характэрна для лірычнай гераіні Р. Баравіковай, кнігі якой «Каханне» і «Сад на капялюшыку каханай» сведчаць пра яе сталую прыхільнасць да адной з вечных тэм, дзе ў найбольшай ступені рэалізуецца яе творчы патэнцыял. Лірычная гераіня Р. Баравіковай — жанчына, якая не была абранніцай шчаслівага лёсу. У яе нялёгкім жыцці хапала і радасці, і гора. На долю яе выпала шмат шчаслівых і нешчаслівых дзён, пазначаных нярэдка падманным каханнем («Сказаў: «Забудзеш, і я памру!», «Дыханне здрады» і інш.):
Сказаў: «Забудзеш, і я памру! He вернешся — так і знай, аднойчы ўзбягу на крутую гару і... ліхам не памінай».
I што ж сёння ставіць ён мне ў дакор?
Я не помню, як лашчыць ён, але знаю, ад гэтага не памёр, і не хоча прызнаць тых дзён,
калі ўсё спявала і ўсё цвіло і ў лузе, і ў лесе, і ў садзе...
I ўсё гульнёй для яго было, як і гэты папрок у здрадзе.
[8, с. 379]
Да гонару паэтэсы трэба сказаць, што яна ўдала стварае вобраз жанчыны, якая мужна пераносіць прадвызначанае ёй наканаванне лёсу, душа яе не ачарсцвела, яна не пазбавілася гуманнасці, жаноцкасці. Толькі на нейкі момант горад як пейзажны фон здаецца непрыветным, няўтульным, чужым, але ў хуткім часе яна вяртаецца да звыклага кола паўсядзённых абавязкаў, і ўсё становіцца «на крупі своя», і жыццё працягвае свой ход у патрэбным рэчышчы:
Вакол сябе зірну разгублена... Дамы і дрэвы, што вы, што вы? Яшчэ нічога ў нас не згублена, парушце выгляд свой суровы! Шапчу ледзь чутнае: «Да скорага...» і кожны слуп мне зараз родны, а горад, бы заняты ворагам, — бязлюдны, змрочны і халодны.
[8, с. 407]
Аптымізм, жыццярадаснасць — дамінантныя рысы характару гераіні Р. Баравіковай і светлыя колеры, светлыя адценні фарбаў пераважаюць у яе споведзі, што пацвярджаецца нават назвамі кніг. «Сад на капялюшыку каханай» — гэта памкненне да ідэалу, да таго, біблейскага, райскага саду, дзе саграшылі міфічныя Адам і Ева.
Лірычнае перажыванне набывае эпічную шырыню і эмацыйную напружанасць у драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1990—1991), якая стала несумненнай творчай удачай паэтэсы. Напісаная на аснове хранікальна-дакументальных летапісных крыніц, яна прысвечана гістарычным падзеям XVI стагоддзя і ўзнаўляе перыпетыі трагічнага кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага і караля польскага. Каханне — моцнае, узвышанае — трагічна абарвалася са смерцю Барбары, якая, па некаторых версіях, стала ахвярай помсты Боны Сфорцы, каралевы польскай і вялікай
княгіні літоўскай. Атруціўшы нявестку (менавіта гэтай версіі прытрымліваецца паэтэса), каралева адпомсціла за шлюб Барбары з яе сынам, які адбыўся супраць волі маці, як і каранацыя Барбары на каралеўскі трон. Канфліктныя сітуацыі, падзеі і характары, паводзіны і ўчынкі персанажаў вывераныя жыццёвай логікай. Зварот да тых далёкіх падзей дапамагае ўзнавіць у мастацкіх вобразах тагачасны гістарычны працэс і расшыфраваць яшчэ адну «белую пляму» нацыянальнай гісторыі, і ў гэтым бясспрэчная заслуга Р. Баравіковай.
Але вернемся яшчэ раз да згаданага ўжо трактата Стэндаля, да яго цікавых разважанняў пра пачуцці маладога Вертэра і Дон-Жуана, пра жаночы гонар і чалавечую годнасць, а таксама пра мужнасць у каханні. «Каханне — захапляючая кветка, але трэба мець мужнасць, каб сарваць яе на краі страшэннай прорвы. He кажучы ўжо пра боязь паказацца смешным, каханне пастаянна бачыць перад сабой няшчасце быць пакінутым тым, каго мы кахаем, і тады на ўсё жыццё нам застаецца толькі dead blank (смяротная туга)» [55, с. 128].
Карацей кажучы, каханне патрабуе мужнасці і пэўнай самаахвярнасці ад таго, чые пачуцці мацнейшыя, перажыванні глыбейшыя, хто ўмее своечасова саступіць, асабліва ў сямейных калізіях, пазбягаючы канфлікту. Аднак для таго, хто саступае, ёсць пагроза самарастварэння ў сваіх пачуццях, пагроза страціць сваю індывідуальнасць, ператварыцца ў чэхаўскую Душачку. Тут да месца прыгадаць прытчу пра хвалю і ўцёс з рамана Э. М. Рэмарка «Трыумфальная арка»: «Жыла-была хваля і кахала ўцёс, дзесьці ў моры, скажам, у бухце Капры. Яна абдавала яго пенай і пырскамі, дзень і ноч цалавала яго, абвівала сваімі белымі рукамі. Яна ўздыхала і плакала, і маліла: «Прыйдзі да мяне, уцёс!» Яна кахала яго, абдавала пенай і павольна падточвала. I вось у адзін цудоўны дзень уцёс, зусім ужо падточаны, пахіснуўся і рухнуў у яе абдымкі» [51, с. 137— 138]. Замест уцёсу на марскім дне ляжаў варты жалю абломак, а хваля была страшэнна разнерваваная, незадаволеная і лічыла сябе падманутай. У хуткім часе знайшла ca­de новы ўцёс. У гэтай алегорыі расшыфроўваецца багаты 66
філасофскі, маральна-этычны і дыдактычна-павучальны падтэкст. Як важна не растварыцца ў сваіх пачуццях і застацца самім сабой у сваёй самаахвярнасці!
Назіранні над сучаснай беларускай паэзіяй даюць падставы сцвярджаць, што мужнасць і самаахвярнасць найболып выразна акрэсліваюцца ў жаночай паэзіі, дзе пачуцці нярэдка гіпербалізуюцца і перажываюцца найбольш востра. Лірычны герой у вершах паэтаў часцей бачыцца пабочным сузіральнікам, у пэўнай меры індыферэнтным. Прыгадаем адзін з вершаў В. Слінко («Дзяўчаты...», «Каханая кахае не мяне...»):
Дзяўчаты
з берага ракі Пускаюць у ваду святочныя вянкі.
Чый паплыве, а чый патоне.
Якой каханага знайсці, якой і не.
А я ляжу на дне.
Гляджу — плыве каханне нада мной, Плывуць вянкі над галавой...
Адной дзяўчыначкі вянок святочны Пачаў тануць і ціха мне на твар упаў. Кахай мяне, дзяўчыначка, кахай! He ведаеш, каго кахаеш ты.
[54, с. 57]
Містыфікацыя знаходжання на дне — сама па сабе шматзначная, якая адкрывае багаты падтэкст і ўмяшчае ў сабе сацыяльна-псіхалагічную харакгарыстыку лірычнага героя, нашага сучасніка, магчыма, чалавека дна. Гэта пацвярджаецца прыхаванай іроніяй канцоўкі верша.