Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
I вось тут, бадай, спатрэбіцца ўмяшальніцтва адміністрацыйнае. Зноў падкрэслім: гэтае ўмяшальніцтва павінна быць кароткачасовым, каб выправіць наступствы ўмяшальніцтва папярэдняга, і больш нічога. Як толькі схлыне павадак твораў малазмястоўных, як толькі запрацуюць рынкавыя механізмы — усё, далейшае рэгуляванне стане залішнім і немэтазгодным, літаратура актывізуе наймагутнейшы патэнцыял самаачышчэння і самарэгулявання.
Але пакуль механізмы ўнутрылітаратурнай рэгуляцыі не працуюць, сама сабой дыспрапорцыя на карысць мала-
чытэльнага не знікне. У аналагічнай нашай сітуацыі прыбалтыйскія літаратуры, а яшчэ раней, на пачатку XX стагоддзя, чэшская літаратура скіроўвалі адміністрацыйны рэсурс на выцясненне з нацыянальнага кніжнага рынку іншамоўных твораў: рускіх у Прыбалтыны і нямецкіх у Чэхіі. Аднак на Беларусі, у сілу спецыфікі нашай сітуацыі, дадзены рэцэпт хутчэй за ўсё не спрацуе, а таму адміністрацыйны рэсурс лагічна было б, ведаючы карані хваробы, скіраваць на дырэктыўнае, у многім нават прымусовае адсячэнне найбольш слабых, здольных чытача хутчэй адпрэчыць, чым прыцягнуць, выданняў.
Сэнс адміністрацыйнага ўмяшальніцтва ў тым, каб пераадолець інерцыю чытацкага адчужэння. Неабходна пазбавіцца ад графаманскіх і дылетанцкіх напластаванняў — менавіта гэта паблажлівасць да малапрафесійных і бяздарных аўтараў кампраметуе сёння нашу літаратуру.
Калі ж не прадугледзець адміністрацыйнага наступу, узважанага і прыцэльна скіраванага на адсячэнне твораў неталенавітых і малазмястоўных, — дарэмнымі будуць намаганні па стымуляванні і прапагандзе беларускага слова. Вось чаму размова ідзе пра неабходнасць умяшальніцтва, захадаў па выпрацоўцы практычнага механізму ўздзеяння на літаратуру.
5
Калі мець на мэце адміністрацыйнае ўздзеянне на літаратурны працэс, трэба дакладна вызначыць яго напрамак. Даволі часта можна пачуць думку: беларускай літаратуры, каб быць запатрабаванай, варта пайсці па шляху падладжвання пад густы масавай чытацкай аўдыторыі, інтэлекгуальнага спрашчэння твораў. Параду зноў жа падмацоўваюць спасылкамі на У. Караткевіча. Няма нічога дзіўнага ў тым, што сёння ў многіх кнігах, найперш празаічных, азначыліся памкненні аўтараў да папулярызацыі, белетрызацыі тэксту. З’явіўся цэлы пласт арыентаванай на спажыўца літаратуры, актыўна абмяркоўваецца верагоднасць таго, што такія выданні калі не пацясняць на рынку прадукцыю рускамоўную, дык хаця б складуць ёй кан278
курэнцыю. Але такі шлях і небяспечны, бо цяжка паверыць у тое, што чалавек, які прызвычаіцца чытаць літаратуру спрошчаную, пазней пацягнецца да больш глыбокіх і змястоўных твораў. У любым выпадку, сёння нават выразна арыентаваная на попыт беларуская белетрыстыка застаецца на паліцах кнігарань. Чаму не спрацоўвае разлік, ці выявіцца плённым акцэнт на займальнасць у сённяшняй літаратурнай сітуацыі?
Якая ж перспектыва праглядаецца, напрыклад, на дзесяцігоддзе наперад? Ці будзе запатрабаваным беларускае слова? Як выглядае генатып нашага літаратурнага развіцця?
У гэтай спробе прагнозу варта звярнуцца да творчасці геніяў нацыянальнай літаратуры. Высокія ўзоры мастацтва слова, увасобленыя ў іх спадчыне, — гэта своеасаблівы камертон, па якім настройвае сваё гучанне ўсё наступнае нацыянальнае прыгожае пісьменства. Геній, нароўні са здольнасцю бліскуча і са здзіўляльнай хуткасцю вырашаць найбольш складаныя творчыя задачы, надзелены і неўтаймаванай прагай пошуку, імкненнем да новых і новых вяршынь, што непазбежна вядзе яго да ўзлёту над далятлядам сучаснасці. Творчы лёс генія, як правіла, разгортваецца ва ўмовах жорсткай канфрантацыі і татальнага непрымання.
Здольнасць генія да мастацкага прадбачання не паддаецца тлумачэнню, прычым ступень дакладнасці тут досьшь вялікая, яна тым вышэйшая, чым большым талентам валодае пісьменнік, чым болып магутнымі надзелены крыламі для ўзлёту.
У вялікіх творцаў спраўджанасць прагнозаў бывае ці не абсалютнай, каб перакананца ў гэтым, супаставім асаблівасці творчай біяграфіі A. С. Пушкіна і тэндэнцыі, праяўленыя ў развіцці рускай літаратуры XIX і нават XX стагоддзяў. Супадзенні ёсць красамоўныя, пераканайцеся самі: недзе ад пачатку 1830-х Пушкін спазнаў горкае непаразуменне з сучаснасцю, і ўжо пра незавершаную яго «Гісторыю сяла Гарухіна» (1830) даследчыкі слушна гавораць як пра твор, у якім увасобілася «прадбачанне творчасці М. А. Някрасава і М. Я. Салтыкова-Шчадрына» [5, с. 101].
Згодна з акадэмічнай, пададзенай у «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі» ацэнкай, «Пікавая дама» (1833) у сваю
чаргу сцвярджае «надыход у Расіі новай, капіталістычнай эры. Герой гэтай эпохі, выведзены ў рускай літаратуры ўпершыню, прасякнуты маніякальнай прагай узбагачэння». Дастаеўскі, адзначым, уражаны быў гэтым пушкінскім творам, ён гаварыў, што Герман ёсць «каласальная асоба, неардынарны тып пецярбургскага перыяду» [5, с. 101]. I, думаецца, тэматычныя, стылёвыя і многія іншыя праекцыі як на творчасць Дастаеўскага, так і на раманы Ганчарова ці Маміна-Сібірака кладуцца ад «Пікавай дамы» выразныя.
У 1834-м Пушкін піша «Кірджалі», а гэта ўжо прадбачанне адкрыццяў, што шырока рэалізуюцца ў паэтыцы твораў Л. М. Талстога і асабліва М. Горкага. Менавіта Горкага абвяшчаюць першаадкрывальнікам новай манеры вядзення літаратурнага расповеду, звязанай з падкрэсленым адасабленнем аўтарскага «я» ад тых падзей, якія пакладзены ў аснову твора. «Пісьменнік у сваім уласным свеце выяўляўся «прахожым», яго маглі як прыняць, так і не пусціць на парог... У Горкага ў межах мастацкага свету факт адваёўваў уласныя правы, займаў пазіцыю, на якой ён мог абараняць сваю логіку, а пісьменнік — сваю...» [8, с. 204]. Але ж, фактычна, у «Кірджалі» мастацкі свет будуецца па тых самых прынцыпах, якія будуць рэалізаваныя праз семдзесят гадоў!
А потым з’явяцца «Капітанская дачка» (1836) і «Запіскі брытадзіра Мора-дэ-Бразэ». Адносна першай усе неяк забываюцца, што Пушкін настойліва заклікаў не адрываць аповесць ад яго ж «Гісторыі Пугачова», а ў «Запісках» мы атрымалі бліскучы прыклад тыпова дакументальнай прозы, характэрнай для сярэдзіны XX стагоддзя. Факт у дадзеным пушкінскім творы настолькі цесна знітаваны з яго аўтарскай інтэрпрэтацыяй, што апрацоўку звестак пракгычна не бачыш, аўтара проста няма! А ўзяць хаця б хрэстаматыйныя праекцыі на літаратуру будучых дзесяцігоддзяў, што праводзяцца ад пушкінскіх «Госці з’язджаліся на дачу...» ці «Падарожжа ў Арзрум», паралелі паміж накідамі да «Гісторыі Пятра» і «Пятром I» А. Талстога. Вось ён, пункцір, скіраваны на стагоддзе з лішкам наперад! Пушкін праходзіць у сваім творчым росце дакладна тыя этапы, што пазней актуалізуюцца ў нацыянальнай 280
літаратуры як эпахальныя для яе развіцця. Дзесяцігоддзі сціскаліся ў гады, і пры гэтым канцэнтрацыя, паступальнасць супадзенняў атрымлівалася такая, што няма сумненняў: перад намі менавіта мэтаскіраваная работа на перспектыву, дзеля будучыні.
Такая настроенасць дазваляе апярэджваць час і геніяльна прадчуваць актуальныя для нашчадкаў («арыгінальныя») вектары пісьменніцкага пошуку. Адпаведна адзначым: пры ўважлівым прачытанні напісаных сапраўдным Творцам старонак можна дастаткова рэльефна ўбачыць абрысы таксама і тых літаратурных твораў, што будуць створаны праз дзесяцігоддзі. Важна толькі не памыліцца, не прыняць за прыкметы працы на перспектыву тую «недапачутасць» чытачом, якая справакаваная толькі літаратурнай роляй паэта, яго прэтэнзіяй на звышарыгінальнасць.
I тут варта браць пад увагу ўсю дынаміку «набору вышыні», усю лінію руху літаратара наперад, да новых і новых вяршынь. Імгненна ўзняцца над днём сённяшнім нікому не ўдасца, палёту заўсёды папярэднічае этап творчага засваення напрацаванага папярэднікамі. I вельмі паказальна, калі на гэтым шляху паэта чакае ўсеагульнае прызнанне, але ён не спыняе пошук, знаходзіць у сабе сілы адмовіцца ад эксплуатацыі бяспройгрышных прыёмаў і схем, што гарантуюць поспех.
Калі ёсць гэты момант саманезадаволенасці і пошуку, значыць, і талент, і прага да здзяйснення ў літаратара злітыя ў адно цэлае, да навацый найперш такіх аўтараў варта аднесціся як да патэнцыяльна прарочых. У сувязі з гэтым сур’ёзнай увагі вымагае феномен «позняга Танка», з якім мае сэнс суадносіць лініі развіцця ўсёй беларускай літаратуры XXI стагоддзя.
Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся ў 1912 годзе, а ўжо ў 1936-м, калі друкуецца першы яго зборнік «На этапах», становіцца зразумела: у літаратуру прыйшоў сапраўды таленавіты творца. I надалей сталенне паэта праходзіла надзвычай хутка, самабытнасць яго паэзіі высока ацэньвала крытыка, вершы ўхвальна віталіся чытачом.
Паэт актыўна засвойваў вопыт сусветнай класікі, сярод сваіх настаўнікаў Максім Танк называў А. Міцкевіча,
А. Пушкіна, T. Шаўчэнку, М. Някрасава, Ф. Багушэвіча, М. Горкага, У. Маякоўскага, Я. Купалу, Я. Коласа. 3 кожным годам узбагачалася творчая палітра мастака, ён засвойваў новыя і новыя літаратурныя прыёмы, пашыраў стылёвую гаму твораў, разнастаіў літаратурныя прыёмы. Рэвалюцыйны рамантызм, неарамантычныя плыні, элементы народна-песеннай паэтычнасці, суровая рэалістычнасць многіх і многіх вершаў — усё гэта Танк.
Неўзабаве прызнанне становіцца ўсеагульным, і ў гэтым сведчанне надзеленасці аўтара сапраўды магутным паэтычным дарам. Нястомнасць, несупыннасць узыходжання да нязведанага, да пакуль не адкрытых вяршынь таксама праяўляюцца выразна, і ад нейкай пары Максім Танк нібыта пераступае парог, за якім пралягае шлях у Будучае, і вырываецца за межы прыцягнення сваёй эпохі. He толькі класічны верш, не толькі творы народна-песеннага складу арганічныя ў яго выкананні, усё часцей глыбокі філасофскі роздум увасабляецца ў вершы з паслабленай рыфмоўкай, у знакамітыя танкаўскія верлібры.
Што ж датычыць сацыяльнай рэцэпцыі творчасці пісьменніка, цікава прасачыць, як змяшчаецца акцэнт прызнанасці дасягненняў беларускага літаратара: рэгаліі ўсесаюзнага маштабу няўхільна прыходзяць на змену рэспубліканскім прэміям і ўзнагародам, некаторыя з беларускіх калег-літаратараў пачынаюць у кулуарах — ну было ж! — пагаворваць аб «празмернасці» танкаўскіх навацый, аб штучнасці прапанаваных ім канцэптаў. Але ж тая стылістыка, над якой настойліва працаваў Танк у 1950-я і 1960-я, сёння сталася арганічнай, надзіва актуальнай для беларускай паэзіі, мы ўжо крочым па акрэсленым вялікім наватарам шляху! I гэта прычына больш уважліва прыгледзецца да «позняга Танка», зверыць з прарочым гучаннем напісаных ім у апошнія гады твораў напрамкі сённяшняга развіцця літаратурных прынцыпаў.