Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
Так, артыкул як спосаб аператыўнага рэагавання на падзеі і факты са штодзённага жыцця — гэта матэрыял, у якім аналізуюцца пэўныя сітуацыі, працэсы, з’явы, асноватворныя заканамерныя сувязі з мэтаю вызначэння іх палітычнай, эканамічнай ці іншай значнасці і высвятлення таго, якія пазіцыі варта займаць, якім чынам трэба сябе паводзіць, каб адэкватна адчуваць сябе ў згаданай сітуацыі, каб адпавядаць апісаным умовам і г. д. [6, с. 246], Яшчэ больш дакладна можна вызначыць артыкул як жанр, прызначаны перш за ўсё для аналізу актуальных, грамадска значных працэсаў, сітуацый, з’яў і заканамернасцей, што кіруюць імі.
Аналітычнае абмеркаванне прадмета ў артыкуле павінна праводзіцца такім чынам, каб чытачы маглі, выкарыстоўваючы публікацыю, разважаць далей пра тыя пытанні, якія выклікалі іх цікавасць. 3 гэтага вынікае, што асаблівая функцыя артыкула — растлумачыць чытацкай аўдыторыі як грамадскую, так і асабістую значнасць актуальных працэсаў, сітуацый, з’яў, іх прычынна-выніковыя сувязі, ініцыяваўшы, такім чынам, роздум, дзеянні чытача, звязаныя з прадметам адлюстравання ў публікацыі. Акрамя гэтага, артыкул звяртае чытацкую ўвагу на тыя задачы і праблемы, што ўзнікаюць у сувязі з пададзенымі ў матэрыяле падзеямі, паказвае, якія стратэгічныя ці тактычныя інтарэсы ёсць у іх удзельнікаў. Прадмет артыкула можна ўбачыць як у тых супярэчнасцях і праблемах, што ўтрымліваюцца ў актуальных сітуацыях і працэсах, так і ў задачах, якія з іх вынікаюць, умовах вырашэння, упарадкавання акрэсленых праблем і ў звязаных з імі тэндэнцыях, 246
перспектывах, заканамернасцях грамадскага развіцця. Асноўнымі жанравымі формамі артыкула на сённяшні дзень з’яўляюцца агульнадаследчы, тактыка-аналітычны і палемічны артыкулы.
Да агульнадаследчых артыкулаў належаць публікацыі, дзе аналізуюцца агульназначныя, шырокія пытанні. Напрыклад, аўтар такога артыкула можа весці гаворку пра напрамкі палітычнага і эканамічнага развіцця краіны ці разважаць пра ўзровень маральнасці грамадства, пра ўзаемадачыненні царквы і дзяржавы, пра міжнародныя адносіны краіны і г. д. Такія артыкулы характарызуюцца высокім узроўнем абагульнення, глабальнасцю мыслення публіцыста і маюць на мэце вывучэнне розных заканамернасцей, тэндэнцый, перспектыў развіцця сучаснага грамадства.
Агульнадаследчы артыкул патрабуе не проста ведання пэўнай праблемы, але і тэарэтычнага тлумачэння яе існавання.
Тактыка-аналітычны артыкул звернуты перш за ўсё да актуальных практычных праблем прамысловасці, сельскай гаспадаркі, прадпрымальніцтва, культуры, навукі, адукацыі і г. д. У такіх артыкулах аналізуюцца канкрэтныя праблемы, падзеі, дзеянні, сітуацыі, што звязаныя з практычнымі задачамі, якія вырашаюцца ў той ці іншай сферы дзейнасці, галіне лрамысловасці і інш. Аўтар такога артыкула ставіць перад сабою мэту высветліць прычыны ўзнікнення пэўных сітуацый, ацаніць іх, вызначыць тэндэнцыі іх развіцця, акрэсліць праблемнае поле, па магчымасці прапанаваць шляхі эфектыўнага вырашэння праблем, «запрасіць» да абмеркавання канструктыўных прапаноў. Тактыка-аналітычны артыкул ствараецца ў выніку вывучэння праблемнай сітуацыі, канфлікту, што існуе ў рэальнасці паміж магчымым і жаданым. Праблема ў матэрыяле выяўляецца праз усведамленне супярэчнасцей паміж ведамі пра адзін аспект пэўнай з’явы і неспазнанасцю яе іншых аспектаў. Гэтая супярэчнасць адлюстроўваецца ў фармулёўцы праблемы артыкула. Выбар канкрэтнай праблемы з той сукупнасці, што можа існаваць у акрэсленым праблемным полі, першачарговае яе асвятленне абумоўлены перш за ўсё актуальнымі патрэбамі чытацкай аўдыторыі.
Палемічны артыкул з’яўляецца на старонках перыядычнага друку, калі ў грамадстве ўзнікаюць дыскусіі па нейкіх значных праблемах ці, напрыклад, падчас выбарчай кампаніі. Непасрэднай падставай для палемічнага артыкула можа быць выступленне палітычных апанентаў, прадстаўнікоў супрацьлеглай навуковай школы, тэарэтычнай ці рэлігійнай плыні, якія закранаюць пэўным чынам інтарэсы лубліцыста. У такіх артыкулах перад аўтарам ставяцца дзве задачы: па-першае, абгрунтаваць і падаць уласны пункг гледжання на спрэчнае пытанне, сваё бачанне праблемы, прычын яе ўзнікнення і спосабаў выйсця са складанай сітуацыі; па-другое, трэба абвергнуць пункт гледжання апанента. Палемічны артыкул вылучаецца арыентацыяй на пошук ісціны ўдзельнікамі палемікі, а таксама своеасаблівай структурай, якая прадугледжвае наяўнасць двух абавязковых складнікаў — доказу і абвяржэння.
Творчая задача аўтара фельетона — пры дапамозе камбінацыі запазычаных у мастакоў гатовых спалучэнняў прыцягнуць увагу чытача і ўмелым трансфармаваннем малой тэмы ў вялікую, сацыяльна дэтэрмінаваную, атрымаць выключна газетны эфект, хутка і моцна паўплываць на масавую свядомасць. Фельетон раскрывае чытачу тыя падзеі і факгы, да якіх грамадства даўно прызвычаілася і нават не заўважае, успрымаючы і лічачы іх натуральнаю жыццёваю з’яваю. Яшчэ адзін абавязковы складнік фельетона — наяўнасць устойлівага вобраза таго, хто піша. Як канструктар, аўтар стварае з факгаў цэласны будынак, і чытач заўсёды ўпэўнены, што гэта пабудова не разбурыцца, што кожны факт мае сваё значэнне і сваё месца ў творы. Аўтарская выснова праглядвае праз супярэчнасць, перададзеную дзякуючы яркім вобразам, асаблівым стылістычным прыёмам. Канечне, не заўсёды вобраз таго, хто піша, супадае з асобаю аўтара, але бываюць выпадкі, калі фельетоны пішуцца практычна «ад першай асобы».
Функцыянаванне жанраў у сучаснай публіцыстыцы рэгламентавана досыць адвольна. Змены ў грамадстве вымагаюць пошукаў новых формаў уздзеяння на рэцыпіента, новых метадаў і спосабаў спасціжэння рэчаіснасці і яе слоўнага выяўлення, фармулявання высноў, што не можа 248
не ўплываць на суаднясенне кампанентаў ва ўжо звыклай жанравай форме. Так, у аналітычным артыкуле могуць змяніцца суадносіны інфарматыўнага матэрыялу і аналізу на карысць першага дзеля прыцягнення ўвагі чытацкай аўдыторыі. Але сутнасць жанру ад гэтага не змяняецца. Аналітычны артыкул так ці інакш будзе выконваць сваю ролю, нават прапаноўваючы прычынна-выніковы аналіз у нязвыкла кароткай форме.
У якасці прыкладу пошукаў новых жанравых форм з мэтай выяўлення аўтарскай пазіцыі разгледзім публіцыстычныя выступленні на старонках перыядычнага друку Сяргея Шаўцова.
Цыкл «Пункцірам» [7] уяўляе сабой невялікія, разбітыя па частках эсэ і зусім маленькія, па некалькі радкоў, замалёўкі-абразкі, прысвечаныя будзённаму, празаічнаму жыццю, тым побытавым дробязям, што акружаюць нас штодня і на якія мы даўно ўжо не зважаем, успрымаючы іх як тое, што мае быць. Фактычна тут бачная спроба стварэння С. Шаўцовым новай жанравай формы публіцыстыкі, характэрнымі рысамі якой з’яўляюцца гранічная сцісласць, глыбокі аналіз рэчаіснасці адначасова з абстрагаваннем ад яе.
Першыя чатыры замалёўкі змешчаны пад агульнаю назваю «Усё па-старому». Яны прасякнуты разважаннем наконт прыроды агрэсіі ў міжчалавечых адносінах у сучасным беларускім грамадстве. Аўтар сцвярджае, што варожасць і адчужанасць паміж людзьмі ўзнікае з прычыны прыніжанага становішча звычайнага чалавека, яго вартага шкадавання існавання. Жанчына, з выгляду настаўніца на пенсіі, сарамліва шэпча прадаўшчыцы, каб тая прадала ёй два яйкі. Тая працягвае іх, «як гэта робяць жанчыны ля царквы, калі раздаюць жабракам міласціну» [7, с. 218], Сумна ўсведамляць, што праз столькі гадоў змагання за ўсеагульнае шчасце і роўнасць мы больш чым калі-небудзь адчуваем жахлівую прорву, што ляжыць паміж рознымі слаямі сучаснага беларускага грамадства: «Многія старыя жывуць горш за сабак. Рэдкі выпадак, калі літаральны і пераносны сэнсы арганічна зліваюцца» [7, с. 219]. '
На сучасным этапе міжасобасныя і сямейныя адносіны таксама вызначаюцца сацыяльнай хваравітасцю. Як вядома, за кожным чалавекам замацавана пэўная сацыяльная роля. Мужчына — галоўны ў сям’і, зарабляе сродкі існавання. Жанчына ж — захавальніца сямейных традыцый, гаспадыня. Але на сённяшні дзень сацыяльныя ролі змяшаліся, і гэта вельмі адмоўна ўплывае на стан грамадства ўвогуле. На аўтобусным прыпынку жанчына пры дзецях груба размаўляе са сваім мужам, адмаўляючыся набыць яму цыгарэты. Сваю пазіцыю яна абгрунтоўвае ганебным «ты на іх не зарабіў» [7, с. 221]. С. Шаўцова хвалюе пытанне: на што здатны просты рабочы чалавек ва ўмовах сацыяльнай незабяспечанасці? «Пратэставаць ён ніколі не будзе, што скажа начальства — зробіць, ён па сутнасці раб у чыстым выглядзе. I такіх — болыпасць. Адно, на што ён здольны, дык гэта на «бунт бессэнсоўны і жорсткі». Але такі бунт лёгка падавіць своечасовай падачкай альбо не менш жорсткімі рэпрэсіямі» [7, с. 221],
Сцісласць формы і гучанне твора набліжаюць яго да эсэ. Эсэістычным з’яўляецца падыход да падачы публіцыстычнага матэрыялу, калі пэўныя з’явы навакольнай рэчаіснасці выклікаюць роздум над адвечнымі пытаннямі быцця. У той жа час варта таксама адзначыць, што твор С. Шаўцова — гэта не крытычны разбор падзей ці ўчынкаў чалавека, што маюць свае прычыны і наступствы, не правядзенне гістарычных аналогій і абагульненняў, што можна знайсці, скажам, у артыкуле ці нарысе. Прысутнасць у творы абмалёўкі пэўнай, хоць і невялікай, але канкрэтнай жыццёвай сітуацыі сведчыць пра набліжэнне яго да апавядання-абразка. Неабходнасць уключэння ў канву публіцыстычнага матэрыялу жыццёвай карціны выклікана тым, што, па-першае, аўтар імкнецца адлюстраваць тыповасць становішча чалавека ў сучасным грамадстве, падругое, менавіта на аснове гэтай тыповасці і грунтуецца публіцыстычнае разважанне, эсэістычнае паводле сваёй суб’екгыўнасці, і ў той жа час па-філасофску глыбокае, схільнае да глабалізацыі, як гэта характэрна для нарыса.
Роздум над жыццёвымі праблемамі С. Шаўцоў працягвае ў пункціры «Тры імгненні», разважаючы пра існаванне 250
чалавека ў гарадскіх умовах, калі дні мінаюць у суцэльнай мітусні і тлуме, падобныя адзін на адзін. У гэтай мітусні чалавек страчвае штосьці сапраўднае, неабходнае для паўнацэннага жьшця — здольнасць бачыць і разумець прыгажосць прыроды, адчуваць сваю еднасць з наваколлем, трывалую сувязь са сваімі каранямі.
Ідучы раніцаю па вуліцы, аўтар нечакана чуе спеў жаўрука. Ён па памылцы «пяе сваю песню пахмурным бетонным гмахам. Бывае гэта і з людзьмі: пяюць не тым і не там» [7, с. 224], Спеў жаўрука, які з’яўляецца своеасаблівым сімвалам свабоднага жыцця, сімвалам вясны, навявае ўспаміны пра часы маладосці, выклікае ў душы неспакой, жаданне перамен. Гэтае трывожнае адчуванне — толькі кароткія адгалоскі, але адгалоскі сапраўднага жыцця сярод шэрай будзённасці, злосці і безвыходнасці. Іх выклікаў жаўрук сваёй песняю. «Магчыма, недарэчнаю. А якая песня «дарэчы»? Гэта мелодыя, рух душы, а не розуму» [7, с. 227], ’ '