Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
«Але ці не здрадзіў нам розум, людцы? Пэўна ж, з галавой быў чалавек, калі сказаў: двойчы нельга ўвайсці ў адну і тую ж раку. I наогул, зазначыў другі мудрэц, не бывае так, каб усё стала, як было. Дык чаго ж мы прагнем светлай «мінуўшчыны»?» [8, с. 282],
Будуючы даверлівыя адносіны з чытачом, публіцыст не ўзвышае сябе над натоўпам, наадварот, сцвярджае сваю еднасць з грамадствам, канстатуючы агульны для ўсіх лёс: «Бог сведка: двурушніцтвам, хлуснёй мы адмыслова накормлены» [8, с. 283].
Зварот В. Якавенкі да маўлення ад першай асобы адбываецца пры пераходзе ад канстатацыі да выказвання ўласнай пазіцыі. Пры гэтым аўтар выкарыстоўвае прыём дыялагізавання з загадзя пададзенымі адказамі на магчымыя пытанні з боку аўдыторыі.
«Калі шчыра прызнацца, я таксама сумую па сацыялізму. Толькі ж я, чуеце, сумаваў па ім яшчэ больш — і пятнаццаць, і трыццаць гадоў назад, калі бачыў заганную сістэму ўладкавання жыцця і выяўляў шмат недахопаў у гэтай сістэмы, пісаў пра іх у друку, за што меў тое, што меў» [8, с. 283].
У сітуацыі, калі суб’ектыўнае ўспрыманне рэчаіснасці становіцца падставаю для канструявання грамадскай думкі, жанравая форма, мастацкія сродкі, абраныя публіцыстам для перадачы інфармацыі, пачынаюць адыгрываць усё больш істотную ролю.
Выяўленне аўтарскай пазіцыі непасрэдна звязана з ацэначнасцю. У публіцыстычным тэксце ацэнка досыць часта з’яўляецца відавочнай, непрыхаванай, аўтарскія інтэнцыі падаюцца экспліцытна. Гэтаму спрыяе і тая акалічнасць, што публіцыстыка нярэдка ў меншай ці большай ступені характарызуецца дыдактычнасцю, імкненнем дапамагчы адрасату зрабіць магчымыя высновы, што выні-
каюць з аналізу пэўных фактаў ці жыццёвых сітуацый, альбо нават адкрыта прапанаваць ужо гатовыя высновы ў якасці адзіна магчымых і рацыянальных. У выніку чытач не толькі атрымлівае дастаткова шырокае ўяўленне пра духоўны свет аўтара, яго погляды і крытэрыі ацэнкі навакольнай рэчаіснасці, але і мае магчымасць як бы суаднесці экспанаваныя публіцыстам каштоўнасныя арыенціры са сваімі і фарміраваць дзякуючы гэтаму больш адэкватнае стаўленне да розных факгаў і з’яў штодзённага жыцця.
У 1960—1980-я гады айчыннае літаратуразнаўства, аналізуючы публіцыстыку як прадмет літаратурнай дзейнасці, першасную ўвагу надавала ідэалагічным, палітычным аспектам публіцыстычнага тэксту. Творчасць публіцыстаў разглядалася як неад’емная частка грамадска-палітычнай дзейнасці, адной з галоўных мэтаў якой было ўзмоцненае ідэалагічнае ўздзеянне [6, с. 99] на адрасата. Лічылася, што любая тэма — філасофская, маральна-этычная, эканамічная — у публіцыстыцы абавязкова атрымлівае палітычнае асэнсаванне. Трактуючы публіцыстыку як спецыфічны тып дзейнасці і разнавіднасць тэкстаў, даследчыкі сцвярджалі роднаснасць журналістыкі І публіцыстыкі як формаў грамадскай свядомасці і фактараў грамадскага жыцця.
Пачынаючы з 199 0-х гадоў спосабы выражэння аўтарскай пазіцыі ў літаратурным — у тым ліку і публіцыстычным — тэксце змяніліся. Адносная дэідэалагізацыя грамадскага жыцця ў перыяд актыўнага будаўніцтва беларускай дзяржавы (нярэдка пад дэідэалагізацыяй постсавецкай прасторы маецца на ўвазе адмаўленне ад ранейшых каштоўнасных установак, звязаных з камуністычнай уладай) адбілася і на публіцыстычным дыскурсе. Бясспрэчна, публіцысты па-ранейшаму надаюць значную ўвагу праблемам светапогляду і свядомасці, аналізуюць найважнейшыя маральныя праблемы сучаснасці, аднак палітычнае адценне ў такіх тэкстах нярэдка адсутнічае. Экспліцытнасць у падачы ўласнай думкі паступова замяняецца імпліцытнасцю, што выклікана адыходам ад ранейшага біпалярнага ўспрымання рэчаіснасці (бінарная апазіцыя «дабро — зло»), змяненнем каштоўнасных арыенціраў, пераасэнсаваннем жыцця так званых маленькіх людзей і іх грамадскай ролі,
бо гэтыя «маленькія людзі» пачынаюць інакш пазіцыянаваць сябе ў штодзённасці і становяцца ўсё больш крытычнымі ў адносінах да пункту гледжання, які імкнуцца навязаць ім сродкі масавай інфармацыі (не толькі інфармацыйная плынь, але і публіцыстыка і аналітыка). Таму і разнастайныя сродкі масавай інфармацыі, з аднаго боку, спрабуюць паступова адмовіцца ад тыпова прапагандысцкага падыходу, з другога — узмацняюць сугестыўнае ўздзеянне на адрасата, усё больш актыўна выкарыстоўваючы інструментарый, які дазваляе дастаткова эфектыўна маніпуляваць масавай свядомасцю. Імпліцытны, завуаляваны характар падачы аўтарскай пазіцыі ў публіцыстычным тэксце — адзін з такіх інструментаў. Імпліцытныя ацэнкі ў сітуацыі, калі чужая думка ўспрымаецца з пэўнай насцярожанасцю, закліканыя да фарміравання грамадскай думкі, стварэння ў аўдыторыі выразных вобразаў, якія з’яўляюцца ў пэўнай меры сугестыяй, вызначаюць кірунак, спосаб успрымання інфармацыі.
Аналізуючы публіцыстычны твор, мы звяртаем увагу не толькі на ідэі аўтара, сістэму яго каштоўнасцей, асаблівасці светапогляду, на спосабы перадачы інфармацыі, але і на характар узаемаадносін у парадыгме «аўгар — чытач», на ўменне публіцыста пераканаўча паказаць павагу да адрасата свайго выступлення, пашану да спосабу мыслення, кругагляду чытача. Яшчэ М. Салтыкоў-Шчадрын зазначаў, што да таго часу, пакуль не ўсталюецца непасрэдны кантакт паміж чытачом і пісьменнікам, літаратар не можа лічыць, што вырашыў сваю задачу.
У сучасных умовах можна гаварыць пра існаванне ў публіцыстыцы чатырох тыпаў адносін паміж аўтарам і адрасатам: у працэсе задумы тэксту ўдзельнічаюць у якасці элементаў камунікатыўнага акта рэальны публіцыст і ўяўны чытач; непасрэдна ў творы таксама існуюць вобразы аўтара і чытача; у працэсе ўспрымання як звёны камунікатыўнага ланцужка фігуруюць дыскурс і рэальны чытач. Прычым аўтар успрымаецца як катэгорыя, што належыць да тэксту ўвогуле, што прадстаўляе гэты тэкст і інтэгруе яго часткі ў адзінае цэлае. Для вызначэння ролі чытача ў працэсе творчасці і ўспрымання выкарыстоўваец-
ца паняцце «адрасат» — уяўны, імпліцытны, унутраны чытач, а таксама «рэальны чытач» — публіка, аўдыторыя, рэцыпіент.
Функцыі публіцыста і роля чытача маюпь аднолькава істотнае значэнне пры стварэнні камунікатыўнага ланцужка. Задача аўтара — арганізаваць грамадскую ўвагу і разуменне. Недавер чытача нівелюе ўсе намаганні публіцыста давесці сваю пазіцыю. Ад адабрэння, абурэння ці абыякавасці публікі залежыць выніковасць публіцыстычнага выступлення.
Публіцысты — асаблівыя людзі, лідэры грамадскай думкі, якія маюць уласную пазіцыю і светапогляд. У кожным публіцыстычным тэксце можна вылучыць комплекс ідэй, пры дапамозе якіх аўтар асэнсоўвае рэчаіснасць, а таксама набор лексічных і рытарычных сродкаў, якія дапамагаюць эмпірычным разважанням набыць слоўную форму. Гэта разнастайныя моўныя формулы, клішэ, лозунгі, што на асацыятыўным узроўні праектуюцца на пэўны існуючы ў масавай і індывідуальнай свядомасці светапогляд, сістэму каштоўнасцей, спосаб спасціжэння рэчаіснасці. Кожная сістэма светапогляду і адпаведныя ёй рытарычныя сродкі з’яўляюцца вельмі істотнымі для вызначанай сацыяльнай групы. Аўдыторыя арыентуецца ў першую чаргу на думку лідэраў розных сацыяльных груп і ўспрымае звернуты да яе тэкст — у тым ліку і публіцыстычны — праз прызму гэтай думкі. Таму публіцыст не будзе ў стане пераканаць аўдыторыю ў рацыянальнасці свайго спосабу спасціжэння рэальнасці, калі ў яго тэксце не будзе адначасова існаваць некалькі падыходаў, кожны з якіх знойдзе свайго адрасата.
Аўтар можа ўспрымаць і, адпаведна, падаваць прадмет, факт, з’яву навакольнай рэчаіснасці аналітычна альбо крытычна. Аналітычнасць успры.мання рэальнасці і пабудовы сваёй пазіцыі ў публіцыстычным тэксце звязана перш за ўсё з эмпірычнасцю, са своеасаблівым даследаваннем існуючай грамадскай з’явы. Крытычнасць — гэта заўсёды ацэнка пэўнай з’явы, здарэння, асобы. Аўтарская пазіцыя, пабудаваная на крытычнасці, адрозніваецца ад пабудаванай на аналітычнасці большай эмацыйнасцю, з чаго выні-
кае і больш моцнае ўздзеянне на аўдыторыю. Больш трапна выказаць свае думкі і зрабіць іх зразумелымі і блізкімі адрасату дапамагаюць, як вядома, такія фармальна-рытарычныя сродкі ўздзеяння, як перакананне пры дапамозе лагічна несупярэчлівых сцвярджэнняў і стварэнне эмацыйнага напружання. Нярэдка, выступаючы ініцыятарам камунікатыўнага акта, публіцыст у якасці адной з мэт свайго выступлення мае змену эмацыйнага стану аўдыторыі. Аднак значная перавага эмацыйнага над аналітычным у публіцыстычным тэксце можа прывесці да страты бесстароннасці і аб’ектыўнасці. Выказваючы сваю пазіцыю, публіцыст прычыняецца да фарміравання грамадскай думкі, змяняе альбо яшчэ болыіі узмацняе сістэму каштоўнасных арыентацый чытача, які — свядома ці падсвядома — ад самага нараджэння задумы тэксту з’яўляецца важным элементам камунікатыўнай схемы, які робіць уплыў на яе вербальную рэалізацыю. Існаванне ўяўнага чытача сведчыць пра дыялагічную прыроду творчасці, яе скіраванасць, запланаванае ўздзеянне на адрасата. Апошняе павінна быць дакладна разлічана аўтарам, і ў адпаведнасці з гэтымі разлікамі публіцыст выкарыстоўвае разнастайныя камбінацыі аналітыкі і крытыкі, імкнецца болып вынікова інтэрпрэтаваць і данесці сваю пазіцыю.
Змены ў спосабе падачы аўтарскай пазіцыі відочныя, напрыклад, у артыкуле Аляксандра Гібкоўскага «Анатомія пакаленняў» [3]. На першы погляд, мэта артыкула вельмі прагматычная — аўтар, спрабуючы растлумачыць знаёмаму школьніку сэнс слова «пакаленне», сутыкаецца з неабходнасцю не шаблоннага, але сутнаснага асэнсавання гэтай цывілізацыйнай з’явы. Структура твора спрыяе таму, што разважанні чытача адбываюцца як бы паралельна з разважаннямі аўтара, бо А. Гібкоўскі звяртаецца да элементаў мемуарыстыкі і суб’ектыўнасці эсэ, падаючы ўспаміны, эмоцыі, што засталіся ў памяці з часоў яго дзяцінства. У выніку галоўная мэта публіцыста быццам прыхаваная гэтымі дэгрэсіямі, а таксама стварае чытачу спрыяльныя ўмовы для пагружэння ва ўласныя ўспаміны. Неўзабаве ад персанальных пачуццяў і перажыванняў, якія тым не менш падаюцца аўтарам у пэўнай ступені абагульнена, каб
стварыць эфекг сугучча з чытацкімі згадкамі, прычым не толькі яго аднагодкаў (і такія ўспаміны-згадкі звязаныя ў кожным выпадку з канкрэтным genius Іоссі), — адбываецца пераход да ацэнкі жыішя цэлага грамадства, якая, пры ўсёй сваёй глабальнасці, тым не менш захоўвае ў пэўнай ступені індывідуальны характар, дзякуючы хаця б выкарыстанню адпаведных моўных сродкаў.