Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
ніўшы аповед горкім уздыхам: «Не дай божа пісаць пра такое...» [15, с. 152], Думаецца, А. Крыга добра адчуў меру, пакінуўшы чытачу самому дамысліць гэты эпізод, спыніўшыся на той мяжы, калі ўяўленне ўжо «запушчана» ў пэўным кірунку і пры жаданні можа дамаляваць карціну.
Усё гэта так, «законы мастацтва» быццам бы ўлічаны і bon ton вытрыманы. Але, вядома ж, розныя па сваім уздзеянні факт, эстэтычна аформлены, і факт, бязлітасна аголены. Тут зноўжа важна, што мае на мэце пісьменнік: проста перадаць ход падзей альбо абудзіць да актыўнага дзеяння? Што для яго найперш: праўда жыцця ці праўда мастацтва?
Чарнобыль — гэта яшчэ адна вайна, трэцяя па ліку, у творах С. Алексіевіч. Адзін з ліквідатараў расказвае: «Напачатку неўразуменне... Адчуванне, што гульня... Але гэта была сапраўдная вайна... Атамная вайна... Нам невядомая: што страшна і што не страшна, ад чаго засцерагацца і ад чаго не засцерагацца? Ніхто не ведаў. <.„> Дваццаць шостага красавіка штогод мы збіраемся. Успамінаем той час. Ты быў салдатам на вайне, ты быў там патрэбны. Кепскае забылася, а гэта засталося. Засталося тое, што без цябе не маглі абысціся... Наша сістэма, наогул ваенная, яна цудоўна спрацоўвае ў надзвычайных абставінах» [3, с. 46—47],
Па сутнасці, усе кнігі С. Алексіевіч — пра надзвычайныя абставіны, пра чалавечае існаванне на той мяжы, калі ён робіць складаны, часам трагічны выбар. Галоўнае месца аддадзена асобе, але не столькі яе ўзаемасувязям са знешнім светам, колькі вывучэнню яе глыбінных пластоў. Наогул, гэта адлюстроўвае агульную тэндэнцыю гіперіндывідуалізму, якая ўзмацнілася апошнім часам, а дагэтуль некалькі дзесяцігоддзяў адсутнічала ва ўсходнеславянскіх літаратурах.
Трохі гісторыі. На рубяжы XIX—XX стагоддзяў ва ўсходнеславянскім грамадстве набывае гранічнае выяўленне працэс індывідуалізацыі асобы. «Слова асоба фігуруе паўсюль, ім натхняюцца белетрысты, пра яго шмат гавораць крытыкі, ім карыстаюцца і злоўжываюць з усякай нагоды» [26, с. 93] — гэта цытата выразна характарызуе статус тагачаснай грамадскай думкі ў адносінах да тэндэнцыі інды-
відуалізацыі свядомасці. Чалавек, які шукае сэнс і духоўнае апірышча ў самім сабе, робіцца самадастатковым. «У адпаведнасці з рацыяналізацыяй чалавечай свядомасці пашыраецца працэс індывідуалізацыі чалавека (калісьці паяднанага з усімі праявамі быцця), працэс адасаблення і адчужэння чалавека і свету. Як гэта ні парадаксальна, аднак менавіта рацыяналізм, які навучае чалавека кіраваць светам, спачатку адабраў у чалавека гэты свет, а пасля адабраў у чалавека і апошні яго прытулак у гэтым свеце. Я маю на ўвазе Бога» [27, с. 10].
Сапраўды, ваяўнічы атэізм, які скрозь прайшоў амаль праз усё XX стагоддзе, змяніў сутнасныя арыенціры паводзін асобы. Траўміраваная прырода чалавека шукала іншых форм выяўлення анталагічных узаемадачыненняў.
3 гэтага адчування супрацьстаяння асобы і навакольнага свету (таксама тут мелі значэнне і глабальныя грамадска-палітычныя змены) з 20-х гадоў мінулага стагоддзя пачынае развівацца супрацьлеглая тэндэнцыя, якая вядзе да фарміравання феномена масавай, калектывісцкай свядомасці, характэрнай адзнакай якой з’яўляецца дэіндывідуалізацыя асобы, яе уніфікаванасць.
Перабудовачныя і постперабудовачныя працэсы запускаюць у 1980—90-я гады своеасаблівыя кампенсацыйныя механізмы, і ўвага да індывідуальнасці пачынае выяўляцца выразна і адкрыта. Аднак побач з традыцыйнымі літаратурнымі формамі пераважна эпічнага кшталту, якія ўгрунтаваліся яшчэ на пачатку стагоддзя, з’яўляецца вялікая колькасць твораў, заснаваных на пэўнай суме прыёмаў самааналізу. I рэч тут не столькі ў прадмеце самой зацікаўленасці нашай літаратуры (антрапацэнтрычная сутнасць яе застаецца нязменнай), колькі ў змяненні самога прынцыпу гэтай зацікаўленасці. Цэнтрабежная прырода мастацкага космасу (інтарэс да жыцця, якое цячэ, віруе, разгортваецца вакол чалавека) усё часцей выглядае як цэнтраімклівая (інтарэс выключна да ўнутранага жыцця асобы). «Паводзіны чалавека літаратура паказвала заўсёды, — сцвярджае Л. Гінзбург, — значыць, этыка была для яе ўнутраным, структурным пачаткам. Суадносіны гэтыя паўстаюць у літаратуры ў формах бясконца шматлікіх» [8, с. 442], 222
Няма нічога дзіўнага ў тым, што звыклыя апавядальніцкія прыёмы выцясняюцца сёння больш кідкімі, эпатажнымі формамі. Як і ў тым, што іх эстэтыка — больш агрэсіўная, дзейсная — разбурае старыя стэрэатыпы, ствараючы на іх месцы новую мастацкую рэальнасць. Рэальнасць гэта не лепшая і не горшая, яна — іншая і, безумоўна, мае сваё права на сцвярджэнне і існаванне. Але ў гэтым адмаўленні ад старадаўняй звычкі «расказваць гісторыі» крыецца небяспека страціць здольнасць бачання іншага чалавека. Засяроджаная самазаглыбленасць, рэфлексіўнае самасузіранне інтравертнай асобы ставяць чалавека ў такія псіхалагічныя ўмовы, калі ён губляе ключ да разумення асяроддзя. Гэткі гіперіндывідуалізм мае сваім вынікам страту вопыту адэкватнага ўспрымання свету, апрыёрныя гульні з элементамі свядомасці і ўнутранага жыішя вядуць, як не дзіўна гэта гучыць, да выразнай дэпсіхалагізацыі. Умельства зразумець асобны чалавечы лёс дае пісьменніку магчымасць данесці да чытача сваю асабістую праўду і разуменне свету. Гіперіндывідуалізм знішчае магчымасць псіхалагічных сыходжанняў. Знікае элемент пазнавальнасці, губляюцца пункты судакранання, праз якія звычайна адбываецца кантакт і ўзаемадзеянне аўтарскага і чытацкага мікракосмаў.
Аднак зноў вернемся да «магнітафоннай літаратуры», дзе прыём «расказвання гісторыі» якраз такі працуе, і працуе ў чыстым выглядзе: кожны «голас» непасрэдна расказвае сваю гісторыю. Элементы гіперіндывідуалізацыі можна назіраць тут у празмерных падрабязнасцях, якія не нясуць істотнай сэнсавай і мастацкай каштоўнасці, маюць прыватнае значэнне для канкрэтнай асобы. Пра гэта ўжо гаварылася, як і пра тое, што ў такой сувязі вельмі актуальнай робіцца праблема эстэтыкі факта.
У «Чарнобыльскай малітве» надзвычай выразна праяўляюцца адносіны аўтара і герояў з часам. Тое, якім чынам мастак асэнсоўвае час, выяўляецца перш за ўсё ва ўсведамленні свайго месца ў гэтым часе. Зразумела, што вызначэнне аўтарскай пазіцыі адносна такой надзвычай важнай, фундаментальнай катэгорыі непасрэдна адлюстроўваецца ў саміх творчых задачах, задумах і памкненнях.
У аўтарскіх раздзелах «Гістарычная даведка» і «Інтэрв’ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі» відавочна акрэсліваецца повязь часоў: цяперашняга, мінулага, будучага. Час асэнсоўваецца як каштоўнасць і як рэальнасць.
Іншая справа — героі споведзей. Тут можна весці гаворку хутчэй пра знішчэнне часавых бар’ераў, пра канцэпцыю «антычасу» — калі час пераадольваецца чалавечай памяццю, успамінамі, вяртаннем да мінулага. Яны ўсе — ацалеўшыя ліквідатары, іх жонкі, дзеці, бацькі — у мінулым. Сёння існуе дзеля ўспаміну пра ўчора. У заўтра стараюцца не зазіраць — у некаторых яго проста няма. Праз дзесяць гадоў пасля аварыі Ніна Канстанцінаўна Жаркова ўспамінае: «Наша жыццё круціцца вакол... Вакол Чарнобыля... Дзе тады быў, наколькі далёка ад рэактара жыў? Што бачыў? Хто памёр? Хто ад’ехаў? Куды?.. Чарнобыль цяпер з намі штодня. Нечакана памерла маладая цяжарная жанчына. Без дыягназу, паталагаанатам не паставіў дыягназ. Маленькая дзяўчынка павесілася. Пяцікласніца. Без дай прычыны. Маленькая дзяўчынка... На ўсё адзін дыягназ — Чарнобыль, што б ні здарылася, усе кажуць — Чарнобыль». Муж Ніны Канстанцінаўны працягвае яе маналог: «3 майго пункта гледжання, мы — матэрыял для навуковых доследаў... Міжнародная лабараторыя... Запісвай дадзеныя, эксперыментуй... Едуць да нас адусюль... Абараняюць дысертацыі... 3 Масквы і Пецярбурга... 3 Японіі, Германіі і Аўстрыі... Яны рыхтуюцца да будучыні... (Доўгі перапынак у размове)» [3, с. 66],
Шмат чаго змясцілася ў гэты доўгі перапынак. Напамін пра будучыню будзіць нямала невясёлых думак у тых, хто шчыльна сутыкнуўся з чарнобыльскай рэальнасцю. Людзі зазіраюць у саміх сябе з надзеяй знайсці адказы на свае пытанні: «Неяк я пачуў ці прачытаў, што праблема Чарнобыля стаіць перад намі як праблема самапазнання. 3 гэтым я згадзіўся, гэта супала з маімі пачуццямі. Я ўвесь час чакаю, што нехта разумны мне ўсё растлумачыць. Як тлумачаць, навучаюць мяне наконт Сталіна, Леніна, бальшавізму. Ці без канца далдоняць: «Рынак! Рынак! Свабодны рынак! А мы... Людзі, выхаваныя ў свеце без Чарнобыля, мы жывем з Чарнобылем» [3, с. 67].
Хтосьці задае пытанні, хтосьці сам шукае адказы, хтосьці адчайваецца, хтосьці спадзяецца... Свет Чарнобыля расказвае пра сябе галасамі людзей, якія спрабуюць усвядоміць і растлумачыць, што адбылося з імі і як жыць з гэтай бядой далей: «Чарнобыль... У нас іншага свету ўжо не будзе... Спачатку, калі вырвалі глебу з-пад ног, выяўлялі гэты боль шчыра, а зараз прыйшло ўсведамленне, што іншага свету няма, і падзецца няма куды. Адчуванне трагічнай аседласці на гэтай чарнобыльскай зямлі, зусім іншае светаадчуванне» [3, с. 74],
Чалавечая асоба ў чарнобыльскім свеце асэнсоўвае сябе праз шматлікасць падзей, на фоне якіх разгортваецца яе існаванне. Адным з самых важных кампанентаў гэтай падзейнай рэальнасці з’яўляецца ўчынак. Праз учынак (ён жа факт) асоба асвойвае рэчаіснасць і асэнсоўвае свет: «Ва ўчынку — увесь чалавек. Менавіта праз учынак мы пазнаем хаду, характар і сутнасць усёй унікальнасці Іншага... Учынак заўсёды маральна афарбаваны. Кожны ўчынак альбо «апускае» ўніз у маральнай шкале каардынат, або падымае. Кожны ведае, што гэта за шкала. Індыкатар адзін — сумленне. Учынак нараджаецца. Ён нараджаецца з душэўнага хаосу (унутраны план) і жыццёвай мітусні (знешні план). Хаос і мітусня — вобласць спроб і памылак... Сумненне і ўнутраная барацьба ёсць папярэднікі ўчынку» [21, с. 56-57], ’
Надзвычай важна ўсведамляць, што ўчынак — гэта факт адначасова як псіхалагічнага, так і падзейнага характару. Праз яго адбываецца працэс самаўсведамлення. Асоба ў навакольным свеце — праз сведчанне дакумента і мастацкага факта — гэта і ёсць сутнасны акцэнт, сэнсавая дамінанта любога дакументальна-мастацкага твора.
Літаратура
1. Адамовіч А. Пошукі, працяг жанру // Алексіевіч С. У вайны не жаночае аблічча. — Мінск: Маст. літ., 1991.