Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Як высветлілася, спрашчэнні і падладжванне пад спажыўца — далёка не той рэцэпт, які завяшчаў паэт. Танк парадаксальны, праз познія свае творы ён раіць нам не змяншаць, а, наадварот, заглыбляць філасафічнасць твораў, яшчэ болей насычаць іх роздумнасцю, аўтарскімі іро282
ніяй і самаіроніяй. I гэта пры тым, што паэт усведамляў, якія няпростыя гады чакаюць літаратуру, ён прадбачыў, наколькі істотным можа выявіцца непаразуменне паміж беларускім пісьменнікам і чытачом.
Любую спакусу дагадзіць густам масавага чытача М. Танк рашуча адкідае, сваімі творамі ён падказвае іншую выратавальную дарогу. Прычым і прагноз другога нашага генія, Аркадзя Куляшова (успомнім познія яго творы), у многім сугучны танкаўскаму: не здрабняцца, не таптацца на мелкаводдзі тэм і вобразаў, а, наадварот, дадаваць творам глыбіні, шчырасці, маштабнасці думак!
Ці заўсёды такая мастацкая пазіцыя сустракае падтрымку і разуменне? Але ж і да навацый Пушкіна ў свой час таксама аднесліся з непрыхаваным скептыцызмам, не верылі, што перспектыва не ў штампоўцы «Русланаў і Людміл», а ў сухаватым стылі «Запісак брыгадзіра Мора-дэБразэ». А што ў выніку? Гэта на першы погляд тое, што прапануе геній, падаецца непрымальным, потым аказваецца, што ёснь тут свая, і вельмі рацыянальная, логіка.
Разлічваць нам варта ў першую чаргу на чыгачоў сур’ёзных, удумлівых, надзвычай патрабавальных да аўтара. Тыя, хто за кнігай проста бавіць час, беларускую белетрыстыку сёння не ўспрымуць. Паказальная ў гэтым плане хаця б тая ж размова А. Глобуса з таксістам, якую ён узнавіў на старонках «ЛіМа». Сапраўды, гучыць нярэдка: «Вароніна — так, чытаю. Беларусаў? He, не хачу!» [3, с. 12],
Чытач жа інтэлігентны, элітарны патэнцыяльна гатовы прыслухацца да беларускага слова, вось толькі творамі-аднадзёнкамі такую аўдыторыю не завабіш. Яна лёгка адрозніць падробкі пад філасафічнасць ад сапраўды глыбокага, увасобленага ў дасканалую мастацкую форму роздуму. I да разрэкламаванасці масавых выданняў сур’ёзны чытач паставіцца насцярожана, адпаведна марнымі будуць намаганні рэаніміраваць яго цікавасць да нацыянальнай кнігі праз арыентаваную «на спажыванне» белетрыстыку. Тут хутчэй магчымы ўплыў адваротны: успрымальнік масавы, той можа спакусіцца ўхвальнымі водгукамі, што прагучаць з вуснаў аўтарытэтных, меркаванням якіх прынята давяраць, беларусаў. Такім чынам, напрамак «найперш
уздымаць літаратуру сур’ёзную, а ўжо потым масавую» выглядае куды больш прадуктыўным.
Але зноў згадаем творы У. Караткевіча. Калі з яго раманамі і аповесцямі параўноўваюць навінкі сучаснай гістарычнай белетрыстыкі, падкрэсліваючы займальны элемент яго мастацкага стылю, звычайна не ўлічваюць, што якраз у глыбіні, у філасафічнасці пісьменніцкага роздуму Караткевіч спрашчэнняў не дапускаў. Сцвярджаць, што сённяшняя белетрыстыка працягвае ў літаратуры лінію, зададзеную творамі Караткевіча, па меншай меры некарэктна. Вось калі здолеем пра сур’ёзнае і глыбокае сказаць даходліва і проста — гэта і будзе творчае наследаванне традыцый Караткевіча.
Каб кніга знайшла дарогу да чытача, яна павінна быць цікавай і мудрай. Сапраўды таленавіты пісьменнік заўсёды памятае пра гэта, як і пра тое, што менавіта такі шлях накрэсліў для майстра слова выдатны мастацкі вопыт геніяў нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Літаратура
1.	Бабосов А. Соцнокультурные процессы в странах СНГ // Нацлональное возрожденле, цлвлллзацлонная спецлфлка н процессы международной лнтеграцлл (СНГ л опыт развнваюшнхся стран): Матерлалы междунар. конф., Мннск 28—30 мая 1996 г. — М.: Нн-т Афрлкл, 1996. — С. 102-111.
2.	Брэтон Ф. Выбух камунікацыі: нараджэнне новай ідэалогіі. — Мінск: Беларус. Фонд Сораса, 1995.
3.	Глобус А. Анкета «Адкрытая кніга» // ЛіМ. — 2006. — 2 чэрв.
4.	Канторовйч В. Ллтература л соцлологля. — М.: Сов. плсатель, 1984.
5.	ГІушкйн Александр Сергеевйч // Краткая ллтературная энцлклопедля. Т. 6. М.: СЭ, 1971. С. 99-102.
6.	Скараходаў У. Мастацкая культура ў дынаміцы сацыяльнага засваення. — Мінск: Беларус. ін-т прабл. культуры, 1994.
7.	Слесарэнка Г Бюджэтныя грошы на кніжныя аднадзёнкі // ЛіМ. — 2006. — 20 студз.
8.	Палйевскйй П. В. Ллтература л теорля. — М.: Прогресс, 1978.
9.	Хоффер Э. Нстлпноверуюіцлй: мыслл о прлроде массовых двлженлй. — Млнск: Нзд-во ЕГУ, 2000.
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Андраюк Серафім Антонавіч — кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Баўтрэль Інеса Георгіеўна — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Гарэлік Любоў Мікалаеўна — кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускаіі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Клябанаў Дзмітрый Феліксавіч — кандыдат філалагічных навук, выкладчык Ягелонскага універсітэта (г. Кракаў). Да 2006 года — супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Лапата-Загорскі Алесь Мікалаевіч — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Пыско Наталля Мікалаеўна — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Стральцова Вераніка Міхайлаўна — кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Куралы НАН Беларусі.
ЗМЕСТ
Прадмова (В. М. Стральцова)	 3
Частка першая
Раздзел 1. Эстэтыка гарманічна-кантрастнага адлюстравання свету ў сучаснай беларускай паэзіі (Л. М. Гарэлік)	 7
Раздзел 2. Этыка-філасофскія арыенціры і эстэтычныя прынцыпы сучаснай беларускай паэзіі (7. Г Баўтрэль) 92
Раздзел 3. Ад нетрадыцыйных жанраў да вечных тэм: творчасць маладых (Н. М. Пыско)	 125
Частка другая
Раздзел 1. Творчы лёс і час (С. А. Андраюк)	 166
Раздзел 2. Мастацкая матываванасць выкарыстання дакументальных матэрыялаў у сучаснай літаратуры (В. М. Стральцова)	 190
Раздзел 3. Сучасная публіцыстыка: сродкі выяўлення аўтарскай пазіцыі (Дз. Ф.	Клябанау)	 227
Раздзел 4. Пісьменнік і чытач: літаратурнае ўздзеянне на грамадскую свядомасць (A	М. Лапата-Загорскі)		256
Звесткі пра аўтараў	 285
Навуковае выданне
Андраюк Серафім Антонавіч Гарэлік Любоў Мікалаеўна Стральцова Вераніка Міхайлаўна і інш.
СУЧАСНАЯ ЛІТАРАТУРА: КААРДЫНАТЫ ІДЭЙНА-МАСТАЦКАГА ПОШУКУ
Рэдактар А. У. Воўчанка
Мастацкі рэдактар Т. Дз. Царова
Тэхнічны рэдактар Т. В. Лецьен
Камп’ютэрная вёрстка С. М. Касцюк
Падпісана ў друк 27.05.2008 г. Фармат 84х1081/32. Папера афсетная № 1.
Гарнітура Таймс ЕТ. Ум. друк. арк. 15,12. Ум. фарб.-адб. 15,54. Ул.-выд. арк. 15,9. Тыраж 500 экз. Заказ 219.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом «Беларуская навука». ЛН № 02330/0131569 ад 11.05.2005 г.
220141. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 40.
Надрукавана ў РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука».
Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацC91 кага пошуку / С. А. Андраюк [і інш.] ; навук. рэд.
В. М. Стральцова. — Мінск : Беларус. навука, 2008. — 286 с. ’
ISBN 978-985-08-0950-6.
Калектыўная манаграфія групы супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысвечана комплексу акгуальных праблем беларускай літаратуры.
Пошукі сучаснага вершаскладання прадстаўлены ў разнастайным жанравым дыяпазоне — ад традыцыйнага санета да эпатажнага лімэрыка. Аналіз празаічна арганізаваных форм мастацкай мовы ўлічвае міждысцыплінарныя і сацыяльныя сувязі, закранаючы праблемы публіцыстыкі, дакументалістыкі, а таксама ўздзеяння літаратурных тэкстаў на грамадскую свядомасць. У полі зроку даследчыкаў — сучасная проза і паэзія, жанравая і ідэйна-мастацкая спецыфіка нацыянальнага мастацтва слова.
Кніга прызначаецца шырокаму колу чытачоў, зацікаўленых станам і праблемамі сучаснай беларускай літаратуры.
УДК 821.161.3.09
ББК 83.3(4Бен)
ег=
ISBN 978-985-08-0950-6
9789850 809506