Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Думаецца, наспеў час адыходзіць ад традыцыйных стэрэатыпаў, у нашы дні мала ўжо напісаць у прадмове аморфнае «твор разлічаны на такую і такую аўдыторыю». Класічныя схемы прапаганды дасягненняў нацыянальнай літаратуры не спрацоўваюць, іх эфектыўнасць падарвана нізкім сацыяльным статусам работнікаў культуры, што змяншае іміджавую пераканальнасць рэкамендацый рэцэнзентаў, спецыялістаў-філолагаў.
Напрошваецца пытанне: хіба на Беларусі няма асоб, чые густы і звычкі чытачы гатовыя пераймаць? Вядома ж, нельга ў адзін момант узняць сацыяльны статус пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў, гэта задача доўгатэрміновая, але чаму не скарыстаць вопыт суседзяў, чаму не далучыць да прапаганды нацыянальнага слова нашых палітыкаў, «зорак» эстрады, вядомых артыстаў і тэлевядучых? Чаму б гасцямі літаратурных перадач, у апошні час усё больш аднастайных і прадказальных, не зрабіць вядомых спартсменаў альбо чыноўнікаў? Магчыма, арганізаваць такую сустрэчу скла-
дана, куды прасцей запрасіць пісьменніка ці крытыка, які наперад ведае, як і пра што гаварыць — але ж наколькі больш вострай, нечаканай і свежай можа атрымацца размова, выразна арыентаваная на псіхалогію чытача!
Або рэклама дзіцячых кніжак: ёсць жа розніца, калі іх на экране прадстаўляе штатны літсупрацоўнік, які старанна і сумна пералічвае выдадзеныя за апошні час беларускамоўныя навінкі, і калі тыя ж кнігі раіць прачытаць, да прыкладу, папулярная спявачка ці актрыса, якая не проста агучыць рэкамендацыю, але і ўзгадае, як хораша яе дачка ці сынок слухалі гэтыя вершы, апавяданні ці казкі.
Розны, зусім розны будзе эфект ад парад, прычым не трэба нават навязваць тым, у каго збіраешся браць інтэрв’ю, гатовыя рэплікі, дастаткова толькі ўзяць сапраўды добрую дзіцячую кніжку, прынесці папярэдне і папрасіць, каб чалавек пачытаў творы дзецям. А раптам спадабаецца?
He так было б крыўдна, калі б літаратуру мы мелі слабую і непрэзентабельную, у такім выпадку пра маркеталогію можна наогул не ўзгадваць. Але ж немалая частка чытачоў губляецца менавіта з-за недапрацовак у сферы прапаганды, рэкламы літаратурных дасягненняў, адпаведна гэту сістэму прыйшоў час удасканаліць. Прычым, думаецца, наспелі якасныя, маштабныя перамены, калі трэба дбаць пра планамерную сістэмнасць данясення «іміджавых» рэкамендацый. Пры стварэнні такой сістэмнасці акрэсліцца і вынік намаганняў, статыстыка прачытанасці беларускіх твораў непазбежна падвысіцца.
Класічныя маркетынгавыя схемы ў нас выдатна спрацоўваюць, няварта спасылацца на спецыфічную беларускую ментальнасць, на непрыдатнасць чужога вопыту на нашай глебе. Давайце ўзгадаем не такі і даўні прыклад драматургічнага дэбюту, які адбыўся па ўсіх канонах піярнай раскруткі. Размова пра гісторыю таленавітай самападачы першых драматургічных твораў А. Курэйчыкам, які прымусіў звярнуць на сябе ўвагу найперш палемічным артыкулам у «Советской Белорусснн», потым спасылкай у друку на п’есу, ухваленую А. Табаковым і прапанаваную для пастаноўкі ў Маскве, — пасля гэтага адразу з’явілася цікавасць да твораў, якіх ніхто ў вочы яшчэ не бачыў. Попыт, 268
як яно па канонах маркеталогіі быць і павінна, пайшоў наперадзе твора!
Дарэчы, выразна так і не прагучала, ці адбылася пастаноўка п’есы А. Курэйчыка ў маскоўскім тэатры, спасылкамі на якую жывілася ўся кампанія, ды гэта, па вялікім рахунку, і не істотна. Адзначым іншае: маладому літаратару давялося самому арганізоўваць сабе піяр, самому здабываць водгук «з Масквы», на апеляцыях да якога і збудаваны ўвесь эфект, самому быць ідэолагам і выканаўцам уласнай рэкламнай кампаніі.
4
Чаму ж у нашых беларускіх умовах асабліва дзейсным маркетынгавым прыёмам абарочваецца спасылка на ўхвальны водгук з-за мяжы, з Масквы альбо з Еўропы? Мэта апеляцыі да меркаванняў «адтуль» увогуле відавочная, такім чынам дасягаецца імгненная вылучанасць маладога аўтара з шэрага іншых пачаткоўцаў, якія спрабуюць пісаць па-беларуску, — але навошта гэта дыстанцыя, чаму гэтак жа эфектыўна не спрацоўваюць, напрыклад, рэкамендацыі нашых, у тым ліку і досыць вядомых, пісьменнікаў? Гэтага не скажаш пра рускую літаратуру, там ніхто не спрабуе дэбютаваць «праз Еўропу», не заўважаецца такая з’ява і ў заходнееўрапейскіх суседзяў. А вось у нас, а таксама ў шэрагу іншых нацыянальных літаратур, што развіваюцца на постсавецкай прасторы, такая сітуацыя з’яўляецца нормай. Заканамернае пытанне: чаму?
Каб адказаць, варта ўсур’ёз разгледзець такую з’яву, як інерцыя чытацкага непрымання таго ці іншага літаратурнага феномена. Бо менавіта са спробамі пераадолець інерцыю чытацкіх антыпатый і звязаны, на нашу думку, апеляцыі да ўхвальных водгукаў найперш «адтуль», з-за мяжы, так прасцей за ўсё адразу ж вылучыцца з шэрага нацыянальных літаратараў, у дачыненні да якіх праяўляецца менавіта інерцыйная, «з апярэджаннем», антыпатыя чытачоў.
He навіна, што прычынай непрачыганасці цікавага твора можа выступіць і наяўнасць побач з гэтым творам адра-
зу некалькіх матэрыялаў слабых. А калі падобную дыспрапорцыю паўтараць з нумара ў нумар? Тады замацуецца ўстойлівае непрыманне чытачом усяго надрукаванага ў гэтым часопісе.
Аналагічная ж антыпатыя можа сфарміравацца і ў дачыненні да пэўнай літаратурнай плыні, жанру, нацыянальнай літаратуры ўвогуле. Маштабы розныя — механізм адзін. У выпадку калі ў нейкай сістэме дапускаецца перавага твораў слабых, калі адчувальнай робіцца небяспека, што чытач, які звернецца да той ці іншай літаратурнай з’явы, патрапіць найперш на творы малазмястоўныя, — інерцыйнае чытацкае адчужэнне ўзнікае непазбежна. I яно здольнае перакрэсліць, нібы прыбраць з вачэй аўдыторыі, нават кнігі сапраўды цікавыя і змястоўныя.
3-за перакосу на карысць твораў слабых можа ўсталявацца чытацкая ўпэўненасць у тым, што літаратурны мацярык зусім пазбаўлены прадукцыі яркай і цікавай. Прыкладам такіх адносін становяцца хаця б заявы пра непрыманне раманаў гістарычных, дэтэктыўных, авантурных ці якіх яшчэ. Гэтыя выказванні найчасцей не азначаюць, што няма раманаў, вартых увагі, хутчэй за ўсё, перад намі сведчанне таго, што чалавек пачаў знаёмства з жанрам з далёка не лепшых твораў. Як вынік — адчужэнне, і гэта пры тым, што рэальна добрыя кнігі нікуды не зніклі, яны існуюць, ухваляюцца рэцэнзентамі і чытачамі.
Ці не падобна гэта да сітуацыі з творамі беларускамоўнымі? Ці не адсюль спакуса «прывязкі» да прыязных водгукаў з-за мяжы? А прыкметы інерцыйнасці чытацкага адчужэння ў нас заўважныя. Прыгледзімся, як падчас дыскусій, што спарадычна ўспыхваюнь у прэсе, сутыкаюцца паміж сабой нібыта несумяшчальныя, палярна адрозныя адна ад адной пазіцыі. I многія аптымістычна сцвярджаюць, што літаратурны патэнцыял не страчаны, што нямала і сёння на Беларусі кніг таленавітых ды змястоўных. Песімісты ж упэўненыя ў адваротным, у тым, што літаратура здрабнела, згубіла здольнасць прапаноўваць чытачу творы захапляльныя і глыбокія.
А што, калі нестыкоўка пазіцый уяўная? Магчыма, менавіта інерцыя адчужэння замінае заўважаць тыя парасткі 270
свежага і таленавітага, у існаванні якіх не сумняваюцца аптымісты?
Ёсць падставы меркаваць, што на Беларусі сфарміравалася інерцыйнае непрыманне твораў нацыянальнай літаратуры. Бо відавочны, і з гэтым не паспрачаешся, павадак прадукцыі малачытэльнай, здольнай спарадзіць інерцыю чытацкіх антыпатый. Выразная гатоўнасць многіх і многіх наперад абвяшчаць нецікавай нават яшчэ не ўзятую ў рукі, не разгорнутую беларускую кнігу. А гэта — праява менавіта інерцыйнасці настрою.
Аднак нават самае нібыта безапеляцыйнае «не хачу чытаць нічога беларускага, усё слабое і нецікавае!» на справе рэдка азначае суцэльнае, франтальнае непрыманне. У размове хутка выяўляецца, што і Купалу чалавек паважае, і Коласа, і Мележа, і нават творчасцю таго ці іншага сучаснага аўтара цікавіцца, але ж да астатніх настроены рэзка негатыўна, іх кнігі нават праглядаць не жадае. Хаця пагаджаецца, што, магчыма, нехта з абвяргаемых ім аўтараў і не абдзелены пісьменніцкім дарам...
Улічым таксама досыць характэрнае размеркаванне ацэнак. Нігілістычнае «не, чытаць не буду!» найчасцей агучваецца чытачом малападрыхтаваным. Звычайна чым больш адукаваны чытач, тым болыіі аптымістычным робіцца погляд на беларускую літаратуру. I вытлумачэнне тут напрошваецца цалкам лагічнае: пры аднолькавай статыстычнай колькасці твораў слабых успрымальнік малападрыхтаваны, схільны да хаатычнага выбару кніг будзе хутка набіраць крытычную колькасць спатканняў з творамі няўдалымі, а чытач філалагічна дасведчаны зробіць свой выбар асэнсавана, з большай верагоднасцю станоўчага выніку. I, адпаведна, там, дзе спецыяліст будзе шчыра пераконваць, што змястоўная літаратура ёсць, чытач шараговы, схільны падманвацца прывабнай вокладкай ці кідкай назвай, будзе катэгарычна адмаўляць існаванне прыстойных твораў наогул.
Многае, вельмі многае прымушае задумацца пра існаванне інерцыйнага адмаўлення беларускамоўнай кнігі. У сувязі з гэтым варта звярнуць увагу на тое, што пры наяўнасці інерцыі чытацкіх антыпатый эфектыўнымі ўяўляюцца
два супрацьлеглыя рэцэпты пераадолення чытацкага адчужэння: па-першае, рэкламаваць і прапагандаваць як мага большую колькасць разнастайнай літаратурнай прадукцыі, па-другое, не павялічваць, а памяншаць памер літаратурнай прапановы, адкідаючы найперш слабыя, прадказальна не здольныя зацікавіць чытача творы.
Больш таго, пры наяўнасці дыспрапорцыі на карысць нечытэльнага шлях другі абарочваецца больш дзейсным і арганічным, меркаванні тут наступныя: калі будзем акгыўна прапагандаваць кнігу і разам з гэтым не зменшым колькасць твораў слабых, эфект можа выявіцца непажаданы. Калі чытач, прываблены анонсамі, возьмецца праглядаць выданні і зноў сустрэнецца з творамі малапераканальнымі — інерцыйнае непрыманне беларускамоўнага толькі ўзмацніцца. I замест станоўчага атрымаем вынік адмоўны, чым толькі паглыбім чытацкае адчужэнне!
Варта ўсур’ёз задумацца і пра методыку ажыццяўлення мер, скіраваных на падтрымку нацыянальнага пісьменства. Разам з актыўнай прапагандай беларускага слова лагічна прадугледзець і захады, скіраваныя на ачышчэнне літаратурнай плыні ад напластаванняў дылетанцкага, «самвыдатаўскага» корпуса літаратурных твораў, колькасцю якіх мы часам яшчэ нават і ганарымся. А як жа, маўляў, вал выданняў павялічваецца, пашыраецца геаграфія пісьменства... Аднак за кошт чаго расце, ці апраўдана пашыраецца? Ці часта сярод выданняў перыферыйных, выпадковых чытач можа сустрэць твор сапраўды цікавы?