Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
Безумоўна, задачы журналісцкай і літаратурнай публіцыстыкі блізкія і нават ідэнтычныя, калі размова ідзе пра ўплыў прапанаванага публіцыстамі матэрыялу на свядомасць спажыўца інфармацыі, фарміраванне асабістай і грамадскай свядомасці, а таксама пра выхаваўчую ролю гэтага жанру. Аднак пры аналізе характару ўздзеяння створаных пісьменнікамі і журналістамі публіцыстычных твораў на чытача і слухача становіцца відавочным, што іх уплыў на грамадскую і індывідуальную свядомасць у пэўнай ступені адрозніваецца. Прычын гэтаму некалькі. У прыватнасці, журналісцкая публіцыстыка адрозніваецца больш масавым характарам уздзеяння з пункту гледжання данясення інфармацыі да спажыўца, бо валодае не толькі візуальнымі каналамі перадачы інфармацыі, але і выкарыстоўвае гукавы і відэарад для стварэння найбольш поўнай перцэпцыі прапанаванага матэрыялу. Гэта асабліва важна ва ўмовах, калі агульная культура чытання мастацкай літаратуры з эстэтычнымі мэтамі перажывае далёка не лепшыя часы, а чытанне як спосаб атрымання інфармацыі — больш складаны працэс і патрабуе болыпых разумовых намаганняў і часу ў параўнанні з успрыманнем матэрыялу на слых, таму, адпаведна, не з’яўляецца надзвычай папулярным. Слыхавае, а таксама аўдыёвізуальнае ўспрыманне інфармацыі адбываецца ў нейкай ступені апасродкавана, калі інфармацыйная плынь уяўляе своеасаблівы фон штодзённага існавання чалавека і грамадства. Літаратурная ж публіцыстыка носіць пераважна індывідуальны характар, патрабуе ўдумлівага і трывалага кантакту накшталт міжасобаснага, успрыманне інфармацыі тут вымагае ад чытача акгывізацыі мыслення, абвастрэння рэакцыі, аналізу прапанаванага матэрыялу.
Журналісцкая публіцыстыка значна болын палітызаваная, чым літаратурная. Сродкі масавай інфармацыі як грамадскія інстытуты закліканыя адлюстроуваць перш за ўсё палітычныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы ў грамадстве, што адбываюцца ў рэчышчы пануючай на пэўным гістарычным этапе дзяржаўнай ідэалогіі. Літаратарыпубліцысты ж адчуваюць большую разняволенасць у выбары тэматыкі, бо іх творчасць загадзя рэгламентаваная як індывідуальнае, суб’ектыўнае бачанне і ўспрыманне навакольнай рэчаіснасці.
Калі разглядаць характар падачы аўтарам інфармацыйна-публіцыстычнага матэрыялу, дык варта адзначыць, пгго ад журналіста-публшьіста першапачаткова патрабуецца аб’ектыўнасць і нейтральнасць у інтэрпрэтацыі падзей, фактаў рэчаіснасці. Пры гэтым маецца на ўвазе, што спажывец інфармацыі павінен атрымаць усебаковыя, неперадузятыя звесткі пра пэўную падзею, а потым прыйсці да тых ці іншых высноў і сфарміраваць асабістую пазіцыю па дадзеным пытанні. Сродкі масавай інфармацыі звязваюць асобнага чалавека з грамадствам, прыцягваюць яго да праблем, якімі жыве краіна, кантынент, свет. Ад друкаваных і электронных СМІ патрабуецца ўменне своечасова, глыбока і кампетэнтна ацаніць тэндэнцыі, прааналізаваць недахопы, асэнсаваць з’явы і падзеі, што адбываюцца ў грамадстве. Гэта важна яшчэ і таму, што грамадская падзея не існуе сама па сабе, незалежна ад яе апісання ў сродках масавай інфармацыі. Больш таго, многія грамадскія з’явы здольныя эвалюцыянаваць пад уздзеяннем грамадскай думкі, уплыў на якую і аказваюць СМІ. Эфектыўнасць уздзеяння матэрыялу, змешчанага ў іх, цалкам абумоўлена сістэмай поглядаў спажыўца інфармацыі, на якія ўплывае выхаванне і адукацыя, рэальныя жыццёвыя акалічнасці, сацыяльна-культурнае асяроддзе і г. д.
Літаратурная ж публіцыстыка заклікана перш за ўсё быць увасабленнем аўтарскага погляду на праблему, грамадскую з’яву, а таксама выклікаць чытача на дыялог, актывізаваць яго мысленне, спрыяць вызначэнню яго асабістых адносін да пастаўленых у матэрыяле праблем. Запрашэнне чытача да сумеснага разважання — адзін з са242
мых дзейсных метадаў акгывізацыі яго ўспрымання рэчаіснасці. Пазнанню чалавекам самога сябе, навакольнага свету, узаемасувязей у грамадстве спрыяе супастаўленне розных думак, шматбаковасць аргументацыі, праблемнасць, палемічнасць матэрыялу. Чытанне прадугледжвае не толькі знаёмства з аўтарскай пазіцыяй, але і выкрышталёўванне ўласнага пункту гледжання на праблему, які будзе абумоўлены ладам жыцця, адукацыйным цэнзам, эканамічным і сацыяльным становішчам чытача, яго жыццёвымі прынцыпамі, поглядамі, стэрэатыпамі мыслення і паводзін, што прынятыя ў яго сацыяльнай групе.
Безумоўна, прынцып бесстароннасці ў журналісцкай публіцыстыцы прысутнічае не заўсёды, што абумоўлена ў пэўнай ступені тым уплывам, які робіць на яе публіцыстыка літаратурная, калі прапанаваны аўтарам-журналістам матэрыял уяўляе сабою не аб’ектыўную карціну свету, але глыбока суб’ектыўны погляд на нейкія праблемы, пытанні, персанальныя бачанні праблем і спосабы іх рашэння, якія ў той ці іншай ступені навязваюцца спажыўцу інфармацыі ў якасці адзіна правільных. Інакш кажучы, журналісцкая публіцыстыка набывае часам досыць прыкметны дыдактычны і нават аўтарытарны характар. I калі ў выпадку з журналісцкаю публіцыстыкаю, асабліва з той яе часткаю, што выкарыстоўвае аўдыёвізуальныя сродкі ўздзеяння з мэтаю данясення інфармацыі, спажывец выступае хутчэй як аб’ект інфармацыйнага ўздзеяння, дык, успрымаючы літаратурную публіцыстыку, ён выступае ў большай ступені як актыўны ўдзельнік працэсу фарміравання асабістай і грамадскай думкі, сцвярджэння жыццёвай пазіцыі. Вынікі гэтага працэсу, а таксама высновы, зробленыя чытачом, не маюць такога запраграміраванага характару, загадзя абумоўленага аўтарам матэрыялу, што даволі часта мае месца ў выпадку з журналістыкай. Таксама варта адзначыць, што з прычыны грамадска-палітычнай ролі, якую адыгрывае публіцыстыка ў сучасным соцыуме, — а яе можна ў пэўнай ступені вызначыць як адну з асноўных у справе фарміравання светапоглядаў і свядомасці на ўсіх яе ўзроўнях, — журналістам-публіцыстам цяжка быць бесстароннімі ўвогуле. У апошнія дзесяцігоддзі,
калі публіцыстыка ў значнай меры адышла ад кампліментарнасці, характэрнай для гэтага віду літаратурнай дзейнасці ў перадперабудовачную эпоху, нярэдка — асабліва ў крытычных артыкулах — узнікаюць сітуацыі, калі мера суб’ектыўнага ў публіцыстычнай трактоўцы падзей, з’яў навакольнай рэчаіснасці настолькі высокая, што немагчыма гаварыць пра ідэнтычнасць ацэнкі публіцыста і рэальнага стану рэчаў. У такім выпадку маем справу са з’яўленнем абсалютна бяздоказных негатыўных публіцыстычных выступленняў, у якіх крытыка становіцца ўсёабдымнай і вельмі рэзкай па сваім гучанні. Варта, аднак, памятаць, што нормамі крытыкі з’яўляюцца менавіта адказнасць і канструктыўнасць, і перадача аўтарскай пазіцыі праз такога кшталту «крытычнае абурэнне» будзе, хутчэй за ўсё, безвыніковаю.
Публіцыст, пачынаючы свае разважанні ад пэўнага абранага ім адзінкавага факта, трактуе яго як узор; мэта аўтара — стварэнне агульнага бачання з’явы рэчаіснасці. Спосаб канструявання такога бачання сведчыць пра ўнутраныя жанравыя адрозненні публіцыстычнага пісьменства. Публіцыстыка, паводле сваіх канонаў і логікі развіцця, не абавязкова павінна закранаць пытанні надзвычайнай актуальнасці: публіцыст можа пісаць пра факты і падзеі, дастаткова аддаленыя па часе ад дня сённяшняга, і звяртацца да якіх-небудзь гістарычных праблем. У такім выпадку аўтар нібыта закладае ў аснову свайго твора той факт, што чытач, хай нават і ў досыць агульных рысах, мае пэўныя агульнакультурныя кампетэнцыі і ведае збольшага тыя факты ці падзеі, што будуць згадвацца ў прапанаваным яму тэксце, мэта якога — не толькі пашырыць, але і паглыбіць веды рэцыпіента. Гэта важна яшчэ і таму, што шмат якія аспекгы развіцця сучаснага соцыуму вымагаюцца ці залежаць ад гісторыі краіны, народных традыцый і г. д. Калі ж мэта публіцыстычнага твора — у больш дэталёвым разглядзе якога-небудзь факта навакольнай рэчаіснасці, то, як сцвярджае 3. Баўэр, публіцыст можа рабіць гэта такім чынам, каб падрыхтаваць наступную інтэрпрэтацыю пададзенага факта, фармуляванне высноваў і пазіцыяванне факта ў існуючай сістэме каштоўнасцей [9, с. 159]. 244
Адсюль вынікае, што інфармацыя ў публіцыстычным кантэксце звычайна тэндэнцыйная, бо адлюстроўвае суб’ектыўныя аўтарскія трактоўкі.
Публіцыстыка арыентаваная на эстэтычна пераўтвораныя думкі, факты, дакументы. Адлюстраванне свету адбываецца пры дапамозе агульнай і індывідуальнай тыпізацыі. У жанравай структуры публіцыстычнага тэксту функцыя тыпізацыі звычайна не толькі скіравана на выяўленне крытычных меркаванняў аўтара, але і выконвае ролю мастацкага сродку. Узаемаабумоўленасць гэтых роляў пацвярджаецца тым, што задума ў пэўнай ступені вызначае характар крытычнага меркавання, у сваю чаргу крытычны падыход да рэчаіснасці ўплывае на задуму і карэкціруе яе.
Як від літаратурнай дзейнасці публіцыстыка грунтуецца ў асноўным на маналагічнай пабудове дыскурсу. Аднак гэта абсалютна не выключае з’яўлення і паспяховага выкарыстання для перадачы аўтарскай пазіцыі дыялагічнасці. Публіцыст, аналізуючы навакольную рэчаіснасць, сустракаецца з харакгэрнымі для яго эпохі праблемамі і жыццёвымі пытаннямі і спрабуе знайсці спосабы іх вырашэння. Ён міжволі ўступае ў дыялог са сваім адрасатам, бо гэта — найкарацейшы шлях да ўзнікнення эмпірычнай сілы, што мае вялікі канструктыўны патэнцыял. На думку М. Бахціна, эстэтычная падзея, якая можа адбыцца толькі пры двух удзельніках, мае на ўвазе існаванне дзвюх свядомасцей, што не супадаюць адна з другой [2, с. 376], Гэта несупадзенне можа быць рэалізаванае ў публіцыстычным дыскурсе пры дапамозе бінарнаапазіцыйнай структуры «адрасант — адрасат», калі апошні — чытацкая аўдыторыя — выступае як носьбіт пэўных ідэй, хай нават і ў абагульненым выглядзе. У прынцыпе, чытача можна трактаваць як у цэлым іманентны аўтару суб’ект, які, аднак, можа мець заўвагі да некаторых вылучаных аўтарам пастулатаў альбо нават мець іншую думку наконт іх. Своеасаблівым адказам на такія несупадзенні ў светаўспрыманні і служыць дыялагізацыя ў публіцыстычным тэксце.
Плённы кантакт з чытацкай аўдыторыяй шмат у чым абумоўлены абраным жанрам, бо менавіта такім чынам пуб245
ліцыст вырашае, з кім і якім чынам ён будзе кантакгаваць, каму і як будзе даводзіць сваю пазіцыю. Кожная група публіцыстычных жанраў — інфармацыйныя, аналітычныя, мастацка-публіцыстычныя — мае сваю дастаткова выразна акрэсленую сферу выкарыстання, што абумоўлена творчымі мэтамі і задачамі, якія ставіць перад сабою публіцыст. I кожны жанр мае свой, выпрацаваны і замацаваны ў доўгай традыцыі, вобраз аўтара. Удалы, адпаведны ідэі і зместу матэрыялу выбар жанравай формы гарантуе дакладнае выражэнне аўтарам сваёй пазіцыі.