Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
2.	Алексйевйч С. Цннковые мальчнкн. — М.: Молодая гвардня, 1991.
3.	Алексйевйч С. Чернобыльская молнтва // Неман. — 1997. — № 3. 4. Алексіевіч С. Зачараваныя смерцю. — Мінск: Беларусь, 1993.
5.	Алексіевіч С. У вайны не жаночае аблічча. — Мінск: Маст. літ.. 1991.
6.	Бердяев Н. К. К фллософлл трагедлл. Морлс Метерллнк // Ллтературное дело. — СПб., 1902.
7.	Блок А. Крушенле гуманлзма. — Собр. соч. — М.; Л., 1962. — Т. 6.
8.	Гйнзбург Л. О пслхологлческой прозе. — Л.: Худож. ллт., 1977.
9.	Гігевіч В., Чарноў А. Сталі воды горкія // Маладосць. — 1990. — №4.
10.	Гранйн Д. Нсторля созданля «Блокадной кнлгл» // Дружба народов. — 2002. — № 11.
11.	Делерм Ф. Первый глоток пнва // Нностранная ллтература. — 2002. — № 7.	'	'
12.	Есть мера в веіцах (лат).
13.	Залоска Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым: інтэрв’ю, эсэ. — Мінск: Маст. літ., 1995.
14.	«Круглый стол»: Мемуары на сломе эпох // Вопр. ллтературы. — 2000. — Январь-февраль.
15.	Крыга А. Чарнобыльскі лабірынт // Полымя. — 1990. — № 4.
16.	Лотман Ю. М. Внутрл мысляіцнх млров. — М.: Языкл русской культуры, 1999.
17.	Лысенка А. 3 трывогай і надзеяй. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991.	’
18.	Ортега-й-Гассет. Что такое фллософля? — М., 1991.
19.	Палйевскйй П. Путл реаллзма. — М.: Современнлк, 1974.
20.	Печерская Т. II. Разночлнцы шестлдесятых годов XIX века. Феномен самосознанля в аспекте фллологлческой герменевтлкл. — Новослблрск, 1999.
21.	Протойерей Борйс Нйчйпоров. Времена л срокл. Кнлга первая: Очеркл онтологлческой пслхологлл. — М., 2002.
22.	Прохоров Е. Нскусство публлцлстлкл. — М.: Советсклй плсатель, 1984.
23.	Рубен Давйд Гансалес Гальего. Чёрным по белому // Нностранная ллтература. — 2002. — № 1.
24.	Tapacoea Е. Феномен Джулпана Барнса // Нностранная ллтература. — 2002. — № 7.
25.	Фаулз Д. Кротовые норы // йностранная ллтература. — 2002. — № 1. '
26.	Цыт. па: Русская ллтература конца XIX — нач. XX в. (1901— 1907). М., 1971. ’	'	~
27.	Черкасскйй В. Б. Опроклнутые в пустоту. — М.: Наследле, 1999.
Раздзел 3
СУЧАСНАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА: СРОДКІ ВЫЯЎЛЕННЯ АЎТАРСКАЙ ПАЗІЦЫІ
Літаратурны твор — гэта не толькі адлюстраванне мастацкага свету аўтара, яго ўмення выкарыстоўваць вобразныя сродкі мовы, ствараць адмысловыя тэкставыя структуры. Перш за ўсё літаратура — і публіцыстыка тут зусім не выключэнне — гэта трыбуна, выдатны сродак выказаць набалелае, заявіць пра сваё персанальнае светаўспрыманне, выявіць уласную пазіцыю па надзённых праблемах і данесці яе да шырокага кола адрасатаў. Адносна публіцыстычнага тэксту трэба таксама заўважыць, што яго прырода, у залежнасці ад таго, чый гэта плён — літаратараў, аналітыкаў, вучоных, крытыкаў, — характарызуецца адначасова і разнароднасцю, і наяўнасцю агульных крытэрыяў, і адпаведнасцю агульным законам стварэння. У цэлым жа можна адзначыць, што публіцыстычны — гэта спецыфічны тэкст, які мае свае асаблівасці і структуру. Яго адметнасць заключаецца ў тэндэнцыі гарманічна з’яднаць у адно цэлае, з аднаго боку, жаданне адпавядаць пэўным узорам, з другога — імкненне перадаць экспрэсіўнасць і эфектыўна ўздзейнічаць на эмацыянальна-разумовую сферу аўдыторыі. Інакш кажучы, адна з галоўных задач публіцыста — стварыць сінтэз інфарматыўнасці і жывасці аповеду, займальнасці. He апошнюю ролю ў вырашэнні гэтай задачы адыгрывае асоба аўтара — не столькі яе інтэлектуальнасць, дасведчанасць, колькі спосаб аўтарскага адлюстравання і аўтарскай пазіцыі ў творы. Апошняя ў публіцыстыцы не толькі ўвасабляе стаўленне аўтара да рэчаіснасці, да прадмета яго ўвагі, але і вызначае сілу і выразнасць твора, эфектыўнасць пры перадачы інфармацыі і пачуццяў чытачу.
Сацыялінгвістыка трактуе публіцыстычны тэкст як з’яву перш за ўсё сацыяльную, характэрнымі прыкметамі якой з’яўляюцца камунікатыўная значнасць, сацыяльная ацэначнасць, насычаны змест і разам з тым ашчадны падыход да выкарыстання моўных сродкаў, адметны характар экспрэсіўнасці (дарэчы, абумоўлены актыўным узаемадзеяннем публіцыстыкі з мастацкаю літаратураю, у выніку чаго адбываецца засваенне і інтэрпрэтацыя публіцыстамі — літаратарамі і журналістамі — напрацаваных пакаленнямі пісьменнікаў сродкаў мастацкай выразнасці і прыёмаў эмацыянальнага ўздзеяння).
Літаратуразнаўства на сучасным этапе нярэдка разглядае публіцыстыку як тэорыю пераканаўчай камунікацыі. Камунікацыя звычайна мае на мэце не толькі данесці інфармацыю да ведама адрасата, але і выканаць пэўнае дзеянне, дасягнуць акрэсленага эфекту, напрыклад, пераканаць адрасата ў рацыі аўтара. Таму ва ўсіх дастаткова складаных альбо істотных для грамадства выпадках камунікацыя будуецца згодна з вызначанай стратэгіяй, якая кіруе выбарам і пераказам зместу, акцэнтуацыяй і г. д.
Уласная пазіцыя пісьменніка, публіцыста, крытыка — гэта яшчэ і магутны інструмент уздзеяння на грамадскую думку, бо валодае вялікім фарміруючым патэнцыялам у справе канструявання сістэмы поглядаў і каштоўнасных арыентацый грамадства.
Аўтарская пазіцыя, як вядома, найбольш даступная і блізкая чытачу ў лірычных і публіцыстычных творах. Як правіла, літаратарская суб’ектыўнасць дакладна выяўляецца ў рамачных кампанентах тэксту: у загалоўку, эпіграфе, у пачатку і заканчэнні асноўнага тэксту, у псеўданіме (гэты элемент мае асаблівае значэнне ў сатырычных публіцыстычных творах). У любым літаратурным творы адчуваецца аўтарскі падыход да адлюстраванага свету, стаўленне да навакольнай рэчаіснасці. Публіцыстычны тэкст ствараецца такім чынам, што павінен быць арыентаваны на чытача, здольнага яго зразумець. Вельмі важна, каб на вербальным узроўні не ўзнікала штучных перашкод для ўспрымання аўтарскай пазіцыі, што закладзена ў задуме, у жанравай форме, з улікам якой падбіраюцца моўныя, сты228
лістычныя сродкі, своеасаблівыя коды дыскурсу — цытаванне, рэмінісцэнцыі.
Разуменне чытачом кода тэксту — просты шлях да спасціжэння аўтэнтычнасці аўтарскай пазіцыі. Так, у літаратурным тэксце апошніх дзесяцігоддзяў актыўна выкарыстоўваецца цытаванне — фрагмент тэксту першакрыніцы, што ўплецены ў канву іншага тэксту. Функцый цытавання некалькі. Гэта і абгрунтаванне тэзісу дзякуючы звароту да пэўнага прызнанага ў грамадстве аўтарытэта, і ілюстрацыйны матэрыял, і спосаб стварэння постмадэрнісцкай мадэлі тэксту — інтэртэкстуальнасці, дасягненне міжкультурнай камунікацыі. Публіцысты ахвотна выкарыстоўваюць простую мову, якая тым не менш не становіцца мовай аўтарскай, бо пажадана, каб чытач адрозніваў некалькі ўзроўняў тэксту. Рэмінісцэнцыя — запазычанне асобных часткова змененых і прыстасаваных да патрэб аўтара элементаў з папярэдніх крыніц. У адрозненне ад цытавання, якое прадугледжвае дакладную перадачу простай мовы, рэмінісцэнцыя — трансфармаваны фрагмент гіпертэксту, і яго «раскадаванне» можа быць ускладнена бракам культурнай кампетэнцыі чытача. Дарэчы, розны аб’ём культурнай памяці, адукацыі, інтэлекту, іншая сістэма каштоўнасных арыентацый, непадобныя нормы маралі, розны жыццёвы досвед могуць стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху да выніковай перадачы аўдыторыі аўтарскай пазіцыі.
Прыкладам публіцыстычнага твора, пабудаванага ў тым ліку і на выкарыстанні рэмінісцэнцыі і цытавання, з’яўляецца артыкул П. Сабіны «Дняпроўскія плёсы» [5] (пазней гэты твор перарос у публіцыстычную кнігу). Артыкул, прысвечаны экалагічнай экспедыцыі ўздоўж Дняпра групы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх вучоных, журналістаў, пісьменнікаў, уздымае праблемы прыродакарыстання і прыродазахавання ў нязвыклай для публіцыстыкі манеры. Адчувальна зменена і жанравая форма артыкула: непасрэдна да ўласцівых артыкулу апавядальнасці, аперыравання фактамі ў іх лагічнай паслядоўнасці далучаны і зусім не «артыкульныя», калі можна так сказаць, рысы — эмацыянальнасць, індывідуалізацыя аповеду, суіснаванне, здавалася б, несумяшчальнага — мастацкіх тропаў і статыс-
тычных звестак. У канву публіцыстычнага артыкула ўплецены фальклорны твор — легенда пра ўзнікненне Дняпра, падаюцца тут урыўкі з «Аповесці мінулых гадоў», з працы «Скіфія» Герадота, з сярэднявечнага твора Міхала Літвіна. Выкарыстоўваюцца ў гэтым артыкуле і элементы інтэрв’ю, і цытаты са сродкаў масавай інфармацыі, з дакладаў і справаздач вучоных, з матэрыялаў міжнародных канферэнцый. Мова твора дзякуючы вялікай колькасці дыялогаў і палілогаў надзвычай жывая, што набліжае твор да ўласнамастацкіх жанраў, аповед дынамічны і адначасова спакойны, разважлівы. У творы шмат лірычных адступленняў, якія вельмі падобныя да невялікіх эсэ, філасофскіх роздумаў, пейзажных замалёвак з выкарыстаннем вобразаў-сімвалаў, адухаўленняў і ўвасабленняў, параўнанняў, эпітэтаў.
«Дружа Дняпро, прыпыні свае воды, паслухай, як мы жывем, гаспадарым, можа, ты не ўсё яшчэ ведаеш, таму і такі адкрыты, даверлівы. Ах, зразумела, ты ўсё яшчэ ніяк не можаш растлумачыць, чаму такія нядобразычлівыя да цябе людзі тут, у Аршанскім раёне, ты над гэтым цяпер б’ешся» [5, с. 186].
«I вось ён перад намі — бярозавы гай. На плошчы ў два, калі не больш, гектары — возера жыжкі. I ў ёй па калена стаяць бярозы. He вытрымалі яны такой «падкормкі» —усе пасохлі. I вакол іх у жалобным маўчанні, нізка схіліўшы галінкі, стаяць іх сёстры, тыя, што яшчэ ўцалелі. Але і ім пагражае ўжо небяспека. Яна зусім побач. Яна наступае, насоўваецца. Калі б вы толькі маглі бегаць, бярозысястрыцы, вы пабеглі б на край свету, каб збегчы адсюль і не вярнуцца сюды больш ніколі» [5, с. 186].
Актуалізаваць разуменне зместу публіцыстычнага твора, яго задумы можна пры дапамозе некалькіх прыёмаў: салідарызацыі аўтара з чытачом, калі публіцыст выступае як прадстаўнік чытацкай аўдыторыі; уваходжання ў кантакт з чытачом праз фактычныя зносіны, калі аўтар спрабуе ўсталяваць трывалы і даверлівы кантакт з адрасатам, падаючы спачатку нязначныя факты, што не маюць вітальнага сэнсу, але сведчаць пра павагу да традыцый, паводзін, стылю жыцця, уласцівых аўдыторыі.
У якасці прыкладу салідарызацыі аўтара з чытачом можна прывесці публіцыстычнае выступленне В. Якавенкі «Закляцце, або Заклік: братове, адыдзем ад трупа таталітарнай сістэмы!» [8], Апеляванне да калектыўнага «мы», пабудова аповеду ад першай асобы множнага ліку мае вялікае сугестыўнае ўздзеянне на чытацкую аўдыторыю.