Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
любім глядзець на смерць. 3 асалодай, з якойсьці генетычнай гатоўнасцю мы ідзем на ахвяры, на нягоды. Смерць героя, пакутніка — вось наш ідэал. Хрысціянскі, рускі, савецкі» [4, с. 20] — гэта голас маці, якая спрабуе асэнсаваць адыход сына.
Вядома, што сярод еўрапейскіх народаў у найбольшай ступені трагічнае светаўспрыманне характэрна для славянскай, а ў прыватнасці ўсходнеславянскай натуры. He толькі сучасная літаратура, але і шматлікія старажытныя помнікі выразна адлюстроўваюць гэту ўласцівасць, як слушна выказаўся Ф. М. Дастаеўскі, «преступать черты н заглядывать в бездны». Аднак, думаецца, у дадзеным выпадку не варта засяроджвацца на асаблівасцях нацыянальнай псіхалогіі. Па сутнасці, любы трагедыйны канфлікт — гэта працэс пераўтварэння няведання ў веданне, невідушчасці — у разуменне, якое здабываецца праз страту, боль, катастрофу. Такую цану плаціць чалавек за пазнанне новых форм рэальнасці, пачуццяў, ведаў. Іншая справа — і гэта сапраўды дыскусійнае пытанне — ці згадзіўся б ён з такой цаной, ці пайшоў бы гэтым шляхам, ведаючы наперад пра вынікі сваіх імкненняў і парыванняў? Літаратурна-філасофскае асэнсаванне трагедыйных аспектаў, безумоўна, патрабуе разумення сутнасных асноў існавання асобы, падключэння анталагічнага плана.
Прыгадаем, што ў перыяд актыўнага грамадскага асэнсавання светапоглядных універсалій, на рубяжы XIX— XX стагоддзяў, уся гуманітарная сфера была прасякнута пільнай цікавасцю да сутнасці трагедыйнага — яго тэорыі, філасофіі, гісторыі. Асновай гэтай зацікаўленасці, думаецца, было абвастрэнне канфлікту паміж двума рэзка адрознымі тыпамі адносін да свету — рэалістычным і ідэалістычным. «Тыя ці іншыя адносіны да трагедыі, да трагічнага пачатку, — пісаў у той час М. Бярдзяеў, — маюць агромністае значэнне, гэта пробны камень светапогляду» [6, с. 164]. Тут, відавочна, няма перабольшвання, а толькі — імкненне ўлічыць і зразумець шматлікасць, шматкампанентнасць жыццёвых праяў ды іх разумення. У сувязі з гэтым таксама А. Блок пісаў, што трагедыйнае ўспрыманне нельга лічыць негатыўным або заганным, бо толькі яно 206
«адно здольнае даць ключ да разумення складанасці свету» [7, с. 105], I невыпадкова, што ў 20—30-я гады XX стагоддзя ў рускім літаратуразнаўстве неаднаразова разгараліся палкія дыскусіі аб прыродзе трагічнага, у якіх прымалі ўдзел Вяч. Іванаў, А. Луначарскі, Б. Эйхенбаўм, Б. Пастарнак, А. Платонаў і іншыя вядомыя майстры слова. He менш папулярныя такія спрэчкі і сёння, на рубяжы двух тысячагоддзяў. У гісторыі беларускай філасофскай думкі гэтай праблеме аддадзена менш увагі, аднак асобныя яе элементы разглядаліся ў працах I. Канчэўскага (Абдзіраловіча), пазней М. Крукоўскага, У. Конана, А. Майхровіча і іншых.
Па сутнасці, трагічная нота як адзін з натуральных складнікаў любой больш-менш значнай грамадскай падзеі, вартай светапогляднага асэнсавання, заўсёды прысутнічае ў дакументальнай літаратуры, па прыродзе сваёй выразна сацыяльнай. «Публіцыстычнае адлюстраванне жыцця ад пачатку, адпаведна прыродзе сваёй сацыяльнае (хоць сам тэрмін узнік у сярэдзіне XIX стагоддзя) — бо для цэласнай арыентацыі ў сучаснасці трэба веданне менавіта сацыялагічнага тыпу, каб больш поўна ахопліваць сітуацыі, улічваць своеасаблІвасць сіл, якія дзейнічаюць, прычым на ўсіх «паверхах» грамадскага арганізма — вытворчым, сацыяльным, ідэалагічным — і пры асэнсаванні эканамічных, палітычных, этычных, прававых і эстэтычных аспектаў праблем жыцця» [21, с. 334].
Такім чынам, асэнсаванне прыроды трагічнага ў кантэксце дакументальнай літаратуры рубяжа XX—XXI стагоддзяў уяўляецца адным з ключавых і, безумоўна, вартых увагі. Па сутнасці, уся дакументальная проза, незалежна ад аўтарства і тэматыкі, даследуе сэнс сучаснай гістарычнай трагедыі. У чым ён? Даць адназначны адказ на такое пытанне няпроста, нават немагчыма.
Думаецца, пгго разгадка хаваецца ў самых глыбінях сутнасці чалавечай асобы, у звязаных у непарыўнае адзінства супрацьлегласцях матэрыяльнага і ідэальнага, эмацыянальнага і рацыянальнага. Але размова ўсё ж — не пра вызначальную ролю канкрэтнай асобы ў гісторыі, а хутчэй пра тое, што сацыяльныя зрухі непазбежна залежныя ад выбару і рашэнняў людзей, якія воляй лёсу ці ўласных
намаганняў апынуліся ў цэнтры гістарычнай арэны. Нямала знаходзіцца і тых, хто лічыць, што ўсе праблемы вынікаюць з вядомай універсаліі: «тэхніка вырашае ўсё». Магчыма, да іх галасоў варта прыслухацца, таму што паміж прыродай (чалавекам) і тэхнікай (шырэй — навуковым і грамадскім прагрэсам) часам наспяваюць канфлікты, што маюць вынікі сапраўды трагічныя. Войны, экалагічныя катастрофы, эканамічныя крызісы даюць непазбежныя праекцыі і на шматлікія лёсы асобных людзей, і на самі прынцыпы грамадскага ўладкавання цэлых краін і этнасаў. Магчыма, гэтак сапраўды выглядае праблемнае поле на знешнім, сацыяльным узроўні.
У той жа час заўсёды прысутнічае глыбінны аспект трагічнага, які заснаваны на ўнутраным канфлікце пачуцця і маральнага абавязку асобы, на немагчымасці кампраміснага выхаду з крызісу шляхам пакуты, страты, хрысціянскага выбару паміж жыццём і смерцю. Абсяг гэтага выбару — прастора паміж зямным і нябесным, стыхійным і рацыянальным, часовым і быційным — на напятай, напружанай мяжы.
Менавіта праблема маральнага выбару часцей за ўсё кладзецца ў аснову трагедыйнага канфлікту. I пра гэта (зноў вяртаемся да творчасці С. Алексіевіч) кніга «Зачараваныя смерцю».
На вокладцы выдання ёсць аўтарскае ўдакладненне: «...Прадмет майго даследавання — людзі ідэі, што выраслі ў гэтай культуры і не вынеслі яе крушэння, яе катастрофы». Думаецца, аднак, што аўтарская задача на самой справе шырэйшая, бо глыбінны канфлікт асобы, што паказаны ў кнізе на прыкладзе шматлікіх чалавечых лёсаў, мае двухбаковы характар — экстравертны і інтравертны. Непаразуменне з асяроддзем — пры безумоўнай упэўненасці ў сваёй праваце, і наадварот — востры ўнутраны разлад пры відавочным спрыянні знешніх абставін. «Але ўсё адно ва ўсім прысутнічае час» [4, с. 4],
3 гэтым, вядома, нельга не пагадзіцца. Відаць, няма патрэбы заглыбляцца ў канкрэтыку выпадкаў суіцыду, апісаных у кнізе. Прыёмы адбору і падачы фактаў у «Зачараваных смерцю» сведчаць пра тое, што аўтар шляхам Mac208
тацкага сінтэзу імкнецца даследаваць канфлікт асобы не на індывідуальным узроўні, а менавіта на сацыяльна-псіхалагічным: «Я не паспяваю накідваць партрэты, — піша С. Алексіевіч. — Занадта хутка яны мяняюцца, занадта рухомыя і няўстойлівыя рысы нашай новай гісторыі. Я раблю звычайныя здымкі. Імгненныя здымкі. I заўсёды памятаю, што ў адной фатаграфіі адлюстроўваецца ўсяго толькі адна сотая секунды. Спяшаюся. Але ўсё-такі спадзяюся, што гэта не толькі фатаграфіі і дакумент, але і вобраз майго часу, якім я яго бачу» [4, с. 6],
С. Алексіевіч робіць спробу спыніць імгненне — гістарычнае імгненне — на зломе дзвюх палітычных эпох. Знікае, разбураецца «гіганцкі сацыялістычны мацярык», і гэты працэс уцягвае ў сваю арбіту, іначыць шматлікія чалавечыя лёсы. Руйнаванне светапоглядных стэрэатыпаў, вядома ж, заўсёды праходзіць няпроста і балюча, але далёка не заўсёды вядзе да такіх гранічных выпадкаў, якія апісаны ў «Зачараваных смерцю». С. Алексіевіч, безумоўна, падае праблему ў канцэнтравана-абвостраным ракурсе, і, натуральна, робіць гэта свядома. Яна мае намер паказаць адметнасць чалавека, узгадаванага сацыялістычнай сістэмай, яго ідэалагічную апантанасць, шчырасць, маральную просталінейнасць. Паказаць тое, што па-за межамі сістэмы, дзе гэтыя сімпатычныя і нават кранальныя рысы здаваліся арганічнымі і адзіна прыдатнымі, яны раптам пачынаюць разбураць чалавека, робяцца прычынай яго пакут і глыбокіх душэўных крызісаў. «...Мы, людзі сацыялізму, — разважае пісьменніца, — падобныя і непадобныя на ўсіх астатніх. У нас свая мова, свае ўяўленні пра дабро і зло, пра грахі і пра пакутнікаў. Мы падобныя і непадобныя на людзей наогул, якраз гэтак жа, як чалавек, які выпушчаны з турмы, што прасядзеў там шмат гадоў, падобны і непадобны на ўсіх астатніх у натоўпе» [4, с. 5],
Пра тое, як складзецца наперад гістарычны лёс гэтага чалавека, сёння можна толькі здагадвацца. Сёе-тое праяснілі гады, што аддзяляюць выданне кнігі ад нашага дня, але, як прызнаецца сама ж С. Алексіевіч у адной з літаратурных дыскусій на старонках «Вопросов лнтературы», «пытанняў заўсёды болей, чым адказаў» [14, с. 37].
Вядома ж, грамадскі лёс складаецца са шматлікіх асабістых лёсаў. А тут, як вядома, не дзейнічае «закон буйных лічбаў». Адна і тая ж грамадска-палітычная сістэма, у адных і тых жа абставінах узгадоўвае абсалютна розных па паводзінах і псіхалагічных матывацыях іх учынкаў людзей. Пра гэта думаеш, чытаючы ў часопісе «Нностранная лнтература» аўтабіяграфічныя мініяцюры Рубена Давіда Гансалеса Гальега «Чорным па белым» [23, с. 166—232], апублікаваныя ў раздзеле «Дакументальная проза». Да літаратуры замежжа гэтыя творы, напісаныя па-руску, можна аднесці толькі ўмоўна. Іх аўтар, унук аднаго з лідэраў Кампартыі Іспаніі, воляй лёсу і абставін у канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя нарадзіўся ў Маскве. Маладую маці разлучылі з сынам, паведаміўшы, што ён памёр, а хлопчыка, з дыягназам ДЦП, адправілі ў адзін са шматлікіх, першы на яго шматпакутным шляху, дзіцячых дамоў. Больш за трыццаць гадоў, праведзеных у лекавых установах спецыяльнага прызначэння, больш за трыццаць гадоў існавання ва ўмовах, якія мала назваць проста жорсткімі. «Чорным па белым» — гэта дакументальна-псіхалагічны роздум пра здольнасць жыць і ўмельства выжываць. «Гэты нон-фікшн, — піша аўтар прадмовы да часопіснай публікацыі С. Юр’енен, — з’яўляецца па-за межамі «нармальнага» жаху, таго, што жудасна для нармальных, так сказаць, людзей. Прычым няма погляду, раз і назаўсёды заледзянелага на Калыме, няма ні цынізму, ні асаблівага нагрувашчвання «макабру» (што, помніцца, Твардоўскі ставіў у заслугу «Івану Дзянісавічу»). Ёсць вострая зацікаўленасць жыццём, спачуванне, любоў, наіўнасць — ёсць трапяткое і жывое пачуццё» [23, с. 166].
Чаму героі кнігі С. Алексіевіч зусім не падобныя на я-героя Рубена Давіда Гансалеса Гальега? Як знайсці тут заканамернасць, абазначаную жорсткасцю грамадскага ўладкавання, так званай «сістэмы»? Як зразумець, чаму, напрыклад, пайшла з жыцця — пакінуўшы бацькоў, малога сына, сяброў — маладая, прыгожая, таленавітая жанчына («Гісторыя другой дзяўчынкі, якая хацела, каб яе хто-небудзь любіў, ну хоць бы мама») і чаму жыве, шчыра захоплены наваколлем, адзінокі і безнадзейна хворы інвалід? Мабыць, усё ж кожны сам вырашае, кім яму быць: ахвярай? героем? 210