Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
У адным са сваіх мемуарных запісаў Іван Пташнікаў згадвае універсітэцкія гады, некаторых студэнтаў і піша: «Цікава, што ніхто з цяперашніх пісьменнікаў — былых маіх аднакурснікаў, ці тых, хто быў курсам вышэй ці ніжэй — ні Чыгрынаў, ні Сачанка, ні Адамчык, ні Сіпакоў, — ніхто нічога не напісаў пра універсітэт. He напісаў і я. I, відаць, не напішу. I невядома чаму» [1, с. 9].
Мне таксама невядома чаму. Магчыма таму, што тут агульнае універсітэцкае жыццё неяк не давала магчымасці асобнаму чалавеку, выхадцу з вёскі, свабодна раскрыцца, выявіцца. Агульныя правілы, нормы, палажэнні дзесьці прыгняталі, абмяжоўвалі, ставілі ў няёмкае становішча. Усялякае праяўленне агрэсіўнасці рашуча спынялася.
Але ў дадзеным выпадку для нас важна не гэта.
Узнікае пытанне іншага зместу: чаму Пташнікаў нічога аналагічнага не гаворыць пра школьныя гады, у прыватнасці пра свае. Тым больш, што школьныя гады ў кожнага былі непаўторныя, больш свабодныя ў выяўленні дзіцячай сутнасці, больш спрыяльныя для самага шырокага раскрыцця чалавечай (дзіцячай) натуры ў яе самых багатых сувязях з навакольным светам.
Прачытаўшы пазней «Ненапісаную аповесць», падумаў, што Пташнікаў ужо тады выношваў у сабе гэты твор. Ма-
тэрыял гэты ў ім жыў, то матэрыял асабісты. У гэтым сэнсе назва твора адпавядае зместу, сутнасці — аповесць не проста напісаная, можа, не так напісаная, як перажытая і пражытая. Назва магла б гучаць і так — «Пражытая аповесць». Напэўна, як ні адзін твор, аповесць звязана з біяграфіяй пісьменніка. Больш таго, узнаўляе яе ва ўсім аб’ёме, ва ўсёй паўнаце — і біяграфію, і тагачаснае жыццё. Словы з верша Вольгі Бергольц: «... й так, что в жнзнн бы нн слова, // Нн стона бы не зачеркнуть» — быццам бы падкрэсліваюць і вызначаюць аўтараву мэту і задачу. Перыяд, звязаны з заканчэннем сярэдняй школы (пра вучобу ў дакладным разуменні гэтага слова гаварыць цяжка), — у вызначэнні чалавечага і творчага лёсу Пташнікава быў, можа, самы адказны: ён станавіўся на сваю дарогу ў жыцці. Тым не менш гэты перыяд у біяграфіі пісьменніка і ў жыцці краіны і цяпер яшчэ не знайшоў належнага ўвасаблення ў яго творчасці.
I яшчэ істотны момант. Аповесць гэтая дзякуючы тым ці іншым прозвішчам, асобным фактам і сітуацыям дазваляе ў пэўным сэнсе звязаць больш цесна асобныя творы ў адзінае цэлае на аснове пісьменнікавай біяграфіі. Больш таго, у каторы раз пацвярджае, у якой ступені яго творчасць прывязана да жыццёвай біяграфіі і ў якой ступені асабістая біяграфія выяўляе сутнасць, змест жыцця народнага — гістарычна, прыродна.
Асноўны змест аповесці перадаецца як успамін аўтара пры сустрэчы з роднымі мясцінамі. Успамін гэты своеасаблівы — успамін-перажыванне, успамін-узнаўленне, успамін-вяртанне. I хоць у пачатку твора гаворыцца, што мінулыя ўсе пяцьдзесят гадоў як бы рассыпаліся ў пыл, але тое, што было да іх, некалькі гадоў пасляваенных, у памяці і ў сэрцы засталіся, па сутнасці, некранутымі. Здзіўляе паўната ўзнаўлення, дакладнасць і выразнасць яго, эмацыянальная адпаведнасць рэальнай аснове, узгодненасць пазіцыі аўтара і атмасферы часу. У гэтым творы ёсць сцэны трагічныя і драматычныя, апісанні побыту і прыроды, сітуацыі камічныя, карціны шырокага эпічнага зместу і лірычныя адступленні, псіхалагічныя пранікненні ў харакгары, развагі і заўвагі філасофскага зместу.
Нібыта перанесены і нанова перажыты цяпер важны перыяд чалавечага жыцця. Перажыты не бясстрасна, не сузіральна: калі аўтар глядзіць у далеч роднага свету і памяці, яго «вочы засцілае вільготны туман».
Мяркуючы па прысвячэнні: «Маім школьным настаўнікам — з вечнай удзячнасцю», аповесць павінна быць пра вучобу, настаўнікаў. Ды, па сутнасці, так яно і ёсць. У аснове ўсіх падзей, чалавечых узаемаадносін — вучоба, школа. Але ў дадзеным выпадку трэба мець на ўвазе час, пра які расказваецца, які ў канчатковым выніку вызначаў усё — і характар навучання, і асаблівасці школы, і адметнасць узаемаадносін настаўнікаў і вучняў... Дарэчы, пра вучняў сказана так: «Нам, трохі ўжо і пераросткам для сваіх класаў — вайна ж гадоў дабавіла, а ў вайну нагледзеліся ўсяго: і блакад, і пажараў, і немцаў, і паліцаяў, і нашых, калі тыя вярнуліся. Ды і не толькі нагледзеліся, а ўжо і настраляліся і з вінтовак, і з аўтаматаў, і нават з ручных кулямётаў, і нашых, і нямецкіх, накідаліся і гранат, і толавых шашак у раку, глушачы рыбу, — нам ужо «цеснавата» было ў класе на ўроках алгебры ці гісторыі...» [3, с. 163—164], Сама ж школа, асабліва школа сельская, не была ў такой ступені аддзелена ад жыцця, як гэта відаць сёння. Ды і час — разбурэння, запусцення, голаду і холаду — усё і ўсюды пераблытаў, перамяшаў. Вось гэты стан тагачаснага жыцця, характар узаемаадносін людзей, іх адносін да навакольнага свету Пташнікаву добра ўдалося перадаць. Яго галоўны герой (у ім выразна ва ўсім бачыцца аўтар), нягледзячы на страшэнныя цяжкасці і складанасці першых пасляваенных гадоў: хата ў апошнія дні перад вызваленнем згарэла, на будаўніцтва новай узялі вялікі крэдыт, вёска галадае, бацька хворы, праз нейкі час памірае, праца ў калгасе давала зусім малы заробак, — прагне вучыцца. У школе, завочна, самастойна, ён набывае веды. Настаўнікі бачылі гэта, разумелі, падтрымлівалі, дапамагалі. Наогул у тыя гады яны былі бліжэй да жыцця, бліжэй да дзяцей, да іх запатрабаванняў. Пісьменнік стварыў прывабныя вобразы настаўнікаў па прызванні, па адданасці справе, па адносінах да дзяцей. Гэта і дырэктар сярэдняй школы Майсей Якаўлевіч Гурэвіч; гэта
і настаўніца матэматыкі гэтай жа школы Вольга Антонаўна Прачук, пра якую гаварылі, што яна прыёмная дачка Якуба Коласа; гэта і настаўніца роднай мовы Крайскай сямігадовай школы Ніна Іванаўна Сакалоўская, якая ўсё рабіла, каб у дзяцей разбудзіць творчыя здольнасці...
Прайшлі школьныя гады са сваімі клопатамі і турботамі, радасцямі і засмучэннямі. Здадзены былі экзамены. Адбыўся выпускны вечар: «Пасля дома ў неспакойныя летнія ночы ўсё ярчэй і шырэй гарэла светлая палоска на небе пад Мінскам. Была відаць у акне аж з ложка і цягнула туды, да сябе, як адзінокага жураўля цягне ў вырай. Што там?» [3, № 5, с. 184], ’
На гэтым успамін канчаецца. Прагледжаны нібыта знятыя замаруджанай камерай кадры нялёгкіх школьных гадоў у цяжкі для краіны час жыцця. Герой-апавядальнік глядзіць на прысады, на пачарнелыя і парудзелыя камлі старасвецкіх бяроз, думае: «Гэтулькі многа чарнаты на камлях нашых беларускіх бяроз...» [3, № 5, с. 185], Гэта — як глыбокі ўздых пасля нялёгкага ўвогуле ўспаміну.
Апавяданне «Асколак ад зоркі» ў творчасці Пташнікава апошніх гадоў займае некалькі асобнае месца. 3 аднаго боку, трагічным зместам і гучаннем яно знаходзіцца ў рэчышчы творчасці апошніх гадоў, з другога ж — рэальнай падзейнай асновай, галоўным персанажам быццам бы выбіваецца з яго аўтабіяграфічнай плыні. Твор асноўнай падзеяй звязаны з сучаснасцю, але той сучаснасцю, выток і вынік якой — у ваенным мінулым.
Змест наступны. Ветэран-палкоўнік, былы разведчык, пасля святкавання чарговага Дня Перамогі ў сталіцы вырашае на наступны дзень наведаць месца партызанскай брыгаднай разведкі, намеснікам начальніка якой ён быў цэлы год.
Дабіраецца да месца, дзе калісьці размяшчаўся іхні бліндаж. Па дарозе да яго прыбіўся чорны сабака. На тым месцы, дзе была брыгадная разведка, сабака выграбае міну (іх пакінулі разведчыкі). Адганяючы сабаку, палкоўнік зачапіў міну. Яна ўпала ў яму ад бліндажа, дзе былі яшчэ міны. Узрыў. Прыехала «хуткая дапамога», прыехалі мінёры. Забралі цела палкоўніка-ветэрана.
Вечарам над месцам узрыву «праляцеў чорны бусел, якога рэдка бачылі ў гэтым баку». Узышла поўня. «Вялікая, круглая, чорна-чырвоная на сутонні смугі, цяжкая і далёкая-далёкая ад зямлі... А па зямлі, па сыпучай пясчанай дарозе з Агульніцы ў Леснікі бег, кульгаючы і падцягваючы пад сябе пярэднюю правую лапу, вялікі, чорны, як смоль, сабака... Кантужаны і абпалены, ён астаўся жыць» [4, № 3, с. 160].
Канцоўка сэнсава многааспектная, не адналінейная, эмацыянальна трагічная. Вайна ёсць вайна. Яна не глядзіць, не разбіраецца, хто свой, хто чужы. Па сутнасці, яна не мае тэрміну заканчэння. Яе экзістэнцыяльны сэнс — смерць, знішчэнне.
Такім чынам, творчасць Івана Пташнікава канца XX — пачатку XXI стагоддзя стала ў сваёй сутнасці (па вытоках і жыццёвых крыніцах) больш асабістай і больш трагічнай (па сваім гучанні). Сёння, з’яўляючыся натуральным развіццём папярэдніх творчых дасягненняў пісьменніка, яна сама па сабе ўяўляе цэласную арганічную мастацкую сістэму, адзіны мастацкі свет, самастойны і самадастатковы ў сваім ідэйным змесце і мастацкай адметнасці, свет, у аснове якога жыццёвая і творчая біяграфія пісьменніка, выспеленая і сфарміраваная ў выпрабаваннях гісторыі народа і краіны.
Літаратура
1. Пташнікаў I. Што застаецца ў памяці. Эскізы // Літаратура і мастацтва. — 1992. — 20 сакав.
2. Пташнікаў 1. Тартак. — Мінск: Маст. літ., 2000.
3. Пташнікаў I. Ненапісаная аповесць // Беларуская думка. — 2002. — № 1—5. ’ " '
4. Птайткаў I. Асколак ад зоркі // Беларуская думка. — 2005. — № 2, 3. ’
Раздзел 2
МАСТАЦКАЯ МАТЫВАВАНАСЦЬ ВЫКАРЫСТАННЯ ДАКУМЕНТАЛЬНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ У СУЧАСНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Прынцыпы і спецыфіка ўгрунтавання факта (дакумента) у мастацкую рэальнасць уваходзяць сёння ў шэраг найбольш актуальных гуманітарных праблем, аператыўная прастора вырашэння якіх распаўсюджваецца далёка за межы літаратуразнаўства. Факт як прадмет навуковага даследавання актыўна разглядаецца ў фалькларыстыцы, мастацтвазнаўстве, філасофіі і г. д.
Дакументалістыка, дзякуючы сваёй аператыўнасці і строгай фактаграфічнай базе, справядліва ўспрымаецца як «першасная апрацоўка непасрэднай рэальнасці» (Н. Іванова) і мае адной з самых істотных сваіх характарыстык аб’ектыўнасць. Аднак, як ні дзіўна, жывая зацікаўленасць такой літаратурай заснавана на выразна суб’ектыўных фактарах, у аснову якіх пакладзена ўвага да глыбіннага жыцця асобы, яе самавыяўлення і псіхалогіі. Якім бы маштабам ні былі пазначаны падзеі і факты, на грунце якіх напісаны твор, асноўнай адзінкай гэтага тэксту з’яўляецца чалавек. Абсалютны антрапацэнтрызм любога літаратурнага твора неаспрэчны, нават калі ў ім ідзе размова пра эпахальныя сацыяльныя зрухі. «Гісторыя — гэта працэс, які працякае з умяшальніцтвам істоты, якая мысліць» [16, с. 324]. Вось акурат гэтая «істота, якая мысліць», яе паводзіны, матывацыі, рэакцыі і цікавяць чытача. Апошнім часам літаратурныя крытыкі загаварылі нават пра прыярытэт эмоцыі над фактам, суб’ектыўнай версіі над агульнапрызнанай.