Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
37.	Лайкоў Я. Аковы вока // Першацвет. — 2001. — № 11.
38.	Лір Э. Кніга бязглузду / nep. М. Шчур / http://www.lib.bv/zamlitra/paeziia/biazhl uzd.html.
39.	Лянкевіч У. Твой твар нібы месяц?.. // Формула каханьня. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі. — Мінск: Логвінаў, 2005.
40.	Мартысевіч М. Сэнс беларускага нонсэнсу (лімерыкі А. Хадановіча) // ARCHE. — 2002. — № 3 / http://arche.bymedia.net/2002-3/ marty302.html.
41.	МінкінА. Адлюстраванне // Расколіна. — Мінск: Маст. літ., 1991.
42.	Мінскевіч С. Праз галерэю. — Полацк: «Полацкае ляда», 1994.
43.	Морт В. Музыка саранчы // ARCHE. — 2005. — № 6 / http.;// arche.bvmedia.net/2005-6/mort605.htm.
44.	Морт В. Ці гэта згублены табою волас... // ARCHE. — 2005. — № 6 / http://arche.bymedia.net/2005-6/mort605.htm.
45.	Пачкоўская В. Хайку Ц Формула каханьня. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі. — Мінск: Логвінаў, 2005.
46.	Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — Мінск: Вышэйш. шк., 1987.
47.	Рагойша В. Л. Паэтычны слоўнік. — Мінск: Беларус. навука, 2004.
48.	Сіўчыкаў У. Высакосны год. — Мінск: «Радыёла-плюс», 2004.
49.	Трэш Лімэрыкі пра Горадню... / http://nutranvburatina.livejourn.al, com.
50.	Формула каханьня. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі. — Мінск: Логвінаў, 2005.
51.	Хадановіч А. Беларускія лімэрыкі / http://dzvinkaxxv.narod.ru/ lvmervkv2.htm.
52.	Хадановіч А. Засьпетыя на Гарацым. Тры стратэгіі будаўніцтва «Помнікаў» (Пушкін, Міцкевіч, Бадлер ды іншыя) // ARCHE. — 2001. — № 3 / http://arche.bvmedia.net/2001-3/hadan301.html.
53.	Хадановіч А. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі. — Мінск: Логвінаў, 2005.
54.	Хадановіч А. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі / http://txt. knihi.com/chadanovic/limiervki.html.
55.	Хадановіч А. Метапаэзія і какетлівы дзявочы суіцыд // ARCHE. — 2002. — № 3 / http://arche.bvmedia. net/2002-3/chada302.html.
56.	Хадановіч A. На дарозе // ARCHE. — 2005. — № 5 / http://arche. bymedia.net/2005-5/chadanovic505.htm.
57.	Хадановіч A. Старыя вершы. — Мінск: Логвінаў, 2003.
58.	Хадановіч А. Цынічныя лімэрыкі / http://txt.knilii.com/nn/2002/ 40/28.htm.
Частка другая
Раздзел 1
ТВОРЧЫ ЛЁС I ЧАС
Глыбінныя грамадска-палітычныя зрухі, вялікія перапады, што адбыліся ў сярэдзіне 1980-х, пачатку і сярэдзіне 1990-х гадоў, узрушылі і лёс цэлага народа, і лёс кожнага чалавека. Яны захапілі ўвесь абсяг, усе сферы жыцця. Былі яны рознага зместу і характару, дзесьці супярэчлівымі. Грамадства перажывала ўсё гэта балюча, чалавек, бывала, губляў веру, страчваў жыццёвую ўстойлівасць. Увогуле канец мінулага стагоддзя і пачатак новага сталіся для духоўнага жыцця нацыі, адпаведна і для беларускай літаратуры, часам самых суровых выпрабаванняў на трываласць. Нягледзячы ні на што, літаратурны працэс не спыняўся. Працэс гэты, праўда, няроўны, няўстойлівы, даволі стракаты. Кідаецца ў вочы пэўная адсутнасць скразных аб’яднальных духоўна-этычных і эстэтычных ліній. Бачацца — дзе больш выразна, дзе менш — асобныя творы, асобныя творчыя постаці. I вось тут надзвычай цікава і істотна прасачыць, убачыць, зразумець узаемаадносіны мастака і часу, творцы і жыцця. Як, у якой ступені час уплывае на мастака, творцу? Калі такі ўплыў асабліва адчувальны? У гэтым сэнсе пераломныя гады на мяжы стагоддзяў былі часам сапраўднай праверкі чалавечай і мастакоўскай устойлівасці, пэўнасці асобы і творцы, вернасці сваёй існасці. Найперш гэта адносіцца да пісьменнікаў старэйшых пакаленняў. Зразумела, час не можа не ўздзейнічаць на тонкі і чуйны мастацкі арганізм, але, разам з тым, ён не можа яго змяніць, істотна трансфармаваць.
Выразна гэта можна ўбачыць на прыкладзе творчасці Івана Пташнікава — аднаго з самых таленавітых, самых яркіх прадстаўнікоў свайго пакалення — пакалення дзя166
цей вайны ці, як яго часта называлі і цяпер яшчэ называюць, філалагічнага пакалення. Вытокі мастацкай цэласнасці і арганічнасці творчасці — у найсуровейшых выпрабаваннях ваеннага ліхалецця і пасляваеннай бясхлебіцы. Менавіта тады, у тых умовах, нярэдка на мяжы чалавечых магчымасцей, нараджаліся, выспявалі, а пазней і сталелі чуласць да жыцця, чалавечая ўвага, адчуванне і разуменне дабра і справядлівасці, абвостраныя адносіны да прыгожага. Адбывалася фарміраванне, тварэнне чалавечай біяграфіі, яе фундаментальных асноў. Фарміраванне ў адкрытым свеце, на вятрах часу, у драматычных і трагічных стасунках. Пісьменніцкая, творчая біяграфія вырастае на аснове біяграфіі чалавечай. Прынамсі, такія яе вызначальныя моманты, як адносіны да жыцця, да чалавека, да радзімы і да слова, як разуменне добрага і прыгожага, праўды і справядлівасці. У сваю чаргу цэласная творчая біяграфія з’яўляецца асновай арганічнай цэласнасці творчасці ў яе вызначальных момантах. А ў сваёй творчасці Пташнікаў, па сутнасці, ніколі не выходзіць за межы асабістага жыццёвага вопыту ні ў часе, ні ў прасторы. Сам час, сама гісторыя пасадзейнічалі таму, што кожны вопыт асабісты быў перагружаны вопытам агульнанародным і агульназначным, а кожны лёс індывідуальны, часта зусім незалежна ад волі самога індывідуума, абавязкова праяўляўся ў гістарычным кантэксце. Трэба таксама мець на ўвазе, гаворачы пра арганічную цэласнасць творчасці пісьменніка, і тое, што ён практычна ўвесь час пісаў пра той свет, які яго стварыў, у якім ён жыў. У гэтым сэнсе вернасць мастака жыццю і свайму таленту, па-першае, тварылі і мацавалі цэласнасць ім зробленага, з другога ж боку, надавалі таленту асаблівую чуласць да духоўных зрухаў і ў грамадстве, і ў літаратуры. Тэматычна, праблемна творчасць Івана Пташнікава паказала, даследавала тыя пласты народнага жыцця, якія вызначалі лёс народа, пачынаючы з 1940-х гадоў. Гэта — трагедыя спаленых і вынішчаных вёсак («Тартак»), вызваленне роднага краю («Найдорф»); гэта — паступовае разбурэнне вёскі як асновы, крыніцы нацыянальнага самаўсведамлення і самапачування («Мсціжы»); гэта — самаахвярны, гераічны
і трагічны лёс беларускай жанчыны, якая ва ўмовах нечуванага разбурэння і вынішчэння мужна, самааддана тварыла жыццё, абнаўляла зямлю («Алімпіяда»). Паказ гэты эпічна разгорнуты, усебаковы, псіхалагічна паглыблены. Увасоблены ў жанры аповесці і рамана. Пазначаны гадамі: «Тартак» — 1967, «Найдорф» — 1975, «Мсціжы» — 1970, «Алімпіяда» — 1984. Пасля «Алімпіяды», твора для Івана Пташнікава значнага, пісьменнік у друку пачаў выступаць усё больш рэдка. Толькі ў 1987 годзе з’явілася апавяданне «Львы». У 1988-м — апавяданне «Арчыбал». Безумоўна, былі на ўсё свае сур’ёзныя прычыны, найперш, відаць, асабістага характару.
I вось тады, аналізуючы ўсю творчасць празаіка, адзначаючы яе выключную прывязанасць да жыцця, прычым да жыцця ім асабіста перажытага і спазнанага, уяўляючы яе як своеасаблівы летапіс роднага краю ў суаднесенасці з жыццём асобнага чалавека і лёсам сям’і, выразна заўважаліся пэўныя як бы прагалы, адсутнасць не проста старонак, а можа, нават аркушаў, звязаных і з жыццём асабістым, і з жыццём народным. Старонак і аркушаў, якія проста не былі напісаны. Маюцца на ўвазе падзеі пасляваенных галодных і халодных гадоў, вучоба ў школе, гады змрочна-сонечныя, нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці, напоўненыя верай у жыццё, у яго адраджэнне, і, відаць, самае важнае, — адсутнасць твораў, нават не твораў, эпізодаў, старонак, звязаных з часам культу асобы, рэпрэсій і беззаконня. Тым больш што вось гэтая, апошняя, тэма была ўсенароднай. Ды і літаратуру ў канцы 80-х — пачатку 90-х захапіла яна даволі шырока.
Узнікала пытанне: чаму? Адказ і вытлумачэнне з’явяцца пазней.
У 1992 годзе ў двух нумарах штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (за 20 сакавіка і 28 жніўня) друкуюцца вялікія падборкі «эскізаў» мемуарнага характару пад назвай «Што застаецца ў памяці». Тут, сярод іншага, Пташнікаў згадвае гісторыю з друкаваннем аповесці «Лонва». Аднёс ён яе спачатку ў часопіс «Маладосць». Аднойчы выклікаў галоўны рэдактар і ў прысутнасці свайго намесніка пачаў рабіць заўвагі: «Тое не так, гэта не гэтак... I трава такая ля 168
кладак на балоце не расце (хоць я з блакнотам у руках хадзіў па балоце і запісваў, дзе што расце). I мова не тая, і слова, і наогул цяжка чытаецца» [1, с. 14]. Намеснік увесь час маўчаў, згаджаючыся, відавочна, з галоўным рэдактарам. Пташнікаў забраў аповесць, «выкінуў... старонкі пра трыццаць сёмы год і аднёс яе ў «Полымя». Там была надрукавана. Хаця і ў гэтым часопісе былі пэўныя складанасці з друкаваннем. Згадвае пісьменнік і некаторыя «гісторыі», звязаныя з публікацыяй у часопісах ці выданнем асобнай кнігай іншых твораў — «Чакай у далёкіх Грынях», «Чачык», «Тартак», «Найдорф». Што ж да 1937 года і ўсяго, што з ім звязана і што ён увасабляе ў свядомасці і памяці народнай, то ў мемуарах расказваецца некалькі гісторый: недарэчных, абсурдных, але тым болып страшных іх трагічным завяршэннем.
Вось адна з іх. Да дзядзькі ў вёску прыязджае опер з НКУС. У дзядзькі — адна карова. Опер так і акг складае. Але на дзядзьку пішуць. Такі ж акт, як і першы, складае другі опер, потым і трэці. Чацвёрты не едзе высвятляць. «У трох актах — па карове. Значыць усіх кароў у дзядзькі тры. Дзядзьку прышываюць «кулака» і высылаюць у Сібір» [1, с. 15],
У самым пачатку гэтай гісторыі пісьменнік зазначае, што ён сам трымаў у руках гэту крымінальную справу. Спасылкі на пэўныя дакументальныя крыніцы ёсць і ў іншых гісторыях такога зместу. Праўда, усе гэтыя гісторыі не звязаны ўнутрана з біяграфіяй аўтара. Гэта водгук ранейшага жыцця народа, пэўны гістарычны кантэкст падзей і лёсаў пасляваенных. Хаця адна заўвага ў невялічкім уступе да мемуарнай публікацыі паказвае і асабістую далучанасць аўтара да тых падзей, тых гісторый. Ён піша: «Дзённіка я ніколі не вёў: ні ў студэнцкія гады, ні пазней. Баяўся падурному трапіць туды, куды баяліся трапіць усе».
Але ні ў канцы 1980-х, ні ў першай палове 1990-х, калі ўсё, што было звязана з культам асобы, з 1937 годам, з рэпрэсіямі, стала ў літаратуры як бы модным (можа і так быць: балючае становіцца модным), Пташнікаў нічога не піша. Мастак самабытны, мастак сумленны, ён унутрана
не прымае ніякай моды. А тым больш такой. Разам з тым з мемуарных запісаў было відаць, што гэта тэма пакуль што не стала яшчэ тэмай яго чалавечага і пісьменніцкага лёсу, не ўвайшла ў творчую біяграфію, не стала яе істотнай часткай. Яна была яшчэ дзесьці там, на падыходзе. Хоць у рэальным жыцці, як пазней мы даведаемся, было ўсё. Павінен быў прайсці час. Ён прайшоў. Паступова гэта балючая тэма як бы губляе сваю вастрыню, мастацкі эфект першаадкрыцця. Увага і ў жыцці, і ў літаратуры да «трыццаць сёмага» пачынае неяк змяншацца, адыходзіць на задні план: чалавек не можа доўга жыць мінулым. Асабліва такім. Ды і афіцыйна было палічана чамусьці шкодным засяроджваць асаблівую ўвагу на негатыўных момантах у нядаўняй гісторыі.