Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
дзяўчына з поступам бусла лёгкая як вецер сьветлая як сонца чароўная нібыта сон вясёлая і чыстая як прамень сьвятла дзяўчына з поступам бусла я гляджу на цябе быццам сом быццам слон я стаю як абарыген з вяслом у маіх вачах няма ні думак ні слоў я зачараваны ад магічнага сьвятла дзяўчынай з поступам бусла.
[10]
Зрэшты, нельга сказаць, што бумбамлітаўцы ўвогуле пазбягалі вечных тэм. Іншая справа, што творы, напісаныя на традыцыйную тэматыку, былі вытрыманы ў іх у эксперыментальным ключы. Так, у свой зборнік «Праз галерэю» С. Мінскевіч уключае вершы з асобнага цыкла «Пейзажысьціка», сама назва якога гаворыць пра зварот да вечнай для творцаў тэмы — тэмы прыроды. Чым жа адметныя вершы, сабраныя ў гэтай нізцы?
Назвы твораў «Раніца ў горадзе», «Асенні пейзаж», «Захад сонца над балотам» — выклікаюць ва ўяўленні характэрныя прыкметы рэалістычнага, рамантычнага або імпрэсіяністычнага пейзажу. Аднак прыродны ландшафт ці урбаністычны пейзаж — толькі нагода для слоўнай гульні і гука-моўнага эксперыментатарства, як, напрыклад, у вершы «Захад сонца над балотам», кожны радок якога пабудаваны на разнастайных алітэрацыях:
чароты чаплі чорнымі чубамі чэшуць ачмурэлы чэраў вечара а бот у рот эпілепсіка ці бо псіха ціха глыбока патопнуў думаеш тумкаеш мокнеш мохнеш гаркнеш ды чакаеш нечага адна жабіца са дна жэўжыцца можа жэніцца квохча журботна вусны сьлінькія сінімі цуглямі з гусьлямі ўвушна цягнуць сонца соц’юмам збагнена за берагам праз метар цемры дасягне
[42, с. 35]
Наступным крокам асваення традыцыйнай тэмы нетрадыцыйным спосабам становіцца празмернае ўжыванне пры напісанні верша шматлікіх аўтарскіх наватвораў (тыпу «эпізад жуцьця») — калі новая лексема захоўвае значэнне вытворнага слова, як правіла нейтральнага («эпізод жыцьця»), а дадатковы сэнс ствараецца дзякуючы падсветцы іншага слова, якое зазвычай мае выразную стылёвую афарбоўку, да таго ж можа быць міжмоўным амонімам, мнагазначным словам:
Гарыць лухгар
Лятаюць шмухі
Хаду спыніў мулнар,
У штаны засунуў крукі.
[42, с. 39]
Урэшце тэкст можа відазмяняцца да такой ступені, што, здаецца, цалкам траціць сваю змястоўнасць, хаця, безумоўна, аўтары (Мінскевіч С. — Туровіч А.) абсалютна шчырыя, калі даюць наступны каментарый да аднаго з твораў — «верш пра прыроду, працу, мову і каханьне, напісаны пабеларуску, і ўважлівы чытач здолее яго прачытаць» [42, с. 51]. У дадзеным выпадку тэкст разлічаны, хутчэй, на візуальнае ўспрыманне:
Кіаблок цяцьля аз бане, Найкасон ціцьсьве каяр, Неезеля шана таплане, Ан лепо юцьсе авыяр.
Кта шупі я нсы дунаро — Этпа соўля і каўпалет, Нюгама ваймо нінаўзроў Ac гамсто і зь байлю tete-a-tete.
[42, с. 51]
Складана гаварыць аб эстэтычнай вартасці падобных да гэтых твораў, яны, відавочна, з’яўляюцца «штукарствам дзеля штукарства» і не выходзяць за межы эксперыментальнай паэзіі.
На фоне гэтых эксперыментаў значна больш памяркоўным у распрацоўцы тэмы прыроды выглядае яшчэ адзін бумбамлітавец — Віктар Жыбуль, устойлівай прыкметай пейзажнай лірыкі якога з’яўляецца спалучэнне традыцыйнай фальклорнай вобразнасці і урбаністычных рэалій («птушачка заспявала // выхлапною трубой // нас замілавала // жалезабетоннай скабой» [24, с. 34]).
Паказальным прыкладам пераасэнсавання «традыцыйнага» пейзажу з’яўляецца верш В. Жыбуля «Пад сонейкам ясным і небам блакітным...», які ўваходзіць у зборнік «Прыкры крык». Твор пабудаваны па ўжо знаёмых нам законах гейнэўскай «тэхнікі іроніі»: маляўнічая, гіпертрафіравана ідылічная пейзажная замалёўка нечакана абрываецца і ў канцы з’яўляецца неадпаведны ёй звышнатуралістычны вобраз «чалавечых костак». Аўтар пры гэтым, канечне, дасягае эфекту, да якога імкнуўся, — выклікаць шокавую рэакцыю ў чытача. Заўважым, аднак, што ў кан-
тэксце іншых вершаў згаданага зборніка твор набывае выразную пацыфісцкую скіраванасць:
Пад сонейкам ясным і небам блакітным, пад светла-зялёным лістом аксамітным, між чырвані кветак, дзе кружаць наўкола чмялі, матылькі ды руплівыя пчолы, дзе конікі скачуць між тонкіх сцяблінак, аздобленых ззяннем бліскучых расінак, між водару траў і ружовых пялёсткаў гніюць і смярдзяць чалавечыя косткі.
[24, с. 11]
Творчыя і не вельмі эксперыменты бумбамлітаўцаў з пейзажам, бясспрэчна, не з’яўляюцца вызначальным кірункам, калі гаварыць увогуле пра распрацоўку маладымі паэтамі тэмы прыроды, яны, хутчэй, знаходзяцца недзе на перыферыі. Цікавыя прыклады пейзажнай лірыкі сустракаем у Таццяны Сівец (вершы «Каралева Лілей...», «Васпане Ветру!...»), Рагнеда Малахоўскага («Мерна гаснуць на досвітку зоркі...», «Вечар»), Ігара Клепікава («На вуліцы кладзецца мокры снег...», «Вецер кудысьці спяшаецца...»), Юліі Новік («Навальніца», «Вятрак», «Звіняць капяжы...», «Ноч выціскае з сябе па кроплі...»). На мяжы пейзажнай і інтымнай лірыкі напісаны многія вершы Вікі Трэнас (напрыклад, «Вераснёўская адчужанасць», «Цёплы дождж», «Тое, што побач»), Аксаны Спрынчан («У краіне рамонкаў», «Гляджу на цябе...», «У касачоў...»), у якой ёсць і выдатныя ўзоры пейзажна-філасофскай паэзіі («Жоўтае лісце пад нагамі...», «Ноч... Поўня...», «Пад дубам камень...»).
Колькі слоў хацелася б сказаць аб своеасаблівым пейзажным вершы з выразна філасофскімі нотамі А. Хадановіча «На дарозе». Гэты і іншыя творы паэта з агульным падзагалоўкам «Папрыка зорак. Новыя вершы», апублікаваныя ў «ARCHE», 2005, № 5, як бачыцца, адкрываюць нейкую новую старонку ў яго творчых пошуках. У гэтых творах больш шчырасці і непасрэдна выказанага пачуцця і думкі, менш іроніі і парадыравання, захаплення версіфікатарскімі практыкаваннямі, а цытаты і алюзіі болыіі арганічна ўваходзяць у мастацкую тканіну верша:
аблокі ўгары няспынныя як аўто
між пятым і трыццаць пятым агораным кілямэтрам ня спыніш нікога й цябе ня спыніць ніхто і першы сустрэчны акажацца проста ветрам
будуеш замкі з паветра і першы блін
выходзіць нечым сярэднім між бібліятэкай і вежай на гэтым сьвеце так многа кніг і цаглін
а ты з усіх акадэмій ня скончыў нават мядзьведжай
[56]
Падагульняючы гаворку аб вечных тэмах у творчасці маладых беларускіх паэтаў, хацелася б адзначыць, што мы не ставілі сабе на мэце разгледзець усё кола матываў і праблем, якія тут можна пазначыць. Галоўнай задачай было паказаць, якім чынам маладымі аўтарамі вядуцца пошукі ў рамках гэтых тэм новай змястоўнасці, адпаведнай свайму светапогляду і свайму часу, якія новыя тэндэнцыі з’яўляюцца дзякуючы маладым творцам у беларускай паэзіі.
Літаратура
1.	Андреев А. Что такое хайку? / http://holdfast.narod.ru/hokku/ archive/andreev.htm.
2.	Анікіевіч В. Крок за крокам... // Формула каханьня. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі. — Мінск: Логвінаў, 2005.
3.	Арашонак А. Хайку // 12 + 1. Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай. — Мінск: Логвінаў, 2004.
4.	Багдановіч М. Поўны збор твораў: У 3 т. Т. 1. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992.
5.	Балахонаў С. Гомельскія лімэрыкі / http://balachonau.puls.by/ limerykh.html.
6.	Балахонаў С. Лімэрыкі пра ўсякіх ліцьвіноў / http://balachonau. puls.bv/limervkl. litml.
7.	Борев IO. О комнческом. — М.: Нскусство, 1957.
8.	Будовіч Т. Схаваюся ад жыцця... // Полымя. — 2003. — № 4.
9.	Васючэнка П. Боб // Першацвет. — 2001. — № 11.
10.	Вішнёў 3. Дзяўчына з поступам бусла... // Дзеяслоў. — 2005. — № 6 / http://www.dziejastou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/hlmlpage/vishl9? OpenDocument.
11.	Гапеева В. Па-ведамленьне... // ARCHE. — 2002. — № 2 / http:// arche.bvrnedia.net/2002-2/hapie202.html.
12.	Гарэлік Л. Творчы патэнцыял і перспектывы беларускай паэзіі // Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу. — Мінск, 2005.
13.	Гаспаров М. Л. Свободный стнх // Лнтературная энцлклопедня термлнов л понятлй. — М.: НПК «Ннтелвак», 2003.
14.	Гілевіч Н. Па чужых узорах. Танка і гекзаметры // Дзеяслоў. — № 1 / http://www,dziejaslou. bv/inter/dzeia/dzeia.nsf/htmlpage/Gilevichl? OpenDocument.
15.	Глёбус А. Хайку, напісаныя на дарогах зь Менску ў Вільню й зь Вільні ў Менск // ARCHE. — 2001. — № 3 / http://arche.by media. net/2001-3/hlobu301.html.
16.	Глёбус А. Танку й хайку, напісаныя ў паветры ў дарозе зь Менску ў Маскву // ARCHE. — 2001. — № 3 / http://arche.bvmedia.net/2001-3/ hlobu301.html.
17.	Глобус А. Вера. Словы пра Веру Маркаву // Маладосць. — 2005. — № 6.
18.	Глобус А. Хоку пра снег // ARCHE. — 2000. — № 5 / ht.tp://arche. bvmedia.net/5-2000/hoku500.html.
19.	Джэці [Вера Бурлак]. За здаровы лад жыцця. — Мінск: Логвінаў, 2003.
20.	Дранько-Майсюк Л. Шляхетны стыль // Сіўчыкаў У. Высакосны год. — Мінск: «Радыёла-плюс», 2004.
21.	Жыбуль В. А мара ліпы — піларама // Крыніца. — 1997. — № 9.
22.	Жыбуль В. Гісторыя і тэорыя паліндрому / http://baj.ru/belkalehium/lekcyji/litaratura/zhybulOl.htm.
23.	Жыбуль В. Паліндром пра раку Нёман // Бацька наш Нёман. — Мінск: Юнацтва, 2001.
24.	Жыбуль В. Прыкры крык. — Вільня: Рунь, 2001.
25.	Жыбуль В. Рогі гор // Тазік беларускі. — Мінск: Бервіта, 1998.
26.	3 анталёгіі беларускага паліндрому // Жыбуль В. Гісторыя і тэорыя паліндрому / http://baj.ru/belkalehium/lekcyji/litaratura/zhybul01,htm.
27.	Івашчанка А. АбрАзкі // Дзеяслоў. — № 4 / http://www.dziejaslou. by/inter/dzeja/dzeja. nsf/htmlpage/Tob4?OpenDocument.
28.	Івашчанка А. Вершпіск. — Мінск: «Беллітфонд». 2006.
29.	Нмпрессіоннзм’ь какь господствуюіцее направленне японской поэзін. — С.-Петербургь: Тнпо-Лнтографія «Братья Ревнны», 1913.
30.	Кісліцына Г. Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы. — Мінск: Логвінаў, 2006.
31.	Кісьліцына Г. Колькі Разэнкранцаў у адным Гільдэнстэрне? // Формула каханьня. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі. — Мінск: Логвінаў, 2005.
32.	Kycmaea В. Каб неба сагрэць. — Мінск: Маст. літ., 2004.
33.	Kycmaea В. Усё найлепшае ўва мне — тваё... // Полымя. — 2004. — № 6.
34.	Лабадзенка Г. 3 пагер-вершаў // 12 + 1. Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай. — Мінск: Логвінаў, 2004.
35.	Лабадзенка Г. ...I піша хайку... Ц 12 + 1. Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай. — Мн.: Логвінаў, 2004.
36.	Лабадзенка Г. На вагоне ляціць... // Формула каханьня. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі. — Мінск: Логвінаў, 2005.