Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
мой суразмоўца слухае мяне задумліва пазіраючы нібыта нават і скрозь ці паўз але я ведаю што ён чуе// я прамаўляю словы часам нешта выкрыкваю даводжу/ гэта можа доўжыцца гадзіны й яго непахіснасьць не палохае й не абурае// ён не вызнае ўсёведаньне ён не выражае пагарду ён не вымагае аніякае рэакцыі/ я ўсьведамляю што ніколі ня выкажу патрэбнага і ня маю таго на мэце// мы вольныя ня гледзячы на тое што маем вакол сябе адно голыя муры вязьніцы/ мне прыемна бачыць у яго вачох магчымасьць працягу нашае размовы/ я чытаю яму чужыя вершы якія ствараю за ноч/ а ён слухае. [28, с. 50]
Найбольш блізкія да «традыцыйнага верша» творы А. Івашчанкі ўваходзяць у нізку з музычнай назвай «Блюзьнерскія блюзы». Увогуле, запазычванне для пазначэння сваіх твораў паняццяў з іншых відаў мастацтва, і ў прыватнасці з музыкі, не з’яўляецца адкрыццём гэтага аўтара. Так, напрыклад, вершы на начныя тэмы называюцца накцюрнамі (у музыцы — напеўная п’еса салоннага характару). «Блюзы» А. Гвашчанкі ў пераважнай большасці таксама маюць дакладную і, нягледзячы на іх досыць лёгкую, «блюзнерскую», па вызначэнні аўтара, інтанацыю, сур’ёзную тэму — тэму паэта і паэзіі, у межах якой паўстае сярод іншага і праблема жанру:
Нашто чытач, чытаеш гэты верш невядомага паэты, што ўлез у пастку Кастанэды праз пах паганскай цыгарэты? Загнаны ў нетры Інтэрнэту ці ж мала ты чытаў дагэтуль версэтаў хоку трыялетаў...
Творы, што ўключаны А. Івашчанкам у цыкл «Вер[ш]нік», вылучаюцца лаканізмам — гэта пераважна монастрафічныя, нерыфмаваныя вершы, з колькасцю радкоў ад трох да сямі. У гэтай нізцы ёсць цікавыя знаходкі ў духу японскіх «ханкадоры», напрыклад верш «Ты», прысвечаны Надзеі Артымовіч:
кантэксты тэксты ксты
[28, с. 85]
Мы досыць падрабязна спыніліся на кнізе «Вершпіск» А. Івашчанкі для таго, каб прасачыць і паказаць, якім чынам ідуць пошукі сваёй формы, свайго жанру і яго змястоўнага напаўнення ў сучаснага маладога паэта. Хаця магістральны кірунак гэтых пошукаў досыць відавочны, і пэўная трывалая традыцыя айчыннай літаратуры, якая за імі стаіць, тут выразна праглядаецца — гэта, безумоўна, творчасць Алеся Разанава (разанаўскі кантэкст у Bepmax А. Івашчанкі праглядаецца на ўсіх узроўнях, але гэта заслугоўвае асобнай размовы).
Падсумоўваючы нашы развагі пра нетрадыцыйныя жанры ў сучаснай беларускай паэзіі, адзначым: па-першае, яна арганічна засвойвае зусім новыя для сябе формы верша, якія існуюць у іншанацыянальнай традыцыі (лімэрык); па-другое, пэўныя паэтычныя формы, якія існавалі paHeft толькі ў якасці эксперымента, нарэшце набылі ў ёй адметныя мастацка-эстэтычныя якасці (паліндром); патрэцяе, можна прасачыць ужо пэўную традыцыю ў функцыянаванні ў ёй некаторых «запазычаных» жанраў (хоку/ хайку); па-чацвёртае, маладыя паэты вядуць актыўныя пошукі ўласных новых форм, абапіраючыся тым не менш як на сусветную, так і на айчынную традыцыю.
Працэсы ўзнікнення, відазмянення, развіцня і знікнення, адзначаныя намі ў дачыненні да жанраў, можна прасачыць і на прыкладзе таго, што традыцыйна называецца тэмай твора. На працягу развіцця літаратуры, у розныя часавыя перыяды, у творчасці аднаго аўтара або групы пісьменнікаў, цэлага кірунку і нават літаратурнай эпохі можа
назірацца дамінаванне той або іншай тэмы, што абумоўліваецца як знешнімі (гістарычнымі, сацыяльнымі) прычынамі, так і ўласна літаратурнымі, эстэтычнымі запатрабаваннямі. Так, адны з самых значных, важкіх дасягненняў беларускага прыгожага пісьменства звязаны з асэнсаваннем падзей Вялікай Айчыннай вайны, а дваццаць гадоў назад у яго ўвайшла ледзь не самая балючая і актуальная на сёння тэма, якая выклікала да жыцця творы трагічнага і нават апакаліптычнага гучання, — тэма Чарнобыля. Аднак, як справядліва піша Л. Гарэлік, усё болып рэдкай у беларускай паэзіі становіцца тэма вёскі і на першы план выходзіць урбанізм: «Калісьці, на пачатку XX ст., М. Багдановіч зазначаў, што Пегас паэзіі звярнуў з палявых дарог на вулкі горада. Праз сто гадоў, на пачатку XXI ст., ён ужо, напэўна, канчаткова пасяліўся на гарадскім асфальце...» [12, с. 61],
Аднак ёсць тэмы, якія нездарма атрымалі найменне вечных, тэмы, акгуальныя і для Старажытнай Грэцыі і Рыма, і для Новага часу, і для мадэрнізму, і для сённяшняй нашай эпохі пост-. I нават падзел пісьменнікаў на традыцыяналістаў і наватараў, рэалістаў, рамантыкаў ці постмадэрністаў, выразнікаў сур’ёзнага, экзістэнцыйнага погляду на рэчы і прыхільнікаў іранічнага пераасэнсавання ўсіх магчымых абсалютаў не адмаўляе таго, што ў цэнтры іх увагі застаюцца найперш тэмы, звязаныя з анталагічнымі і аксіялагічнымі паняццямі, заўсёды важнымі для чалавека і творцы, — мастацтва, каханне, прырода. Іншая справа, што асэнсоўваюцца і ўвасабляюцца яны імі па-рознаму.
Свядомыя актыўныя пошукі і эксперыменты ў галіне формы, увядзенне ў паэзію нетрадыцыйных жанраў і іх разнавіднасцей зусім не выключае ў маладых беларускіх аўтараў звароту да вечных тэм і пошукаў ужо ў рамках гэтых тэм новай змястоўнасці, адпаведнай свайму светапогляду і свайму часу.
Некаторыя з вечных тэм, можна сказаць, становяцца цэнтральнымі ў іх творчасці. Так, Андрэй Хадановіч у адным са сваіх артыкулаў вылучае ў якасці магістральнай для маладых творцаў тэму метапаэзіі: «Гэта паэзія пра паэзію, пра пошук свайго месца ў паэтычнай традыцыі, пра ўлас150
ныя спробы на фоне творчасьці знакамітых папярэднікаў» [55], Аўтар акрэсліў шырокі настраёвы дыяпазон вершаў, прысвечаных гэтай праблематыцы: ад пафаснасці да несур’ёзнасці, ад трагічнай роспачы да тонкай самаіроніі, ад дэкадэнцкай стомы да жадання «згуляць з традыцыяй у дзіцячы канструктар» [55]. У якасці прыкладаў А. Хадановіч цытуе радкі з вершаў Максіма Шчура, Міхася Баярына (у паэзіі якога прысутнічаюць усе названыя тэндэнцыі), Віктара Слінко (для якога актуальная вядомая сімвалісцкая антыномія «жыццё — мастацтва»), Сержа Мінскевіча. Пералік імёнаў можна доўжыць.
Сапраўды, няма, відаць, паэта, які б не адгукнуўся творам на названую вечную тэму. Мы, аднак, хацелі б дадаць сюды яшчэ толькі два прыклады вершаў, якія, з аднаго боку, па сваёй агульнай танальнасці і светапогляднай скіраванасці знаходзяцца на розных палюсах, з іншага — у нечым выяўляюць глыбіннае сыходжанне ў разуменні месца і ролі паэта і паэзіі ў наш час.
Пры аналізе кнігі А. Івашчанкі «Вершпіск» адзначалася, што творы, прысвечаныя тэме, ахарактарызаванай А. Хадановічам як метапаэтычная, уключаны ў асноўным у нізку «Блюзнерскія блюзы», хаця, безумоўна, гэта тэма гучыць і ў астатніх шасці цыклах зборніка. Асабліва праграмна, балюча і адкрыта выказана яна ў прасякнутым прыхаванай («трагічнай») іроніяй і сумненнем у сапраўднасці і жыццёвасці сваёй «наканаванасці» slash/вершы «глядзяць у вочы...»:
глядзяць у вочы/ намагаючыся зазірнуць у душу/ сейбіты ветру на сакавіцкім лёдзе/ пэўныя ў сваёй «Наканаванасці»/ яны сядаюць за сталы клавы друкаркі/ ствараюць новыя строфы// пасьпешліва прагортваем/ першыя кнігі/ першых паэтаў/ каб назаўсёды забыцца/ на іх імёны/ а яны зьдзіўлена глядзяць на нас/ скрозь запацелыя шыбіны/ свайго цягніка [28, с. 54]
I ўжо адкрытая, але ад гэтага не менш горкая іронія проста-такі абрушваецца на чытача з нібыта аптымістычных радкоў Джэці (Веры Бурлак), якая, агітуючы «За здаровы лад жыцця» (назва паэтычнага зборніка), выкрывае сапраўдныя эстэтычныя прыярытэты грамадства «масавай культуры»:
Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам! Яны адзіныя, хто духам шчэ ня сьпіць. Яны адзіныя, хто верыць у падманы Тупога пёрка, што па аркушы рыпіць. Яны адзіныя з Эўтэрпай круглы год Вадзіць гатовыя сьвяточны карагод. Яны адзіныя, хто захаваў імпэт.
Яны ня грэбуюць ні вершам, ні раманам. Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам! — I вы пабачыце: яны ўратуюць сьвет!
[19, с. 6]
Дарэчы, ці не найбольшую даніну тэме паэта і паэзіі аддае ў сваёй творчасці і вышэй цытаваны намі як крытык А. Хадановіч. Варта прыгадаць хаця б такія вядомыя яго вершы са зборніка «Лісты з-пад коўдры», як «Калыханка для маладога літаратара», «Знакі прыпынку», «Калі разгуляецца», «Art poetique», або не менш вядомыя творы з кнігі «Старыя вершы» — «Руплівец культуры», «Востраў Рым», «Дар паэмы», «Canto», «Пасланне да беларускага поштмадэрніста». Гэта тэма адгукнулася і ў яго перакладчыцкай дзейнасці (напрыклад, пры перастварэнні твораў Гарацыя, Бадлера, Малармэ), а таксама зацікавіла Хадановіча як даследчыка. Мы маем на ўвазе выдатны артыкул «Заспетыя на Гарацыі. Тры стратэгіі будаўніцтва «Помнікаў» (Пушкін, Міцкевіч, Бадлер ды іншыя)», у якім ён грунтоўна прааналізаваў распрацоўку рознымі аўтарамі топаса помніка, што ўзыходзіць да знакамітага твора Гарацыя «Да Мельпамены». Гэты твор, як лічыцца, найбольш поўна ўвасобіў у сабе матыў «несьмяротнай славы паэта» [52].
Арыентуючыся на названы першаўзор, Хадановіч вылучае і пералічвае структурныя кампаненты топаса помніка, а таксама вызначае асноўныя стратэгіі яго «стварэння», а менавіта класічную, «імперскую», што ўзнікае ў Гарацыя і развіваецца Пушкіным (якія ўласную паэтычную славу атаясамлівалі са славаю сваёй дзяржавы-імперыі), і «антыімперскую», прадстаўленую найперш вершам Адама Міцкевіча, а таксама іранічнымі творамі Іосіфа Бродскага і Сержа Мінскевіча.
Безумоўна, гарацыеўскі «алгарытм пабудовы помніка самому сабе» [52] і разнастайныя цытаты, рэмінісцэнцыі, 152
парафразы, алюзіі на вершы папярэднікаў выкарыстаны Хадановічам пры напісанні ўласнага твора, які ўзнік у працяг традыцыі, — «Наследаванне Гарацыю». Аднак ужо першы радок верша: «Я помнік ладжу ў кшталце манускрыпту» [57, с. 25] — сведчыць аб істотным адрозненні ад папярэднікаў у падыходзе да распрацоўкі згаданага топаса. Па-першае, «помнік» паэтам яшчэ не пастаўлены, ён знаходзіцца ў стадыі «будаўніцтва», па-другое, «monument(um)» Хадановіча мае не архітэктурныя, як у Гарацыя і Міцкевіча, або скульптурныя, як у Бродскага і Мінскевіча, рысы, а зусім іншыя. Аб ім абвяшчаецца абсалютна ў духу з постмадэрнісцкім падыходам як аб тэксце.
Наступны крок у распрацоўцы названага топаса — параўнанне нематэрыяльнага помніка з чым-небудзь матэрыяльным, што засведчыла б яго трываласць (напрыклад, у Гарацыя гэта піраміды і медзь, у Пушкіна — Александрыйскі стоўп). У Хадановіча, аднак, усё наадварот, самым трывалым для яго з’яўляецца зусім не матэрыяльнае, хоць сцвярджаецца аб гэтым, вядома, не без долі іроніі: