Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
29.	Мазго У. Вершы // Полымя. — 2005. — № 4. — С. 103—106.
30.	Маляўка М. Мы блаславёныя небам... // Полымя. — 2003. — № 12. — С. 3-11.
31.	Марчук Г Урсула. Навелы кахання. — Мінск, 2003.
32.	Пазнякоў М. Вершы // Полымя. — 2006. — № 1. — С. 106—111.
33.	Паўлаў У Вершы // Полымя. — 2003. — № 10. — С. 140—145.
34.	Пісьмянкоў А. Дыялог // Дзеяслоў. — 2002. — № 1.
35.	Пісьмянкоў А. Думаць вершы...: Вершы, эсэ, успаміны. — Мінск, 2005.
36.	Раеойша В. Л. Структура санетаў Янкі Купалы як перакладазнаўчая праблема // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. канф. (Мінск. 3—4 кастрыч. 2002 г.) / Рэдкал.: У. В. Гніламедаў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Беларус. навука. 2002. — С. 195-200.
37.	РазанаўА. // Вобраз-90. Літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мінск, 1990.
38.	Семенова С. Преодоленме трагеднн: «Вечные вопросы» в лнтературе. М., 1989.
39.	Сіпакоў Я. Нашы хаты // Полымя. — 2005. — № 4. — С. 170—175.
40.	Сітніца Р. Ёсць простае шчасце... // Полымя. — 2001. — № 6. — С. 63-72.
41.	Скарынкін У. Вершы // Полымя. — 2005. — № 4. — С. 74—80.
42.	Тармола-Мірскі Р. Вершы // Полымя. — 2001. — № 4. — С. 148—156.
43.	Федотов О. Сонет серебряного века // Сонет серебряного века. Русскнй сонет конца XIX — начала XX века. — М., 1990. — С. 5—34.
44.	Холыпхузен Н. Моделн мнра в лнтературе русского авангарда // Вопр. лнтературы. — 1992. — Вып. 3. — С. 150—160.
45.	Чернорйцкая О. Энтропня. NET (Публнцнстнка в сетн) // Вопр. лнтературы. — 2006. — № 1. — С. 5—35.
46.	ПІніп В. Здавалася б, навошта больш пісаць... // Полымя. — 2002. — № 7-8. С. 91-99.
47.	Шніп В. Веріпы // Полымя. — 2006. — № 3. — С. 45—51.
48.	Ярац В. Вершы // Маладосць. — 2006. — № 4. — С. 50—53.
Раздзел 3
АД НЕТРАДЫЦЫЙНЫХ ЖАНРАЎ ДА ВЕЧНЫХ ТЭМ: ТВОРЧАСЦЬ МАЛАДЫХ
Адным з важных паняццяў, якім аперыруе тэорыя літаратуры, з’яўляецца жанр. У працэсе развіцця прыгожага пісьменства, і паэзіі ў прыватнасці, яе жанравы дыяпазон змяняецца: адны жанры знікаюць, іншыя звужаюць сферу бытавання, некаторыя змяняюць сваё змястоўнае напаўненне, утвараюцца новыя. Як слушна сцвярджае В. Рагойша, «па колькасці і характары жанраў і іх разнавіднасцей можна ўскосна меркаваць пра багацце мастацкіх здабыткаў асобных пісьменнікаў і нацыянальных літаратур наогул» [46, с. 301].
На пачатку свайго даследавання мы прапануем звярнуцца да нетрадыцыйных жанраў у сучаснай беларускай паэзіі, разгледзець асаблівасці іх функцыянавання, беручы пад увагу пераважна творчасць маладых паэтаў. Пры гэтым, гаворачы аб нетрадыцыйных жанрах, відах і формах верша ў сучаснай паэзіі, мы маем на ўвазе дзве тэндэнцыі. Па-першае, з’яўленне шматлікіх уласнааўтарскіх назваў для жанравага вызначэння твораў (што, дарэчы, назіраецца і ў прозе). Найбольш яскравым прыкладам можа быць Алесь Разанаў з яго версэтамі, пункцірамі, вершаказамі. Па-другое, увядзенне і свядомае культываванне ў айчыннай паэзіі жанраў і форм, якія не атрымалі ў ёй шырокага распаўсюджання або бытуюць у іншанацыянальнай традыцыі.
Адным з нядаўніх набыткаў беларускага краснага пісьменства стаў такі экзатычны для яго жанр, як лімэрык. «Пэданты ставяць націск на першым складзе» [54], — заўважыў першаадкрывальнік гэтага жанру ў беларускай лі-
таратуры Андрэй Хадановіч. Сам ён, напэўна, аддае перавагу націску на трэцім складзе, бо ў гэтым выпадку назва яго кнігі, дзе прадстаўлены ўзоры згаданага жанру, ператвараецца ў паэтычны радок з унутранай рыфмай — «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі». Зрэшты, ёсць і трэці варыянт. «Дзеткам нашым з Эўропы й Амэрыкі // Пераклаў перакладчык лімэрыкі...» [38], — чытаем у своеасаблівым лімэрыку-ўступе, пададзеным Максімам Шчуром перад зробленым ім перакладам «Кнігі бязглузду» Эдварда Ліра, з імем якога звязаны росквіт гэтага жанру ў англійскай літаратуры. Дарэчы, у апошнім выданні «Паэтычнага слоўніка» В. Рагойшы, дзе ўпершыню з’явіўся артыкул пра лімэрык, націск таксама прапануецца ставіць на другім складзе [47].
Мы нездарма надалі такую вялікую ўвагу быццам бы дробязнай праблеме націску. Рэч у тым, што лімэрык — гэта ў значнай ступені мастацтва слоўнай гульні, у ім часта выкарыстоўваюцца каламбуры, дапускаюцца змяненні ў напісанні слоў і пастаноўцы націскаў у адпаведнасці з рыфмамі. Іншыя даволі строгія фармальныя каноны лімэрыка прапануем разгледзець на прыкладзе аднаго з твораў Э. Ліра ў перакладзе М. Шчура.
Маладзенькую панічку з Галу Даганяў бык, асьлеплы ад шалу; Яна выцягла зброю:
«Хто там прэцца за мною?» — I быка не на жарт напужала.
[38]
Як бачым, тыповы лімэрык уяўляе сабою пяцірадкоўе, напісанае анапестам. Прычым першы, другі і пяты радкі складаюцца з трох стопаў, трэці і чацвёрты — з дзвюх. Схема рыфмоўкі — aabba. Што датычыцца зместу твора, то гаворка ў ім ідзе пра якую-небудзь незвычайную ці нават неверагодную падзею, якая адбываецца з удзелам персанажа. Звесткі пра героя верша — хто ён і адкуль, як правіла, утрымліваюцца ў першым радку, у канец якога выносіцца геаграфічная назва, што стаецца першай рыфмай. У якасці тапоніма ў Ліра выступаюць як брытанскія населеныя пункты, так і экзатычныя гарады і краіны.
Працягваючы традыцыю англійскага аўтара і распачынаючы яе ў айчыннай літаратуры, А. Хадановіч насяляе «псэўдаангельскім нонсэнсам беларускія гарады і вёсачкі, ... аддаючы даніну павагі вельмішаноўным землякам» [54]. Адметна, што, у адрозненне ад Ліра, у творах якога звычайна фігуруе адзін галоўны герой, Хадановіч часта малюе, так бы мовіць, зборны вобраз прадстаўнікоў тых ці іншых паселішчаў. Так, персанажамі яго лімэрыкаў сталі «рызыкоўныя гоншчыкі з Ліды», «беларусы з памежных Друскенікаў», «прарасійскія гопнікі ў Гомелі», «мафіёзныя хлопцы з Дуброўна» і інш.
Акрамя таго, як заўважыла М. Мартысевіч, у Э. Ліра «тапонім звычайна не нёс цяжару нейкага сэнсу» [40] і проста падбіраўся па рыфме. Хадановіч жа свядома звяртаецца да пэўных гістарычных і культурных асацыяцый, a то і стэрэатыпаў, звязаных з тым ці іншым беларускім горадам. I тады героямі яго твораў, прысвечаных Ветцы, Іўю і Бабруйску, становяцца адпаведна «прававерны раскольнік», «ісламіст-бээнэфавец» і «талмудыст-рэфарматар», што, безумоўна, дае ўяўленне ў тым ліку і пра шматканфесійнасць Беларусі. Асабліва паказальныя ў гэтым сэнсе «Менскія лімэрыкі», прысвечаныя беларускай сталіцы і яе тапонімам. У іх фігуруюць «красамоўны змагар з Бангалору», «малады патрыёт з Варвашэні», «далакоп-шэксьпіроляг з Кальварыі», «рамантычны гандляр з Камароўкі», «мадэльерка з праспэкта Машэрава», «два расісты з праспэкту Скарыны» і інш. Як бачым, па хадановічаўскіх лімэрыках можна нават вывучаць гісторыю вуліц і праспекгаў Мінска: некаторыя са згаданых вышэй ужо маюць іншыя назвы, што, магчыма, натхніць паэта на стварэнне новых узораў жанру.
Ва ўступным каментарыі да сваіх твораў Хадановіч робіць заўвагу, што «ўсе магчымыя супадзеньні з рэальнымі асобамі, канечне ж, выпадковыя» [54], Аднак прататыпы герояў некаторых яго вершаў без цяжкасці могуць быць пазнаныя чытачамі, як, напрыклад, «знакаміты мастак у Бабры» або «вершатворца з Давыд-Гарадку». У гэтым выпадку Хадановічавы лімэрыкі набліжаюцца да эпіграмы:
Вершатворца з Давыд-Гарадку мае прынцып: «У дзень па радку». Сёньня вершык напіша, заўтра — сьпіч пра «Ўзвышша», а шансон пасьлязаўтра — «братку».
[51]
Есць у яго прыклад і лімэрыка-самаэпіграмы, своеасаблівага эпілога да кнігі «Землякі...»:
Дэпрэсіўны паэт зь Беларусі аб нядолі сьпяваў і няпрусе... А пасьля землякоў на пяць соцень радкоў расьпісаў — і канец яго скрусе!
[53, с. 153]
Асобна варта сказаць пра мову Хадановічавых твораў. Яны напісаны на тарашкевіцы, часам з выкарыстаннем для стварэння пзўнага эфекту русізмаў («Паліглёт-мнагажэнец з Чачэрску // да жанчын заляцаўся па-зьверску: // ім уголас чытаў // комсомольскнй устав // ды паэму «Курган» па-шумэрску» [54]), трасянкі («найскептычная жэншчына з Рэчыцы» [54]), неалагізмаў («скепсьціш настрой» [54]), маладзёжнага слэнгу («у «прасунутай» школе ў Глыбокім» [54], «а люстэрка ў адказ ёй: «Чувіха-ваў!» [53, с. 89]), вульгарызмаў («Дэгустатар прысмакаў пад Пінскам // апэтытам праславіўся сьвінскім. // Зжор усё, што было...» [58]). Як ужо гаварылася, для лімэрыка характэрныя каламбурныя выразы, выдатныя ўзоры якіх ёсць і ў Хадановіча:
Сьпеваку і музыку з Залесься падабаліся «Ластаўкі ў стрэсе». Толькі браў рэ дыез, як у ластавак — стрэс, і сьпявак — пры сваім інтарэсе.
[51]
У яго таксама можна знайсці і цікавыя прыклады каламбурнай рыфмы:
Звар’яцеламу Віцю з-пад Віцебску стаць казюркаю хочацца, Віцю б ску-
рыстакрылым зрабіцца. Кажа: «Я — жамярыца, нават маю ад лекара выпіску!
[53, с. 32]
У апошнім з працытаваных лімэрыкаў аўтар выкарыстоўвае такі прыём гукавога афармлення верша, як алітэрацыя, што характэрна і для іншых яго твораў, напісаных у гэтым жанры. Прычым асноўную гукавую гаму, як правіла, задаюць геаграфічныя назвы («лунатычка адна ў Лунінцы» [53, с. 20], «вірлавокі мангуст з-пад Віроўлі» [53, с. 34], «малады ваўкалак з Ваўкавыску» [54]).
Трэба адзначыць, што ў аўтара «Беларускіх лімэрыкаў», як некалі ў Ліра, хутка з’явіліся паслядоўнікі. I ў беларускім сеціве ўжо можна знайсці, да прыкладу, «Трэш Лімэрыкі пра Горадню...» [49], якія, аднак, нажаль, напісаны на вельмі нізкім узроўні. Болып удалымі атрымаліся вершы, створаныя ў гэтым жанры Сяргеем Балахонавым. Яго «Гомельскія лімэрыкі», як і «Менскія лімэрыкі» Хадановіча, адметныя тым, што ў якасці тапонімаў у іх выступаюць назвы не краін, гарадоў ці мястэчак, а вуліц і праспектаў роднага горада, у якасці герояў — жыхары абласнога цэнтра («запанелая панначка з Баўмана», «прадпрымальны чувак з Перамогі», «гістэрычка з праспэкту Кастрычніка» і інш.).
У другім сваім лімэрычным цыкле «Лімэрыкі пра ўсякіх ліцьвіноў» С. Балахонаў увогуле амаль адмаўляецца ад тапонімаў (ва ўсякім разе яны не нясуць на сабе рыфмавай нагрузкі і ў першым радку практычна не сустракаюцца). Аўтарам захоўваецца толькі інтанацыйна-сінтаксічны малюнак, характэрны для лімэрыка. Галоўная роля відавочна аддаецца ім персанажам твораў, якімі з’яўляюцца вялікія князі літоўскія (Міндоўг, Войшалак, Гедымін, Ягайла, Вітаўт), прадстаўнікі магнацкіх родаў (Сапегі, Пацы), беларускія культурныя дзеячы (С. Будны, В. Цяпінскі, А. Рымша). Недарэчнасць, абсурднасць і камічнасць гэтых лімэрыкаў найперш у тым, што Балахонаў змяшчае гістарычных асоб у нетыповую для іх эпоху або акружае сучаснымі рэаліямі, у тым ліку літаратурнымі: