Сучасная літаратура
каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
У беларускай санетыстыцы ёсць дзве традыцыі. Адна з іх — кананічная, са строгімі правіламі. Яе пачынальнік М. Багдановіч стварыў класічныя ўзоры санета. Другая — традыцыя Я. Купалы, якая парушае агульнапрынятыя законы дзеля свабоды творчасці. Вядомы беларускі літаратуразнаўца В. Рагойша дае ёй наступную характарыстыку: «Як вядома, Янка Купала заклаў сваю, купалаўскую, традыцыю беларускага санетапісання, якая характарызуецца — пры захаванні асноўных архітэктанічных асаблівас-
цей санета (чатырнаццаць радкоў, два катрэны і два тэрцэты, звязаныя адпаведна дзвюма і трыма рыфмамі) — адносна вольнымі адносінамі да яго вершаванага памеру і рыфмоўкі» [36, с. 197]. Няцяжка здагадацца, якую з дзвюх традыцый выбрала для сябе сучасная паэзія, калі ўспомніць хаця б пра тое, што сам М. Багдановіч таксама пісаў далёкія ад класічных узораў санеты і выбраў для перакладу на рускую мову самыя «няправільныя» санеты Я. Купалы. Сучасныя аўтары ў большасці выпадкаў ідуць за купалаўскай традыцыяй, амаль заўсёды пакідаючы без змяненняў звыклую форму верша, выбар якой таксама абумоўліваецца традыцыяй.
Як вядома, ёсць тры асноўныя віды санета: італьянскі, французскі і англійскі. Перавага аддаецца першым двум, а англійскі тып не атрымаў шырокага распаўсюджання, нягледзячы на тое, што за ім з часоў Шэкспіра замацаваўся і захоўваецца (у большасці выпадкаў) філасофскі змест — тое, чым характарызуецца сучасны беларускі санет у цэлым. Нашай паэзіі знаёмыя і так званыя анамальныя варыянты санета, але сустракаюцца яны, асабліва ў творчасці пісьменнікаў старэйшага пакалення, не так ужо і часта.
Пачынаючы гаворку пра тэматыку сучаснага беларускага санета, спачатку хацелася б звярнуць увагу на тую тэматычную асаблівасць санета, якая вылучае яго як жанр сярод астатніх цвёрдых форм.
У еўрапейскай паэзіі шырокае распаўсюджанне атрымаў «літаратуразнаўчы» санет, што бярэ пачатак у творчасці тэарэтыкаў санета. Гэта адзіны ў сусветнай літаратуры выпадак, калі пра паэтычны жанр напісана такая вялікая колькасць вершаў у гэтым жа жанры. У беларускай літаратуры назіраецца іншая сітуацыя. У нашу паэзію санет прыйшоў дастаткова позна, у пачатку XX стагоддзя, у зусім іншую эпоху, што па-свойму абумоўлівала асаблівасці развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства. У гэтым працэсе пераемнасць традыцый адыгрывала вельмі важную ролю, не менш істотнай была неабходнасць стварэння ў беларускім літаратуразнаўстве ўласнай тэарэтычнай базы. У 1911 годзе М. Багдановіч напісаў працу «Санет. Тэарэтыка-гістарычны нарыс», а ў 1927 годзе выйшла 120
«Тэорыя санета» Я. Барычэўскага. Але названыя работы, добра вядомыя не толькі айчынным вучоным, да цяперашняга часу застаюцца ледзь не адзінымі спецыяльнымі манаграфічнымі даследаваннямі па тэорыі санета ў беларускім літаратуразнаўстве. У гэтым нам бачыцца адна з прычын (можа быць, і галоўная) таго, што беларускія «літаратуразнаўчыя» санеты не сталі вершамі пра цвёрдую форму. Да іх з пэўнымі агаворкамі могуць быць аднесены творы, прысвечаныя пачынальнікам беларускага санета — Я. Купалу, М. Багдановічу, У. Жылку, Ю. Фарботку. У сучаснай паэзіі гэта санеты «Усё хараство жыцця ў музыцы чароўнай...», «Максіма Багдановіча магіла...» Э. Валасевіча, «Сын Налібоцкай пушчы» Я. Хвалея і інш. З’яўляюцца таксама санеты-наследаванні, напісаныя на аснове твораў знакамітых папярэднікаў, і санеты-запазычанні, дзе адзін элемент адной мастацкай сістэмы пераносіцца ў іншую (санеты «Снежань» В. Машко, «Каханне», «Запушчаны палац у Лявонпалі», «Sonare» С. Панізніка). Э. Акулін напісаў акрапаэму «Шлях да Радзімы», у якой кожны з чатырнаццаці санетаў пачынаецца радком з санета М. Багдановіча.
Гаворачы пра тэматыку санета, трэба памятаць, што «часцей за ўсё за цвёрдымі вершаванымі формамі замацоўваецца і больш ці менш цвёрды змест» [13, с. 436], Санет узнік як жанр любоўнай лірыкі. Да тэмы кахання пастаянна звяртаюцца амаль усе сучасныя аўтары. Але яна ўжо вельмі даўно, некалькі стагоддзяў назад, перастала быць адзінай для згаданай цвёрдай формы. Тэматыка сучаснага беларускага санета вельмі разнастайная: Радзіма, родная мова, прырода, вёска, Чарнобыль і многае іншае з таго, што традыцыйна знаходзіць адлюстраванне ў нашай паэзіі. Але ў тэматычнай разнастайнасці заўсёды знойдзецца тое, чым адрозніваецца адна літаратура ад астатніх. У айчыннае прыгожае пісьменства санет прыйшоў праз творчасць Я. Купалы, які звяртаўся да гэтага жанру ў самыя складаныя моманты беларускай гісторыі. Нацыянальнае пытанне, «вечнае» і «праклятае» для нашай літаратуры, — асноўная (хоць і не адзіная) тэма купалаўскіх санетаў. He адступае ад традыцыі і сучасная паэзія («Любоў да зямлі», «Ку-
ды б ні ад’язджаў я з родных ніў...» X. Жычкі, «Як на крыжы», «Адзіны шлях» В. Жуковіча).
Ва ўсёй еўрапейскай літаратуры, і ў беларускай у прыватнасці, «санет, які даўно перарос былое сваё азначэнне («цвёрдая вершаваная форма»), узяў на сябе высокую місію жанру псіхалагічнай, інтэлекгуальнай, філасофскай лірыкі» [14, с. 20], значна пашырыўшы прывычныя тэматычныя рамкі. Такія ўласцівасці сучаснай літаратуры, як аўтабіяграфізм, пільная ўвага да ўнутранага свету асобы і праблем чалавечых узаемаадносін, паўплывалі і на санет. Многія вершы напісаны ў форме зваротаў, прысвячэнняў і пасланняў, часта гэта аўтапартрэты ці партрэты сучаснікаў і знакамітых людзей мінулага.
Неабходна адзначыць імкненне санета (як, дарэчы, і ўсіх цвёрдых формаў) да цыклізацыі, тэндэнцыю аб’ядноўвацца з іншымі санетамі ў адзінае цэлае паводле розных прынцыпаў. Так узнік вянок санетаў. Гэта складаная вершаваная форма з’явілася ў нашай паэзіі ў канцы 60-х гадоў XX стагоддзя. Яна патрабуе дакладна выказанай думкі, карпатлівай працы над словам, тонкай шліфоўкі мастацкай формы, што, тым не менш, не перашкодзіла ёй стаць папулярнай у беларускай літаратуры. Адны з самых апошніх вянкоў санетаў — «Гонар твой жаночы» В. Собаля, «Бабіна лета ў Белаазёрску» Н. Мацяш, «Птах» С. Шах. Пішуцца таксама вялікія санетныя цыклы, напрыклад, «Палыновыя санеты» Р. Барадуліна, якія з поўным правам могуць быць названы паэмамі. Цыклы санетаў часта нагадваюць мазаічнае палатно, складзенае з розных па колеры і форме кавалачкаў. Аб’яднаныя адной назвай, вершы не страчваюць самастойнасці, бо апісваюць прадмет, з’яву, пачуццё вельмі па-рознаму, з розных бакоў. Адрозненне бывае настолькі значным, што, напрыклад, разглядаючы іх па два-тры па-за цыклам, нельга знайсці паміж імі сувязь. 3 другога боку, дастаткова вялікая колькасць, перарастаючы ў якасны паказчык, дапамагае цыклу канкурыраваць з іншымі жанрамі. На думку некаторых даследчыкаў, магчымасці санетнага цыкла па маштабах ахопу рэчаіснасці могуць пераўзыходзіць творы любога іншага жанру. Для ілюстрацыі вышэйсказанага згадаем цыкл санетаў «Бера122
жыце родны свет, нашчадкі...» М. Маляўкі. Ён складаецца з 21 санета без назваў і распавадае пра летняе падарожжа аўтара на сваю малую радзіму. Прыгажосць беларускіх краявідаў, успаміны пра маці, ваеннае дзяцінства, мелодыі вясковага музыкі, голас каханай на старой плёнцы, размова з маленькай дачкой, боль і перажыванні за лёс вёскі, наказ будучым пакаленням — усё гэта і многае іншае знайшло адлюстраванне ў вершах М. Маляўкі. У Taro ж аўтара ёсць яшчэ два падобныя цыклы санетаў, напісаныя ў апошнія гады: «Слязой сплывае з неба зорка...» і «Жыццё гартае божая рука».
Сёння, на мяжы стагоддзяў і тысячагоддзяў, беларуская паэзія актыўна шукае новыя формы і спосабы адлюстравання жыцця. Санет з яго магчымасцю арганічна сумяшчаць смеласць навізны з гармоніяй класікі ў гэтых пошуках займае значнае месца і сведчыць пра творчую сталасць як асобнага пісьменніка, так і літаратуры ў цэлым.
Літаратура
1. Алёхйн А. Нз века в век // Вопр. лнтературы. — 2004. — № 6. — С. 54-67. '
2. Арочка М. Паэзія /7 М. Арочка, П. Дзюбайла, С. Лаўшук. На парозе 90-х. Мінск, 1993. С. 12-93. ‘
3. Бадак А. Вершы // Полымя. — 2002. — № 9—10. — С. 110—115.
4. Бехер II. Р. Фнлософня сонета, нлн Маленькое наставленне по сонету // Вопр. лнтературы. — 1965. — № 10. — С. 190—208.
5. БлокА. Собр. соч.: В 8 т. — М.; Л., 1962. — Т. 5. — С. 367—371.
6. Бондар Т. «Неба ззяе ва ўсмешцы душы...» // Полымя. — 2004. — № 9. С. 6-12.
7. Васючэнка Л. Публіцыстычнасць 1 сімволіка ў творчасці Янкі Купалы: магчымасць мастацкага сінтэзу // Янка Купала — публіцыст: Зборнік / Уклад. С. Панізьнік. — Мінск, 1998. — С. 43—47.
8. Вопр. лмтературы. — 2004. — № 6.
9. Галубовіч Л. Мёд і воск сучаснай паэзіі // Полымя. — 2006. — № 4. — С. 205-209.
10. Гальпяровіч Н. Вершы // Полымя. — 2006. — № 6. — С. 115—117.
11. Гарадніцкі Я. Паміж з’явай і знакам Ц Полымя. — 2006. — № 4. — С. 210-214.
12. Гардзей В. Вершы // Полымя. — 2006. — № 8. — С. 3—8.
13. Гаспаров М. Л. Твердые формы // Лнтературный энцмклопеднческнй словарь. — М.: Сов. энцяклопедмя, 1987. — С. 436.
14. Герасймов К. С. Дналектнка канонов сонета // Гармоння протнвоположностей. Аспекты теорнн н нсторнн сонета. — Тбнлмсн: йзд-во Тбнл. ун-та, 1985. С. 17-51.
15. Гілевіч Н. Вось і прысыіела пара... // Дзеяслоў. — 2002. — № 1.
16. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. — Мінск, 2003. — Т. 4, кн. 2.
17. Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію. — Мінск, 2001.
18. Гніламёдаў У. У пошуку новага светаадчування (пра паэзію Віктара Шніпа) // Полымя. — 2005. — № 4. — С. 206—210.
19. Дэбіш А. Вершы // Полымя. — 2002. — № 9—10. — С. 150—155.
20. Жуковіч В. Санцадайны // Полымя. — 2005. — № 3. — С. 63.
21. Зубрыцкі Э. Вершы // Полымя. — 2006. — № 6. — С. 76—77.
22. Зуёнак В. Вершы // Полымя. — 2001. — № 5. — С. 3—17.
23. Іскандэр Ф. Шчырасць пакаяння спараджае энергію натхнення // ЛіМ. — 1996. — 19 красав. — С. 14—15.
24. Камейша К. Вершы // Полымя. — 2001. — № 2. — С. 25—39.
25. Колас Я. Збор твораў: У 14 т. — Мінск, 1977. — Т. 12.
26. Купала Я. Поўны збор твораў: У 9 т. — Мінск, 2003. — Т. 8.
27. Лебанйдзе В. «Сонеты к Орфею» Рнльке н проблема полноты теорнн сонета // Гармоння протнвоположностей. Аспекты теорннн н нсторнн сонета. — Тбнлнсн: Нзд-во Тбнл. ун-та, 1985. — С. 52—59.
28. Лужанін М. Вершы // Полымя. — 2001. — № 8. — С. 30—39.